ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2005 г. № 1513
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ
КАМІТЭТАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МЫТНЫМ ДЭПАРТАМЕНТАМ
ПРЫ МІНІСТЭРСТВЕ ФІНАНСАЎ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ
АБМЕНЕ ІНФАРМАЦЫЯЙ АБ ТАВАРАХ І ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАХ,
НА ЯКІХ ЯНЫ ПЕРАМЯШЧАЮЦЦА ПРАЗ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКУЮ
ДЗЯРЖАЎНУЮ ГРАНІЦУ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камітэта,
узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі,
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні
Пагаднення паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і
Мытным дэпартаментам пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі
аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, на якіх яны
перамяшчаюцца праз беларуска-літоўскую дзяржаўную граніцу.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|