Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Ошмянского районного исполнительного комитета от 27 марта 2007 г. №110 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

          РАШЭННЕ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                      27 сакавіка 2007 г. № 110

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ АДДЗЕЛЕ КУЛЬТУРЫ
АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

     Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць Палажэнне  аб  аддзеле   культуры   Ашмянскага
раённага выканаўчага камітэта (дадаецца).
     2. Лічыць страціўшым сілу:
     рашэнне  Ашмянскага  раённага выканаўчага камітэта  ад  15  мая
2002  г. № 340 «Аб Палажэнні аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага
выканаўчага камітэта»;
     рашэнне   Ашмянскага  раённага  выканаўчага  камітэта   ад   29
лістапада  2002  г. № 868 «Аб унясенні дапаўненняў  у  Палажэнне  аб
аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта».
     
Старшыня                                                 Ю.У.Адамчык
                                                                    
Кіраўнік спраў                                            Г.І.Пішчык
     
                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Ашмянскага раённага
                                                выканаўчага камітэта
                                                27.03.2007 № 110

ПАЛАЖЭННЕ
аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Аддзел  культуры  Ашмянскага раённага выканаўчага  камітэта
(далей  -  аддзел) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Ашмянскага
раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам).
     Аддзел  у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму,  нясе
адказнасць  за  выкананне ўскладзеных на яго  задач,  арганізацыю  і
вынікі  работы  падведамных  яму  структур.  Па  пытаннях  галіновай
дзейнасці  аддзел падпарадкоўваецца ўпраўленню культуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам).
     2.  Аддзел каардынуе дзейнасць арганізацый культуры і мастацтва
раёна,   супрацоўнічае  ў  межах  сваёй  кампетэнцыі  з  грамадскімі
аб’яднаннямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізічнымі асобамі.
     У  веданні аддзела знаходзяцца арганізацыі культуры і мастацтва
камунальнай уласнасці раёна.
     3. У структуру аддзела ўваходзіць:
     апарат упраўлення;
     цэнтралізаваная бухгалтэрыя;
     гаспадарчая група.
     Падведамнымі структурамі аддзела з’яўляюцца:
     Ашмянскі раённы Дом культуры;
     Ашмянская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма;
     Ашмянскі раённы краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча;
     Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў;
     Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў;
     Палянскі сельскі Дом народнай творчасці і рамёстваў;
     сельскія дамы культуры і клубы;
     сельскія клубы-бібліятэкі;
     бібліятэка-клуб.
     4.  Аддзел  у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй  Рэспублікі
Беларусь,   заканадаўчымі   актамі   Рэспублікі   Беларусь,   іншымі
нарматыўнымі  прававымі  актамі  і дадзеным  Палажэннем  аб  аддзеле
культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
     5.   Аддзел   з’яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае   адасобленую
маёмасць,  самастойны  баланс, разліковы і пазабюджэтны  рахункі  ва
ўстанове  банка,  пячатку  з  выявай  Дзяржаўнага  герба  Рэспублікі
Беларусь, вуглавы штамп са сваім найменнем.
     6. Поўнае найменне:
     на  беларускай  мове  -  аддзел  культуры  Ашмянскага  раённага
выканаўчага камітэта;
     на   рускай   мове   -  отдел  культуры  Ошмянского   районного
исполнительного комитета.
     7.   Месца   знаходжання  аддзела:  231100,  г.  Ашмяны,   вул.
Савецкая, 103.
                                  
                               ГЛАВА 2
                   АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА
                                  
     8. Асноўнымі мэтамі аддзела з’яўляюцца:
     рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай культурнай палітыкі  з
улікам мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый;
     стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасці насельніцтва;
     стварэнне  ўмоў  для  далучэння  грамадзян  да  нацыянальнай  і
сусветнай культурнай спадчыны;
     аператыўнае  і  шырокае  інфармаванне  насельніцтва  раёна   па
пытаннях сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага
развіцця Рэспублікі Беларусь.
     9.  У адпаведнасці з мэтамі дзейнасці аддзел рэалізуе наступныя
задачы:
     ажыццяўленне       арганізацыйна-метадычнага,      фінансавага,
матэрыяльнага,   гаспадарчага  забеспячэння  дзейнасці   падведамных
арганізацый культуры і мастацтва;
     павышэнне  ролі арганізацый культуры і мастацтва  ў  эстэтычным
выхаванні  падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню  і
ўдасканаленне   формаў   арганізацыі   правядзення   вольнага   часу
насельніцтва, развіццё народнай творчасці і мастацкай самадзейнасці;
     павышэнне   эфектыўнасці  арганізатарскай  работы   арганізацый
культуры  і  мастацтва, далейшая дэмакратызацыя іх дзейнасці  шляхам
арганізацыі  аператыўнай зваротнай сувязі з  працоўнымі  калектывамі
арганізацый, а таксама з насельніцтвам па месцы жыхарства;
     распрацоўка  і  ажыццяўленне мер па тэхнічным перааснашчэнні  і
развіцці   матэрыяльнай  базы  арганізацый  культуры  і   мастацтва,
забеспячэнне іх кваліфікаванымі кадрамі;
     правядзенне  дзяржаўнай палітыкі па ахове  гісторыка-культурнай
спадчыны.
                                  
                               ГЛАВА 3
                           ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА
                                  
     10.  Аддзел  у  адпаведнасці  з ускладзенымі  на  яго  задачамі
ажыццяўляе   кіраўніцтва  падведамнымі  арганізацыямі   культуры   і
мастацтва.
     11. Аддзел выконвае наступныя функцыі:
     ажыццяўляе  меры  па  выяўленні, уліку,  забеспячэнні  аховы  і
зберажэнні  гістарычна-культурных каштоўнасцей і іх  выкарыстанні  ў
мэтах фарміравання ў грамадзян павагі да культурнай спадчыны;
     распрацоўвае  метадычныя  рэкамендацыі  па  кірунках  і  змесце
дзейнасці для падведамных арганізацый культуры і мастацтва на аснове
прыярытэтаў у развіцці культурнай дзейнасці насельніцтва;
     арганізуе  эстэтычную (мастацкую) адукацыю і  асвету  грамадзян
раёна;
     садзейнічае  распаўсюджванню і папулярызацыі сярод насельніцтва
раёна  твораў  мастацтва,  арганізуе  правядзенне  культурна-масавых
мерапрыемстваў;
     дапамагае   стварэнню   і  дзейнасці  аб’яднанняў   самадзейнай
творчасці  насельніцтва, творчым работнікам і  народным  майстрам  у
прадастаўленні  ім  на  спрыяльных умовах  памяшканняў,  майстэрняў,
матэрыялаў,  абсталявання для творча-вытворчай работы  па  стварэнні
твораў мастацтва;
     забяспечвае   падведамныя  арганізацыі  культуры  і   мастацтва
кваліфікаванымі кадрамі, арганізуе і стымулюе бесперапынную адукацыю
кадраў,  стварае  ўмовы для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
кіраўнікоў    і   спецыялістаў,   арганізуе   атэстацыю   работнікаў
падведамных арганізацый культуры і мастацтва;
     арганізуе   фінансаванне  арганізацый  культуры  і   мастацтва,
культурнага  абслугоўвання насельніцтва раёна на аснове гарантаваных
бюджэтных асігнаванняў;
     каардынуе   дзейнасць   падведамных  арганізацый   культуры   і
мастацтва па пошуку пазабюджэтных крыніц фінансавання;
     арганізуе    матэрыяльна-тэхнічнае   забеспячэнне   падведамных
арганізацый  культуры  і мастацтва, у тым ліку культурна-асветных  і
пазашкольных устаноў, якія займаюцца мастацка-выхаваўчай  работай  з
дзецьмі;
     удзельнічае   ў   распрацоўцы  праектаў  і  планаў   сацыяльна-
эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця культуры і  мастацтва  і
забяспечвае іх выкананне;
     арганізуе   ўлік  і  справаздачу  на  падведамных  арганізацыях
культуры  і  мастацтва, складае зводныя бухгалтарскія справаздачы  і
балансы;
     арганізуе  работу з прапановамі, заявамі і скаргамі  грамадзян,
накіраванымі   ў   аддзел,   якія  тычацца   дзейнасці   падведамных
арганізацый культуры і мастацтва;
     прымае  меры па паляпшэнні і аздараўленні ўмоў працы работнікаў
на  падведамных  арганізацыях культуры і мастацтва, па  забеспячэнні
выканання  правіл тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі,  а  таксама
пажарнай бяспекі;
     ажыццяўляе   іншыя   функцыі,   прадугледжаныя   заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 4
                        КІРАЎНІЦТВА АДДЗЕЛАМ
                                  
     12. Аддзел узначальвае начальнік, які прызначаецца на пасаду  і
звальняецца   з  пасады  старшынёй  райвыканкама  па  ўзгадненні   з
упраўленнем культуры аблвыканкама.
     13. Начальнік:
     кіруе  дзейнасцю  аддзела  і  нясе персанальную  адказнасць  за
выкананне ўскладзеных на яго задач;
     прымае  на  работу  і  звальняе  з  работы  ў  адпаведнасці   з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь работнікаў аддзела  і  кіраўнікоў
падведамных арганізацый культуры і мастацтва;
     зацвярджае     і   размяркоўвае   службовыя   абавязкі    паміж
работнікамі аддзела;
     ажыццяўляе кіраванне планаваннем работы;
     дае ацэнку выкананню работнікамі сваіх службовых абавязкаў;
     выдае  ў  межах сваёй кампетэнцыі загады, арганізуе і  правярае
іх выкананне;
     ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
     14.   Структура   і   штаты  аддзела  зацвярджаюцца   старшынёй
райвыканкама.
     15.  Для  каардынацыі  дзейнасці культурна-асветных  устаноў  і
арганізацый  грамадскасці  ў  выпрацоўцы  і  рэалізацыі   культурнай
палітыкі ў раёне пры аддзеле можа стварацца грамадскі савет  з  ліку
работнікаў   падведамных   арганізацый  культуры   і   мастацтва   і
прадстаўнікоў  грамадскасці раёна, склад якога зацвярджае  начальнік
аддзела.
     




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner