Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 мая 2002 г. №651 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                        22 мая 2002 г. № 651

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ
АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ

       [ Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
         июня 2006 г.  № 762  (Национальный  реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474)]
     
     У  мэтах  далейшага  ўдасканалення  дзяржаўнага  ўліку,  аховы,
выкарыстання  і  прапаганды археалагічнай спадчыны  Савет  Міністраў
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць Палажэнне аб ахове археалагічных  аб'ектаў  пры
правядзенні земляных і будаўнічых работ (прыкладаецца).
     2.  Кантроль  за  выкананнем патрабаванняў Палажэння  аб  ахове
археалагічных  аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых  работ
ускласці на Міністэрства культуры.
     3.  Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў двухмесячны
тэрмін прыняць меры па прывядзенню сваіх нарматыўных прававых  актаў
у адпаведнасць з дадзенай пастановай.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                        Г.Навіцкі


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 22.05.2002 № 651

ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
будаўнічых работ

                         Агульныя палажэнні
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне вызначае склад і  парадак  ажыццяўлення
дзяржаўнымі органамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі абавязковых мер
па   ахове   археалагічных  аб'ектаў  пры  правядзенні  земляных   і
будаўнічых  работ  з  мэтай  выкарыстання археалагічных  аб'ектаў  у
інтарэсах  гуманітарнай  адукацыі,  навукі  і  культуры,  а  таксама
развіцця чалавечай асобы.
     Асобы,  вінаватыя ў невыкананні правілаў па ахове археалагічных
аб'ектаў,   нясуць   адказнасць  у  адпаведнасці  з   заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
     2.   У   дадзеным  Палажэнні  прымяняюцца  наступныя   асноўныя
тэрміны:
     археалагічныя  аб'екты - матэрыяльныя аб'екты ці іх  комплексы,
якія  ўзніклі  ў выніку жыццядзейнасці чалавека ад яго з'яўлення  да
перыяду   новай   гісторыі   і  выяўлены   на   аснове   спецыяльных
археалагічных  метадаў. Да матэрыяльных аб'ектаў для  мэт  прызнання
археалагічным   аб'ектам   адносяцца   ў   прыватнасці    ўмацаваныя
старажытныя  паселішчы  (гарадзішчы, гарады, замкі)  і  неўмацаваныя
старажытныя  паселішчы (стаянкі, селішчы), могільнікі  (курганныя  і
грунтавыя),  асобныя  пахаванні, рэшткі  старажытных  умацаванняў  і
вытворчых   комплексаў   (шахты,  майстэрні,  металургічныя   печы),
транспартныя  шляхі,  культавыя аб'екты (свяцілішчы,  святыя  месцы,
каменныя  крыжы і камяні з выявамі і надпісамі), рэчавыя і  манетныя
скарбы, асобныя старажытныя рэчы, культурны пласт гістарычных частак
населеных пунктаў і сакральных аб'ектаў;
     земляныя  і  будаўнічыя работы - будаўнічы працэс, які  ўключае
распрацоўку  (выемку) грунту, яго перамяшчэнне і ўкладку  на  пэўным
месцы.  Да  земляных  і  будаўнічых работ  адносяцца  ў  прыватнасці
пракладка  нафта- і газаправодаў, камунікацый, будаўніцтва будынкаў,
гідратэхнічных і іншых збудаванняў, дарог, распрацоўка кар'ераў;
     тэрыторыя  археалагічнага  аб'екта - зямельны  ўчастак,  заняты
археалагічным аб'ектам і звязаны з ім гістарычна і функцыянальна;
     зона  аховы археалагічнага аб'екта - тэрыторыя, якая непасрэдна
акружае  археалагічны  аб'ект, прызначаная для аховы  археалагічнага
аб'екта  і  бліжэйшага  да  яго асяроддзя,  а  таксама  мэтазгоднага
выкарыстання археалагічнага аб'екта і спрыяльнага яго ўспрыняцця;
     ахова   археалагічных   аб'ектаў  -   сістэма   арганізацыйных,
прававых і эканамічных мер па зберажэнню археалагічных аб'ектаў.;
     дазвол   дзяржаўнай   навуковай  установы  «Інстытут   гісторыі
Нацыянальнай  акадэміі  навук Беларусі»  -  дакумент,  які  выдаецца
дзяржаўнай   навуковай  установай  «Інстытут  гісторыі  Нацыянальнай
акадэміі  навук  Беларусі»  ва  ўстаноўленым  парадку  і  з’яўляецца
пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук  Беларусі
выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.  
         
     3.  Дзейнасць  у  адносінах  да  археалагічных  аб'ектаў,  якія
з'яўляюцца    матэрыяльнымі   гісторыка-культурнымі   каштоўнасцямі,
рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня  2006 года  «Аб
ахове    гісторыка-культурнай    спадчыны    Рэспублікі    Беларусь»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2006  г.,
№ 9, 2/1195) і дадзеным Палажэннем.
     Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў,  якiя
не  з'яўляюцца  матэрыяльнымi  гiсторыка-культурнымi  каштоўнасцямi,
вызначаецца Міністэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай
навуковай  установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай  акадэміі  навук
Беларусі».  Правядзенне  земляных i будаўнiчых  работ  на  тэрыторыi
археалагiчнага  аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з  Міністэрствам
культуры.  
         
     4.   Рэжым   утрымання  зацверджаных  у  праектах   зон   аховы
археалагічных аб'ектаў абавязковы для выканання ўсімі  юрыдычнымі  і
фізічнымі асобамі.
                                  
 Распрацоўка мер па ахове археалагічных аб'ектаў у зонах земляных і
                          будаўнічых работ
                                  
     5.    Звесткі   аб   археалагічных   аб'ектах,   зонах    аховы
археалагічных   аб'ектаў  уключаюцца  ў  склад  генеральных   планаў
развіцця гарадоў і іншых паселішчаў, праектаў дэтальнай планіроўкі і
другіх  горадабудаўнічых  праектаў, праектаў  гаспадарчага  развіцця
тэрыторый і іншай праектнай дакументацыі з мэтай аховы археалагічных
аб'ектаў пры рэалізацыі ўказаных планаў і праектаў. Названыя планы і
праекты падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.  
         
     6.   Усе  віды  земляных  і  будаўнічых  работ  у  зоне   аховы
археалагічных аб'ектаў могуць праводзіцца толькі пасля распрацоўкі і
ажыццяўлення  мер па іх ахове. Меры па ахове археалагічных  аб'ектаў
павінны  прадугледжвацца  на ўсіх этапах  перадпраектных,  праектных
работ  і  пры ўсіх відах будаўніцтва аб'ектаў і пабудоў. Распрацоўка
сістэмы  мер па ахове археалагічных аб'ектаў уключаецца ў  праектна-
каштарысную  дакументацыю  на  правядзенне  ўсіх  відаў  земляных  і
будаўнічых работ і ўзгадняецца з Міністэрствам культуры.  
         
     7.  Меры па ахове археалагічных аб'ектаў павінны прадугледжваць
наступныя віды работ:
     фіксацыя   ўжо  вядомых  археалагічных  аб'ектаў  на  праектным
матэрыяле;
     абследаванне   зоны  земляных  і  будаўнічых  работ   з   мэтай
выяўлення  няўлічаных  археалагічных аб'ектаў,  іх  фіксацыя  і  пры
неабходнасці навуковае даследаванне.
     Меры  па  ахове  археалагічных  аб’ектаў  у  зоне  земляных   і
будаўнічых  работ  распрацоўваюцца  арганізацыямі,  якім   выдадзены
дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
акадэміі  навук  Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі,  заключанымі
дзяржаўнай   навуковай  установай  «Інстытут  гісторыі  Нацыянальнай
акадэміі  навук  Беларусі»  з юрыдычнымі,  фізічнымі  асобамі,  якія
вядуць праектаванне ў названых зонах.  
         
     8.  Фінансаванне  мер па ахове археалагічных аб'ектаў  у  зонах
земляных  і  будаўнічых  работ праводзіцца  юрыдычнымі  і  фізічнымі
асобамі, якія з'яўляюцца заказчыкамі праектных і будаўнічых работ. 
         
   Меры па ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
                          будаўнічых работ
                                  
     9.  Меры  па ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні  ўсіх
відаў  земляных  і будаўнічых работ ажыццяўляюцца ў  адпаведнасці  з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжваюць:
     забарону ўсіх відаў работ на тэрыторыі плануемага будаўніцтва;
     замену тэрыторыі будаўніцтва;
     стварэнне інжынернай абароны археалагічных аб'ектаў;
     навуковае даследаванне археалагічных аб'ектаў;
     нагляд  археолагаў  за выкананнем ахоўных мер  пры  правядзенні
земляных, будаўнічых і іншых работ;
     кансервацыю   археалагічных  аб'ектаў  у  складзе   будаўнічага
комплексу;
     іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     10.  Міністэрства  культуры, а таксама археолагі,  кваліфікацыя
якіх  пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых
работ    на    гісторыка-культурных   каштоўнасцях   і   кіраўніцтва
распрацоўкай    навукова-праектнай   дакументацыі    на    выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых     работ     на      гісторыка-культурных
каштоўнасцях,  маюць  права  сваім  рашэннем  прыпыніць  земляныя  і
будаўнічыя  работы  ў  выпадку  з’яўлення  пагрозы  пашкоджання   ці
знішчэння археалагічнага аб’екта.  
         
     11.   Юрыдычныя   i   фiзiчныя  асобы   ў   выпадку   выяўлення
археалагiчных  аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых  работ
павiнны  паведамiць  аб  гэтым  Міністэрству  культуры  i  прыпынiць
далейшае вядзенне работ.
     На  падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая
ўстанова  «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі  навук  Беларусі»
дае  заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і  прапануе
меры па яго ахове.  
         
     12.  Размяшчэнне  археалагічных  аб'ектаў  фіксуецца  ў  кожным
раёне краіны на раённых картах землекарыстання.
     Інфармацыя   аб   размяшчэнні  археалагічных   аб’ектаў,   якая
атрымана   ў   ходзе   правядзення  земляных  і  будаўнічых   работ,
прадстаўляецца  навуковымі  арганізацыямі  археалагічнага   профілю,
выканаўцам  якіх  прадастаўлена права на  правядзенне  археалагiчных
даследаванняў.  Дадзеная iнфармацыя ўключае ў  сябе  iлюстраваныя  i
тэкставыя   матэрыялы,  якiя  распрацоўваюцца  на  аснове   сучасных
картаграфiчных   матэрыялаў,   узгадняюцца   дзяржаўнай    навуковай
установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i
Міністэрствам   культуры,   пасля  чаго  зацвярджаюцца   дзяржаўнымi
органамi землекарыстання.  
         
  Палявыя археалагічныя даследаванні ў зонах правядзення земляных і
                          будаўнічых работ
                                  
     13.  Кіраўніцтва археалагічнымі разведкамі і раскопкамі ў  зоне
правядзення  ўсіх  відаў земляных і будаўнічых  работ  ажыццяўляецца
спецыялістамі адпаведнай кваліфікацыі, якая пацверджана пасведчаннем
на  права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях    і    кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай
дакументацыі   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гісторыка-культурных каштоўнасцях.  
         
     14.  Правядзенне  археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца  на
падставе дазволу Міністэрства культуры.  
         



<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner