ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
2 января 2001 г. № 2-З
О РАТИФИКАЦИИ КОНВЕНЦИИ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ГОСУДАРСТВА ИЗРАИЛЬ ОБ
ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ
УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И
КАПИТАЛ (ИМУЩЕСТВО)
Принят Палатой представителей 12 декабря 2000 года
Одобрен Советом Республики 20 декабря 2000 года
Ратифицировать Конвенцию между Правительством Республики
Беларусь и Правительством Государства Израиль об избежании двойного
налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в
отношении налогов на доходы и капитал (имущество), подписанную в
г.Иерусалиме 11 апреля 2000 года.
Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО
КАНВЕНЦЫЯ
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы
Iзраiль аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
капiтал (маёмасць)
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Iзраiль, жадаючы
заключыць Канвенцыю аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i капiтал (маёмасць), пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя
Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя
1. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы i
капiтал (маёмасць), якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або
яе мясцовых органаў улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даходы i капiтал (маёмасць) лiчацца ўсе
падаткi, што спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы
капiталу (маёмасцi) або з элементаў даходу або капiталу (маёмасцi),
уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння маёмасцi любога вiду,
падаткi на агульную суму заработнай платы, якая выплачваецца
прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост вартасцi капiталу
(маёмасцi).
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзеная
Канвенцыя, з'яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у выпадку Iзраiля:
(i) падаткi, якiя спаганяюцца ў адпаведнасцi з Законам аб
падаходным падатку i дадатковымi да яго законамi;
(ii) падаткi, якiя спаганяюцца з даходаў ад адчужэння нерухомай
маёмасцi ў адпаведнасцi з Законам аб падатку на падаражанне зямлi;
(iii) падаткi, якiя спаганяюцца з нерухомай маёмасцi ў
адпаведнасцi з Законам аб падатку на маёмасць;
(iv) падатак, якi спаганяецца ў адпаведнасцi з Законам аб
падатку на наймальнiка (далей "iзраiльскi падатак");
b) у выпадку Беларусi:
(i) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў,
арганiзацый;
(ii) падаходны падатак з грамадзян;
(iii) падатак на нерухомасць;
(iv) зямельны падатак (далей "беларускi падатак").
4. Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi ў дапаўненне да iснуючых
падаткаў або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены
ў iх падатковае заканадаўства.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Iзраiль або
Беларусь;
b) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб'яднанне асоб;
с) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу, якая
разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для падаткавых мэт;
d) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна:
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
е) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм або паветраным суднам або аўтамабiльным транспартным
сродкам, што эксплуатуецца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы,
за выключэннем выпадкаў, калi марское або паветранае судна або
аўтамабiльны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж
пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
f) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у выпадку Iзраiля - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;
(ii) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падаткавы камiтэт або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка.
2. а) Што датычыцца прымянення дадзенай Канвенцыi Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная
Канвенцыя. Значэнне тэрмiна, якое надаецца яму падаткавым
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, пераважае над значэннем, якое
надаецца такому тэрмiну iншымi законамi гэтай Дзяржавы.
b) Калi ў вынiку палажэнняў падпункта а) значэнне тэрмiна, якое
надаецца яму заканадаўствам адной Дагаворнай Дзяржавы, адрознiваецца
ад значэння гэтага тэрмiна, якi надаецца яму заканадаўствам другой
Дагаворнай Дзяржавы, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць
дамовiцца аб агульным значэннi гэтага тэрмiна.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай
Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi
або любой iншай аналагiчнай прыкметы. Гэты тэрмiн, аднак, не
распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай
Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або
капiталу (маёмасцi), якi ў ёй знаходзiцца.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе палажэнне
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;
d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi
яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, то кампетэнтныя
органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, тады яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой
размешчаны яе фактычны кiруючы орган. Калi Дзяржава, у якой
размешчаны яе фактычны кiруючы орган не можа быць вызначана,
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай
згодзе. Для мэт дадзенага артыкула "фактычны кiруючы орган" гэта, у
лiку iншага, месца, дзе прымаюцца рашэннi на самым высокiм узроўнi
па важных пытаннях, iстотных для кiравання кампанii, месца, якое
iграе асноўную ролю ў кiраваннi кампанiяй з эканамiчнай кропкi
гледжання.
4. Тэрмiн "рэзiдэнт Дагаворнай Дзяржавы" ўключае гэту Дзяржаву
i яе мясцовыя органы ўлады.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню i
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:
а) будаўнiчую пляцоўку або будаўнiчы або мантажны аб'ект, але
толькi калi такая пляцоўка або аб'ект працягваецца больш 12
месяцаў;
b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя або кiраўнiцкiя
паслугi, прадпрыемствам праз сваiх служачых або iншы персанал, што
наняты прадпрыемствам для гэтай мэты, але толькi калi дзейнасць
такога роду працягваецца (у дачыненнi да аднаго i таго ж або
звязанага з iм аб'екта) унутры краiны на працягу перыяду або
перыядаў, якiя складаюць у сукупнасцi больш шасцi месяцаў у любым
дванаццацiмесячным перыядзе.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або
пастаўкi;
c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
рэкламы, прадастаўлення iнфармацыi, навуковых даследаванняў або для
мэт ажыццяўлення любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага
характару для прадпрыемства;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны
характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба iншая, чым
агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 7, дзейнiчае
ад iмя прадпрыемства, i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай
Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то
лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў
гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба
ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не
абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з
палажэннямi гэтага пункта.
6. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, лiчыцца, што
страхавая кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, калi яна страхуе рызыкi ў гэтай другой Дзяржаве праз
прадстаўнiка iншага, чым брокер або агент, аб якiм гаворыцца ў
пункце 7.
7. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры
ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
8. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, або якая ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае
прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з
гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даходы ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць;
марскiя, паветраныя судны i аўтамабiльны транспарт не разглядаюцца ў
якасцi нерухомай маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай
маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых
паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай
Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага
пастаяннага прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
размешчана, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах i дзейнiчае зусiм незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, што панесены для мэт такога
пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i
агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, што панесены як у Дзяржаве, дзе
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага
размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным
падраздзяленням, з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае Дагаворнай Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы прыбытак
з дапамогай такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы; аднак
выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць
прынцыпам гэтага артыкула.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе простай закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенай Канвенцыi, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.
Артыкул 8
Мiжнародны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага
транспарту ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве. Даход, якi атрымлiвае прадпрыемства ад здачы ў
арэнду марскiх або паветраных суднаў, што эксплуатуюцца ў
мiжнародных перавозках, або ад выкарыстання, утрымання або здачы ў
арэнду кантэйнераў, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках
(уключаючы трэйлеры, баржы i абсталяванне, што звязана з
транспарцiроўкай такiх кантэйнераў), абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве, калi такi даход другарадны ў дачыненнi да прыбытку
ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў прадпрыемствам у
мiжнародных перавозках.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале (маёмасцi)
прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале (маёмасцi) прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам -
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума
прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную
карэкцiроўку ў суме падатку, якi спаганяецца з гэтага прыбытку, калi
гэта другая Дзяржава лiчыць такую карэкцiроўку апраўданай. Пры
вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага ўдзяляецца iншым
палажэнням дадзенай Канвенцыi, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, якая
выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам
дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой
сумы дывiдэндаў.
Палажэннi гэтага пункта не закранаюць падаткаабкладання
кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi, якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход, якi разглядаецца як размеркаванне ў адпаведнасцi з
падаткавым заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой
з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.
4. Палажэннi пункта 2 гэтага артыкула не прымяняюцца, калi
сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт ад |