Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 апреля 2006 г. №40 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     26 красавiка 2006 г. № 40

АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ I ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ
АБ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI
(АКРАМЯ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi   з   падпунктам  4.20  пункта  4  Палажэння  аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  зацверджанага пастановай
Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г.  №
1554,  i  з  мэтай  удасканалення  працэдуры  праходжання  атэстацыi
педагагiчнымi  работнiкамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Унесцi  ў  Палажэнне  аб  атэстацыi  педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых  навучальных  устаноў)  Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь ад 7 снежня 1995 г.  № 456 "Аб  зацвярджэннi  Палажэння  аб
атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў  сiстэмы  адукацыi  (акрамя ВНУ)
Рэспублiкi Беларусь i  Палажэння  аб  квалiфiкацыйным  экзамене",  у
рэдакцыi  пастановы  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 30
лiстапада  2000  г.  №  55  (Национальный  реестр   правовых   актов
Республики Беларусь,  2001 г.,  № 8,  8/4526;  2003 г., № 8, 8/8939)
наступныя дапаўненнi i змяненнi:
     1.1. пункт 1 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:
     "У  адпаведнасцi  з  гэтым  Палажэннем  атэстуюцца педагагiчныя
работнiкi санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацый.";
     1.2. пункт 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "13. Да  атэстацыi  дапускаюцца  педагагiчныя  работнiкi,  якiя
маюць  адукацыю  ў  адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi i
стаж работы на пасадзе, па якой яны атэстуюцца, 2 гады, а для першай
i  вышэйшай  квалiфiкацыйных  катэгорый  -  3  гады з дня прысваення
папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.
     Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай або
якiя маюць акадэмiчную ступень магiстра, дапускаюцца да атэстацыi на
другую  квалiфiкацыйную  катэгорыю  пры  наяўнасцi  стажу  работы на
адпаведнай пасадзе 1 год.
     Асобы,  якiм  прысуджана  вучоная  ступень цi прысвоена вучонае
званне, дапускаюцца да атэстацыi на першую квалiфiкацыйную катэгорыю
пры  наяўнасцi  стажу  работы  на  адпаведнай  пасадзе  1  год, а на
вышэйшую  квалiфiкацыйную  катэгорыю  -  2  гады  з  дня  прысваення
папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.";
     1.3. у     пункце     14     словы    "тарыфна-квалiфiкацыйнымi
характарыстыкамi  (у  тым  лiку  тыя,  хто  мае  адукацыю  ў  аб'ёме
педагагiчных    класаў)"    замянiць    словамi    "квалiфiкацыйнымi
патрабаваннямi";
     1.4. у пункце 20:
     падпункт 20.3 дапоўнiць словамi ", вучэбных дапаможнiкаў";
     падпункт 20.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "20.5. педагагiчныя  работнiкi, якiя маюць стаж работы ў першай
квалiфiкацыйнай  катэгорыi  на адпаведнай пасадзе 10 i больш гадоў з
дня яе прысваення;";
     падпункт 20.7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "20.7. педагагiчныя  работнiкi,  якiя  падрыхтавалi  пераможцаў
(дыпломы I,  II,  III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, рэспублiканскай
алiмпiяды  па  агульнаадукацыйных   прадметах   навучэнцаў   устаноў
адукацыi,       якiя      забяспечваюць      агульную      сярэднюю,
прафесiянальна-тэхнiчную,  сярэднюю спецыяльную адукацыю, пераможцаў
мiжнародных  i  рэспублiканскiх  конкурсаў  i фестываляў тэхнiчнай i
мастацкай  творчасцi  навучэнскай  моладзi,  а   таксама   афiцыйных
спартыўных   спаборнiцтваў,   якiя   праводзяцца  ў  адпаведнасцi  з
рэспублiканскiмi  каляндарнымi  планамi,  i  мiжнародных  спартыўных
спаборнiцтваў;";
     дапоўнiць пункт падпунктам 20.8 наступнага зместу:
     "20.8. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў,
навукова-педагагiчных  работнiкаў i iншых асоб, якiя ўнеслi асабiсты
ўклад  у  фармiраванне  новай,  больш  эфектыўнай  сiстэмы адукацыi,
распрацоўку сучасных методык развiцця здольнасцей адоранай моладзi ў
галiне    навукi,    тэхнiкi  перадавых  тэхналогiй,  якiм   уручана
пасведчанне  спецыяльнага  фонду  Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь па
сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.";
     1.5. у пункце 24 словы "за 3 месяцы да яго заканчэння" замянiць
словамi "да 25 сакавiка бягучага года";
     1.6. пункт 30 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "30. Пры праходжаннi атэстацыi ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем
парадку маюць права (незалежна ад стажу работы на пасадзе,  па  якой
атэстуюцца)   прэтэндаваць  на  прысваенне  той  жа  квалiфiкацыйнай
катэгорыi,  якая iм была  прысвоена  раней,  наступныя  педагагiчныя
работнiкi:
     настаўнiкi-дэфектолагi (пры абавязковай  наяўнасцi  дыплома  аб
перападрыхтоўцы  з прысваеннем квалiфiкацыi "настаўнiк-дэфектолаг"),
метадысты,     педагогi-арганiзатары,      педагогi      сацыяльныя,
педагогi-псiхолагi    (пры    абавязковай   наяўнасцi   дыплома   аб
перападрыхтоўцы з прысваеннем квалiфiкацыi  "практычны  псiхолаг  ва
ўстановах адукацыi"), выхавальнiкi, выхавальнiкi дашкольных устаноў,
канцэртмайстры,   акампанiятары,    трэнеры-выкладчыкi,    кiраўнiкi
фiзiчнага выхавання, майстры вытворчага навучання, калi яны перайшлi
на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка;
     настаўнiкi,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду  з   пасады
настаўнiка-дэфектолага;
     выхавальнiкi,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду  з пасады
майстра вытворчага навучання;
     выхавальнiкi-метадысты дашкольных      устаноў,      метадысты,
выхавальнiкi,  калi  яны  перайшлi  на   гэтыя   пасады   з   пасады
настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка дашкольнай установы,  педагога
сацыяльнага;
     выхавальнiкi дашкольных  устаноў,  калi  яны  перайшлi з пасады
настаўнiка-дэфектолага,    выхавальнiка,     метадыста,     педагога
сацыяльнага, педагога-псiхолага;
     педагогi-псiхолагi,  педагогi  сацыяльныя,  калi яны перайшлi з
пасады выхавальнiка дашкольнай установы;
     музычныя кiраўнiкi,  калi яны перайшлi з пасады  настаўнiка  цi
выкладчыка,   выхавальнiка   дашкольнай   установы,   акампанiятара,
канцэртмайстра;
     кiраўнiкi гурткоў (клубаў па iнтарэсах,  калектываў, аматарскiх
аб'яднанняў,  секцый,  студый,  турысцкiх груп i  iншых),  калi  яны
перайшлi   на  гэтыя  пасады  з  пасады  настаўнiка  цi  выкладчыка,
выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай установы, музычнага кiраўнiка,
трэнера-выкладчыка, майстра вытворчага навучання, культарганiзатара,
метадыста, акампанiятара, канцэртмайстра, педагога-арганiзатара;
     акампанiятары,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду з пасады
настаўнiка цi выкладчыка, канцэртмайстра, музычнага кiраўнiка;
     канцэртмайстры,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую пасаду з пасады
настаўнiка цi выкладчыка, акампанiятара, музычнага кiраўнiка;
     кiраўнiкi  фiзiчнага  выхавання,  калi  яны  перайшлi  на гэтую
пасаду  з  пасады  настаўнiка  цi  выкладчыка,   трэнера-выкладчыка,
iнструктара  па фiзiчнай культуры, iнструктара-метадыста па фiзiчнай
культуры, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай установы.
     Пры  праходжаннi  атэстацыi  ў  выпадках,  прадугледжаных гэтым
пунктам,  педагагiчныя  работнiкi,  якiя  пратэндуюць  на   вышэйшую
катэгорыю, ад квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца.";
     1.7. у пункце 32:
     у падпункце 32.1 словы "(не прысвоiць)" выключыць;
     у  падпункце 32.2 словы "пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю"
замянiць  словамi  "адмовiць у прысваеннi адпаведнай квалiфiкацыйнай
катэгорыi";
     1.8. частку  першую  пункта  33  дапоўнiць  сказам   наступнага
зместу:  "Пры  роўнай  колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на
карысць атэстуемага.".
     2. Гэта  пастанова  ўступае  ў  сiлу  з   дня   яе   афiцыйнага
апублiкавання.

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў

УЗГОДНЕНА
Старшыня Цэнтральнага камiтэта
Беларускага прафсаюза работнiкаў
адукацыi i навукi
         А.В.Лук'яновiч
20.04.2006




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner