Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 16 августа 2000 г. №59 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 5

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |


каштоўных  металаў  i  вырабаў  з  iх,  лому i адходаў па стану на 1
лiпеня  i  1 студзеня, i даных аб здачы каштоўных металаў у выглядзе
лому  i  адходаў  у  Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў i каштоўных
камянёў  Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  справаздачных  даных  аб
расходзе  каштоўных металаў, якiя перадаюцца прадпрыемствам на iншыя
прадпрыемствы для выканання ўласных заказаў.

     4.1. Даныя аб здачы каштоўных металаў у выглядзе лому i адходаў
у  Дзяржаўны  фонд  каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь   указваюцца  ў  справаздачы  на  падставе  дакументаў   аб
утрыманнi  каштоўных  металаў  у  ломе  i  адходах, якiя здадзены за
справаздачны    перыяд    i    атрыманы   ад  прадпрыемстваў,   якiя
перапрацоўваюць  лом i адходы. Калi да моманту складання справаздачы
гэтыя  дакументы  не  паступяць,  здача  ў  Дзяржаўны фонд каштоўных
металаў  i  каштоўных  камянёў  Рэспублiкi  Беларусь  паказваецца па
ўлiковых даных прадпрыемства.

     4.2. Прадпрыемствы-ломаздатчыкi    абавязаны    ўказваць      у
суправаджальных  дакументах  на  розныя  вiды  адпраўляемых  лому  i
адходаў  код  дадзенага вiду адходаў у адпаведнасцi з кодамi нумароў
радкоў  раздзела  III "Астаткi, паступленне i здача ў Дзяржаўны фонд
каштоўных  металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных
металаў  у  выглядзе  лому  i  адходаў"  справаздачы  па форме 2-км.
Напрыклад,  код адходаў золата ад камплектуючых вырабаў 023, адходаў
серабра ад нiзкавольтнай апаратуры 053 i гэтак далей.

     4.3. Паступiўшыя   за  справаздачны  перыяд  каштоўныя   металы
павiнны  быць  поўнасцю апрыходаваны i адлюстраваны ў справаздачы па
форме  2-км,  для  чаго ўсе дакументы па прыходу i расходу каштоўных
металаў за справаздачны перыяд павiнны быць своечасова апрацаваны.

     5. У  справаздачу па форме 2-км не ўключаюцца каштоўныя металы,
якiя ўтрымлiваюцца:
     у гатовай прадукцыi, якая здаецца на склад для рэалiзацыi;
     у складзе матэрыяльных каштоўнасцей, пералiчаных у пункце 3;
     атрыманыя ад пабочных арганiзацый для выканання iх заказаў.

     6. Усе  даныя ў справаздачы паказваюцца ў вазе чыстых металаў з
дакладнасцю  да  аднаго  грама,  па  сусальнаму  золату  -  у штуках
кнiжак.

       Глава 2. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу I
  "Астаткi, паступленне i расход каштоўных металаў i вырабаў з iх"

     7. Азотнакiслае    серабро    (тэхнiчнае),    атрыманае      ад
прадпрыемстваў-вытворцаў,  адлюстроўваецца  ў справаздачы ў радку 03
"Солi серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал".
     У  выпадках  выкарыстання азотнакiслага серабра (тэхнiчнага) на
выраб  электралiтаў  i  паст спiсанне гэтай солi ў расход у радку 03
"Солi  серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал" робiцца толькi ў
графе  3  "Зрасходавана  з  пачатку  года  -  усяго"  з  адначасовым
апрыходваннем  яе  ў  графе  2 "Паступiла з пачатку года" у радку 02
"Серабро" у пералiку на чыстую вагу металу. Расход i астаткi серабра
ў электралiтах i пастах адлюстроўваюцца ў справаздачы толькi ў радку
02 "Серабро" у графах 1, 3, 4, 8, 9, 11.
     Астаткi   азотнакiслага  серабра,  якое  атрымана  для   вырабу
электралiтаў    i    паст,   але  не  выкарыстана  на  гэтыя   мэты,
адлюстроўваюцца  ў  справаздачы ў пералiку на метал у радку 03 "Солi
серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал" у графах 1, 8 i 9.

     8. Злучэннi серабра ў хiмiчных рэактывах, якiя выкарыстоўваюцца
для  правядзення  хiмiчных  аналiзаў,  адлюстроўваюцца  ў радку 03 у
пералiку  на  метал у парадку, якi прадугледжаны пунктам 11 дадзенай
iнструкцыi.

     9. Вырабы  з  каштоўных  металаў  i  сплаваў, якiя паступаюць у
камплекце  з  абсталяваннем,  уключаючы  закупленыя  па  iмпарту,  а
таксама выкарыстаныя для камплектацыi абсталявання ў якасцi аснасткi
(шклоплавiльныя    прылады,   каталiзатарныя  сеткi,   каталiзатары,
награвальныя  элементы,  тыглi,  тэрмометры  супрацiўлення i iншае),
якiя  могуць быць выцягнуты з гэтага абсталявання, адлюстроўваюцца ў
справаздачы ў пералiку на металы па адпаведных радках у графах 1, 2,
3, 8, 10.

     10. Каштоўныя    металы,   якiя  ўтрымлiваюцца  ў   стандартных
тэрмапарах,  а  таксама якiя паступаюць у камплекце з абсталяваннем,
адлюстроўваюцца    ў  вазе  сплаву  ў  радку  12   "Плацiна-родыевыя
тэрмапары" ў графах 1, 2, 3, 5, 8, 10.

     11. Усе  злучэннi  i  вырабы  з  каштоўных  металаў,  якiя   не
пералiчаны  ў  графе А "Каштоўныя металы i вырабы з iх" справаздачы,
адлюстроўваюцца ў пералiку на метал па адпаведных радках. Працэнтнае
ўтрыманне  металу  вызначаецца па дакументах пастаўшчыкоў i па даных
уваходнага кантролю.

     12. Серабро,  якое  знаходзiцца  ў прыгодных сярэбрана-цынкавых
акумулятарах,   у  справаздачу  па  форме  2-км  не  ўключаецца,   а
адлюстроўваецца   ў  справаздачы  па  форме  4-км  "Справаздача   аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах".

     13. У  графе  1  "Астатак  на пачатак года" паказваюцца астаткi
каштоўных  металаў  на  пачатак  года,  якiя  павiнны  быць  роўнымi
астаткам  на  тую  ж  дату  графы 8 "Астатак на канец справаздачнага
перыяду  -  усяго"  справаздачы  за  папярэднi год. Пры несупадзеннi
ўказаных  даных  у  тлумачальнай  запiсцы  да  справаздачы  належыць
указаць прычыны разыходжанняў.

     14. У  графе  2 "Паступiла з пачатку года" паказваецца агульная
колькасць    каштоўных    металаў  i  вырабаў  з  iх,  атрыманых   у
справаздачным перыядзе:
     ад  Камiтэта  па  каштоўных  металах  пры Мiнiстэрстве фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь;
     ад  прадпрыемстваў,  якiя  вырабляюць  паўфабрыкаты,  вырабы  i
злучэннi  з  каштоўных  металаў  па дагаворных заказах, а таксама ад
iншых прадпрыемстваў;
     у  тэрмапарах  i  тэрмометрах супрацiўлення, якiя паступаюць па
дагаворных заказах i ў камплекце з абсталяваннем;
     выяўленыя лiшкi i iншыя паступленнi каштоўных металаў.

     15. У графе 3 "Зрасходавана з пачатку года - усяго" паказваецца
агульная  колькасць  каштоўных  металаў  i  вырабаў  з  iх, фактычна
зрасходаваных у справаздачным перыядзе:
     на    вытворчасць   прадукцыi,  уключаючы  расход  на   вырабы,
тэхналагiчныя    адходы    i    брак,  i  на  страты,  у  тым   лiку
звышнарматыўныя, не аднесеныя на вiнаватых асоб;
     на   навукова-даследчыя,  вопытна-канструктарскiя,   рамонтныя,
лабараторныя i iншыя работы.
     У графу 3 уключаюць таксама каштоўныя металы:
     забракаваныя  i  знятыя  з  вытворчасцi  паўфабрыкаты,  вырабы,
дэталi,  спiсаныя  па  актах, якiя падлягаюць здачы ў Дзяржаўны фонд
каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь;
     у  адпрацаваных  у працэсе эксплуатацыi вырабах (шклоплавiльных
прыладах,  каталiзатарах,  тыглях, лабараторным посудзе, тэрмапарах,
тэрмометрах  супрацiўлення  i  iншых),  калi прадпрыемства здае iх у
Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь,  пры  гэтым  спiсанне выконваецца па першапачатковай вазе,
якая ўказана ў дакументах пастаўшчыка i зацверджана актам прыёмкi;
     у  адпраўленых  для перапрацоўкi на прадпрыемствы незабруджаных
адходах    вытворчасцi    прадукцыi  (высечка,  вырубка  i   iншыя),
адпрацаваных вырабах i нявыкарыстаных астатках з мэтай iх паўторнага
выкарыстання;
     у  нявыкарыстаных  астатках  паўфабрыкатаў, вырабаў, злучэнняў,
якiя здадзены ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў
Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  нястачы i звышнарматыўныя страты,
якiя аднесены на вiнаватых асоб.

     16. У  графе  4  "Зрасходавана  з  пачатку  года, у тым лiку на
вытворчыя  патрэбы,  навукова-даследчыя  мэты,  уключаючы  адходы  i
страты"    паказваецца  колькасць  каштоўных  металаў  у   сыравiне,
паўфабрыкатах,  дэталях,  вузлах i вырабах, фактычна зрасходаваных у
справаздачным перыядзе на вытворчасць прадукцыi:
     на  валавы  выпуск  прадукцыi,  уключаючы  адходы  i брак, якiя
падлягаюць  здачы  ў  Дзяржаўны  фонд  каштоўных металаў i каштоўных
камянёў Рэспублiкi Беларусь, а таксама беззваротныя страты;
     на  рамонтныя,  вучэбныя,  лабараторныя,  навукова-даследчыя  i
вопытныя  работы,  уключаючы адходы i страты, якiя мелi месца пры iх
правядзеннi;
     вышаўшыя  са строю ў працэсе эксплуатацыi i падлягаючыя здачы ў
Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь  каталiзатарныя  сеткi,  каталiзатары,  лабараторны  посуд,
тыглi,  электранагравальнiкi  i  iншыя вырабы, якiя выкарыстоўваюцца
для  аснасткi  вытворчага  абсталявання,  з  улiкам  страт  пры   iх
эксплуатацыi.

     16.1. У графу 4 справаздачы не ўключаюцца:
     каштоўныя  металы  ў  адпрацаваных  тэрмапарах  i   тэрмометрах
супрацiўлення,   за  выключэннем  страт,  якiя  ўтварылiся  пры   iх
эксплуатацыi (угар);
     каштоўныя    металы    ў    адходах,  адпрацаваных  вырабах   i
нявыкарыстаных  астатках,  якiя  перадаюцца  ў  перапрацоўку  для iх
паўторнага выкарыстання;
     каштоўныя   металы  ў  забракаваных  i  знятых  з   вытворчасцi
паўфабрыкатах,  вырабах  i  дэталях, спiсаных па актах i падлягаючых
здачы  ў  Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных  камянёў
Рэспублiкi Беларусь;
     нястачы  i  звышнарматыўныя страты каштоўных металаў, аднесеныя
на вiнаватых асоб.

     17. У  графе  5  "Зрасходавана  з  пачатку  года,  у  тым  лiку
перададзена  на  другасны  пераплаў  з  наступным  выкарыстаннем   у
вытворчасцi" паказваецца колькасць каштоўных металаў i вырабаў з iх,
перададзеных  у  справаздачным перыядзе перапрацоўчым прадпрыемствам
для аднаўлення i паўторнага выкарыстання ў вытворчасцi.

     18. Сума  паказчыкаў  граф  4  i  5  можа  быць роўнай або менш
паказчыка  ў  графе  3. Калi  сума  менш,  то  да формы прыкладаецца
расшыфроўка з тлумачэннем прычын разыходжанняў.

     19. У  графах  6  i  7  "Акрамя таго рэалiзавана з пачатку года
прадпрыемствам  i  арганiзацыям" адлюстроўваецца колькасць каштоўных
металаў,  якiя рэалiзаваны ў справаздачным перыядзе прадпрыемствам i
арганiзацыям рэспублiкi i iншых дзяржаў.

     20. У  графе  8  "Астатак  на  канец  справаздачнага   перыяду"
паказваюцца  астаткi  каштоўных  металаў  на  канец   справаздачнага
перыяду ў сыравiне, паўфабрыкатах i вырабах:
     якiя знаходзяцца на заводскiх, цэхавых i прамежкавых складах, у
цэхах,  лабараторыях,  непасрэдна  на  працоўных  месцах,  уключаючы
паўфабрыкаты, дэталi i вузлы;
     перададзеных прадпрыемствам, якое складае справаздачу, на iншыя
прадпрыемствы для выканання ўласных заказаў;
     у паўфабрыкатах i вырабах, якiя зняты з вытворчасцi.
     У  гэтай  жа  графе  паказваюць каштоўныя металы ў адпрацаваных
вырабах  i  нявыкарыстаных астатках, адходах, якiя могуць быць пасля
перапрацоўкi паўторна выкарыстаны ў вытворчасцi.

     20.1. З  агульнай  колькасцi  астаткаў  на канец справаздачнага
перыяду, паказаных у графе 8, трэба выдзелiць:
     графу  9 "Астатак на канец справаздачнага перыяду, у тым лiку ў
сыравiне,    паўфабрыкатах  i  незавершанай  вытворчасцi",  у   якой
паказваюцца  астаткi  ў сыравiне, паўфабрыкатах, уключаючы астаткi ў
цэхах,  куды  ўключаюцца  астаткi  каштоўных  металаў у разнастайных
вiдах сыравiны i паўфабрыкатаў (у злiтках, дроце, палосах, анодах, у
солях, кiслотах), а таксама ў адходах каштоўных металаў, якiя могуць
быць    выкарыстаны    на    выпуск    прадукцыi,   на   правядзенне
навукова-даследчых  i  вопытных  работ.  Астаткi каштоўных металаў у
каталiзатарах,  у свiнцова-сярэбраных анодах, каталiзатарных сетках,
нiцеўтваральнiках  (фiльерах),  электранагравальнiках  уключаюцца  ў
графу 9 справаздачы ў тым выпадку, калi яны знаходзяцца на заводскiх
i  цэхавых  складах  як  запасныя  вырабы  да  дзеючага   вытворчага
абсталявання.  У  гэтай  графе  паказваюцца  таксама аноды, дэталi з
каштоўных металаў, якiя паддаюцца ўзважванню, а таксама электралiты,
эмульсii,  пасты  i  гэтак далей, утрыманне каштоўных металаў у якiх
можа быць вызначана хiмiчным аналiзам;
     графу 10 "Астатак на канец справаздачнага перыяду, у тым лiку ў
абсталяваннi  i  лабараторным посудзе", у якой паказваюцца каштоўныя
металы  ў  лабараторным  посудзе  i  ў  вырабах  аснасткi   дзеючага
вытворчага  абсталявання,  якiя  знаходзяцца  на  момант   складання
справаздачы ў працэсе эксплуатацыi.

     21. У графе 11 "Акрамя таго, астаткi каштоўных металаў, якiя не
могуць  быць  узважаны,  у  незавершанай  вытворчасцi"   паказваецца
колькасць  каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў дэталях, вузлах i
зборках не поўнасцю гатовых вырабаў.
     У  сувязi  з  тым,  што вагу каштоўных металаў у такiх дэталях,
вузлах  i  вырабах устанавiць шляхам узважвання немагчыма, колькасць
каштоўных  металаў  у  iх  у  графе  11  справаздачы  ўказваецца  па
фактычнаму    расходу  адпаведна  ўлiковым  дакументам,   дакументам
пастаўшчыка або па нормах расходу за мiнусам адходаў i страт.

     22. Гадзiннiкавые    заводы,    якiя  атрымлiваюць  золата   ад
пастаўшчыкоў  у  выглядзе  залатых гадзiннiкавых карпусоў i завадных
галовак  да iх, павiнны паказаць гэтае золата па радку 01 "Золата" у
графах  1,  2,  3, 4, 8, 9 па чыстай вазе адпаведна пашпарту i iншым
улiковым  дакументам.  Пры  гэтым  у  справаздачы  належыць  зрабiць
даведку,  у  якой  указаць  колькасць  золата,  якое ўтрымлiваецца ў
гадзiннiкавых  карпусах  i  галоўках  да  iх,  уключанае ў графу 4 i
асобна - у графы 8 i 9.

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner