Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. №771 "Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       31 снежня 2006 г. № 771

АБ ПРЫСУДЖЭННІ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ПРЭМІЙ ПРЭЗІДЭНТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА
2006 ГОДА

     Разгледзеўшы  прадстаўленні  Міністэрства  культуры  і   савета
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва, пастанаўляю:
     1.   За   значныя   вынікі  ў  творчай,  культурна-асветніцкай,
навуковай,  педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае
прызнанне,   прысудзіць  спецыяльныя  прэміі  Прэзідэнта  Рэспублікі
Беларусь  дзеячам культуры і мастацтва 2006 года (далей - прэміі)  у
наступных намінацыях:
     
                         музычнае мастацтва
     
     Акадэмічнаму  ансамблю песні і танца Узброеных  Сіл  Рэспублікі
Беларусь  дзяржаўнай  культурна-дасугавай установы  «Цэнтральны  Дом
афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» - за актыўную канцэртную
дзейнасць і вялікую працу па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва;
     
                        тэатральнае мастацтва
     
     Гарбуку  Генадзю Міхайлавічу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай
установы  «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»,  народнаму
артысту  Беларусі, - за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага
тэатральнага  мастацтва,  яркія  сцэнічныя  вобразы,   створаныя   ў
прэм’ерных спектаклях тэатральнага сезона 2005/2006 года;
     
                        выяўленчае мастацтва
     
     Касцючэнку   Васілію  Кузьмічу,  члену  грамадскага  аб’яднання
«Беларускі саюз мастакоў», - за значны ўклад у развіццё і прапаганду
беларускага выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць;
     
                         кінавідэамастацтва
     
     аўтарскаму   калектыву  ў  складзе  Бышнёва  Ігара   Іванавіча,
намесніка    дырэктара   грамадскай   арганізацыі   «Ахова    птушак
Бацькаўшчыны»,   кінарэжысёра   вытворча-творчага   рэспубліканскага
унітарнага  прадпрыемства «Беларускі відэацэнтр»,  Зубрыцкага  Паўла
Анатольевіча,   кінааператара   вытворча-творчага   рэспубліканскага
унітарнага  прадпрыемства  «Беларускі відэацэнтр»,  -  за  стварэнне
навукова-папулярнага відэасерыяла «Чернобыльские джунгли. 20 лет без
человека»;
     
                        мастацкая літаратура
     
     Паліканінай  Валянціне  Пятроўне,  рэдактару  аддзела  культуры
выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Гаспадыня - сямейны
часопіс»,    члену   грамадскага   аб’яднання   «Саюз   пісьменнікаў
Беларусі»,  - за паэтычнае ўвасабленне тэмы духоўнасці і мацярынства
ў кнізе «Живое зерно»;
     
                         радыё і тэлебачанне
     
     аўтарскаму  калектыву агенцтва тэлевізійных навін  Нацыянальнай
дзяржаўнай  тэлерадыёкампаніі ў складзе  Ледніка  Юрыя  Мікалаевіча,
рэдактара другой катэгорыі аддзела рэпарцёраў, Мартыненкі Аляксандра
Іванавіча,     намесніка     Старшыні    Нацыянальнай     дзяржаўнай
тэлерадыёкампаніі,    Пракопава   Юрыя   Віктаравіча,    палітычнага
аглядальніка аддзела палітычных аглядальнікаў, Шурмялёва  Аляксандра
Уладзіміравіча,   рэжысёра  тэлебачання  другой  катэгорыі   аддзела
рэпарцёраў, - за стварэнне дакументальнага серыяла «Беларусь. Взгляд
извне»;
     
                      архітэктура і рэстаўрацыя
     
     Кескевічу  Валерыю Георгіевічу, галоўнаму архітэктару  праектаў
адкрытага    акцыянернага    таварыства    «Інстытут    комплекснага
праектавання  аб’ектаў  будаўніцтва» (г. Брэст),  члену  грамадскага
аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў», - за унікальнае  праектнае
рашэнне універсальнага спартыўнага комплексу гульнявых відаў  спорту
«Вікторыя» ў г. Брэсце;
     
                         народная творчасць
     
     народнаму  ансамблю «Ялінка» гарадскога Дома  культуры  «Колас»
г.  Ельска  Гомельскай  вобласці - за  вялікую  працу  па  захаванню
народных  мастацкіх  традыцый і канцэртнаму абслугоўванню  сельскага
насельніцтва;
     
                      харэаграфічнае мастацтва
     
     групе  сучаснай харэаграфіі «ТАД» дзяржаўнай установы  культуры
«Гродзенская  абласная  філармонія» - за  яркі  творчы  эксперымент,
падрыхтоўку новых тэатральна-харэаграфічных праграм;
     
                   эстраднае і цыркавое мастацтва
     
     творчаму  калектыву дзяржаўнай відовішчнай установы  «Беларускі
дзяржаўны  цырк»  у складзе Бандарчука Сяргея Генадзьевіча,  артыста
цырка  вышэйшай катэгорыі, Еўхіменкі Вячаслава Віктаравіча,  артыста
цырка  вышэйшай  катэгорыі, Загорскага Сяргея  Васільевiча,  артыста
цырка  вышэйшай  катэгорыі, Туманавай Настассі Мікалаеўны,  артысткі
цырка  вышэйшай  катэгорыі,  - за падрыхтоўку  і  ўвасабленне  новых
нумароў   у  праграме  «Майстры  цырка  -  за  Беларусь!»,  актыўную
гастрольную   дзейнасць   і  папулярызацыю   беларускага   цыркавога
мастацтва;
     
                           музейная справа
     
     калектыву ўстановы культуры «Кобрынскі ваенна-гістарычны  музей
імя  А.В.Суворава»  -  за значны ўклад у развіццё  музейнай  справы,
распрацоўку  тэматычнай экскурсіі «Сувораў  як  асоба  ў  гісторыі»,
стварэнне гістарычных, мастацкіх і этнаграфічных выставак;
     
                         бібліятэчная справа
     
     калектыву  Крычаўскай  цэнтральнай  раённай  бібліятэкі  -   за
выдатныя   дасягненні  ў  развіцці  бібліятэчнай  справы,  стварэнне
інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра па абслугоўванню насельніцтва;
     
                   аматарская мастацкая творчасць
     
     заслужанаму    аматарскаму   калектыву   Рэспублікі    Беларусь
«Крупіцкія  музыкі» дзяржаўнай установы «Крупіцкі цэнтр культуры»  -
за  вялікі ўклад у прапаганду народнага мастацтва Беларусі за мяжой,
актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць;
     
                      выхаванне творчай моладзі
     
     заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь  ансамблю
танца   «Зубраня»  філіяла  вытворчага  рэспубліканскага  унітарнага
прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» «Палац культуры МАЗ» -  за
плённую  працу  па  эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі,  актыўны
ўдзел у рэспубліканскіх культурных акцыях.
     2.  Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са  сродкаў
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2016г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner