ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2000 г. № 1977
АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, для Навукова-даследчага iнстытута статыстыкi 11 млн.рублёў
на правядзенне навуковых даследаванняў па ацэнцы структурнага стану
асноўных сродкаў арганiзацый рэспублiкi.
Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|