Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 28 декабря 2001 г. №65 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыему ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2002 год i Палажэння аб прыемнай камiсii вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       28 снежня 2001 г. № 65

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 2002 ГОД I ПАЛАЖЭННЯ АБ
ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

       [ Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства образования от 14 мая 2004 г.
         № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре -  №  8/11014
         от 24.05.2004 г.)].

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 "Аб зацвярджэннi Палажэння
аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць прыкладаемыя:
     Правiлы  прыёму  ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi
Беларусь на 2002 год;
     Палажэнне  аб  прыёмнай  камiсii  вышэйшай навучальнай установы
Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстр                                                П.I.БРЫГАДЗIН

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.12.2001 № 65

                              ПРАВIЛЫ
               прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
                  Рэспублiкi Беларусь на 2002 год

     1. У  дзяржаўных  вышэйшых  навучальных  установах   Рэспублiкi
Беларусь  (далей - ВНУ)  маюць  права  на  базе  сярэдняй   адукацыi
атрымаць  на  конкурснай  аснове  бясплатную вышэйшую адукацыю, калi
адукацыя   дадзенага  ўзроўню  атрымлiваецца  ўпершыню,   грамадзяне
Рэспублiкi  Беларусь  i  беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе межамi,
грамадзяне  Расiйскай  Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан, Кыргызскай
Рэспублiкi,  Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя пастаянна
пражываюць у Рэспублiцы Беларусь або маюць статус бежанца.
     Парадак  прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў дзяржаўныя ВНУ
вызначаюць   па  ўзгадненнi  з  органамi  дзяржаўнага  кiравання   ў
адпаведнасцi  з  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь, калi iншае не
прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
     У ВНУ недзяржаўнай формы ўласнасцi маюць права на базе сярэдняй
адукацыi  атрымаць вышэйшую адукацыю на дагаворных умовах грамадзяне
Рэспублiкi  Беларусь,  замежныя  грамадзяне,  а  таксама  асобы  без
грамадзянства,  якiя  пастаянна  пражываюць  на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь.
     2. Колькасць  месцаў  для  прыёму студэнтаў у дзяржаўныя ВНУ на
навучанне    за    кошт  сродкаў  дзяржаўнага  бюджэту   вызначаецца
кантрольнымi    лiчбамi    прыёму,   што  ўстанаўлiваюцца   органамi
дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ВНУ.
     Колькасць  месцаў для прыёму студэнтаў у ВНУ недзяржаўнай формы
ўласнасцi  вызначаецца  ў адпаведнасцi з лiцэнзiяй i ўлiкам квоты на
падрыхтоўку спецыялiстаў па юрыдычных спецыяльнасцях.
     3. Звыш   кантрольных  лiчбаў  прыёму  дзяржаўныя  ВНУ   могуць
ажыццяўляць   прыём  студэнтаў  на  падставе  дагавораў  з   аплатай
навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
     На  звышпланавыя  месцы,  колькасць  якiх  i  ўмовы   залiчэння
вызначаюць  ВНУ  ў залежнасцi ад наяўнай вучэбна-лабараторнай базы i
прафесарска-выкладчыцкага  складу,  па  конкурсу  могуць  залiчвацца
абiтурыенты,  якiя  станоўча  здалi ўсе ўступныя iспыты, але не былi
залiчаны  на  бюджэтныя  месцы  ў гэтую цi iншую дзяржаўную ВНУ (пры
ўмове    адпаведнасцi   ўступных  iспытаў  незалежна  ад  формы   iх
правядзення),    а    таксама  асобы,  якiя  прайшлi   даiнстытуцкую
падрыхтоўку  ў  дзяржаўных  ВНУ (падрыхтоўчае аддзяленне, профiльныя
класы i групы) па вынiках сумешчаных выпускных-уступных iспытаў.
     На  застаўшыеся  месцы могуць залiчвацца абiтурыенты па вынiках
дадатковых уступных iспытаў у форме субяседавання.
     Памер  аплаты  за  навучанне  вызначаюць  ВНУ  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
     4. Другую  i  наступную  вышэйшую  адукацыю  можна  атрымаць на
ўмовах поўнай аплаты навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
     Умовы прыёму i навучання вызначаюцца адпаведным палажэннем.
     5. Устанаўлiваюцца  наступныя тэрмiны прыёму на бюджэтныя месцы
дзённай формы навучання ў дзяржаўных ВНУ:
     прыём дакументаў - з 25 чэрвеня па 15 лiпеня; уступныя iспыты -
у  два патокi: першы - з 16 па 23 лiпеня, другi - з 24 па 31 лiпеня;
вызначэнне  прахаднога  i паўпрахаднога балаў i давядзенне да ведама
абiтурыентаў  -  2  жнiўня;  залiчэнне  абiтурыентаў,  якiя  набралi
прахадны бал i прадставiлi арыгiналы ўсiх неабходных дакументаў, - 4
жнiўня; вызначэнне кандыдатаў на залiчэнне з лiку абiтурыентаў, якiя
набралi  паўпрахадны  бал,  i  давядзенне да ведама абiтурыентаў - 5
жнiўня,    залiчэнне  кандыдатаў  на  залiчэнне,  якiя   прадставiлi
арыгiналы ўсiх неабходных дакументаў, - 7 жнiўня;
     Акадэмiя    кiравання   пры  Прэзiдэнце  Рэспублiкi   Беларусь,
Беларускi  дзяржаўны  унiверсiтэт,  Беларуская  дзяржаўная  акадэмiя
мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, Ваенная акадэмiя,
Камандна-iнжынерны iнстытут, Гомельскае вышэйшае камандна-iнжынернае
вучылiшча  прыём  ажыццяўляюць  у  тэрмiны, што ўзгоднены з органамi
кiравання;
     на  завочную  i  вячэрнюю  формы  навучання прыём праводзiцца ў
тэрмiны, што вызначаюць ВНУ.
     На платнае навучанне дзяржаўных ВНУ, а таксама ВНУ недзяржаўнай
формы  ўласнасцi  тэрмiны  прыёму  дакументаў i правядзення ўступных
iспытаў вызначаюць ВНУ, залiчэнне - да 31 жнiўня.
     6. Дакументы,  якiя абiтурыенты падаюць цi дасылаюць па пошце ў
прыёмную  камiсiю  адной цi дзвюх ВНУ з указаннем першага цi другога
патоку:
     заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара;
     арыгiнал  або  яго  натарыяльна  завераная  копiя цi ксеракопiя
(ксеракопiя  завяраецца  прыёмнай  камiсiяй  па арыгiналу той ВНУ, у
якую яна прадстаўляецца):
     - дакумента дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi;
     - сертыфiката цэнтралiзаванага тэсцiравання (для тых,  хто ў iм
удзельнiчаў);
     - медыцынскай даведкi па форме 086У;
     - заключэння  ўрачэбна-квалiфiкацыйных  камiсiй  (для iнвалiдаў
I-III груп, а таксама дзяцей-iнвалiдаў);
     - выпiскi з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
     - даведкi выканкома сельскага савета, што пацвярджае пастаяннае
пражыванне ў сельскiх населеных пунктах не менш як два гады;
     - даведкi  службы  занятасцi   насельнiцтва   (для   тых,   хто
знаходзiцца на яе ўлiку);
     6 фотакартак памерам 3х4.
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  не  ў  год  атрымання  сярэдняй
адукацыi,  абавязаны  прадставiць  дакументы,  якiя  пацвярджаюць iх
вучобу  цi  работу  за  гады, што папярэднiчалi паступленню (дыплом,
выпiска    з    працоўнай   кнiжкi  або  даведка  службы   занятасцi
насельнiцтва, iншае).
     Разам    з    пералiчанымi    прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
пацвярджаюць    права  абiтурыентаў  на  льготы,  якiя   ўстаноўлены
заканадаўствам   Рэспублiкi  Беларусь,  цi  сведчаць  аб   асабiстых
здольнасцях i талентах абiтурыентаў.
     Пашпарт  або  iншае  пасведчанне  асобы,  выдадзенае   органамi
Мiнiстэрства  ўнутраных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь,  прад'яўляецца
абiтурыентам асабiста.
     7. Уступныя    iспыты  для  ВНУ  ўсiх  форм  уласнасцi   могуць
праводзiцца    ў  форме:  экзаменаў,  тэсцiравання,   субяседавання,
аўдзiравання, праслухоўвання, прагляду.
     Колькасць  (3-5) уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюць ВНУ з
улiкам    профiлю    спецыяльнасцi   i  патрабаванняў   адукацыйнага
стандарту.
     Прыёмныя  камiсii  вызначаюць  профiльныя  (конкурсныя) iспыты,
адзiн з якiх праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Абавязковым  iспытам  з'яўляецца  пiсьмовы  ўступны  экзамен па
беларускай   цi  рускай  мове  i  лiтаратуры  як  дзяржаўных   мовах
Рэспублiкi    Беларусь,  якi  абiтурыенты  здаюць  па  выбару.   Пры
паступленнi  на фiлалагiчныя спецыяльнасцi неабходна здаваць экзамен
па  адпаведнай мове. Форму правядзення экзамену: сачыненне, пераказ,
дыктант  -  вырашаюць  прыёмныя  камiсii  ВНУ  (Беларускi  дзяржаўны
унiверсiтэт - тэставае  заданне).  Для  абiтурыентаў  дзённай  формы
навучання    экзамен  праводзiцца  па  цэнтралiзаваных  заданнях   у
фiксаваныя днi.
     Уступныя  iспыты  па  замежнай  мове  (англiйскай, французскай,
нямецкай, iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбару, незалежна
ад  таго,  якую  замежную  мову  яны вывучалi ў сярэдняй навучальнай
установе.  Выключэнне  складаюць спецыяльнасцi замежных моў, на якiя
неабходна    здаваць    iспыты    па    адпаведнай  замежнай   мове.
Прадугледжваецца  ўвядзенне  ўступных  iспытаў  па замежнай мове пры
паступленнi  на  эканамiчныя i юрыдычныя спецыяльнасцi, а таксама на
iншыя спецыяльнасцi па вырашэннi ВНУ.
     Уступныя  iспыты  праводзяцца  па  праграмах,  якiя складзены ў
адпаведнасцi  з  вучэбнымi  праграмамi  агульнай сярэдняй адукацыi i
зацверджаны  Мiнiстэрствам  адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Выключэнне
складаюць  праграмы  ўступных  iспытаў  па  дысцыплiнах  мастацтва i
фiзiчнай   культуры,  якiя  распрацоўваюцца  i  зацвярджаюцца   ВНУ.
Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту дазваляецца праводзiць уступныя
iспыты па праграмах, якiя распрацаваны i зацверджаны гэтай ВНУ.
     Абiтурыенты  маюць  права  здаваць уступныя iспыты па выбару на
беларускай цi на рускай мове.
     Ацэнка  ведаў  ажыццяўляецца  па сiстэме з шасцi (2; 3; 3,5; 4;
4,5; 5) цi дзесяцi (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10) балаў.
     Расклад   уступных  iспытаў,  якi  прадугледжвае  два   патокi,
прыёмныя  камiсii  абвяшчаюць  i прадстаўляюць Мiнiстэрству адукацыi
Рэспублiкi   Беларусь  не  пазней  як  за  тыдзень  да  пачатку   iх
правядзення.
     8. Пры    прыёме  на  тэхнiчныя,  сельскагаспадарчыя,   ваенныя
спецыяльнасцi  залiчваюцца  вынiкi  цэнтралiзаванага  тэсцiравання ў
адпаведнасцi   з  прадстаўленымi  сертыфiкатамi.  ВНУ  маюць   права
залiчваць  вынiкi  цэнтралiзаванага  тэсцiравання  таксама  на iншыя
спецыяльнасцi.
     9. Абiтурыенты,  якiя  не  з'явiлiся  на  ўступныя  iспыты  без
уважлiвых прычын або атрымалi нездавальняючую ацэнку, а таксама якiя
забралi дакументы, да астатнiх iспытаў не дапускаюцца.
     Асобы,  якiя  не  з'явiлiся  на  ўступныя  iспыты  па ўважлiвай
прычыне,  дапускаюцца  да  iх  здачы  па рашэннi адказнага сакратара
прыёмнай  камiсii  ў  тэрмiны,  якiя  абмежаваны  раскладам уступных
iспытаў дадзенай ВНУ.
     Нездавальняючымi  лiчацца ацэнкi "2" па шасцiбальнай сiстэме, а
таксама "1" i "2" па дзесяцiбальнай сiстэме.
     10. Залiчэнне праводзiцца толькi сярод асоб, якiя прадставiлi ў
ВНУ ва ўстаноўленыя тэрмiны арыгiналы неабходных дакументаў.
     На  ўсе  спецыяльнасцi  залiчэнне  ажыццяўляецца  па   асобнаму
конкурсу  сярод  выпускнiкоў  гарадскiх,  а  таксама сельскiх школ i
прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў   сельскагаспадарчага
профiлю  (якiя  пастаянна  пражываюць не менш як два гады у сельскiх
населеных  пунктах) прапарцыянальна пададзеным заявам у адпаведнасцi
з  колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi на конкурсных уступных
iспытах.
     У  тых  выпадках,  калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх школ
аднолькавы  або  перавышае конкурсны бал выпускнiкоў гарадскiх школ,
залiчэнне ажыццяўляецца па агульнаму конкурсу.
     Конкурс  можа  праводзiцца: па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях),
групах спецыяльнасцей, факультэтах або па ВНУ.
     11. Абiтурыенты,    якiя  прайшлi  даiнстытуцкую   падрыхтоўку,
паступаюць на агульных падставах.
     Па  рашэннi  ВНУ  экзаменацыйнымi  камiсiямi  могуць   прымацца
сумешчаныя  выпускныя-ўступныя  iспыты  ў  выпускнiкоў  падрыхтоўчых
аддзяленняў  i  профiльных  класаў  (груп).  З  вынiкамi  сумешчаных
iспытаў  яны  маюць  права  ўдзельнiчаць  у  конкурсе  на  мэтавыя i
звышпланавыя месцы.
     12. Парадак    залiчэння    асоб,    якiя   скончылi   сярэднюю
агульнаадукацыйную  навучальную  ўстанову  з  залатым   (сярэбраным)
медалём,    сярэднюю    спецыяльную    цi   прафесiянальна-тэхнiчную
навучальную  ўстанову (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй
адукацыi) з дыпломам з адзнакай, вызначаюць ВНУ.
     13. Пераможцы  мiжнародных,  рэспублiканскiх (дыплом I ступенi)
прадметных  алiмпiяд  школьнiкаў,  навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i
прафесiянальна-тэхнiчных    навучальных  устаноў,  якiя   праведзены
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  у бягучым навучальным
годзе,  а  таксама  асобы,  узнагароджаныя нагрудным знакам лаўрэата
спецыяльных  фондаў  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па сацыяльнай
падтрымцы  здольных  навучэнцаў,  студэнтаў  i  таленавiтай моладзi,
залiчваюцца  без  уступных  iспытаў  пры  паступленнi  на адпаведныя
спецыяльнасцi, што вызначаюцца ВНУ.
     Пералiчаныя  асобы,  якiя  паступаюць на iншыя спецыяльнасцi, а
таксама  пераможцы  рэспублiканскiх  алiмпiяд  (дыпломы  II  i   III
ступеняў)  вызваляюцца  ад  здачы  ўступных  iспытаў  па  адпаведным
прадмеце з выстаўленнем ацэнкi "5" па шасцiбальнай сiстэме цi "10" -
па дзесяцiбальнай.
     Парадак  залiчэння пераможцаў iншых рэспублiканскiх алiмпiяд, а
таксама  турнiраў  i  конкурсаў,  абласных  алiмпiяд  i алiмпiяд ВНУ
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ.
     14. Па-за  конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх  войск  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  якiя  загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых    расследаванняў  Рэспублiкi  Беларусь,  якiя   загiнулi
(памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;
     iнвалiды  I  i  II  груп,  а  таксама  дзецi-iнвалiды,  якiм  у
адпаведнасцi  з  заключэннем  урачэбна-квалiфiкацыйных  камiсiй   не
супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;
     асобы, якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г.  № 634-XII  "Аб  сацыяльнай
абароне  грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111;
Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь,  1992 г.,  № 4,
арт.73;  № 33,  арт.525;  1995 г.,  № 33,  арт.429;  1996 г.,  № 21,
арт.380;  Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
2001 г.,  № 55,  2/774;  № 67,  2/788). Абiтурыенты гэтай катэгорыi,
якiя   закончылi   навучальныя  ўстановы  на  выдатна  (з  выдатнымi
ацэнкамi),  залiчваюцца па вынiках  гутаркi  па  прадметах  уступных
iспытаў;
     беларусы   замежжа  па  рэкамендацыях  беларускiх  суполак   цi
навучальных  устаноў  на  спецыяльна  вылучаныя органамi дзяржаўнага
кiравання  месцы  ў  межах  кантрольных  лiчбаў  прыёму  ў ВНУ, якiя
фiнансуюцца за кошт сродкаў бюджэту.
     15. Пераважнае  права на залiчэнне па ўсiх формах навучання пры
аднолькавай колькасцi балаў маюць:
     iнвалiды    III    групы    пры    адсутнасцi       медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     звольненыя    ў  запас  ваеннаслужачыя,  якiя  маюць   iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
     выпускнiкi  Нацыянальнага  дзяржаўнага  гуманiтарнага лiцэя iмя
Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;
     асобы, якiя маюць працоўны стаж не менш як два гады.
     Iншыя  крытэрыi  на  аднясенне  абiтурыентаў да гэтай катэгорыi
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ.
     16. Залiчэнне   абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу згодна з даведзенымi
планамi мэтавага прыёму i адпаведным палажэннем.
     Асобы,  якiя не залiчаны на ўмовах мэтавага прыёму, маюць права
ўдзельнiчаць у конкурсе на агульных падставах.
     17. ВНУ    могуць    ажыццяўляць  прыём  выпускнiкоў   сярэднiх
спецыяльных   i  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў   на
скарочаны  тэрмiн  навучання  на  ўмовах  i  ў  аб'ёмах,  вызначаных
вучэбна-навуковымi   аб'яднаннямi  адпаведных  навучальных   устаноў
згодна з дзеючымi нарматыўна-прававымi дакументамi.
     Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi -
у межах кантрольных лiчбаў прыёму.
     18. На  завочную  i  вячэрнюю формы навучання ў першую чаргу па
конкурсу залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi
прафесiянальна-тэхнiчную  адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў
i    паступаюць  на  адпаведныя  цi  роднасныя  спецыяльнасцi,   што
вызначаюць ВНУ.
     У межах   20%  ад  кантрольных  лiчбаў  прыёму,  а  таксама  на
вакантныя месцы,  якiя засталiся  пасля  залiчэння  вышэйпералiчаных
асоб, па конкурсу залiчваюцца iншыя асобы.
     19. У    тэрмiн    да   15  лютага  ВНУ  ўсiх  форм   уласнасцi
распрацоўваюць  парадак  прыёму  ў  ВНУ,  якi  не павiнен супярэчыць
заканадаўству  Рэспублiкi  Беларусь,  Правiлам  прыёму  ў   вышэйшыя
навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi Беларусь на 2002 год, зацвярджаюць
яго  ў  органах  дзяржаўнага  кiравання  па  падпарадкаваннi  цi   ў
заснавальнiкаў  i  прадстаўляюць  у Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.   Беларускаму  дзяржаўнаму  унiверсiтэту  надаецца   права
распрацоўваць парадак прыёму ў межах дзеючага заканадаўства.
     20. ВНУ  пры  прыёме  абавязаны  забяспечыць  захаванне  правоў
грамадзян  на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь,    галоснасць   i  адкрытасць  работы  прыёмных   камiсiй,
аб'ектыўнасць  ацэнкi  ведаў,  своечасова  знаёмiць  абiтурыентаў  з
парадкам  прыёму  ВНУ,  патрабаваннямi да ўступных iспытаў, узроўнем
складанасцi  экзаменацыйных  заданняў,  парадкам  падачы  i разгляду
апеляцый, рашэннямi прыёмнай камiсii.
     21. Усе  iншыя  пытаннi  па  прыёме,  якiя  не  адлюстраваны  ў
Правiлах  прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь
на  2002  год,  вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi ВНУ згодна з дзеючымi
нарматыўнымi прававымi актамi.
     22. Кантроль  за правядзеннем прыёму ў ВНУ каардынуе дзяржаўная
камiсiя,    якая    прызначаецца    ў    парадку,     прадугледжаным
заканадаўствам. 
         



<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner