ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 жнiўня 2000 г. № 1277
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, ГАНДЛЁВЫМ I
ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ АБ'ЯДНАНЫХ АРАБСКIХ ЭМIРАТАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным
супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных
Арабскiх Эмiратаў, падпiсанае ў г.Абу-Дабi 26 сакавiка 2000 г.
Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў органам, якi каардынуе
выкананне дадзенага Пагаднення.
Названаму Мiнiстэрству накiраваць паведамленне аб выкананнi
беларускiм бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|