ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2007 г. № 119
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ М.У.МІХАЛЁВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокае прафесійнае майстэрства, шматгадовую добрасумленную
працу па арганізацыі аўтатранспартнага забеспячэння рэспубліканскіх
органаў дзяржаўнага кіравання і мерапрыемстваў, звязаных са
знаходжаннем у Рэспубліцы Беларусь замежных дэлегацый, на высокім
узроўні ўзнагародзіць дырэктара аўтатранспартнай дзяржаўнай установы
«Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь Міхалёва Міхаіла Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|