ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiпеня 2003 г. № 894
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА АРТЫСТА БЕЛАРУСI
ЛЕБЕДЗЕВА В.Ц.
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнскiм гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2003 годзе надмагiльнага
помнiка на месцы пахавання народнага артыста Беларусi Лебедзева
Вiктара Цiмафеевiча на Усходнiх могiлках у г.Мiнску.
2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з
праектаваннем i вырабам надмагiльнага помнiка В.Ц.Лебедзеву,
ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры, з устаноўкай - Мiнскiм
гарвыканкомам.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|