ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2006 г. № 815
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМІТЭТАМ
ПА НАВУЦЫ І ТЭХНАЛОГІЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І
МІНІСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ
АБ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і
тэхналогіях, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў,
Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам
адукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аб падпісанні
Пагаднення паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях
Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Латвійскай
Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|