Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 18 августа 2006 г. №82 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       18 жніўня 2006 г. № 82

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ГРАМАЦЕ МІНІСТЭРСТВА
АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     У   адпаведнасці   з   Палажэннем  аб   Міністэрстве   адукацыі
Рэспублікі   Беларусь,  зацверджаным  пастановай  Савета   Міністраў
Рэспублікі  Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554,  Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзіць   Палажэнне   аб  Грамаце   Міністэрства   адукацыі
Рэспублікі  Беларусь  і  Ганаровай  грамаце  Міністэрства   адукацыі
Рэспублікі Беларусь (дадаецца).
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Намеснік старшыні                 Старшыня
Брэсцкага абласнога               Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта              выканаўчага камітэта
       С.Д.Ашмянцаў                     У.П.Андрэйчанка
17.08.2006                              17.08.2006
                                  
УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Старшыня                          Першы намеснік старшыні
Гомельскага абласнога             Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта              выканаўчага камітэта
       А.С.Якабсон                      В.І.Сцяпура
       17.08.2006                       17.08.2006
                                  
УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Старшыня                          Старшыня
Мінскага гарадскога               Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта              выканаўчага камітэта
       М.Я.Паўлаў                       Н.Ф.Дамашкевіч
       17.08.2006                       17.08.2006
                                  
УЗГОДНЕНА                         
Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта
       Б.В.Батура
       17.08.2006
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               18.08.2006 № 82

ПАЛАЖЭННЕ
аб Грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай
грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

     1.  Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей  -
Грамата)   і  Ганаровая  грамата  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі
Беларусь  (далей  - Ганаровая грамата) з’яўляюцца формай  маральнага
заахвочвання  калектываў  устаноў адукацыі,  работнікаў  арганізацый
сістэмы  адукацыі  Рэспублікі Беларусь,  работнікаў  рэспубліканскіх
органаў  дзяржаўнага  кіравання, мясцовых выканаўчых  і  распарадчых
органаў  (далей  -  дзяржаўныя органы) і арганізацый,  а  Грамата  -
таксама студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі.
     2. Граматай узнагароджваюцца за:
     укараненне    навуковай   арганізацыі   працы,    абагульненне,
распаўсюджванне  і  актыўнае  прымяненне  перадавога   айчыннага   і
замежнага  вопыту ў галіне адукацыі, за высокую якасць  навучання  і
выхавання дзяцей і моладзі;
     дасягненні  ў навуковай, навукова-арганізацыйнай і  інавацыйнай
дзейнасці;
     поспехі,   якія  дасягнуты  ў  арганізацыі  вучэбна-выхаваўчага
працэсу,  культурна-масавай, патрыятычнай рабоце, фізічным выхаванні
дзяцей і моладзі ва ўстановах адукацыі;
     распрацоўку  вучэбна-выхаваўчых  планаў  і  праграм,   вучэбна-
метадычных   і  наглядных  дапаможнікаў,  падручнікаў  для   сістэмы
адукацыі;
     паспяховую  работу  па ўдасканаленні вучэбна-матэрыяльнай  базы
ўстаноў   адукацыі,   аснашчэнні  вучэбных  кабінетаў,   майстэрняў,
лабараторый;
     выдатныя  дасягненні навучэнскай моладзі ў вучобе,  алімпіядным
руху, тэхнічнай, мастацкай творчасці і спорце;
     за  высокія  паказчыкі  ў рабоце, паспяховае  выкананне  задач,
якія стаяць перад сістэмай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     3.  Граматай могуць узнагароджвацца: работнікі ўстаноў адукацыі
і  іншых  арганізацый, падпарадкаваных упраўленням адукацыі абласных
выканаўчых  камітэтаў  і  камітэту па адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага камітэта, якія былі ўзнагароджаны граматай або ганаровай
граматай  упраўленняў  адукацыі выканаўчага  камітэта,  камітэта  па
адукацыі   Мінскага   гарадскога  выканаўчага  камітэта;   работнікі
ўстаноў,   якія   забяспечваюць  атрыманне   вышэйшай   і   сярэдняй
спецыяльнай  адукацыі; арганізацый, падпарадкаваных  рэспубліканскім
органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным органам, якія  былі
ўзнагароджаны  граматай  або ганаровай граматай  гэтых  арганізацый;
работнікі апарату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей -
Міністэрства адукацыі).
     4. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:
     асобыя  поспехі ў педагагічнай дзейнасці, навучанні і выхаванні
падрастаючага    пакалення,   культурна-масавай   і    фізкультурна-
аздараўленчай  рабоце,  шматгадовую  і  плённую  работу  ў   сістэме
адукацыі, узорнае выкананне працоўных абавязкаў;
     высокія   вынікі,   дасягнутыя  ў   навуковай   і   інавацыйнай
дзейнасці, значны ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў;
     паспяховую  работу  па  развіцці матэрыяльна-тэхнічнай  базы  і
забеспячэнні эфектыўнага функцыянавання сістэмы адукацыі;
     распрацоўку   і   ўкараненне  новых  педагагічных   тэхналогій,
вучэбна-выхаваўчых  планаў,  праграм,  вучэбна-выхаваўчых  выданняў,
якія   адрозніваюцца  прынцыповай  навізной,  за   вынаходніцкія   і
рацыяналізатарскія прапановы;
     паспяховую   работу   па  развіцці  вучэбна-матэрыяльнай   базы
сістэмы адукацыі;
     за  дасягненне  значных вынікаў у рабоце, распрацоўку  прапаноў
па ўдасканаленні сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     5.   Ганаровай   граматай  могуць  узнагароджвацца:   работнікі
ўстаноў адукацыі, падпарадкаваных упраўленням адукацыі аблвыканкомаў
і  камітэту  па  адукацыі Мінскага гарвыканкома; работнікі  ўстаноў,
якія   забяспечваюць  атрыманне  вышэйшай  і  сярэдняй   спецыяльнай
адукацыі; іншых арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам
дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным органам; работнікі  апарату
Міністэрства  адукацыі,  якія былі ўзнагароджаны  Граматай,  але  не
раней чым праз тры гады з дня ўзнагароджання.
     6.  Граматай  або  Ганаровай  граматай  могуць  узнагароджвацца
работнікі  іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, якія  на  працягу
многіх   гадоў  прымалі  актыўны  ўдзел  у  навучанні  і   выхаванні
падрастаючага   пакалення,   умацаванні  вучэбна-матэрыяльнай   базы
ўстаноў адукацыі, развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі.
     7.    Работнікам    апарату   Міністэрства    адукацыі,    якія
ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая  прэмія  ў
памеры трох базавых велічынь, а ўзнагароджаным Ганаровай граматай  -
аднаразовая  грашовая  прэмія  ў  памеры  пяці  базавых  велічынь  у
адпаведнасці з палажэннем аб парадку прэміравання асобных работнікаў
апарату   Міністэрства  адукацыі,  работнікаў,   якія   ажыццяўляюць
тэхнічнае  абслугоўванне  і  забяспечваюць  функцыянаванне  апарату,
тэхнічнага  нагляду  Міністэрства адукацыі,  зацверджаным  Міністрам
адукацыі Рэспублікі Беларусь 16 лютага 2005 г.
     Работнікі    дзяржаўных    органаў    і    арганізацый,    якія
ўзнагароджваюцца   Граматай  і  Ганаровай  граматай,   заахвочваюцца
грашовай прэміяй у парадку і ў памеры згодна з лакальным нарматыўным
прававым  актам  арганізацыі, але не болей  адпаведна  трох  і  пяці
базавых велічынь.
     8.  Рашэнне  аб  узнагароджанні Граматай і  Ганаровай  граматай
прымаецца   Міністрам  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  на   падставе
прадстаўленняў  адпаведна  намеснікаў Міністра  адукацыі  Рэспублікі
Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый і хадайніцтваў
калектываў   работнікаў  дзяржаўных  органаў  і  арганізацый,   якія
аформлены   на   падставе  абмеркавання  кандыдатуры   ў   калектыве
работнікаў.
     9.  Пры  прадстаўленні да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай
граматай афармляецца ўзнагародны ліст па форме згодна з дадаткам  да
Палажэння  аб  Грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь  і
Ганаровай грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     10.  Прадстаўленне  да  ўзнагароджання Граматай  або  Ганаровай
граматай работнікаў арганізацый, якія падпарадкаваны рэспубліканскім
органам    дзяржаўнага   кіравання,   узгадняюцца   з    адпаведнымі
рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
     11.  Прадстаўленне  да  ўзнагароджання Граматай  або  Ганаровай
граматай   накіроўваецца  ў  Міністэрства  адукацыі  за   месяц   да
ўзнагароджання.
     12.  Узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай  ажыццяўляецца
на падставе загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     13.  Паўторнае  ўзнагароджанне Граматай або Ганаровай  граматай
дапускаецца ў выключных выпадках, але не раней чым праз тры  гады  з
дня папярэдняга ўзнагароджання.
     14.  Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца Міністрам адукацыі
Рэспублікі   Беларусь,   упаўнаважанымі  ім  асобамі,   начальнікамі
ўпраўленняў   адукацыі  абласных  выканаўчых  камітэтаў,   старшынёй
камітэта  па  адукацыі  Мінскага  гарадскога  выканаўчага  камітэта,
кіраўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый.
     Грамата  або Ганаровая грамата ўручаецца асабіста работніку  ва
ўрачыстых абставінах.
     Грамата  або  Ганаровая грамата ўручаецца калектыву арганізацыі
на ўрачыстым сходзе гэтага калектыву.
     15.  Запіс  аб  узнагароджанні Граматай або Ганаровай  граматай
уносіцца ў працоўную кніжку работніка.
     16. Персанальны ўлік работнікаў, якія ўзнагароджаны Граматай  і
Ганаровай   граматай,   вядзецца   ўпраўленнем   кадравай   палітыкі
Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  і  кадравымі  службамі
арганізацый.
     
                                             Дадатак
                                             да Палажэння аб Грамаце
                                             Міністэрства адукацыі
                                             Рэспублікі Беларусь
                                             і Ганаровай грамаце
                                             Міністэрства адукацыі
                                             Рэспублікі Беларусь
                                  
                          УЗНАГАРОДНЫ ЛІСТ
                                  
1. Прозвішча _______________________________________________________
Імя і імя па бацьку ________________________________________________
2. Пасада і месца работы ___________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе __________________________
4. Стаж педагагічнай ці навукова-педагагічнай работы _______________
5. Дата і месца нараджэння _________________________________________
____________________________________________________________________
6. Грамадзянства ___________________________________________________
7. Адукацыя ________________________________________________________
              (указаць, калі і якую навучальную ўстанову скончыў)
____________________________________________________________________
8. Вучоная ступень і вучонае званне ________________________________
____________________________________________________________________
9. Якія ўзнагароды мае _____________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
10. Дамашні адрас __________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

                         11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
12. Звесткі аб абмеркаванні ў калектыве ____________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
13. Прадстаўляецца да ўзнагароджання (Граматай Міністэрства адукацыі
Рэспублікі   Беларусь,  Ганаровай  граматай  Міністэрства   адукацыі
Рэспублікі Беларусь) _______________________________________________
____________________________________________________________________

Кіраўнік арганізацыі______________ ________    _____________________
                    (назваць пасаду)  (подпіс)         (прозвішча, імя, 
                                    М.П.            імя па бацьку)

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі ____________  _____________________
                                   (подпіс)    (прозвішча, імя, імя
                                                    па бацьку)

«__» _____________ 200_ г.

Заключэнне гарадскіх, абласных арганізацый _________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

Начальнік гарадскога,                       Старшыня абкома
абласнога ўпраўлення адукацыі ___________   прафсаюза ______________
                               (подпіс)                  (подпіс)
                                М.П.                      М.П.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner