ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лістапада 2005 г. № 1261
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ С.П.ГУРУЛЁВА Ў Г. БРУСЕЛЬ
(КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГІЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 14 па 16 лістапада 2005 г. у г. Брусель
(Каралеўства Бельгія) начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл -
першага намесніка Міністра абароны Гурулёва Сяргея Пятровіча для
ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Ваеннага камітэта Еўраатлантычнага
партнёрства на ўзроўні начальнікаў генеральных штабоў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі