Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 27 июля 2004 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Балгарыя на 2004-2005 гады"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ НА 2004-2005 ГАДЫ*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 27 лiпеня 2004 г.

     Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi   Беларусь   i   Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Балгарыя, якiя далей называюцца Бакамi,
     грунтуючыся на  ўзаемным   iмкненнi   пашыраць   i   паглыбляць
раўнапраўнае   супрацоўнiцтва,   умацоўваць  традыцыйна  дружалюбныя
адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя,
     зыходзячы з  разумення,  што  супрацоўнiцтва  ў галiне культуры
прызвана спрыяць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi абавязваюцца  ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва
ў галiне культуры i мастацтва.

                             Артыкул 2

     Бакi пагадзiлiся   арганiзаваць   правядзенне   Дзён   культуры
Беларусi ў Рэспублiцы Балгарыя i Дзён культуры Балгарыi ў Рэспублiцы
Беларусь. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць агавораны
дадаткова ў рабочым парадку.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць  падтрымлiваць  прамыя  кантакты памiж тэатральнымi
саюзамi,  драматычнымi,  лялечнымi i iншымi тэатрамi  абодвух  Бакоў
шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i
асобных выканаўцаў другога Боку.
     Беларускi  Бок  iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных мiжнародных
тэатральных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiжнародны фестываль    "Славянскiя    тэатральныя    сустрэчы"
(г.Гомель),
     Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г.Брэст).
     Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб  правядзеннi  наступных
мiжнародных тэатральных фестываляў:
     Тэатральны фестываль у рамках Мiжнароднага фестывалю мастацтваў
"Варненскае лета" (г.Варна, штогод),
     Фестываль малых тэатральных форм (г.Враца, штогод).

                             Артыкул 4

     Бакi будуць спрыяць устанаўленню i развiццю кантактаў у  галiне
музычнага    i    харэаграфiчнага    мастацтва   памiж   канцэртнымi
арганiзацыямi i творчымi саюзамi,  абмену салiстамi  i  калектывамi,
садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях у
галiне музычнага i харэаграфiчнага мастацтва на  тэрыторыi  дзяржавы
другога Боку.
     Беларускi Бок iнфармуе Балгарскi Бок аб  наступных  мiжнародных
музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi  базар  у  Вiцебску"
(г.Вiцебск),
     Мiжнародны фестываль музычнага мастацтва  "Беларуская  музычная
восень" (г.Мiнск),
     Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (г.Магiлёў).
     Балгарскi  Бок  iнфармуе Беларускi Бок аб наступных мiжнародных
конкурсах   i  фестывалях  у  галiне  музычнага  i   харэаграфiчнага
мастацтва, што праводзяцца на тэрыторыi Балгарыi:
     Мiжнародны фестываль "Сафiйскiя музычныя тыднi" (г.Сафiя),
     Мiжнародны фестываль "Сакавiцкiя музычныя днi" (г.Русе),
     Музычны  фестываль  у  рамках Мiжнароднага фестывалю мастацтваў
"Варненскае лета" (штогод),
     Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Бургас),
     Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Вялiка Тырнава).

                             Артыкул 5

     Бакi будуць   падтрымлiваць   прамое  супрацоўнiцтва  ў  галiне
кiнавiдэамастацтва,  уключаючы ўдзел у  мiжнародных  кiнафестывалях,
абмен  iнфармацыяй,  рэкламнымi  матэрыяламi,  часопiсамi  i  iншымi
публiкацыямi ў гэтай сферы.
     Бакi будуць   спрыяць   кантактам   i   абмену  iнфармацыяй  аб
кiнапрадзюсерстве  i  кiнастудыях  з  мэтай   арганiзацыi   сумеснай
кiнавытворчасцi.
     Бакi будуць    абменьвацца    iнфармацыяй    аб     мiжнародных
кiнафестывалях,  што  праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн,  з мэтай
магчымага ўдзелу ў iх.
     Беларускi Бок    iнфармуе    Балгарскi    Бок    аб   наступных
кiнафестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiнскi мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад" (г.Мiнск, штогод),
     Мiжнародны фестываль    анiмацыйных     фiльмаў     "Анiмаёўка"
(г.Магiлёў, штогод).
     Балгарскi  Бок  iнфармуе Беларускi Бок аб правядзеннi наступных
мiжнародных кiнафестываляў:
     Фестываль еўрапейскай сумеснай вытворчасцi (г.Сафiя),
     Сафiя фiльм-фэст (г.Сафiя),
     Фестываль  фiльмаў  "Каханне  -  гэта  безразважнасць" у рамках
Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Варненскае лета" (г.Варна).

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi,
выставачнымi заламi i галерэямi Беларусi  i  Балгарыi,  якiя  будуць
ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне музейнай справы,  а таксама
абменьвацца    iнфармацыйна-даведачнымi     матэрыяламi,     узаемна
iнфармаваць  аб  навуковых канферэнцыях,  семiнарах,  сiмпозiумах па
пытаннях музейнай справы.
     Бакi на  працягу дзеяння гэтага Пратакола абмяняюцца выстаўкамi
сучаснага выяўленчага мастацтва.  Умовы i месца экспанавання  будуць
агавораны дадаткова ў рабочым парадку.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць   садзейнiчаць   развiццю   прамых   сувязей  памiж
Нацыянальнай  бiблiятэкай  Беларусi,  Народнай  бiблiятэкай  "Святыя
Кiрыл i Мяфодзiй" i Нацыянальным цэнтрам кнiгi Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Балгарыя.
     Бакi будуць    спрыяць   удзелу   спецыялiстаў   у   семiнарах,
навукова-практычных  канферэнцыях  i  сiмпозiумах,  абмену  кнiжнымi
выстаўкамi,  метадычнымi,  бiблiяграфiчнымi матэрыяламi i артыкуламi
для публiкацый у бiблiятэказнаўчых выданнях абодвух Бакоў.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць  падтрымлiваць  супрацоўнiцтва  ў  галiне  аховы  i
рэстаўрацыi  гiсторыка-культурных каштоўнасцей i садзейнiчаць абмену
спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы  ў  гэтай  галiне
другога Боку.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць   заахвочваць   супрацоўнiцтва  памiж  вышэйшымi  i
сярэднiмi  навучальнымi  ўстановамi  мастацтва,  цэнтрамi   дзiцячай
творчасцi.
     З гэтай мэтай Бакi  будуць  узаемна  абменьвацца  выкладчыкамi,
навучэнцамi i студэнтамi адпаведных навучальных устаноў i цэнтраў.
     Бакi будуць спрыяць удзелу навучэнцаў i  студэнтаў  навучальных
устаноў   мастацтва   ў  мiжнародных  конкурсах  i  фестывалях,  што
праводзяцца для маладых выканаўцаў  на  тэрыторыi  дзяржавы  другога
Боку.

                             Артыкул 10

     Бакi будуць  спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне народнай творчасцi
i  садзейнiчаць  усталяванню  прамых  сувязяў   памiж   самадзейнымi
калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх краiн.
     Беларускi  Бок  iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных мiжнародных
фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiжнародны фестываль  народнай  музыкi   "Звiняць   цымбалы   i
гармонiк" (г.Паставы),
     Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад  белымi  крыламi"
(г.Мазыр),
     Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод"
(г.Гомель).
     Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб  правядзеннi  наступных
мiжнародных фальклорных фестываляў:
     Сафiйскi мiжнародны фальклорны фестываль "Вiтоша" (г.Сафiя),
     Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Вiдзiн),
     Дзiцячы фальклорны фестываль (г.Разград).

                             Артыкул 11

     Бакi дамовiлiся,  што   культурны   абмен   памiж   iмi   будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
     а) пры абмене  творчымi  калектывамi,  дэлегацыямi  i  асобнымi
прадстаўнiкамi:
     накiроўваючы Бок  аплачвае  выдаткi   на   праезд   калектываў,
дэлегацый i асобных прадстаўнiкоў, правоз вытворчага багажу ў абодва
бакi;
     прымаючы Бок   аплачвае   размяшчэнне,  харчаванне  i  кiшэнныя
выдаткi (сутачныя) у адпаведнасцi з зацверджанымi  ў  кожнай  краiне
нормамi,  транспарт  на тэрыторыi прымаючага Боку адпаведна праграме
знаходжання;
     б) пры   абмене  выстаўкамi  з  музейных  фондаў  i  выстаўкамi
сучаснага мастацтва ўмовы,  тэрмiны,  характар i месца  экспанавання
будуць агаворвацца дадаткова непасрэднымi iх арганiзатарамi;
     в) пры абмене ўдзельнiкамi  i  творчымi  калектывамi  ў  рамках
фестываляў   i   конкурсаў  у  галiне  музычнага  i  харэаграфiчнага
мастацтва ўмовы будуць узгадняцца ў кожным выпадку дадаткова.

                             Артыкул 12

     Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол  могуць  быць  унесены
змяненнi  i дапаўненнi,  аформленыя пiсьмова,  якiя будуць з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.

                             Артыкул 13

     Гэты Пратакол набывае моц з моманту яго падпiсання i  дзейнiчае
да 31 снежня 2005 года.

     Здзейснена ў   горадзе  Мiнску  27  лiпеня  2004  года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай i балгарскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства культуры                    За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                         Рэспублiкi Балгарыя
Подпiс                                      Подпiс




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner