ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лістапада 2006 г. № 1565
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ В.І.ВАРАНЕЦКАГА Ў Г. ТЫРАНУ
(РЭСПУБЛІКА АЛБАНІЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 23 па 25 лістапада 2006 г. у г. Тырану
(Рэспубліка Албанія) намесніка Міністра замежных спраў Варанецкага
Валерыя Іосіфавіча для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў урадаў краін -
удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы.
Прыняць да ведама, што расходы па пражыванню В.І.Варанецкага ў
г. Тыране аплачваюцца прымаючым бокам.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі