Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 18 апреля 2007 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры i мастацтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i турызму Турэцкай Рэспублiкi"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница


ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ І
МАСТАЦТВА ПАМІЖ МІНІСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І МІНІСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ І ТУРЫЗМУ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛІКІ

   Уступіў у сілу 7 лютага 2008 года
     
     Міністэрства   культуры  Рэспублікі  Беларусь  і   Міністэрства
культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі, названыя далей Бакамі,
     кіруючыся   палажэннямі  Пагаднення  паміж  Урадам   Рэспублікі
Беларусь  і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве  ў  галінах
адукацыі,  навукі,  культуры і спорту, падпісанага  ў  г.  Мінску  8
жніўня 1995 года,
     засноўваючыся  на  ўзаемным  імкненні  пашыраць  і   паглыбляць
раўнапраўнае  супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны  паміж
Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай,
     упэўненыя,  што  супрацоўніцтва ў галіне культуры  і  мастацтва
прызвана  спрыяць развіццю дружбы і ўзаемаразумення  паміж  народамі
дзвюх краін,
     пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     Бакі  будуць  ствараць  спрыяльныя ўмовы для  супрацоўніцтва  ў
галіне культуры і мастацтва.
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Бакі  на  ўзаемнай  аснове  будуць арганізоўваць  Дні  культуры
Рэспублікі  Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і Дні  культуры  Турэцкай
Рэспублікі  ў Рэспубліцы Беларусь. Тэрміны і ўмовы арганізацыі  Дзён
культуры  будуць  вызначацца Бакамі ў кожным  канкрэтным  выпадку  ў
рабочым парадку.
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     Бакі будуць садзейнічаць развіццю кантактаў і супрацоўніцтва  ў
галіне  музычнага,  опернага і балетнага мастацтва  і  падтрымліваць
абмен  салістамі,  калектывамі мастацкай  творчасці,  кампазітарамі,
дырыжорамі,   харэографамі,  мастакамі  па  касцюму   і   мастакамі-
пастаноўшчыкамі  і іншым творчым персаналам, аркестрамі,  а  таксама
арганізоўваць гастролі артыстаў оперы і балета.
     Бакі  будуць  таксама садзейнічаць удзелу прадстаўнікоў  іншага
Боку  ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў сваіх
краінах.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Бакі  будуць  падтрымліваць  кантакты  і  супрацоўніцтва  паміж
тэатральнымі саюзамі, драматычнымі, лялечнымі і іншымі  тэатрамі,  у
тым  ліку  шляхам  арганізацыі гастроляў і выступленняў  тэатральных
калектываў  і  асобных  выканаўцаў, а таксама  ўдзел  у  тэатральных
фестывалях на ўзаемнай аснове.
     Бакі   будуць  падтрымліваць  абмен  спецыялістамі   ў   галіне
тэатральнага   мастацтва,   у   прыватнасці   акцёрамі/актрысамі   і
рэжысёрамі,  а  таксама арганізацыю заняткаў і  семінараў  у  галіне
тэатральнага мастацтва з мэтай развіцця прафесійных навыкаў і ведаў.
     Бакі  будуць  накіроўваць запрашэнні і  садзейнічаць  узаемнаму
ўдзелу  ў  міжнародных тэатральных фестывалях,  якія  праводзяцца  ў
сваіх краінах.
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Бакі   будуць  падтрымліваць  прамое  супрацоўніцтва  ў  галіне
кінавідэамастацтва,  уключаючы ўдзел у  міжнародных  кінафестывалях,
развіваць  кантакты  і  супрацоўніцтва ў  галіне  дакументальнага  і
мастацкага   кіно,   а   таксама   абмен   інфармацыяй,   рэкламнымі
матэрыяламі,  часопісамі  і  іншай  друкаванай  прадукцыяй  у  гэтай
галіне.
     Бакі  будуць  абменьвацца запрашэннямі да ўдзелу ў  міжнародных
кінафестывалях,  канферэнцыях, праглядах, сустрэчах, рэтраспектыўных
паказах   і  іншых  значных  міжнародных  мерапрыемствах  у   галіне
кінематаграфіі,   а   таксама   садзейнічаць   рэалізацыі   сумесных
кінематаграфічных праектаў.
     Бакі  будуць  імкнуцца да правядзення Дзён беларускага  кіно  ў
Турцыі і Дзён турэцкага кіно ў Беларусі. Умовы і тэрміны арганізацыі
Дзён  кіно  будуць вызначацца Бакамі ў кожным канкрэтным  выпадку  ў
рабочым парадку.
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     Бакі  будуць  падтрымліваць  кантакты  і  супрацоўніцтва  паміж
музеямі,  галерэямі, мастацкімі цэнтрамі Беларусі і Турцыі  з  мэтай
абмену выстаўкамі (за выключэннем утрымліваючых гісторыка-культурныя
каштоўнасці),  спецыялістамі  ў галіне музейнай  справы,  рэкламнымі
матэрыяламі  і  абменьвацца інфармацыяй аб  навуковых  канферэнцыях,
семінарах  і  сімпозіумах па пытаннях гісторыі і тэорыі мастацтва  і
музейнай справы, якія праводзяцца ў сваіх краінах.
     Бакі  будуць  садзейнічаць  правядзенню  мастацкай  выстаўкі  з
фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і выстаўкі
адпаведнага  па  статусу  музея  Турэцкай  Рэспублікі,   які   будзе
вызначаны Турэцкім Бокам па ўзгадненні з Беларускім Бокам у  рабочым
парадку.
                                  
                              Артыкул 7
                                  
     Бакі  будуць спрыяць развіццю прамых кантактаў і супрацоўніцтва
паміж   публічнымі   бібліятэкамі,   у   прыватнасці   нацыянальнымі
бібліятэкамі дзвюх краін, а іменна Нацыянальный бібліятэкай Беларусі
і Нацыянальнай бібліятэкай Турцыі.
     Бакі  будуць  заахвочваць супрацоўніцтва ў галіне  бібліятэчных
паслуг,  абмен  інфармацыйнымі матэрыяламі, выдавецкімі  каталогамі,
перыядычнымі  выданнямі,  метадалагічнымі  матэрыяламі,  кнігамі   і
іншымі   выданнямі,  а  таксама  мікрафільмамі,  кампакт-дыскамі   і
лічбавымі  відэадыскамі, утрымліваючымі рукапісы, а таксама  спрыяць
даследчай    рабоце    ў    межах,   прадугледжаных    нацыянальнымі
заканадаўствамі кожнай з краін.
     Бакі на ўзаемнай аснове штогадова будуць абменьвацца адным  (1)
спецыялістам  у  галіне  бібліятэчнай справы на  тэрмін  знаходжання
працягласцю  ў  адзін (1) тыдзень з мэтай развіцця супрацоўніцтва  ў
галіне бібліятэчнай справы.
     Бакі   будуць   падтрымліваць  узаемны  ўдзел  у   сімпозіумах,
кангрэсах,  семінарах  і канферэнцыях у галіне бібліятэчнай  справы,
якія арганізуюцца ў кожнай з краін.
                                  
                              Артыкул 8
                                  
     Бакі  будуць  абменьвацца інфармацыяй аб міжнародных  выстаўках
народнай   творчасці,  якія  арганізуюцца  ў  кожнай  з   краін,   і
садзейнічаць узаемнаму ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах.
                                  
                              Артыкул 9
                                  
     Бакі  будуць  заахвочваць супрацоўніцтва ў  галіне  адукацыі  ў
сферы  культуры і мастацтва і абмен навукова-метадычнай інфармацыяй,
а таксама падтрымліваць правядзенне стажыровак спецыялістаў у галіне
культуры і мастацтва, выкладчыкаў і студэнтаў.
     Бакі   будуць   садзейнічаць  удзелу  студэнтаў  і   навучэнцаў
навучальных  устаноў культуры і мастацтва ў міжнародных конкурсах  і
фестывалях для маладых артыстаў, якія праводзяцца ў кожнай з краін.
                                  
                             Артыкул 10
                                  
     Бакі  будуць абменьвацца інфармацыяй аб міжнародных фальклорных
фестывалях,   а  таксама  мерапрыемствах  у  галіне  прафесійнай   і
самадзейнай творчасці, якія праводзяцца ў кожнай з краін, і  спрыяць
узаемнаму ўдзелу ў іх сваіх калектываў.
                                  
                             Артыкул 11
                                  
     Бакі   будуць   спрыяць   абмену   навуковай   інфармацыяй    і
публікацыямі  ў  галіне  археалогіі,  гісторыі  мастацтва,  музейнай
справы,  рэстаўрацыі і кансервацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей
і   твораў  мастацтва,  а  таксама  абмену  спецыялістамі  з   мэтай
азнаямлення з вопытам работы іншага Боку ў гэтай галіне.
     Бакі  будуць  супрацоўнічаць з мэтай папярэджвання  незаконнага
перамяшчэння культурных аб’ектаў шляхам ажыццяўлення ўсіх неабходных
мер  у  адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі  і  адпаведнымі
канвенцыямі  Арганізацыі  Аб’яднаных Нацый  па  адукацыі,  навуцы  і
культуры  (ЮНЕСКА) і іншымі міжнароднымі пагадненнямі,  удзельнікамі
якіх яны абодва з’яўляюцца.
     Бакі  будуць супрацоўнічаць з мэтай спрашчэння ідэнтыфікацыі  і
рэстытуцыі  законным  уладальнікам твораў  мастацтва,  артэфактаў  і
прадметаў   старажытнасці  дзяржавы  іншага  Боку,   гандаль   якімі
незаконна ажыццяўляецца на тэрыторыях сваіх краін.
                                  
                             Артыкул 12
                                  
     Бакі   дамовіліся,  што  культурныя  абмены  паміж  імі  будуць
ажыццяўляцца згодна з адпаведнымі палажэннямі заканадаўства  дзяржаў
Бакоў і на аснове наступных прынцыпаў.
     1. Абмен асобнымі прадстаўнікамі.
     Накіроўваючы  Бок  аплачвае, калі  не  будзе  дамоўлена  інакш,
міжнародны  праезд да месца правядзення мерапрыемства  (ажыццяўлення
дзейнасці)  і  назад  (альбо  ў выпадку,  калі  гэта  немагчыма,  да
бліжэйшага  горада  з  міжнародным аэрапортам) прадстаўнікоў,  абмен
якімі будзе ажыццяўляцца ў рамках гэтага Пратакола.
     Выдаткі   па   харчаванню,  пражыванню  і  ў   магчымых   межах
транспарту   ўнутры   краіны  прадстаўнікоў,   абмен   якімі   будзе
ажыццяўляцца  ў рамках гэтага Пратакола на перыяд, які не  перавышае
пятнаццаці  (15)  дзён,  аплачваюць у адпаведнасці  з  нацыянальнымі
заканадаўствамі  арганізацыі  і  асобы,  якія  прымаюць  іх  ад  імя
прымаючага Боку, калі не будзе дамоўлена інакш.
     Іншыя  арганізацыйныя пытанні, якія датычацца  абмену  асобнымі
прадстаўнікамі,  будуць  агаворвацца  Бакамі  ў  кожным   канкрэтным
выпадку ў рабочым парадку.
     2. Абмен творчымі калектывамі.
     Накіроўваючы  Бок аплачвае выдаткі па праезду і транспарціроўцы
рэквізіту   творчых  калектываў  да  першага  месца  прызначэння   ў
прымаючай  краіне  і  назад ад апошняга месца знаходжання  ў  краіну
паходжання альбо трэцюю краіну.
     Прымаючы  Бок  аплачвае  выдаткі па  знаходжанню  і  ўнутранаму
транспарту,   а  таксама  іншыя  выдаткі,  звязаныя  з  арганізацыяй
выступленняў.
     Іншыя   фінансавыя  пытанні,  якія  датычацца  абмену  творчымі
калектывамі,    будуць    агаворвацца   непасрэдна    арганізатарамі
выступленняў.
     3. Абмен выстаўкамі.
     Пры   арганізацыі  выставак  у  рамках  гэтага  Пратакола,   за
выключэннем   выставак,   якія   ўтрымліваюць   гісторыка-культурныя
каштоўнасці,  агульныя  ўмовы  для зацікаўленых  арганізацый  будуць
наступнымі, калі не будзе агаворана інакш.
     Абавязкі накіроўваючага Боку:
     прадстаўленне   дэтальных  прапаноў  па   выстаўцы,   уключаючы
неабходную  тэхнічную  інфармацыю, як правіла,  за  дванаццаць  (12)
месяцаў да плануемай даты адкрыцця;
     забеспячэнне   міжнароднага   транспарту   да   першага   месца
знаходжання  ў  прымаючай краіне і з апошняга  месца  знаходжання  ў
краіну паходжання альбо трэцюю краіну;
     забеспячэнне  страхоўкі па прынцыпу «ад  дзвярэй  да  дзвярэй»,
«ад цвіка да цвіка», транспарту;
     прадастаўленне неабходнай інфармацыі і матэрыялаў  для  выдання
каталога  на мове краіны прымаючага Боку і/альбо на англійскай  мове
за шэсць (6) месяцаў да адкрыцця выстаўкі.
     Абавязкі прымаючага Боку:
     забеспячэнне на бясплатнай аснове адпаведных выставачных  залаў
з неабходнай структурай бяспекі (кліматычны рэжым, ахова і іншае);
     экспедыцыя   і   спрашчэнне   візавых   працэдур   для    асоб,
суправаджаючых  выстаўку,  а такcама мытных  працэдур  пры  ўвозе  і
вывазе выставачных матэрыялаў;
     забеспячэнне  неабходнага персаналу для пагрузкі  і  разгрузкі,
упакоўкі і распакоўкі, мантажу і дэмантажу выставачных экспанатаў  і
іншых выставачных матэрыялыў;
     выданне каталога і пры неабходнасці постэраў і запрашэнняў;
     забеспячэнне рэкламы выстаўкі, у прыватнасці у сродках  масавай
інфармацыі;
     прадастаўленне  краіне  паходжання копій рэкламных  матэрыялаў,
выдадзеных  у  сувязі  з  правядзеннем выстаўкі  (каталог,  постэры,
запрашэнні, агляды і іншае);
     у    выпадку   пашкоджання   экспанатаў   прадастаўленне   ўсёй
адпаведнай   дакументацыі,   уключаючы  афіцыйную   справаздачу   аб
пашкоджанні, і дапамогі накіроўваючаму Боку ў падрыхтоўцы заяўкі  на
кампенсаванне страт у адпаведную страхавую кампанію.
     У   выпадку  пашкоджання  прымаючы  Бок  не  будзе  ажыццяўляць
рэстаўрацыю  экспанатаў, калі толькі і да  таго  часу,  пакуль  ясна
выказаны  пісьмовы дазвол накіроўваючага Боку не будзе  атрыманы  па
дыпламатычных каналах.
     Усе  ўмовы па арганізацыі выстаўкі будуць агавораны і вызначаны
ў   асобным   пагадненні,   заключаным  паміж   арганізацыяй,   якая
арганізоўвае выстаўку, і арганізацыяй, якая накіроўвае выстаўку.
     Выдаткі  па  арганізацыі мерапрыемстваў на  камерцыйнай  аснове
будуць  агаворвацца зацікаўленымі арганізацыямі дзвюх краін у кожным
канкрэтным выпадку.
                                  
                             Артыкул 13
                                  
     З  мэтай  ужывання гэтага Пратакола прадстаўнікі  Бакоў  могуць
збірацца, калі палічаць неабходным, пачаргова ў Беларусі і Турцыі  у
форме  сумеснай  камісіі,  якая  пры неабходнасці  распрацуе  ўласны
рэгламент.
     З  мэтай  рэалізацыі  гэтага Пратакола  Бакі  могуць  дадаткова
заключаць праграмы мерапрыемстваў.
     Бакі  будуць  выконваць  гэты  Пратакол  згодна  з  адпаведнымі
міжнароднымі  пагадненнямі, удзельнікамі якіх яны з’яўляюцца,  і  на
аснове адпаведных палажэнняў заканадаўстваў Бакоў.
     Гэты  Пратакол не перашкаджае магчымасці ажыццяўлення ў  рамках
Пагаднення  паміж  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і  Урадам  Турэцкай
Рэспублікі  аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, культуры  і
спорту  любой  іншай дзейнасці, узгодненай Бакамі  па  дыпламатычных
каналах.
                                  
                             Артыкул 14
                                  
     Па  ўзаемнай  згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць  унесены
змяненні  і  дапаўненні  ў пісьмовым выглядзе,  якія  па  завяршэнні
працэдур,  прадугледжаных у артыкуле 15, з’яўляюцца  яго  неад’емнай
часткай.
                                  
                             Артыкул 15
                                  
     Гэты  Пратакол  уступае  ў  сілу пасля  таго,  як  абодва  Бакі
паведамяць  адзін аднаму па дыпламатычных каналах аб завяршэнні  імі
неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.
     Гэты  Пратакол будзе дзейнічаць на працягу аднаго  (1)  года  з
дня  яго  ўступлення ў сілу і аўтаматычна працягвацца  на  наступныя
перыяды тэрмінам на адзін (1) год.
     Кожны  з Бакоў можа ў любы час спыніць дзеянне гэтага Пратакола
шляхам накіравання іншаму Боку з гэтай мэтай пісьмовага паведамлення
па   дыпламатычных   каналах.  Спыненне  альбо  прыпыненне   дзеяння
Пратакола   наступіць  праз  шэсцьдзесят  (60)   дзён   пасля   даты
паведамлення.

     Здзейснена  ў горадзе Анкара 18 красавіка  2007   года  ў  двух
экзэмплярах,  кожны  на  беларускай, турэцкай  і  англійскай  мовах,
прычым усе тэксты роўна аўтэнтычныя.
     У   выпадку   разыходжання   ў  тлумачэнні   гэтага   Пратакола
пераважную сілу будзе мець тэкст на англійскай мове.
     
За Міністэрства культуры               За Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь                    і турызму Турэцкай Рэспублікі     
Уладзімір Матвейчук                    Атыла Коч 
Міністр культуры                       Міністр культуры і турызму       




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner