Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Правительства Республики Беларусь от 28 августа 2006 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне мастацтваў i культуры"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў
ГАЛІНЕ МАСТАЦТВАЎ І КУЛЬТУРЫ

   Уступіла ў сілу 28 жніўня 2006 года
   
   Урад  Рэспублікі Беларусь і Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі,
якія далей называюцца Бакамі,
   жадаючы аб'ядноўваць, пашыраць і ўмацоўваць дружалюбныя сувязі  і
ўзаемаразуменне паміж Бакамі,
   усведамляючы   пажаданасць  садзейнічання  ў  найбольш   магчымай
ступені   вывучэнню   і   зразуменню  культуры   кожнай   з   краін,
інтэлектуальных  і творчых дасягненняў, а таксама  гісторыі  і  ладу
жыцця праз дружалюбнае супрацоўніцтва паміж сваімі краінамі,
   жадаючы ўзнімаць і паляпшаць якасць жыцця сваіх народаў,
   пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
                                  
                              Артыкул 1
                         Кампетэнтныя органы
                                  
   1.   Кампетэнтнымі   органамі,  адказнымі  за  выкананне   гэтага
Пагаднення, будуць:
   а) у Рэспубліцы Беларусь - Міністэрства культуры;
   б)  у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы - Дэпартамент мастацтваў  і
культуры.
                                  
                              Артыкул 2
                         Межы супрацоўніцтва
                                  
   Бакі   будуць   імкнуцца  да  стварэння   спрыяльных   умоў   для
двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне мастацтваў і культуры.
                                  
                              Артыкул 3
               Канцэртныя арганізацыі і творчыя саюзы
                                  
   1.  Бакі будуць садзейнічаць устанаўленню і развіццю кантактаў  у
галіне   музычнага  мастацтва  паміж  канцэртнымі  арганізацыямі   і
творчымі  саюзамі,  абмену  выканаўцамі і  творчымі  калектывамі,  а
таксама   спрыяць  узаемнаму  ўдзелу  ў  міжнародных   конкурсах   і
фестывалях, якія арганізуюцца ў сваіх краінах.
   2.  Бакі  будуць садзейнічаць ахове і захаванню правоў аўтараў  і
выканаўцаў на інтэлектуальную ўласнасць у межах сваёй кампетэнцыі.
                                  
                              Артыкул 4
          Тэатральныя саюзы, драматычныя і лялечныя тэатры
                                  
   Бакі  будуць  падтрымліваць  прамыя кантакты  паміж  тэатральнымі
саюзамі,  драматычнымі,  лялечнымі і іншымі тэатрамі  абодвух  Бакоў
праз  арганізацыю гастролей і выступленняў тэатральных калектываў  і
асобных  выканаўцаў,  а  таксама ўдзел у тэатральных  фестывалях  на
ўзаемнай аснове.
                                  
                              Артыкул 5
                           Музеі і галерэі
                                  
   1.  Бакі будуць падтрымліваць прамое супрацоўніцтва паміж музеямі
і  галерэямі  сваіх  краін  з мэтай абмену  спецыялістамі  ў  галіне
музейнай справы і даведачнымі матэрыяламі, а таксама інфармацыяй  аб
навуковых канферэнцыях і семінарах у гэтай галіне.
   2.  Бакі  на  ўзаемнай  аснове  будуць  садзейнічаць  арганізацыі
музейных выставак і выставак сучаснага мастацтва. Умовы, час і месца
правядзення выставак будуць вызначацца і ўзгадняцца Бакамі.
                                  
                              Артыкул 6
                             Бібліятэкі
                                  
   1.  Бакі  будуць  устанаўліваць прамыя сувязі паміж  бібліятэкамі
дзвюх  краін,  уключаючы  абмен  кнігамі,  друкаванай  прадукцыяй  і
спецыялістамі ў галіне бібліятэчнай справы.
   2.  Бакі  будуць садзейнічаць удзелу спецыялістаў у  семінарах  і
навукова-практычных   канферэнцыях,  абмену   кніжнымі   выстаўкамі,
метадычнымі   і   бібліяграфічнымі  матэрыяламі  і  артыкуламі   для
перыядычных выданняў абедзвюх краін.
                                  
                              Артыкул 7
                     Арганізацыі кінематаграфіі
                                  
   1.  Бакі  будуць  падтрымліваць прамое  супрацоўніцтва  ў  галіне
кінавідэамастацтва,  уключаючы ўдзел у  міжнародных  кінафестывалях,
абмен   інфармацыяй,  рэкламнымі  матэрыяламі,  часопісамі  і  іншай
друкаванай прадукцыяй у гэтай галіне.
   2.   Бакі  будуць  заахвочваць  стварэнне  спрыяльных  умоў   для
супрацоўніцтва паміж арганізацыямі кінематаграфіі сваіх краін.
                                  
                              Артыкул 8
                Адукацыя ў сферы мастацтва і культуры
                                  
   1.   Бакі  будуць  супрацоўнічаць  у  галіне  адукацыі  ў   сферы
мастацтва  і  культуры  і садзейнічаць устанаўленню  прамых  сувязей
паміж установамі адукацыі ў гэтай галіне.
   2.   Бакі  будуць  садзейнічаць  удзелу  студэнтаў  і  навучэнцаў
устаноў  адукацыі сферы мастацтва і культуры ў міжнародных конкурсах
і  фестывалях, якія праводзяцца для маладых выканаўцаў і стажораў  у
галіне культуры ў абедзвюх краінах.
                                  
                              Артыкул 9
                    Гісторыка-культурная спадчына
                                  
   1.  Бакі  будуць  падтрымліваць  супрацоўніцтва  ў  галіне  аховы
гісторыка-культурнай спадчыны і садзейнічаць абмену спецыялістамі  з
мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галіне.
   2.  Бакі  будуць  садзейнічаць ахове спадчыны  дзяржаў  Бакоў  ад
нелегальнага  перамяшчэння  ў рамках нацыянальнага  заканадаўства  і
міжнародных актаў.
                                  
                             Артыкул 10
                    Фальклор і народная творчасць
                                  
   Бакі   будуць  супрацоўнічаць  у  галіне  фальклору  і   народнай
творчасці.   Бакі  будуць  абменьвацца  інфармацыяй  аб  міжнародных
фестывалях фальклору і святах аматарскай творчасці, якія праводзяцца
ў   абедзвюх  краінах,  а  таксама  садзейнічаць  удзелу   ў   гэтых
мерапрыемствах сваіх прадстаўнікоў.
                                  
                             Артыкул 11
                          Фінансавыя ўмовы
                                  
   Бакі дамовіліся, што культурны абмен будзе ажыццяўляцца згодна  з
адпаведнымі  палажэннямі заканадаўства дзяржаў  Бакоў  і  наступнымі
прынцыпамi:
   а)    пры    абмене   дэлегацыямі,   калектывамі    і    асобнымі
прадстаўнікамі:
   накіроўваючы   Бок   аплачвае  выдаткі   на   міжнародны   праезд
дэлегацый,  калектываў  і  асобных прадстаўнікоў  і  транспарціроўкі
багажу ў абодва канцы, а таксама выдаткі на медыцынскія паслугі;
   прымаючы  Бок  аплачвае  выдаткі на пражыванне  і  харчаванне,  а
таксама транспартныя выдаткі на тэрыторыі краіны прымаючага  Боку  ў
адпаведнасці з праграмай знаходжання;
   б)   пры   арганізацыі  музейных  выставак,  а  таксама  выставак
сучаснага  мастацтва  характар і месца правядзення  выстаўкі  будуць
агаворвацца арганізатарамі ў кожным асобным выпадку.
                                  
                             Артыкул 12
                        Урэгуляванне спрэчак
                                  
   Любыя  спрэчкі  паміж  Бакамі,  узнікаючыя  пры  тлумачэнні   або
выкананні  гэтага  Пагаднення,  будуць  урэгуляваны  на  дружалюбнай
аснове праз правядзенне кансультацый альбо перагавораў паміж Бакамі.
                                  
                             Артыкул 13
                         Унясенне змяненняў
                                  
   У  гэта  Пагадненне  ў любы час могуць быць унесены  змяненні  па
ўзаемнай   згодзе   Бакоў  праз  абмен  нотамі   паміж   Бакамі   па
дыпламатычных каналах.
                                  
                             Артыкул 14
          Уступленне ў сілу, працягласць і спыненне дзеяння
                                  
   1.  Гэта  Пагадненне ўступае ў сілу з дня падпісання і  дзейнічае
на  працягу  нявызначанага перыяду часу, пакуль  адзін  з  Бакоў  не
заявіць  па  дыпламатычных  каналах  аб  сваім  намеры  спыніць  яго
дзеянне.  У  гэтым  выпадку  Пагадненне спыняе  дзеянне  праз  шэсць
месяцаў з даты атрымання такога паведамлення.
   2.  Спыненне дзеяння гэтага Пагаднення не ўплывае на якія-небудзь
праграмы,  выкананне  якіх  пачалося да  заканчэння  дзеяння  гэтага
Пагаднення, у выпадку, калі Бакамі не будзе ўзгоднена інакш.
   У   сведчанне  чаго  ніжэйпадпісаныя,  адпаведным  чынам  на  тое
ўпаўнаважаныя, падпісалі і змацавалі пячаткай дадзенае Пагадненне  ў
двух  экземплярах,  кожны на беларускай і англійскай  мовах,  прычым
абодва тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.
   
   Здзейснена ў горадзе Прэторыі 28 жніўня 2006 года.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner