ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2001 г. № 61
АБ БУДАЎНIЦТВЕ Ў ГОРАДЗЕ ГРОДНА МЕМАРЫЯЛЬНАГА АНСАМБЛЯ,
ПРЫСВЕЧАНАГА ВОIНАМ-ПАГРАНIЧНIКАМ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў,
падтрыманую Мiнiстэрствам культуры, аб будаўнiцтве ва ўстаноўленым
парадку ў горадзе Гродна мемарыяльнага ансамбля, прысвечанага
воiнам-пагранiчнiкам, загiнуўшым у першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны
пры абароне дзяржаўнай гранiцы.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне работ па праектаванню i
будаўнiцтву ўказанага ансамбля будзе ажыццяўляцца за кошт
ахвяраванняў.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|