ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 2006 г. № 306
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ
КАМІТЭТАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МІНІСТРАМ ФІНАНСАЎ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ УДАСКАНАЛЕННІ СУПРАЦОЎНІЦТВА І
ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОГІ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камiтэта,
узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, аб падпісанні Пагаднення паміж
Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублікі Беларусь і Міністрам фінансаў
Рэспублікі Польшча аб удасканаленні супрацоўніцтва і ўзаемнай
дапамогі ў мытных справах.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|