Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 ноября 2005 г. №1218 "Аб стварэннi Беларускай часткi Мiждзяржаўнай камiсii па ваенна-эканамiчнаму супрацоўнiцтву Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     2 лістапада 2005 г. № 1218

АБ СТВАРЭННІ БЕЛАРУСКАЙ ЧАСТКІ МІЖДЗЯРЖАЎНАЙ КАМІСІІ
ПА ВАЕННА-ЭКАНАМІЧНАМУ СУПРАЦОЎНІЦТВУ АРГАНІЗАЦЫІ
ДАГАВОРА АБ КАЛЕКТЫЎНАЙ БЯСПЕЦЫ

     У   мэтах   выканання   Рашэння  Савета   калектыўнай   бяспекі
Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 23 чэрвеня 2005  года
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Стварыць Беларускую частку Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-
эканамічнаму  супрацоўніцтву  Арганізацыі  Дагавора  аб  калектыўнай
бяспецы.
     2. Зацвердзіць прыкладзеныя:
     Палажэнне аб Беларускай частцы Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-
эканамічнаму  супрацоўніцтву  Арганізацыі  Дагавора  аб  калектыўнай
бяспецы;
     склад   Беларускай  часткі  Міждзяржаўнай  камісіі  па  ваенна-
эканамічнаму  супрацоўніцтву  Арганізацыі  Дагавора  аб  калектыўнай
бяспецы.
     
Прэм'ер-міністр                                 
Рэспублікі Беларусь                                       С.Сідорскі
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова 
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 02.11.2005 № 1218

ПАЛАЖЭННЕ
аб Беларускай частцы Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічнаму
супрацоўніцтву Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.   Беларуская   частка  Міждзяржаўнай  камісіі   па   ваенна-
эканамічнаму  супрацоўніцтву  Арганізацыі  Дагавора  а6  калектыўнай
бяспецы  (далей  -  Беларуская частка Камісіі)  ствараецца  ў  мэтах
забеспячэння  поўнага і аператыўнага выканання функцый,  ускладзеных
на   Міждзяржаўную  камісію  па  ваенна-эканамічнаму  супрацоўніцтву
Арганізацыі  Дагавора аб калектыўнай бяспецы (далей  -  МКВЭС  АДКБ)
Рашэннем   Савета  калектыўнай  бяспекі  Арганізацыі   Дагавора   аб
калектыўнай бяспецы (далей - АДКБ) ад 23 чэрвеня 2005 года.
     2. Беларуская частка Камісіі:
     з'яўляецца  кансультацыйным міжведамасным рабочым органам,  які
ствараецца  Саветам  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь,  і  ажыццяўляе
каардынацыю  работы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання  і
іншых   дзяржаўных  арганізацый,  падпарадкаваных  Ураду  Рэспублікі
Беларусь,  па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб калектыўнай  бяспецы
(далей - Дагавор) у частцы ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва;
     падсправаздачная  Савету  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  і  ў
сваёй   дзейнасці  кіруецца  Дагаворам,  заканадаўствам   Рэспублікі
Беларусь,   Статутам  АДКБ,  Палажэннем  аб  МКВЭС  АДКБ   і   гэтым
Палажэннем.
     3.    Каардынацыя    дзейнасці   Беларускай   часткі    Камісіі
ажыццяўляецца Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам.
                                  
                  ЗАДАЧЫ БЕЛАРУСКАЙ ЧАСТКІ КАМІСІІ
                                  
     4. Асноўнымі задачамі Беларускай часткі Камісіі з'яўляюцца:
     4.1.  садзейнічанне эфектыўнаму выкананню ўскладзеных на  МКВЭС
АДКБ задач;
     4.2.    забеспячэнне   ўзаемадзеяння   паміж   рэспубліканскімі
органамі  дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі  арганізацыямі,
падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама  садзейнічанне
выкананню імі рашэнняў МКВЭС АДКБ;
     4.3. выпрацоўка пазіцыі да пасяджэнняў МКВЭС АДКБ;
     4.4.   распрацоўка  прапаноў,  рэкамендацый  па   ўдасканаленню
заканадаўства  Рэспублікі  Беларусь у мэтах  забеспячэння  выканання
абавязацельстваў,  прынятых  у  рамках  Дагавора  ў  частцы  ваенна-
эканамічнага супрацоўніцтва;
     4.5.  пошук новых форм і вызначэнне перспектыў развіцця ваенна-
эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - членамі АДКБ;
     4.6.  планаванне і каардынацыя выканання мерапрыемстваў ваенна-
эканамічнага  супрацоўніцтва, распрацоўка (арганізацыя  распрацоўкі)
неабходных дакументаў па напрамках дзейнасці МКВЭС АДКБ.
     Беларуская   частка   Камісіі   выконвае   і   іншыя    задачы,
прадугледжаныя Палажэннем аб МКВЭС АДКБ.
                                  
            ФАРМІРАВАННЕ СКЛАДУ БЕЛАРУСКАЙ ЧАСТКІ КАМІСІІ
                                  
     5.  Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт уносіць ва ўстаноўленым
парадку  ў  Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па  складу
Беларускай    часткі    Камісіі,    узгодненыя    з    зацікаўленымі
рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
     6.  Беларускую частку Камісіі ўзначальвае старшыня.  У  выпадку
адсутнасці старшыні яго функцыі выконвае намеснік.
     7.  Персанальны  склад Беларускай часткі Камісіі  зацвярджаецца
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     8.   Сакратар  Беларускай  часткі  Камісіі  з'яўляецца   членам
Беларускай   часткі  Камісіі  і  прызначаецца   старшынёй   з   ліку
супрацоўнікаў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

               ПАРАДАК РАБОТЫ БЕЛАРУСКАЙ ЧАСТКІ КАМІСІІ

     9.   Беларуская   частка  Камісіі  арганізуе  сваю   работу   ў
адпаведнасці з рашэннямі МКВЭС АДКБ.
     10.  Рашэнні  МКВЭС АДКБ і прапановы Беларускай часткі  Камісіі
для  іх  выканання  даводзяцца да зацікаўленых даручэннямі  Прэм'ер-
міністра Рэспублікі Беларусь або яго намеснікаў у месячны тэрмін  са
дня іх прыняцця, калі не прадугледжана іншае.
     11. Старшыня Беларускай часткі Камісіі:
     11.1.  пры  неабходнасці  прыцягвае для  ўдзелу  ў  пасяджэннях
МКВЭС АДКБ і Беларускай часткі Камісіі прадстаўнікоў:
     рэспубліканскіх   органаў   дзяржаўнага   кіравання   і   іншых
дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь;
     дзелавых   колаў,  іншых  дзяржаўных  органаў,  аб'яднанняў   і
арганізацый Рэспублікі Беларусь з іх згоды;
     11.2. фарміруе рабочыя групы па асобных напрамках дзейнасці;
     11.3.  ажыццяўляе  непасрэднае і агульнае  кіраванне  дзейнасцю
Беларускай часткі Камісіі;
     11.4.  арганізуе  выкананне  рашэнняў  МКВЭС  АДКБ  і  прапаноў
Беларускай  часткі  Камісіі  рэспубліканскімі  органамі  дзяржаўнага
кіравання  і іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі
Беларусь;
     11.5.  прадстаўляе  Беларускую частку  Камісіі  ў  адносінах  з
замежнымі часткамі МКВЭС АДКБ у рамках яе дзейнасці;
     11.6.  прымае  рашэнні аб часовым замяшчэнні членаў  Беларускай
часткі Камісіі пры немагчымасці іх прысутнасці па ўважлівых прычынах
на  пасяджэннях Беларускай часткі Камісіі, а таксама на  пасяджэннях
МКВЭС АДКБ;
     11.7.   зацвярджае  гадавыя  планы  работы  Беларускай   часткі
Камісіі;
     11.8. дае справаздачу аб рабоце Беларускай часткі Камісіі.
     12.  Члены Беларускай часткі Камісіі, як правіла, удзельнічаюць
у  яе  пасяджэннях  і  пасяджэннях МКВЭС АДКБ без  права  замены.  У
выключных  выпадках дапускаецца іх часовае замяшчэнне па  ўзгадненню
са старшынёй Беларускай часткі Камісіі.
     13.   Пры   адсутнасці  члена  Беларускай  часткі  Камісіі   па
ўважлівых прычынах на пасяджэнні або немагчымасці яго часовай замены
ён  загадзя  выказвае  старшыні сваё меркаванне  па  пытаннях,  якія
разглядаюцца у ходзе пасяджэння ў пісьмовай форме.
     14. Сакратар Беларускай часткі Камісіі:
     узгадняе праекты павесткі дня пасяджэнняў МКВЭС АДКБ;
     рыхтуе неабходныя матэрыялы да пасяджэння МКВЭС АДКБ;
     афармляе  неабходныя  дакументы па  выніках  пасяджэнняў  МКВЭС
АДКБ  і  накіроўвае іх членам Беларускай часткі Камісіі,  а  таксама
зацікаўленым;
     загадзя  апавяшчае членаў Беларускай часткі Камісіі аб  даце  і
месцы правядзення чарговага пасяджэння.
     15.  Пасяджэнні Беларускай часткі Камісіі праводзяцца  па  меры
неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у шэсць месяцаў.
     16.   Справаздача  аб  рабоце  Беларускай  часткі  Камісіі   за
каляндарны год прадстаўляецца па яго завяршэнні на працягу  месяца ў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова 
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 02.11.2005 № 1218

СКЛАД
Беларускай часткі Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічнаму
супрацоўніцтву Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Салонінка              -  намеснік   Старшыні  Дзяржаўнага   ваенна-
Аляксандр Аляксеевіч      прамысловага камітэта (старшыня Беларускай
                          часткі Міждзяржаўнай камісіі)
                        
Дуко                   -  начальнік    упраўлення   па   эканамічных
Алег Барысавіч            пытаннях  абароны  Міністэрства  эканомікі
                          (намеснік   старшыні   Беларускай   часткі
                          Міждзяржаўнай камісіі)
                        
Юрчанка                -  кансультант    аддзела   ваенна-тэхнічнага
Мікалай Мікалаевіч        супрацоўніцтва  з  краінамі   блізкага   і
                          далёкага   замежжа   ўпраўлення    ваенна-
                          тэхнічнага    супрацоўніцтва   Дзяржаўнага
                          ваенна-прамысловага   камітэта   (сакратар
                          Беларускай часткі Міждзяржаўнай камісіі)
                        
Гурэвіч                -  намеснік   дырэктара   навукова-вытворчага
Валерый Львовіч           рэспубліканскага прадпрыемства  «Беларускі
                          дзяржаўны   інстытут   стандартызацыі    і
                          сертыфікацыі»
                        
Панамароў              -  саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі  і
Аляксандр Леанідавіч      кантролю   над   узбраеннямі  Міністэрства
                          замежных спраў
                        
Рагозін                -  кансультант      галоўнага      ўпраўлення
Ігар Ігаравіч             фінансавання    дзяржаўных,   праваахоўных
                          органаў і абароны Міністэрства фінансаў
                        
Фядотаў                -  начальнік    аддзела    нетарыфных    мер,
Алег Вячаслававіч         экспартнага    і    валютнага     кантролю
                          ўпраўлення  арганізацыі  мытнага  кантролю
                          Дзяржаўнага мытнага камітэта
                        
Чэрнікаў               -  намеснік  начальніка галоўнага  фінансава-
Ігар Мікалаевіч           эканамічнага    ўпраўлення    Міністэрства
                          абароны - начальнік 2-га ўпраўлення
                        
Шырабокаў              -  намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік
Аляксандр Мікалаевіч      аддзела ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з
                          краінамі   блізкага  і  далёкага   замежжа
                          Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта
                        
Язерскі                -  намеснік  начальніка ўпраўлення закупак  і
Сяргей Уладзіміравіч      рамонту   ўзбраення  і   ваеннай   тэхнікі
                          Узброеных Сіл




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner