ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiстапада 2000 г. № 1733
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МАГIЛЁЎСКАМУ АБЛАСНОМУ
ДЗЯРЖАЎНАМУ ВЫТВОРЧАМУ АБ'ЯДНАННЮ ТРАНСПАРТУ АГРАПРАМА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Магiлёўскаму абласному дзяржаўнаму
вытворчаму аб'яднанню транспарту аграпрама на набыццё грузавога
аўтамабiля МАЗ-54329 13,3 млн.рублёў за кошт сродкаў
рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай
прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы
"Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|