Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь от 15 декабря 2000 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам зямельнай гаспадаркi Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне лясной гаспадаркi"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗЯМЕЛЬНАЙ ГАСПАДАРКI СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 15 снежня 2000 г.

     Мiнiстэрства лясной    гаспадаркi    Рэспублiкi    Беларусь   i
Мiнiстэрства зямельнай гаспадаркi Славацкай Рэспублiкi,  якiя  далей
называюцца "Бакi",
     выказваючы намер  паслядоўна  i   на   доўгатэрмiновай   аснове
развiваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў галiне лясной гаспадаркi,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  ажыццяўляць   супрацоўнiцтва   ў   галiне   лясной
гаспадаркi  на аснове раўнапраўя i ўзаемнай карысцi ў адпаведнасцi з
дзеючымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў.

                             Артыкул 2

     1. Узаемнае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе  ажыццяўляцца  па
наступных накiрунках:
     а) адмiнiстрацыйныя,  прававыя i эканамiчныя аспекты  кiравання
лясамi;
     б) шматфункцыянальнае  выкарыстанне  i  ўзмацненне  экалагiчных
функцый лясоў;
     в) захаванне генетычнага  фонду  i  бiялагiчнай  разнастайнасцi
лясной раслiннасцi;
     г) узнаўленне лясоў;
     д) ахова лясоў ад пажараў;
     е) абарона лясоў ад шкоднiкаў i хвароб;
     ж) вядзенне паляўнiчай гаспадаркi;
     з) арганiзацыя лясаўладкавання;
     i) манiторынг лясоў.
     2. Iншыя накiрункi супрацоўнiцтва могуць быць уключаны ў  данае
Пагадненне па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.

                             Артыкул 3

     1. Супрацоўнiцтва ў рамках данага Пагаднення памiж Бакамi будзе
ажыццяўляцца ў наступных формах:
     а) абмен вопытам работы па накiрунках,  указаных у  артыкуле  2
данага Пагаднення, дэлегацыямi вучоных i спецыялiстаў;
     б) абмен   навукова-тэхнiчнай   iнфармацыяй,   дакументацыяй  i
вынiкамi навуковых даследванняў;
     в) ажыццяўленне сумесных праграм i  праектаў  у  галiне  лясной
гаспадаркi,   а   таксама   правядзенне   сумесных  даследванняў  па
праблемах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
     2. Iншыя  формы  супрацоўнiцтва  могуць  быць  уключаны ў данае
Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю прамых сувязяў
па пытаннях лясной гаспадаркi памiж  юрыдычнымi  асобамi  Рэспублiкi
Беларусь i Славацкай Рэспублiкi.

                             Артыкул 5

     Абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй,  дакументацыяй i вынiкамi
навуковых даследванняў,  ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў  i
iншыя  формы  супрацоўнiцтва,  указаныя  ў  артыкулах  3 i 4  данага
Пагаднення,   будуць   ажыццяўляцца   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам дзяржаў Бакоў на ўзаемавыгаднай эквiвалентнай аснове.

                             Артыкул 6

     3 мэтай  каардынацыi  работ  па  ажыццяўленню данага Пагаднення
Бакi ў рамках дзеючага заканадаўства дзяржаў Бакоў  могуць  стварыць
сумесную рабочую групу.

                             Артыкул 7

     1. Данае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
     2. Данае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў.  Затым яго
дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi
нiводны  з  Бакоў  не  пазней,  чым  за  тры  месяцы  да  заканчэння
адпаведнага  тэрмiну не паведамiць ў пiсьмовай форме другому Боку аб
спыненнi дзеяння данага Пагаднення.
     3. Данае Пагадненне можа быць зменена або дапоўнена па ўзаемнай
згодзе Бакоў.  Змяненнi  i  дапаўненнi  павiнны  быць  праведзены  ў
пiсьмовай форме.
     4. Абавязацельствы ўжо выконваемыя, але к даце спынення дзеяння
Пагаднення яшчэ незакончаныя, будуць кiравацца яго палажэннямi да iх
поўнага выканання.

     Выканана ў г.Мiнску 15  снежня  2000  года  ў  двух  сапраўдных
экземплярах,  кожны  на беларускай i славацкай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства лясной               За Мiнiстэрства зямельнай
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь       гаспадаркi Славацкай Рэспублiкi
Подпiс                               Подпiс




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner