Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 декабря 2002 г. №59 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       31 снежня 2002 г. № 59

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УСТАНОВЕ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ I НАВУЧАННЯ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  29  кастрычнiка  2001  г.  № 1554 (Национальный реестр
правовых  актов  Республики  Беларусь,  2001  г.,  №  103,  5/9279),
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць    Палажэнне   аб  установе,  якая   забяспечвае
атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання (дадаецца).
     2. Лiчыць страцiўшымi сiлу:
     загад  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня
1998  г.  №  725 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе пазашкольнай
адукацыi i выхавання" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., № 9, 8/33);
     загад    Мiнiстэрства   адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад   26
кастрычнiка  1998  г.  №  576  "Аб  зацвярджэннi  Пералiку   ўстаноў
пазашкольнай адукацыi i выхавання";
     загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка
1999    г.  №  214  "Аб  унясеннi  дапаўненняў  у  Пералiк   устаноў
пазашкольнай  адукацыi  i  выхавання"  (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 1999 г., № 39, 8/322).

Мiнiстр                                                П.I.БРЫГАДЗIН

УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк       Намеснiк             Намеснiк Мiнiстра
Мiнiстра фiнансаў    Мiнiстра эканомiкi   працы i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж            А.М.Тур              В.I.Паўлаў
10.12.2002           11.12.2002           09.12.2002

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               31.12.2002 № 59

                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб установе, якая забяспечвае атрыманне
                пазашкольнага выхавання i навучання

                              Глава 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Палажэнне   аб   установе,   якая   забяспечвае    атрыманне
пазашкольнага   выхавання   i   навучання   (далей   -   Палажэнне),
распрацавана  ў  адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб
адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г.,
№ 33,  ст.598)  i  рэгулюе  дзейнасць  устаноў,  якiя  забяспечваюць
атрыманне  пазашкольнага выхавання i навучання,  незалежна ад формаў
уласнасцi (далей - установа пазашкольнага выхавання i навучання).
     Пералiк  устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне пазашкольнага
выхавання i навучання, устаноўлены згодна з дадаткам.
     2. Пазашкольнае  выхаванне  i  навучанне  з'яўляецца дадатковай
адукацыяй  i  можа  ажыццяўляцца як ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне  пазашкольнага  выхавання  i  навучання,  так  i  на  ўсiх
узроўнях асноўнай адукацыi: дашкольнай, агульнай базавай (у тым лiку
пачатковай),   агульнай  сярэдняй,  прафесiйна-тэхнiчнай,   сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай.
     З  асобамi,  якiя  маюць  асаблiвасцi ў псiхафiзiчным развiццi,
установай    пазашкольнага    выхавання  i  навучання   арганiзуюцца
iндывiдуальныя заняткi па месцы жыхарства.
     Установа    пазашкольнага  выхавання  i  навучання   з'яўляецца
складовай    часткай    нацыянальнай    сiстэмы   адукацыi.   Будучы
шырокадаступнай,  комплекснай  i  профiльнай, установа пазашкольнага
выхавання  i  навучання дае дзецям, моладзi аднолькавыя магчымасцi ў
рэалiзацыi    дадатковых    патрэбнасцей    у   галiне  адукацыi   i
iнтэлектуальнай    дзейнасцi    на  падставе  аб'яднання   iнтарэсаў
грамадства i асобы.
     Задачай установы пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца
стварэнне    спрыяльных  умоў  для  развiцця  творчых   здольнасцей,
iнтарэсаў    i   схiльнасцей  дзяцей  i  моладзi,  забеспячэнне   iх
рознабаковых  iндывiдуальных  запатрабаванняў у дадатковай адукацыi,
духоўным  i  фiзiчным  удасканаленнi,  прафесiйным   самавызначэннi,
адаптацыi  да  жыцця  ў грамадстве, арганiзацыi змястоўнага вольнага
часу.
     Установа пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца таксама
метадычным цэнтрам пазашкольнай выхаваўчай работы.
     3. Дзяржаўныя  ўстановы  пазашкольнага  выхавання  i  навучання
ствараюцца  дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй, а
прыватныя - уласнiкам (далей - заснавальнiк).
     4. Установа пазашкольнага выхавання i навучання ажыццяўляе сваю
дзейнасць у адпаведнасцi са статутам, распрацаваным у адпаведнасцi з
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем.
     Статут    установы    пазашкольнага    выхавання  i   навучання
зацвярджаецца яе заснавальнiкам.
     5. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  з'яўляецца
юрыдычнай  асобай,  мае пячатку, разлiковы i iншыя рахункi ў банках,
якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
     6. Дзяржаўная  рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) установы
пазашкольнага  выхавання  i навучання як юрыдычнай асобы, змяненнi i
дапаўненнi  ў  яе  статут  ажыццяўляюцца  ў  адпаведнасцi  з  актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
     7. Лiквiдацыя    або    рэарганiзацыя  ўстановы   пазашкольнага
выхавання    i   навучання  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з   актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
     8. Установа пазашкольнага выхавання i навучання ва ўстаноўленым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку адказвае за:
     невыкананне функцый, вызначаных яе статутам;
     нерэалiзацыю ў поўным аб'ёме навучальна-выхаваўчых праграм;
     якасць рэалiзуемых навучальна-выхаваўчых праграм;
     адпаведнасць    формаў,    метадаў    i   сродкаў   арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага  працэсу  ўзросту,  iнтарэсам i патрабаванням
дзяцей;
     жыццё    i  здароўе  дзяцей  i  моладзi,  работнiкаў   установы
пазашкольнага  выхавання i навучання ў перыяд навучальна-выхаваўчага
працэсу;
     парушэнне  правоў  i свабод навучэнцаў i супрацоўнiкаў установы
пазашкольнага выхавання i навучання;
     iншае, прадугледжанае заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     9. Ва  ўстанове  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  могуць
стварацца  аддзелы:  iнструктыўна-метадычны,   арганiзацыйна-масавай
работы,    па   рабоце  з  дзiцячымi  i  юнацкiмi  арганiзацыямi   i
аб'яднаннямi  i iншыя, якiя працуюць з педагогамi, дзецьмi, моладдзю
свайго   рэгiёна,  а  таксама  аддзелы  i  лабараторыi  па   асобных
накiрунках  дзейнасцi  пры  наяўнасцi не менш за 8-10 гурткоў аднаго
профiлю  (напрыклад, пачатковага тэхнiчнага мадэлiравання, тэхнiчных
вiдаў    спорту,   музычна-харэаграфiчнай  творчасцi,  мастацкай   i
дэкаратыўна-ўжытковай творчасцi i iншых).
     10. Ва  ўстанове  пазашкольнага  выхавання  i  навучання   можа
стварацца  метадычны  кабiнет,  у  якiм  захоўваюцца  метадычная   i
спецыяльная  лiтаратура,  навучальныя  праграмы,  матэрыялы з вопыту
работы  аб'яднанняў,  навуковых  таварыстваў навучэнцаў, нарматыўныя
дакументы, iншыя матэрыялы.
     11. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  можа мець
фiлiялы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     12. Ва    ўстанове  пазашкольнага  выхавання  i  навучання   не
дапускаюцца    стварэнне   i  дзейнасць  палiтычных  партый,   iншых
грамадскiх  аб'яднанняў,  якiя  маюць  палiтычныя  мэты,  а  таксама
стварэнне  i  ананiмная  або iншая дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый,
якая супярэчыць заканадаўству.
     13. Справаводства  ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
вядзецца на беларускай або рускай мове.
     14. Асноўнымi    кiрункамi  дзейнасцi  ўстановы   пазашкольнага
выхавання i навучання (у адпаведнасцi з яе профiлем) з'яўляюцца:
     рэалiзацыя  навучальна-выхаваўчых  праграм  па развiццi творчых
здольнасцей  дзяцей,  падлеткаў i моладзi, зацверджаных у адпаведным
парадку;
     аказанне метадычнай  дапамогi прыватным установам пазашкольнага
выхавання i навучання,  якiя  працуюць  па  аўтарскiх  праграмах,  з
абавязковым   выкананнем  дзяржаўных  патрабаванняў  да  адукацыi  i
выхавання;
     садзейнiчанне   павышэнню  прафесiйнага  ўзроўню   педагагiчных
работнiкаў установы пазашкольнага выхавання i навучання;
     патрыятычнае  выхаванне,  ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi,
культуры,  прыроды  роднага  краю, работа музеяў (музейных пакояў) у
адпаведнасцi  з  Законам Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 г.
"Аб  ахове  гiстарычна-культурнай  спадчыны"  (Ведамасцi  Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт.504);
     рэалiзацыя  праграм  патрыятычнага  выхавання дзяцей i моладзi,
супрацоўнiцтва   з  Мiнiстэрствам  абароны  Рэспублiкi  Беларусь   у
патрыятычным выхаваннi i падрыхтоўцы навучэнскай моладзi да службы ў
армii;
     мастацка-эстэтычнае    выхаванне,    фармiраванне     культуры,
свядомасцi,  духоўнай сталасцi дзяцей i моладзi, развiццё iх творчых
здольнасцей,  авалоданне  каштоўнасцямi  нацыянальнай  i   сусветнай
культуры,  народнымi  рамёствамi,  супрацоўнiцтва ў гэтых кiрунках з
органамi культуры, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi;
     экалагiчнае выхаванне, фармiраванне экалагiчнай культуры дзяцей
i моладзi;
     садзейнiчанне фiзiчнаму выхаванню дзяцей i моладзi ва ўстановах
адукацыi ў пазаўрочны час;
     развiццё  дзiцяча-юнацкага  турызму  i  экскурсiй,  краязнаўчай
работы, павышэнне iх ролi ў фармiраваннi культуры, духоўнай сталасцi
дзяцей i моладзi;
     развiццё  навукова-тэхнiчнай  творчасцi  навучэнцаў,  стварэнне
эфектыўных  выхаваўчых  тэхналогiй  i  методык  у  галiне  тэхнiчнай
творчасцi, вынаходнiцтва;
     маральна-прававое  выхаванне, прафiлактыка злачыннасцi, СНIДу i
шкодных  звычак  сярод  непаўналетнiх,  iх   сацыяльна-псiхалагiчная
падтрымка,  работа  па  выхаваннi  i фармiраваннi ў дзяцей i моладзi
здаровага ладу жыцця;
     работа    па    фармiраваннi   псiхалагiчнай  культуры   асобы;
псiхалагiчная  адукацыя  бацькоў,  дзяцей  i  моладзi,  педагагiчных
работнiкаў, забеспячэнне псiхалагiзацыi навучальна-выхаваўчай работы
педагагiчных работнiкаў, дзяцей i моладзi, падрыхтоўка iх да жыцця ў
новых  сацыяльна-эканамiчных  умовах,  стварэнне мэтазгоднай сiстэмы
грамадскай  дапамогi дзецям i моладзi ў перыяд iх жыццеўладкавання i
ўключэння ў сацыяльнае жыццё;
     арганiзацыя  аздараўлення, адпачынку i працы дзяцей i моладзi ў
аздараўленчых  лагерах, распрацоўка i ўкараненне варыятыўных мадэляў
(праграм) выхаваўчай дзейнасцi ў аздараўленчых лагерах рознага тыпу,
метадычнае    забеспячэнне   дзейнасцi  педагагiчных  работнiкаў   у
аздараўленчых лагерах;
     супрацоўнiцтва    з    дзiцячымi  i  маладзёжнымi   грамадскiмi
аб'яднаннямi, iншымi арганiзацыямi;
     удзел  у  распрацоўцы  навучальна-выхаваўчых праграм, навуковых
педагагiчных  даследаванняў  у  галiне  выхавання  i  навучання,  iх
укараненне ў практыку работы ўстаноў адукацыi;
     выяўленне  i  развiццё  творчых  здольнасцей  адораных дзяцей i
моладзi;  падрыхтоўка  i  ўкараненне  навучальна-выхаваўчых праграм,
накiраваных  на  развiццё  творчых  здольнасцей  адораных  дзяцей  i
моладзi.
     15. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання,  якая мае
квалiфiкаваныя  кадры  i  неабходную  матэрыяльна-тэхнiчную базу, па
ўзгадненнi  з  iншымi ўстановамi адукацыi можа ажыццяўляць вытворчую
практыку навучэнцаў у дадзенай установе.
     16. Установа    пазашкольнага    выхавання  i  навучання   можа
ажыццяўляць  прадпрымальнiцкую  дзейнасць  у парадку, прадугледжаным
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
     Асобныя вiды дзейнасцi, пералiк якiх устаноўлены заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, установа можа ажыццяўляць толькi па спецыяльным
дазволе (лiцэнзii).
     17. Установа   пазашкольнага  выхавання  i  навучання   аказвае
дапамогу педагагiчным работнiкам iншых устаноў адукацыi ў рэалiзацыi
навучальна-выхаваўчых    праграм,    арганiзацыi  вольнага  часу   i
пазаўрочнай  дзейнасцi  дзяцей  i  моладзi,  а  таксама  дзiцячым  i
маладзёжным  грамадскiм  аб'яднанням, арганiзацыям па дамоўленасцi з
iмi.
     18. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання самастойна
распрацоўвае  планы  сваёй  дзейнасцi  з  улiкам  запытаў  дзяцей  i
моладзi,    патрэбнасцей    сям'i,  устаноў  адукацыi,  дзiцячых   i
маладзёжных  грамадскiх  аб'яднанняў  i  арганiзацый,   асаблiвасцей
сацыяльна-эканамiчнага  развiцця  рэгiёна  i  нацыянальна-культурных
традыцый.

                              Глава 2
                АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА АРГАНIЗАЦЫI
                   НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     19. Асноўнай  формай  навучальна-выхаваўчай  работы ва ўстанове
пазашкольнага  выхавання  i  навучання  з'яўляюцца  заняткi  гуртка,
студыi,  майстэрнi,  клуба,  секцыi,  навуковага таварыства, тэатра,
школы, акадэмii i iншых аб'яднанняў па iнтарэсах (далей - аб'яднанне
па iнтарэсах).
     20. Аб'яднаннi   па  iнтарэсах  ствараюцца  ў  адпаведнасцi   з
iнтарэсамi  дзяцей,  моладзi, пажаданнямi бацькоў, з улiкам мясцовых
умоў, дзеючай сеткi ўстаноў адукацыi, iх магчымасцей.
     21. Змест  дзейнасцi  аб'яднанняў  па iнтарэсах вызначаецца яго
кiраўнiком з улiкам навучальна-выхаваўчых праграм.
     22. Заняткi    ў    аб'яднаннях    па   iнтарэсах  вядуцца   па
навучальна-выхаваўчых    праграмах,    распрацаваных   Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  з  улiкам  спецыфiкi  i магчымасцей
установы  пазашкольнага выхавання i навучання. У асобных выпадках ва
ўстанове  пазашкольнага  выхавання i навучання па некаторых кiрунках
дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах праграмы могуць быць складзены iх
кiраўнiкамi,  творчымi,  навуковымi, педагагiчнымi работнiкамi, якiя
ўхваляюцца  педагагiчным  саветам  i  зацвярджаюцца  ва ўстаноўленым
парадку.
     23. Аб'яднаннi  па  iнтарэсах  у  залежнасцi  ад  патрабаванняў
навучальна-выхаваўчых праграм арганiзоўваюцца як на ўвесь навучальны
год,  так i на больш кароткiя тэрмiны. У перыяд канiкулаў аб'яднаннi
па  iнтарэсах  могуць  працаваць  па асобным раскладзе, у тым лiку з
новым  цi  пераменным  складам  навучэнцаў,  на  базе  аздараўленчых
лагераў,  па  месцы  жыхарства.  Работа  можа праводзiцца ў выглядзе
спаборнiцтваў,  паходаў,  экскурсiй,  лагерных  збораў  i  iншага. У
перыяд  летнiх  канiкулаў  пры  наяўнасцi  сродкаў  установы  могуць
адкрываць для дзяцей i моладзi профiльныя аздараўленчыя лагеры.
     24. Кожны  навучэнец  мае права на свабоду выбару аб'яднання па
iнтарэсах    i  iх  колькасцi.  Навучанне  ў  дзяржаўных   установах
пазашкольнага выхавання i навучання бясплатнае.
     У  склад  аб'яднання  па  iнтарэсах, якое займаецца па праграме
аднаго  года  навучання,  павiнна ўваходзiць 12-15 чалавек, а двух i
больш  гадоў  -  не  менш  за  8-10  чалавек. У навукова-даследчых i
канструктарскiх  гуртках,  студыях,  майстэрнях,  гуртках  i секцыях
павышанага    спартыўнага    майстэрства   колькасны  склад   гуртка
вызначаецца  рашэннем  педагагiчнага  савета  ўстановы,  але  ён  не
павiнен быць менш за 6 навучэнцаў.
     25. Ва  ўстановах пазашкольнага выхавання i навучання займаюцца
навучэнцы    ўстаноў    адукацыi    незалежна    ад  iх   ведамаснай
падпарадкаванасцi.  У  выключных  выпадках у аб'яднаннi па iнтарэсах
могуць  займацца  па  спецыяльна  распрацаваных  праграмах  i  дзецi
дашкольнага ўзросту. У склад такога аб'яднання павiнна ўваходзiць не
больш за 10 дзяцей дашкольнага ўзросту.
     26. З  дазволу  кiраўнiка  ўстановы  пазашкольнага  выхавання i
навучання  на  занятках  аб'яднання па iнтарэсах могуць прысутнiчаць
бацькi    разам    з  навучэнцамi  пры  ўмове  забеспячэння   якасцi
навучальна-выхаваўчай работы.
     27. Пры    прыёме    ў    спартыўна-тэхнiчныя,     турыстычныя,
харэаграфiчныя    аб'яднаннi  па  iнтарэсах  неабходна   медыцынскае
заключэнне аб стане здароўя навучэнца.
     28. Для  дзяцей  дашкольнага  ўзросту  заняткi  ў   аб'яднаннях
праводзяцца  на працягу 35 хвiлiн,  не больш як 2 вучэбныя гадзiны ў
тыдзень.  Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (6-10  гадоў)  -  у
межах  4  вучэбных  гадзiн  у  тыдзень,  сярэдняга школьнага ўзросту
(11-13 гадоў) - 6 вучэбных гадзiн у тыдзень,  старэйшага  ўзросту  -
10-12  вучэбных  гадзiн  у  тыдзень.  На  iндывiдуальныя  заняткi  з
дзецьмi-iнвалiдамi па месцы жыхарства адводзiцца 3 гадзiны ў тыдзень
на кожнага навучэнца, заняткi доўжацца 35 хвiлiн.
     29. Заняткi    праводзяцца    як  з  усiм  складам   аб'яднання
адначасова,  так  i  па  групах,  iндывiдуальна  ў  адпаведнасцi   з
навучальна-выхаваўчай    праграмай    i    накiраванасцю   дзейнасцi
аб'яднання.
     30. Расклад    заняткаў    на   тыдзень  складаецца  з   улiкам
рацыянальнага  размеркавання вольнага часу i занятасцi навучэнцаў ва
ўстановах  адукацыi,  узроставых магчымасцей i санiтарна-гiгiенiчных
нормаў.
     31. Пры правядзеннi заняткаў працягласцю больш за адну вучэбную
гадзiну  ў  дзень  i  ў залежнасцi ад iх характару, як правiла, праз
кожныя 45 хвiлiн заняткаў арганiзоўваюцца перапынкi для адпачынку.
     32. Арганiзацыя  работы  павiнна  адпавядаць  правiлам  тэхнiкi
бяспекi    i  вытворчай  санiтарыi.  У  перыяд   спартыўна-гульнёвых
заняткаў,  спаборнiцтваў,  паходаў,  экскурсiй,  заняткаў на вольным
паветры    перапынкi    ўстанаўлiваюцца  кiраўнiком  аб'яднання   па
iнтарэсах.
     33. Установа  пазашкольнага  выхавання  i навучання арганiзуе i
праводзiць  з улiкам узроставых асаблiвасцей дзяцей i моладзi розныя
рэгiянальныя,  гарадскiя,  раённыя  масавыя  мерапрыемствы:   злёты,
конкурсы,  спаборнiцтвы,  агляды,  алiмпiяды, выставы, канферэнцыi i
iншыя.
     34. Адной   з  формаў  навучальна-выхаваўчай  работы   ўстановы
пазашкольнага  выхавання i навучання з навучэнцамi з'яўляюцца клубы,
школы,    акадэмii   (напрыклад,  экалагiчных  ведаў,   нацыянальнай
культуры,    юных    фермераў    i    iншыя),    якiя  працуюць   па
навучальна-выхаваўчых  праграмах  i  на  падставе  палажэння  аб  iх
дзейнасцi, зацверджанага кiраўнiком установы.
     35. Установа  пазашкольнага выхавання i навучання ў арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага  працэсу  ўзаемадзейнiчае  з бацькамi, iншымi
ўстановамi  адукацыi,  навуковымi  арганiзацыямi,  установамi  аховы
здароўя,  культуры,  спорту,  творчымi  саюзамi,  сродкамi   масавай
iнфармацыi, iншымi арганiзацыямi.
     36. Установа   пазашкольнага  выхавання  i  навучання   павiнна
садзейнiчаць павышэнню квалiфiкацыi сваiх работнiкаў.
     37. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  арганiзуе
метадычныя   аб'яднаннi  кiраўнiкоў  аб'яднанняў  па  iнтарэсах   па
профiлях,  прымае  ўдзел  у  падрыхтоўцы  i правядзеннi канферэнцый,
нарад па пытаннях навучальна-выхаваўчай работы.
     38. Ва  ўстанове  пазашкольнага  выхавання  i навучання ў мэтах
прыцягнення    дзяцей   i  моладзi  да  арганiзацыi  i   правядзення
разнастайных  масавых  мерапрыемстваў,  прапаганды  яе   дасягненняў
могуць  стварацца  органы  самакiравання  аб'яднанняў  па  iнтарэсах
(саветы гуртка, клуба i iншыя).
     39. Установа  пазашкольнага  выхавання  i  навучання праводзiць
работу  па  вывучэннi  вопыту  работы,  садзейнiчае яго ўкараненню ў
практыку;  распрацоўвае  на  падставе  перадавога  вопыту метадычныя
рэкамендацыi для педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi.

                              Глава 3
             УДЗЕЛЬНIКI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     40. Удзельнiкамi  навучальна-выхаваўчага  працэсу  ва  ўстанове
пазашкольнага  выхавання  i  навучання  з'яўляюцца навучэнцы, бацькi
(асобы, якiя iх замяняюць) i педагагiчныя работнiкi.
     41. Да    педагагiчнай  дзейнасцi  ва  ўстанове   пазашкольнага
выхавання    i    навучання  дапускаюцца  асобы,  якiя   адпавядаюць
патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык.
     42. Адносiны    памiж   наймальнiкам  i  работнiкамi   ўстановы
пазашкольнага выхавання i навучання рэгулююцца працоўнымi дагаворамi
(кантрактамi)  у  адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
     43. Педагагiчныя  работнiкi  ўстановы пазашкольнага выхавання i
навучання  маюць  права на ўдзел у кiраваннi ўстановай пазашкольнага
выхавання  i  навучання,  свабоду  выбару  i  выкарыстання   методык
выхавання    i   навучання,  навучальна-выхаваўчых  праграм,   iншых
матэрыялаў, методык ацэнкi ведаў, уменняў навучэнцаў.
     44. Навучэнцы  ўстановы  пазашкольнага  выхав