ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiстапада 2002 г. № 1533
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.Р.ЦАЛКI Ў г.ПАРЫЖ (ФРАНЦЫЯ)
I г.БРУСЕЛЬ (БЕЛЬГIЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 11 па 15 лiстапада 2002 г. у г.Парыж (Францыя)
i г.Брусель (Бельгiя) Старшыню Камiтэта па праблемах вынiкаў
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь Цалку У.Р. для ўдзелу ў правядзеннi перагавораў з
кiраўнiкамi ядзерных агенцтваў, нацыянальных iнстытутаў i асацыяцый
Францыi, прадстаўнiкамi дэпартаментаў Еўрапейскай Камiсii ў
г.Бруселi ў мэтах прыцягнення фiнансавых i тэхнiчных сродкаў для
праграм па рэабiлiтацыi раёнаў, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай
катастрофы.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.Р.Цалкi ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|