Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 декабря 2006 г. №118 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку стварэння i дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў па працоўнаму навучанню i прафесiянальнай арыентацыi вучняў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       8 снежня 2006 г. № 118

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ І
ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ АБ’ЕКТАЎ ПА ПРАЦОЎНАМУ
НАВУЧАННЮ І ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ ВУЧНЯЎ

      [ Изменения и дополнения:
           Постановление    Министерства   образования    Республики
       Беларусь  от  25  сентября 2008 г. № 83  (зарегистрировано  в
       Национальном   реестре  -  №  8/19600   от   10.10.2008  г.)]

     У  адпаведнасці з пунктамі 4 і 5 артыкула 49 Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  5  ліпеня  2006  года «Об общем  среднем  образовании»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  Палажэнне  аб парадку  стварэння  і  дзейнасці
вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўнаму навучанню i прафесiянальнай
арыентацыi вучняў (дадаецца).
     2. Прызнаць страціўшымі сілу:
     загад  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад  31  жнiўня
1993  г. № 271 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб школьных  і
мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях» (зарэгістраваны ў  Рэестры
дзяржаўнай рэгістрацыі 19 кастрычніка 1993 г. № 67/12);
     загад  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад  31  жнiўня
1993  г. № 272 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб мiжшкольным
вучэбна-вытворчым  камбiнаце  працоўнага  навучання  i   прафесiйнай
арыентацыi  вучняў» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі
19 кастрычніка 1993 г. № 66/12)
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў
     
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Першы намеснік                 Міністр фінансаў
Міністра эканомікі             Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь                     М.П.Корбу
          П.К.Жабко                     14.08.2007
         20.09.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Міністр працы                  Міністр аховы здароўя
і сацыяльнай абароны           Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь                      В.І.Жарко
       У.М.Патупчык                     13.08.2007
         14.08.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыі             Старшыня
прафсаюзаў Беларусі            Брэсцкага абласнога
          Л.П.Козік            выканаўчага камітэта
         21.08.2007                       К.А.Сумар
                                         12.01.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня                       Старшыня
Віцебскага абласнога           Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
     У.П.Андрэйчанка                    А.С.Якабсон
          10.01.2007                     12.01.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня                       Старшыня
Гродзенскага абласнога         Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка                     Б.В.Батура
          10.01.2007                     10.01.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня                       Старшыня
Мінскага абласнога             Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
      М.Ф.Дамашкевіч                     М.Я.Паўлаў
          06.12.2006                     12.01.2007
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               08.12.2006 № 118

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па
працоўнаму навучанню i прафесiянальнай арыентацыi вучняў

     1.   Палажэнне  аб  парадку  стварэння  і  дзейнасці   вучэбна-
вытворчых   аб’ектаў  па  працоўнаму  навучанню  i   прафесiянальнай
арыентацыi  вучняў распрацавана ў адпаведнасці  з  пунктамі  4  і  5
артыкула  49  Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006  года  «Об
общем  среднем  образовании»  (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238).
     2.  Для  забеспячэння  працоўнага навучання  і  прафесіянальнай
арыентацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў па рашэннях мясцовых  і
распарадчых  органаў  могуць  стварацца наступныя  вучэбна-вытворчыя
аб’екты:
     міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання  i
прафесiянальнай арыентацыi вучняў;
     міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні;
     вытворчыя   (вучэбна-вытворчыя)  майстэрні   агульнаадукацыйных
устаноў.
     3.   Дзейнасць   вучэбна-вытворчых  аб’ектаў  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам  Рэспублікі
Беларусь  ад  29  кастрычніка 1991 года «Об образовании»  (Ведамасці
Вярхоўнага  Савета  Рэспублікі Беларусь, 1991 г.,  №  33,  ст.  598;
Национальный  реестр правовых актов Республики  Беларусь,  2002  г.,
№   37,  2/844),  Законам  Рэспублікі  Беларусь  «Об  общем  среднем
образовании»,  дадзеным  Палажэннем і іншымі нарматыўнымі  прававымі
актамі, якія рэгулююць іх дзейнасць.
     4. Мэтамі дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў з’яўляюцца:
     4.1. арганізацыя працоўнага навучання вучняў;
     4.2. арганiзацыя прафесiянальнай арыентацыі вучняў;
     4.3.  арганізацыя  дапрафесiйнай  падрыхтоўкі  вучняў  VIII-ІХ
(IX-X)* класаў;
            
         
     4.4.   арганiзацыя прафесiйнай падрыхтоўкі вучняў на ІІІ ступені
агульнай  сярэдняй  адукацыі  класаў  па  вызначаным  накірунку   на
пачатковым  узроўнi  квалiфiкацыi па найбольш  масавых  прафесiях  з
улiкам патрэбнасцей раёна (горада) у кадрах;
            
         
     4.5.   арганiзацыя   грамадска  карыснай,  прадукцыйнай   працы
вучняў;
     4.6. арганiзацыя пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;
     4.7. прафарыентацыйная работа;
     4.8. исключен.
            
         
______________________________
     *У     дужках     указана    нумарацыя    класаў    спецыяльных
агульнаадукацыйных школ.

     5.   Вучэбна-вытворчыя   аб’екты  маюць   права   арганізоўваць
адукацыйны  працэс  сумесна з арганізацыямі прамысловасці,  сельскай
гаспадаркі,   іншых  галін  эканомікі  і  абслугоўвання   (далей   -
арганізацыі)  на  падставе  гаспадарчых  дагавароў  аб  выкарыстанні
вытворчых  плошчаў,  памяшканняў, тэхнічных і транспартных  сродкаў,
аказанні   паслуг   у   правядзенні  заняткаў   з   вучнямі   гэтымі
арганізацыямі  і іх спецыялістамі ў адпаведных галінах прамысловасці
і абслугоўвання.
     6.    Вучэбна-вытворчыя   аб’екты   маюць   права   ажыццяўляць
прадпрымальнiцкую  дзейнасць,  якая не  супярэчыць  заканадаўству  і
служыць  дасягненню  статутных мэтаў, у  тым  ліку  аказваць  вучням
агульнаадукацыйных    устаноў   дадатковыя   адукацыйныя    паслугі,
зацверджаныя  пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  3
кастрычніка  2002 г. № 1376 «Об утверждении Перечня  платных  услуг,
оказываемых государственными учреждениями образования» (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 115, 5/11270),
на  падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў пры ўмове,
што  навучанне  ў  вучэбна-вытворчых аб’ектах не будзе  перашкаджаць
асноўнай вучобе ў навучальных установах.
     7.  У  парадку,  акрэсленым  заканадаўствам,  вучэбна-вытворчыя
аб’екты прадстаўляюць адпаведную справаздачнасць органам дзяржаўнага
кіравання.  Патрабаванні да вядзення дакументацыі  вучэбна-вытворчых
аб’ектаў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     8.    Кантроль   за   дзейнасцю   вучэбна-вытворчых    аб’ектаў
ажыццяўляюць  упраўленні (аддзелы) адукацыі  мясцовых  выканаўчых  і
распарадчых органаў.
     9.  Мерапрыемствы па ахове працы і тэхніцы бяспекі  ў  вучэбна-
вытворчых  аб’ектах забяспечваюцца ў адпаведнасцi  з  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     10.   Рэарганізацыя  і  ліквідацыя  вучэбна-вытворчых  аб’ектаў
ажыццяўляюцца па рашэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і суда,  а
таксама  ў  іншых  выпадках,  вызначаных  заканадаўствам  Рэспублікі
Беларусь.
     11.  Працоўныя адносiны работнiкаў вучэбна-вытворчых  аб’ектаў,
якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне вучняў, рэгулююцца працоўным
дагаворам  (кантрактам)  у адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.
     Павышэнне   кваліфікацыі,  метадычную  работу   з   работнікамі
вучэбна-вытворчых аб’ектаў арганізуюць кіраўнікі міжшкольнх вучэбна-
вытворчых  камбінатаў, агульнаадукацыйных устаноў  па  ўзгадненні  з
упраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага
органа.
     12.   У  міжшкольных  вучэбна-вытворчых  камбiнатах  працоўнага
навучання    i   прафесiянальнай   арыентацыi   вучняў    ствараюцца
педагагічныя  саветы, іх дзейнасць ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці  з
Палажэннем  аб  педагагічным  савеце  агульнаадукацыйнай   установы,
зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад
6   снежня  2006  г.  №  113  (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2007 г., № 40, 8/15652).
     Работнікі  міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў,  вытворчых
(вучэбна-вытворчых)  майстэрняў  уваходзяць  у  склад  педагагічнага
савета   агульнаадукацыйнай   установы,   у   структуры   якой   яны
знаходзяцца.
     13.   У  міжшкольных  вучэбна-вытворчых  камбiнатах  працоўнага
навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў ствараюцца саветы,  іх
дзейнасць  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці  з  Палажэннем  аб  савеце
агульнаадукацыйнай  установы, зацверджаным  пастановай  Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 г. № 114 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 40, 8/15653).
     14.  Вучэбна-вытворчыя аб’екты ствараюцца на базе  памяшканняў,
у  якіх  аб’ём  i  плошча  вучэбных кабiнетаў,  лабараторый,  цэхаў,
вытворчых   участкаў  i  iншых  асноўных  i  дапаможных  памяшканняў
адпавядаюць  патрабаванням будаўнічых нормаў і правілаў,  санітарных
нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў у залежнасці ад рэалізацыі
праграм  вытворчага  навучання і прафесіянальнай арыентацыі  вучняў,
тэхналогіі   працэсу  навучання,  аснашчэння  неабходным  інжынерна-
тэхналагічным абсталяваннем.
     15.   У   вучэбна-вытворчых  аб’ектах  ствараюцца  кабiнеты   i
лабараторыi для тэарэтычных заняткаў, заняткаў тэхнiчнай  творчасцю,
прафарыентацыi,   вытворчыя  ўчасткi,  вучэбныя   цэхi,   дапаможныя
памяшканнi (iнструментальныя, склады сыравiны i гатовай прадукцыi  i
iнш.), іншыя санітарна-бытавыя памяшканнi.
     16.   Вучэбныя   цэхi  i  вытворчыя  ўчасткi  вучэбна-вытворчых
аб’ектаў  аснашчаюцца станочным i iншым абсталяваннем, iнструментамi
i   прыстасаваннямi,   тэхнiчнай   i  тэхналагiчнай   дакументацыяй,
камплектуюцца вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi, тэхнiчнымi  сродкамi
навучання  для  працоўнага  навучання і прафесiянальнай  падрыхтоўкi
вучняў  у  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi да  арганiзацыi  вучэбна-
вытворчага працэсу.
     17.   Пры   арганізацыі  работы  з  дзецьмі   з   асаблівасцямі
псіхафізічнага   развіцця  памяшканні  абсталёўваюцца   безбар’ерным
асяроддзем і інструментамі са спецыяльнымі прыстасаваннямі.
     18.    Выкананне    работ    на   вучэбна-вытворчых    аб’ектах
ажыццяўляецца  на  ўмовах  і  ў парадку  працоўных  дагавароў,  якія
заключаюцца  з  вучнямі  з  улікам  асаблівасцей  рэгулявання  працы
моладзі.
     19.   Iнжынернае   абсталяванне   вучэбна-вытворчых   аб’ектаў,
арганiзацыя вучэбных месцаў у цэхах i на ўчастках, перапрафiляванне,
пераабсталяванне  вучэбных  цэхаў  i  ўчасткаў,  перапланiроўка   iх
памяшканняў  ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi  правiлаў
аховы працы i санiтарных правiлаў i нормаў.
     20.    Адукацыйны    працэс   у   вучэбна-вытворчых    аб’ектах
арганізуецца  ў  адпаведнасці  з  тыпавымі  вучэбнымi  планамi   для
агульнаадукацыйных устаноў, якiя штогод зацвярджаюцца  Міністэрствам
адукацыі  Рэспублікі  Беларусь па ўзгадненні з  Міністэрствам  аховы
здароўя  Рэспублікі  Беларусь  і Міністэрствам  фінансаў  Рэспублікі
Беларусь.
     Для   арганізацыі   адукацыйнага  працэсу  ў  вучэбна-вытворчых
аб’ектах  выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзіны, прадугледжаныя  тыпавым
вучэбным  планам на працоўнае навучанне, правядзенне  факультатыўных
заняткаў,  і  гадзіны,  прадугледжаныя  на  арганізацыйна-выхаваўчую
работу.
            
         
     21.   Парадак  арганiзацыi  i  працягласць  вучэбных   заняткаў
рэгламентуюцца  раскладамі  і  зацвярджаюцца  кіраўнікамі   вучэбна-
вытворчых аб’ектаў.
     Рэжым    арганізацыі   працоўнага   навучання   і   прафесійнай
падрыхтоўкі   (працягласць  урокаў,  перапынкаў  і   інш.)   павінен
адпавядаць   патрабаванням   санітарных   правілаў   і   нормаў    у
агульнаадукацыйных  установах. Умовы  працоўнага  навучання  павінны
адпавядаць  аптымальным  і дапушчальным (першага  і  другога  класа)
умовам працы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі  11-6-
2002  «Гігіенічныя  крытэрыі адзнакі і класіфікацыі  ўмоў  працы  па
паказчыках шкоднасці і небяспечнасці працоўнага працэсу».
     22.   Дапрафесійная   падрыхтоўка  вучняў  у  вучэбна-вытворчых
аб’ектах можа ажыццяўляцца з VIII (ІХ) класа, прафесійная - з Х (ХІ)
класа  з  улiкам намераў, схiльнасцей i здольнасцей,  стану  здароўя
вучняў,  жаданняў  iх законных прадстаўнікоў, патрэбнасцi  ў  кадрах
раёна (горада), у якім існуюць вучэбна-вытворчыя аб’екты.
            
         
     23.  Рашэнне аб прафесіях, па якіх будзе ажыццяўляцца навучанне
ў  вучэбна-вытворчых аб’ектах, і колькасці класаў прымаюць кіраўнікі
адпаведных  вучэбна-вытворчых аб’ектаў па ўзгадненні  з  упраўленнем
(аддзелам)  адукацыі  мясцовага выканаўчага і  распарадчага  органа.
Навучанне  ажыццяўляецца  з  улікам  прапаноў  камітэта  па   працы,
занятасцi  і  сацыяльнай  абароне  абласных  і  Мінскага  гарадского
выканаўчых  камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці  і
сацыяльнай   абароне   гарадскіх  (раённых)  выканаўчых   камітэтаў,
зацікаўленых  арганізацый і магчымасцей камбіната  па  ўзгадненні  з
упраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага
органа.
     Вучэбна-вытворчыя       аб’екты       аказваюць        дапамогу
агульнаадукацыйным установам раёна (горада) у арганiзацыi  грамадска
карыснай,  прадукцыйнай працы вучняў. Для правядзення  гэтай  работы
выкарыстоўваюцца  адпаведныя  гадзіны,  якія  могуць  перадавацца  з
вучэбных планаў агульнаадукацыйных устаноў.
     24.  Планы работы вучэбна-вытворчых аб’ектаў распрацоўваюцца  з
улікам кантынгента вучняў па прафесіях і адпаведнай колькасці гадзін
па    гэтых   прафесіях,   якія   перадаюцца   з   вучэбных   планаў
агульнаадукацыйных  устаноў  для  арганізацыі   іх   работы.   Планы
зацвярджаюцца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыі мясцовых выканаўчых  і
распарадчых органаў не пазней чым за 10 дзён да пачатку навучальнага
года.
     25.  Колькасць і склад агульнаадукацыйных устаноў,  вучнi  якiх
праходзяць   навучанне  ў  вучэбна-вытворчых  аб’ектах,  вызначаюцца
ўпраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага і распарадчага
органа згодна з прапановамі саветаў школ з улікам жаданняў вучняў  i
заяў iх законных прадстаўнікоў.
     26.   Агульнаадукацыйныя  ўстановы  ажыццяўляюць   сiстэматычны
кантроль   за   наведваннем  вучнямi  заняткаў  у  вучэбна-вытворчых
аб’ектах,  iх  паспяховасцю  і паводзiнамi.  Педагагiчныя  калектывы
агульнаадукацыйных    устаноў    і    вучэбна-вытворчых     аб’ектаў
забяспечваюць пераемнасць ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу.
     27.  Колькасць класаў у вучэбна-вытворчых аб’ектах  вызначаецца
па спісачным складзе вучняў на пачатак навучальнага года.
     Напаўняльнасць класаў устанаўлiваецца не больш за  20  чалавек.
Для  дзяцей  з  асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця напаўняльнасць
класа  складае ад 6 да 12 вучняў у залежнасці ад характару і ступені
цяжкасці парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця.
            
         
     У   склад  класа  могуць  уваходзіць  вучнi  адной  або  розных
агульнаадукацыйных устаноў.
     Класы   дзеляцца   на  дзве  групы  па  ўсiх   прафесiях.   Пры
напаўняльнасцi  класаў  менш  за 20  вучняў  дзяленне  на  групы  не
ажыццяўляецца.
     28.  Вучэбны  год  у  вучэбна-вытворчых аб’ектах  складаецца  з
вучэбных  чвэрцяў (трыместраў). Дазваляецца пераход вучняў  з  адной
прафесіі на другую на працягу першай чвэрці (першага трыместра), а ў
выключных выпадках - на працягу першага паўгоддзя.
     29.  Да  заняткаў (работы) у вучэбна-вытворчых  аб’ектах  вучні
дапускаюцца  на падставе даведкі аб стане здароўя, якая выдаецца  па
форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
     Абавязковае   медыцынскае  абслугоўванне  вучняў   у   вучэбна-
вытворчых  аб’ектах  забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі  аховы
здароўя.
     Да  выканання  кожнага  новага  вiду  работ  вучнi  дапускаюцца
толькi  пасля  правядзення iнструктажу па ахове працы з  афармленнем
яго ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
     30.  Пасля  заканчэння вучэбных заняткаў  у  апошняй  чвэрці  з
вучнямі  Х  (ХІ) класа праводзiцца вытворчая практыка па  вывучаемых
прафесіях  непасрэдна  ў  вучэбных  цэхах  i  на  ўчастках  вучэбна-
вытворчых аб’ектаў, у арганiзацыях і на прадпрыемствах.
            
         
     31.  Прафесiянальная  падрыхтоўка  вучняў  у  вучэбна-вытворчых
аб’ектах можа завяршацца здачай iмi квалiфiкацыйных экзаменаў,  якія
праводзяцца  ў  тэрміны,  вызначаныя  кіраўнікамі  вучэбна-вытворчых
аб’ектаў,  але  не  пазней  чым за два тыдні  да  пачатку  выпускных
экзаменаў.
     32.   У  вучэбна-вытворчых  аб’ектах  могуць  стварацца  кружкі
(вучнёўскiя    канструктарскiя    бюро,    бюро    вынаходнiкаў    i
рацыяналiзатараў   i   iншыя).   Для   арганізацыі   іх    дзейнасці
выкарыстоўваюцца гадзіны, прызначаныя на правядзенне  факультатыўных
заняткаў, якія перадаюцца з іх вучэбных планаў.
            
         
     У    вучэбна-вытворчых   аб’ектах   можа   быць    арганізавана
пазакласная работа з вучнямі з выкарыстаннем гадзін, прызначаных  на
арганізацыйна-выхаваўчую працу, якія перадаюцца  з  вучэбных  планаў
агульнаадукацыйных устаноў.
     33.    Мiжшкольныя   вучэбна-вытворчыя   камбiнаты   працоўнага
навучання  i  прафесiянальнай арыентацыi вучняў (далей - міжшкольныя
камбінаты)  -  установы, якія ажыццяўляюць сваю  дзейнасць  у  форме
юрыдычных  асоб  на  падставе  статутаў,  зацверджанных  у  парадку,
вызначаным  заканадаўствам і ўзгодненых з упаўнаважанымі дзяржаўнымі
органамі.
     34.   Исключен.
            
         
     35.  Кіраўнікі міжшкольных камбінатаў, іх намеснікі па асноўнай
дзейнасці  прызначаюцца  на  пасаду  і  вызваляюцца  з  яе  загадамі
ўпраўленняў  (аддзелаў) адукацыі мясцовых выканаўчых  і  распарадчых
органаў.
     36.  Структура  і  штаты  міжшкольнага камбіната  зацвярджаюцца
кіраўніком  міжшкольнага камбіната зыходзячы з  мэтаў  і  задач  яго
дзейнасці  ў межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы па ўзгадненні
з   упраўленнямі   (аддзеламі)  адукацыі   мясцовых   выканаўчых   і
распарадчых органаў.
     37.   Прыем   на   работу  педагагічных  работнікаў,   майстроў
вытворчага навучання і іншых работнікаў у міжшкольны камбінат  і  іх
звальненне ажыццяўляе кіраўнік міжшкольнага камбіната ў адпаведнасці
з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     38.  Залічэнне вучняў у міжшкольны камбінат афармляецца загадам
па  міжшкольнаму  камбінату  на  падставе  пісьмовых  заяў  законных
прадстаўнікоў вучняў.
     39.  Міжшкольныя камбінаты маюць права ажыццяўляць  міжнароднае
супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і
міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь.
     40.   Мiжшкольныя  вучэбна-вытворчыя  майстэрні   і   вытворчыя
(вучэбна-вытворчыя) майстэрні агульнаадукацыйных  устаноў  (далей  -
майстэрні)   ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць  у   якасці   структурных
падраздзяленняў агульнаадукацыйных устаноў, на базе якіх  ствараюцца
гэтыя майстэрні.
     Майстэрні  дзейнічаюць  на  падставе  палажэнняў,  зацверджаных
кіраўнікамі  агульнаадукацыйных  устаноў,  у  якіх  створаны   гэтыя
майстэрні, і ўзгодненых з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.
     41.  Кіраўнікі  агульнаадукацыйных  устаноў  кiруюць  дзейнасцю
майстэрняў і нясуць адказнасць за вынікі іх работы ў адпаведнасці  з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     42.  Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць вучэбна-вытворчых аб’ектаў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     Фінансаванне вучэбна-вытворчых аб’ектаў ажыццяўляецца  за  кошт
сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту.
     Дадатковымі  крыніцамі фінансавання вучэбна-вытворчых  аб’ектаў
з’яўляюцца   атрыманыя  ў  адпаведнасці  з  дзеючым   заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь:
     прыбыткі ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;
     дабрачынная   (фундатарская)   дапамога   юрыдычных   асоб    і
iндывiдуальных прадпрымальнікаў;
     iншыя  крыніцы,  якія  не забаронены заканадаўствам  Рэспублікі
Беларусь.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner