УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 сакавiка 2003 г. № 122
АБ УЗНАГАРОДЖАННI СУДДЗЯЎ ВЯРХОЎНАГА СУДА ДЗЯРЖАЎНЫМI
ЎЗНАГАРОДАМI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
За заслугi ў развiццi i ўмацаваннi судовай сiстэмы,
забеспячэнне захавання законнасцi:
1. Узнагародзiць:
ордэнам Пашаны
Калiнковiча - суддзю Вярхоўнага Суда
Валерыя Леанiдавiча
медалём "За працоўныя заслугi"
Кашко - суддзю Вярхоўнага Суда
Мiхаiла Мiхайлавiча
Самалюка - суддзю Вярхоўнага Суда
Валерыя Iосiфавiча
2. Прысвоiць ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублiкi
Беларусь":
Герменчуку - суддзi Вярхоўнага Суда
Мiкалаю Iванавiчу
Мiклашэвiчу - першаму намеснiку Старшынi Вярхоўнага Суда
Пятру Пятровiчу
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА