Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Закон Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. №180-З "Аб прыняццi Пратакола памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi ад 17 снежня 1992 года"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                      ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     8 лістапада 2006 г. № 180-З

АБ ПРЫНЯЦЦІ ПРАТАКОЛА ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І КАБІНЕТАМ МІНІСТРАЎ УКРАІНЫ АБ УНЯСЕННІ
ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ УКРАІНЫ АБ ВОЛЬНЫМ ГАНДЛІ АД
17 СНЕЖНЯ 1992 ГОДА


Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 кастрычніка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 кастрычніка 2006 года

     Прыняць  Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і  Кабінетам
Міністраў  Украіны аб унясенні змяненняў у Пагадненне  паміж  Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі ад 17  снежня
1992 года, падпісаны ў г. Мінску 18 кастрычніка 2005 года.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка
                                  
                              ПРАТАКОЛ
  паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб
 унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
       Урадам Украіны аб вольным гандлі ад 17 снежня 1992 года
                                  
     Урад   Рэспублікі   Беларусь  і  Кабінет   Міністраў   Украіны,
надалей - Бакі,
     дамовіліся  ўнесці ў Пагадненне між Урадам Рэспублікі  Беларусь
і  Урадам Украіны аб вольным гандлі ад 17 снежня 1992 года наступныя
змяненні:
     1. Абзац 6 прэамбулы выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «пацвярджаючы  неабходнасць развіваць  двухбаковыя  адносіны  ў
галіне  гандлёва-эканамічных  сувязей у  адпаведнасці  з  прынцыпамі
Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА),».
     2. Артыкул 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «1.  Бакі не будуць прымяняць мытныя пошліны, падаткі і  зборы,
якія  маюць эквівалентнае мытным пошлінам дзеянне, на экспарт  і/або
імпарт   тавараў,  што  паходзяць  з  дзяржавы  аднаго  з  Бакоў   і
прызначаюцца для дзяржавы другога Боку. У выпадку неабходнасці  Бакі
могуць  прадугледзець  выключэнні з дадзенага гандлёвага  рэжыму  па
ўзгодненай  наменклатуры тавараў, якія будуць афармляцца адпаведнымі
пратаколамі, што з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.
     2.  Для  мэтаў  гэтага Пагаднення і на перыяд яго  дзеяння  пад
таварамі,  што  паходзяць  з  дзяржаў  Бакоў,  разумеюцца  тавары  ў
адпаведнасці з Правіламі вызначэння краіны паходжання тавараў,  якія
зацверджаны Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных
Дзяржаў ад 30 лістапада 2000 г.».
     3. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Бакі  ва  ўзаемным гандлі будуць устрымлівацца  ад  прымянення
мер,  якія  абмяжоўваюць  экспарт  і/або  імпарт  тавараў  у  рамках
дадзенага   Пагаднення.   Бакі  могуць  устанаўліваць   меры,   якія
абмяжоўваюць экспарт і/або імпарт тавараў у аднабаковым парадку, але
толькі  на  строга  вызначаны  тэрмін.  Дадзеныя  меры  могуць  быць
уведзены ў форме колькасных абмежаванняў на экспарт і/або імпарт або
ў форме спецыяльных пошлін, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных пошлін.
Названыя  меры  павінны мець выключны характар і  могуць  прымяняцца
толькі ў выпадках:
     вострага  дэфіцыту  дадзенага тавару  на  ўнутраным  рынку  (да
стабілізацыі становішча на рынку);
     вострага   дэфіцыту   плацежнага   балансу   (да   стабілізацыі
становішча з плацежным балансам);
     імпарту  тавараў на тэрыторыю дзяржавы аднаго з Бакоў  у  такіх
узрослых  колькасцях  або на такіх умовах,  што  гэта  наносіць  або
пагражае  нанесці  ўрон  айчынным  вытворцам  падобных  тавараў  або
тавараў, якія непасрэдна канкурыруюць;
     ажыццяўлення  мер,  якія  прадугледжаны  артыкулам   5   гэтага
Пагаднення.
     Бок,  які  прымяняе якія-небудзь абмежаванні ў  адпаведнасці  з
гэтым  артыкулам,  абавязаны па запыце другога Боку  ў  найкарацейшы
тэрмін  даць  неабходную інфармацыю аб прычынах, формах  і  тэрмінах
увядзення  вышэйназваных абмежаванняў. Пры выбары мер у адпаведнасці
з  гэтым  артыкулам Бакі будуць аддаваць прыярытэт тым  з  іх,  якія
аказваюць  найменшы  негатыўны  ўплыў  на  дасягненне  мэтаў  гэтага
Пагаднення».
     4. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Усе  разлікі  і плацяжы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
паміж   суб'ектамі  гаспадарчай  дзейнасці  дзяржаў   Бакоў   будуць
ажыццяўляцца на падставе адпаведных міжбанкаўскіх пагадненняў».
     5. Артыкул 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Пры  ажыццяўленні  мер  тарыфнага  і  нетарыфнага  рэгулявання
двухбаковых    эканамічных   адносін,   для   абмену    статыстычнай
інфармацыяй,   правядзення   мытных   працэдур   Бакі    пагадзіліся
выкарыстоўваць   Гарманізаваную  сістэму  апісання  і   кадзіравання
тавараў Сусветнай мытнай арганізацыі».
     6. Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «У  мэтах ажыццяўлення ўзгодненай палітыкі экспартнага кантролю
ў  адносінах  да  трэціх  краін  Бакі будуць  праводзіць  рэгулярныя
кансультацыі  і  прымаць  узгодненыя меры для  стварэння  эфектыўнай
сістэмы экспартнага кантролю».
     7.  Артыкулы  13, 17, 18 выключыць. Артыкулы  14,  15,  16,  19
лічыць адпаведна артыкуламі 13, 14, 15, 16.
     8. Артыкул 13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Нішто  ў  гэтым  Пагадненні  не  перашкаджае  любому  з  Бакоў
устанаўліваць адносіны з трэцімі краінамі і выконваць узятыя на сябе
абавязацельствы  ў  адпаведнасці  з якім-небудзь  іншым  міжнародным
пагадненнем, удзельнікам якога гэты Бок з'яўляецца або  можа  стаць,
пры  ўмове,  што  гэтыя  адносіны  і абавязацельствы  не  супярэчаць
палажэнням і мэтам гэтага Пагаднення».
     9. Артыкул 14 дапоўніць абзацам 2 наступнага зместу:
     «Змяненні і дапаўненні ў гэтае Пагадненне ўносяцца па  ўзаемнай
згодзе  Бакоў і афармляюцца пратаколамі, якія з'яўляюцца  неад'емнай
часткай гэтага Пагаднення».
     10. Артыкул 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Рэалізацыя  мэтаў гэтага Пагаднення і выпрацоўка  рэкамендацый
адносна  ўдасканалення  гандлёва-эканамічнага  супрацоўніцтва  паміж
дзвюма   краінамі  ўскладаецца  Бакамі  на  міжурадавую   беларуска-
ўкраінскую   змешаную   Камісію  па  пытаннях  гандлёва-эканамічнага
супрацоўніцтва».
     11. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Гэтае  Пагадненне  ўступае ў сілу з  даты  атрымання  апошняга
пісьмовага   паведамлення   аб  выкананні  Бакамі   ўнутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.
     Гэтае  Пагадненне страчвае сілу па сканчэнні  шасці  месяцаў  з
даты  пісьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб сваім намеры спыніць
яго  дзеянне. Палажэнні гэтага Пагаднення пасля спынення яго дзеяння
будуць   прымяняцца  да  кантрактаў  паміж  суб'ектамі   гаспадарчай
дзейнасці  дзяржаў Бакоў, якія заключаны, але не выкананы  ў  перыяд
яго дзеяння».
     Гэты   Пратакол  уступае  ў  сілу  з  даты  атрымання  апошняга
пісьмовага   паведамлення   аб  выкананні  Бакамі   ўнутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.

     Здзейснена  ў  г.  Мінску  18  кастрычніка  2005  г.   у   двух
сапраўдных  экзэмплярах,  кожны на беларускай  і  ўкраінскай  мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner