ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2006 г. № 223
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА
СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 26 ЖНІЎНЯ
2002 Г. № 85
_____________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г.
№ 89
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У пастанове Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі
Беларусь ад 26 жніўня 2002 г. № 85 «Аб зацвярджэнні форм дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасці 4-сг «Заключная справаздача аб выніках
сяўбы пад ураджай», 29-сг «Справаздача аб зборы ўраджаю
сельскагаспадарчых культур», 3-сг «Справаздача аб сяўбе яравых
культур», 7-сг «Справаздача аб ходзе ўборкі ўраджаю і сяўбе азімых
культур»:
падпункт 1.1 пункта 1 выключыць;
у пункце 3 словы «4-сг «Заключная справаздача аб выніках сяўбы
пад ураджай»,» выключыць.
Міністр У.І.Зіноўскі
|