Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 июня 2006 г. №733 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення музеям статусу "народны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      10 чэрвеня 2006 г. № 733

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ
МУЗЕЯМ СТАТУСУ «НАРОДНЫ», ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ І
ПАЗБАЎЛЕННЯ ІХ ГЭТАГА СТАТУСУ

     У  адпаведнасці  з  пунктам  2 артыкула  17  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  12  снежня  2005 года «Аб  музеях  і  Музейным  фондзе
Рэспублікі    Беларусь»   Савет   Міністраў   Рэспублікі    Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  прыкладзенае Палажэнне аб  парадку  прысваення
музеям статусу «народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх
гэтага статусу.
     2.  Устанавіць, што па рашэнню кіраўніцтва юрыдычнай  асобы,  у
склад  якой уваходзіць музей са статусам «народны», для ажыццяўлення
музейнай  дзейнасці ў структуру дадзенага музея ўводзяцца  адна  або
больш штатных адзінак.
     3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 23 чэрвеня 2006 г.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 10.06.2006 № 733

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку прысваення музеям статусу «народны», перыядычнага
пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу

     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб  музеях  і  Музейным
фондзе  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2005 г.,  № 197,  2/1167)  і  вызначае  парадак  
прысваення   музеям статусу  «народны», перыядычнага  пацвярджэння і 
пазбаўлення іх гэтага статусу.
     2.  Статус  «народны» прысвойваецца музеям, якія  ўваходзяць  у
склад  юрыдычнай  асобы  ў  якасці  структурных  падраздзяленняў   і
адпавядаюць наступным патрабаванням:
     ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за 10 гадоў;
     маюць не менш за 600 музейных прадметаў;
     маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;
     маюць  асобны будынак (памяшканні) пад пастаянную экспазіцыю  і
для размяшчэння музейных фондаў;
     маюць  пастаянную  музейную  экспазіцыю,  створаную  на  аснове
ўласных музейных калекцый;
     абслугоўваюць  не менш як 3000 наведвальнікаў  за  апошнія  тры
гады.
     3.  Для  разгляду пытання аб прысваенні музею статусу «народны»
юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца  музей,
падае  ва  ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мінскага
гарвыканкома хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея,
што   пацвярджае  выкананне  патрабаванняў,  указаных  у  пункце   2
дадзенага Палажэння.
     Упраўленне  культуры  адпаведнага  аблвыканкома  або   Мінскага
гарвыканкома мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, якая  падала
хадайніцтва, прадставіць іншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне
патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу «народны».
     4.  Матэрыялы,  прадугледжаныя пунктам 3  дадзенага  Палажэння,
пасля  праверкі  адпаведнасці  музея патрабаванням,  неабходным  для
прысваення  статусу  «народны», накіроўваюцца  ўпраўленнем  культуры
адпаведнага  аблвыканкома або Мінскага гарвыканкома  ў  Міністэрства
культуры.
     5.  Рашэнне  аб  прысваенні музею статусу  «народны»  прымаецца
калегіяй Міністэрства культуры.
     6.  Пасля  прысваення музею статусу «народны» ў яго найменне  і
палажэнне  аб  гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца  адпаведныя
змяненні.
     7.  Музеі,  якім  прысвоены статус «народны», пацвярджаюць  яго
адзін раз у пяць гадоў.
     Для  гэтага юрыдычныя асобы, у склад якіх уваходзяць  музеі  са
статусам  «народны»,  падаюць  ва  ўпраўленне  культуры  адпаведнага
аблвыканкома  або  Мінскага  гарвыканкома матэрыялы,  прадугледжаныя
пунктам  3 дадзенага Палажэння, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца
ўпраўленнем культуры ў Міністэрства культуры.
     8.  Пытанне  аб пацвярджэнні статусу «народны» разглядаецца  на
пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.
     У выпадку, калі музей:
     адпавядае  патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным  Палажэнні,
калегія  Міністэрства  культуры прымае рашэнне  аб  пацвярджэнні  ім
статусу «народны»;
     не   адпавядае  патрабаванням,  вызначаным  гэтым   Палажэннем,
калегія   Міністэрства  культуры  прымае  рашэнне   аб   пазбаўленні
дадзенага музея статусу «народны».
     9.  Пасля пазбаўлення музея статусу «народны» ў яго найменне  і
палажэнне  аб  гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца  адпаведныя
змяненні.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner