ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 2007 г. № 423
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ А.А.ПАЎЛОЎСКАГА Ў Г. КІЕЎ
(УКРАІНА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 2 па 4 красавіка 2007 г. у г. Кіеў (Украіна)
Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага
Аляксандра Аляксеевіча для ўдзелу ў рабочай сустрэчы кіраўнікоў
пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Украіны.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі