Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 5 декабря 2006 г. №110 "Аб зацвярджэннi палажэння аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       5 снежня 2006 г. № 110

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-
КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ, У ЯКІХ НАВУЧАННЕ
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ ВЯЧЭРНЯЙ ШКОЛЫ

            
         
      [ Изменения и дополнения:
           Постановление    Министерства   образования    Республики
       Беларусь  от  7  октября  2008 г. №  98  (зарегистрировано  в
       Национальном   реестре  -  №  8/19713   от   28.10.2008  г.)]

     У  адпаведнасці  з  пунктам  2 артыкула  13  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  5  ліпеня  2006  года «Об общем  среднем  образовании»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзіць  Палажэнне  аб класах,  вучэбна-кансультацыйных
пунктах,  у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй
школы, якое дадаецца.
            
         
     2. Прызнаць страціўшымі сілу:
     загад  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад  31  снежня
1999   г.   №   796  «Аб  зацвярджэнні  Прыкладнага   палажэння   аб
агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем  асобных
вучэбных  прадметаў,  эстэтычным і фізкультурна-спартыўным  ухіламі»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000  г.,
№ 17, 8/2577);
     пастанову  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  ад  16
жніўня  2000  г.  №  36  «Аб зацвярджэнні прыкладных  палажэнняў  аб
гімназіі,    агульнаадукацыйным    ліцэі,    гімназічных     класах»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000  г.,
№ 86, 8/3957).
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў
     
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Міністр фінансаў              Міністр
Рэспублікі Беларусь           працы і сацыяльнай абароны
         М.П.Корбут           Рэспублікі Беларусь
         01.12.2006                  У.М.Патупчык
                                       01.12.2006
                                    
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі             Старшыня
Рэспублікі Беларусь           Віцебскага абласнога
       М.П.Зайчанка           выканаўчага камітэта
         04.12.2006                У.П.Андрэйчанка
                                        01.12.2006
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Гродзенскага абласнога        Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка                    Б.В.Батура
          04.12.2006                    04.12.2006
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Першы намеснік старшыні       Старшыня
Мінскага абласнога            Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
          Л.Ф.Крупец                    М.Я.Паўлаў
          04.12.2006                    04.12.2006
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Гомельскага абласнога         Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
         А.С.Якабсон                     К.А.Сумар
          04.12.2006                    04.12.2006

            
         
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               05.12.2006 № 110

ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне
ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй школы

            
         
                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Палажэнне  аб  класах, вучэбна-кансультацыйных  пунктах,  у
якіх  навучанне  ажыццяўляецца  па вучэбных  планах  вячэрняй  школы
(далей  -  Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці  з  артыкулам  13
Закона  Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем  среднем
образовании»   (Национальный  реестр   правовых   актов   Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
            
         
     парадак  стварэння класаў, вучэбна-кансультацыйных  пунктаў,  у
якіх  навучанне  ажыццяўляецца  па вучэбных  планах  вячэрняй  школы
(далей - вячэрнія класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты);
            
         
     парадак  прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы для  навучання  ў
вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
     патрабаванні  да  арганізацыі адукацыйнага працэсу  ў  вячэрніх
класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
     патрабаванні   да   кадравага,   фінансавага   і   матэрыяльна-
тэхнічнага  забеспячэння  функцыянавання вячэрніх  класаў,  вучэбна-
кансультацыйных пунктаў.
     2.  Вячэрнія  класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты  ствараюцца
пры адсутнасці магчымасці адкрыцця вячэрняй школы.
            
         
     3.  Вячэрнія  Х-ХIІ (XIII) класы могуць стварацца  ў  наступных
агульнаадукацыйных установах:
            
         
     вучэбна-педагагічных  комплексах: яслі-сад  -  сярэдняя  школа,
дзіцячы сад - сярэдняя школа;
     сярэдніх школах;
     спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).
     4.   Вучэбна-кансультацыйны  пункт   ствараецца   ў   структуры
вячэрняй школы.
     Пры  адной вячэрняй школе могуць быць адкрыты некалькі вучэбна-
кансультацыйных пунктаў.
     Вучэбна-кансультацыйны   пункт   размяшчаецца   па-за    месцам
распалажэння  вячэрняй  школы і функцыянуе ў  складзе  Х-ХIІ  (XIII)
класаў.
            
         
     5.  Рашэнне  аб  адкрыцці вячэрніх класаў у  агульнаадукацыйных
установах,   азначаных  у  пункце  3  гэтага   Палажэння,   вучэбна-
кансультацыйных   пунктаў  у  вячэрніх  школах   прымаюць   абласныя
выканаўчыя  камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на  падставе
вывучэння   прапаноў   аддзелаў  (упраўленняў)   адукацыі   мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў.
            
         
     6.   Па   рашэнні  заснавальніка  агульнаадукацыйнай  установы,
вячэрняй  школы  можа  ажыццяўляцца прафесійная  падрыхтоўка  вучняў
вячэрніх  класаў,  а  таксама  вучняў, якія  навучаюцца  ў  вучэбна-
кансультацыйных пунктах вячэрняй школы.
            
         
     7.     Вячэрнія    класы,    вучэбна-кансультацыйныя     пункты
агульнаадукацыйных  устаноў функцыянуюць у  адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь «Об общем среднем образовании»,  іншымі  актамі
заканадаўства   Рэспублікі  Беларусь,  гэтым  Палажэннем,   статутам
агульнаадукацыйнай установы.
                                  
                               ГЛАВА 2
    ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫЯ ЎСТАНОВЫ ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў
          ВЯЧЭРНІХ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ
                                  
     8.  У  агульнаадукацыйныя  ўстановы для  навучання  ў  вячэрніх
класах,   вучэбна-кансультацыйных  пунктах  прымаюцца  асобы,   якія
атрымалі агульную базавую адукацыю.
     Магчымасць    навучання    ў    вячэрніх    класах,    вучэбна-
кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў не  абмяжоўваецца
ўзростам грамадзян.
     9.  Прыём  асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для  навучання  ў
вячэрніх  класах,  вучэбна-кансультацыйных пунктах  ажыццяўляецца  ў
парадку,   устаноўленым  для  адпаведных  тыпаў   агульнаадукацыйных
устаноў  палажэннем аб агульнанаадукацыйнай установе, палажэннем  аб
спецыяльнай      агульнаадукацыйнай     школе     (школе-інтэрнаце),
зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 3
                  АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
                                  
     10.   Навучанне   і  выхаванне  ў  вячэрніх  класах,   вучэбна-
кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца  па
вочнай  (дзеннай  і  вячэрняй) і завочнай формах атрымання  агульнай
сярэдняй адукацыі.
     11.  Рашэнне  аб  навучанні  і  выхаванні  ў  вячэрніх  класах,
вучэбна-кансультацыйных   пунктах  агульнаадукацыйных   устаноў   па
завочнай   форме  атрымання  агульнай  сярэдняй  адукацыі  прымаецца
кіраўніком агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў асоб.
     12.   Арганізацыя  адукацыйнага  працэсу  ў  вячэрніх   класах,
вучэбна-кансультацыйных    пунктах    агульнаадукацыйных     устаноў
ажыццяўляецца    па    вучэбных   планах,    якія    распрацоўваюцца
агульнаадукацыйнымі установамі на падставе тыпавога вучэбнага  плана
вячэрняй   школы,   зацверджанага   ў   парадку,   які   вызначаецца
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
            
         
     13.  Напаўняльнасць  вячэрніх  класаў,  вучэбна-кансультацыйных
пунктаў складае не больш за 20 вучняў.
            
         
     14.   Вучням,  якія  спалучаюць  атрыманне  агульнай   сярэдняй
адукацыі   ў   вячэрніх   класах,  вучэбна-кансультацыйных   пунктах
агульнаадукацыйных  устаноў  з працоўнай дзейнасцю,  прадастаўляюцца
гарантыі,   якія  ўстаноўлены  працоўным  заканадаўствам  Рэспублікі
Беларусь.
     15.  Атэстацыя вучняў вячэрніх класаў, вучэбных-кансультацыйных
пунктаў  агульнаадукацыйных устаноў, перавод  іх  у  наступны  клас,
арганізацыя  выпускных  экзаменаў і іх выпуск  з  агульнаадукацыйных
устаноў ажыццяўляюцца на агульных падставах.
                                  
                               ГЛАВА 4
      КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
   ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЯЧЭРНІХ КЛАСАЎ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАЎ
                                  
     16.   Навучанне   і  выхаванне  ў  вячэрніх  класах,   вучэбна-
кансультацыйных   пунктах   ажыццяўляюць   педагагічныя    работнікі
агульнаадукацыйных  устаноў, у структуры якіх функцыянуюць  вячэрнія
класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты.
     Кваліфікацыйныя   патрабаванні   да   педагагічных   работнікаў
вызначаюцца   кваліфікацыйнымі  характарыстыкамі,  зацверджанымі   ў
парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     17.      Працоўныя     адносіны     педагагічных     работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і  выхаванне
вучняў   у   вячэрніх   класах,   вучэбна-кансультацыйных   пунктах,
рэгулююцца   працоўным  дагаворам  (кантрактам)  у  адпаведнасці   з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     18.    Фінансаванне   дзейнасці   вячэрніх   класаў,   вучэбна-
кансультацыйных пунктаў у агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца
яе  кіраўніком  у межах сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага
або мясцовага бюджэта на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы.
     19.  Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрніх школ  размяшчаюцца
ў  памяшканнях,  якія адпавядаюць патрабаванням  санітарных  нормаў,
правілаў, гігіенічных нарматываў, з вучэбным абсталяваннем,  мэбляй,
інвентаром,  іншымі сродкамі навучання, неабходнымі для ажыццяўлення
адукацыйнага  працэсу ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным  планам  для
вячэрняй школы.
            
         
     20.  Вучэбна-кансультацыйныя  пункты  вячэрніх   школ   могуць
размяшчацца ў памяшканнях іншых агульнаадукацыйных устаноў.
     Рашэнне   аб   размяшчэнні   вучэбна-кансультацыйнага    пункта
вячэрняй школы  ў  памяшканнях  іншай  агульнаадукацыйнай   установы
прымаецца  сумесна  заснавальнікам вячэрняй школы  і  заснавальнікам
агульнаадукацыйнай установы, у памяшканнях якой размяшчаецца вучэбна-
кансультацыйны пункт.
            
         



<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner