Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 16 августа 2000 г. №59 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 6

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |


     23. Даныя  графы 8 па кожнаму радку = графа 1 + графа 2 - графа
3 - графа 6 - графа 7.

       Глава 3. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу II
       "Аб фактычным расходзе каштоўных металаў у параўнаннi
                     з расходам па нарматывах"

     24. Раздзел  II  "Аб  фактычным  расходзе  каштоўных  металаў у
параўнаннi  з  расходам па нарматывах" складаюць прадпрыемствы, якiя
расходуюць  каштоўныя  металы  на  вырабы  цi выкарыстоўваюць iх пры
выпуску  прадукцыi ў выглядзе каталiзатараў, сасудаў, тыгляў i гэтак
далей.
     Каштоўныя  металы,  зрасходаваныя  на  рамонтныя, лабараторныя,
вучэбныя  i  навукова-даследчыя  мэты,  на  рэгенерацыю электралiта,
фiзiчны знос лабараторнага посуду, аснасткi (дыскi, мiшэнi i iншае),
каштоўныя  металы  ў спiсаных у адходы дэталях (нелiквiдах) асноўнай
незавершанай вытворчасцi, ва ўказаны раздзел не ўключаюцца.

     25. Раздзел    II    запаўняецца    штоквартальна   нарастаючым
падрахункам з пачатку года.

     26. У графе 1 "Зрасходавана з пачатку года - усяго" паказваецца
колькасць  каштоўных металаў, фактычна зрасходаваных за справаздачны
перыяд (квартал, паўгоддзе, 9 месяцаў, год) на выпуск прадукцыi.
     Даныя аб фактычным расходзе каштоўных металаў на выпуск гатовай
прадукцыi вылiчваюцца наступным чынам.

     Напрыклад,  расход  серабра  па графе 4 "Зрасходавана з пачатку
года на вытворчыя патрэбы, навукова-даследчыя мэты, уключаючы адходы
i  страты"  справаздачы  па  форме 2-км склаў 50 000 грамаў. З iх на
рамонт была  зрасходавана  10000  грамаў,   на   навукова-даследчыя,
лабараторныя i вучэбныя мэты - 500 грамаў.
     Такiм  чынам,  расход  серабра  непасрэдна  на выпуск прадукцыi
складзе за справаздачны перыяд 50000 - (10000 + 500) = 39500 грамаў.
     Астатак    серабра   ў  незавершанай  вытворчасцi  на   пачатак
справаздачнага  перыяду  адпаведна  графе  11  "Акрамя таго, астаткi
каштоўных  металаў,  якiя  не  могуць  быць узважаны, у незавершанай
вытворчасцi" справаздачы па форме 2-км за папярэднi год складаў 5000
грамаў,  а астатак на канец гэтага справаздачнага перыяду склаў 4000
грамаў.
     Такiм   чынам,  фактычны  расход  серабра  на  выпуск   гатовай
прадукцыi складае: 39500 + (5000 - 4000) = = 40500 грамаў.

     Расход   каштоўных  металаў  за  гэты  справаздачны  перыяд   у
вытворчасцi,  скарэкцiраваны  на  прырост  або  змяншэнне   астаткаў
каштоўных  металаў,  якiя  знаходзяцца  ў  незавершанай вытворчасцi,
з'яўляецца  фактычным  расходам  каштоўных  металаў  за справаздачны
перыяд на выпуск гатовай прадукцыi, якi i паказваецца ў графе 1.
     Азотнакiслае  серабро  (тэхнiчнае),  якое  спiсана  ў расход на
выпуск гатовай прадукцыi, адлюстроўваецца сумарна з расходам серабра
па радку 02 "Серабро" ў пералiку на чыстую вагу металу.

     27. У  графе 3 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку адходы"
паказваецца  колькасць  каштоўных металаў у адходах, якiя ўтварылiся
пры вытворчасцi гэтай прадукцыi за справаздачны перыяд.
     Каштоўныя  металы  ў  нелiквiдных,  спiсаных  у  адходы дэталях
асноўнай    незавершанай  вытворчасцi,  у  адходах  ад   рэгенерацыi
электралiтаў,  а таксама ў адходах ад ачысткi вентыляцыйных сiстэм i
адстойнiкаў у графу 3 не ўключаюцца.

     28. У  графе 4 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку страты"
паказваюцца  фактычныя страты каштоўных металаў пры вырабе прадукцыi
за справаздачны перыяд.

     29. У графах 6, 7, 8 "Меркавалася зрасходаваць па нарматывах, у
тым  лiку  на вырабы, адходы, страты" адпаведна прыводзяцца даныя аб
колькасцi  каштоўных  металаў,  якiя  меркавалася  зрасходаваць   на
фактычна   вырабленую  гатовую  прадукцыю  па  зацверджаных   нормах
расходу.  Гэтыя  даныя вызначаюцца множаннем колькасцi вырабленай за
справаздачны  перыяд гатовай прадукцыi на зацверджаныя зводныя нормы
расходу адпаведных металаў, сплаваў, солей i кiслот.

     30. Пры наяўнасцi адхiленняў фактычнага расходу ад нарматыўнага
да  справаздачы трэба прыкласцi тлумачальную запiску, у якой указаць
прычыны разыходжанняў.

     31. Сума  даных  па  графах  2, 3, 4 i 6, 7, 8 па кожнаму радку
роўная даным адпаведна па графах 1 i 5.

      Глава 4. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу III
 "Астаткi, паступленне i здача ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i
 каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у выглядзе
                          лому i адходаў"

     32. У  радках  020 "Золата - усяго", 040 "Серабро - усяго", 100
"Плацiна   -  усяго"  i  160  "Металы  плацiнавай  групы  -   усяго"
паказваецца  сумарная  колькасць лому i адходаў каштоўных металаў па
ўсiх крынiцах утварэння.

     33. У  радках  021,  041,  101 i 161 "ад вытворчасцi прадукцыi"
паказваюцца  каштоўныя  металы,  якiя  ўтрымлiваюцца  ў адходах, што
ўтвараюцца  на  ўсiх  стадыях  расходавання  каштоўных  металаў,  iх
сплаваў,  солей  i  кiслот,  выдзеленых  па лiмiтах або атрыманых як
давальнiцкая сыравiна на выпуск гатовай прадукцыi.

     34. У    радках    022,    042,  102  i  162  "ад   правядзення
навукова-даследчых  i вопытных работ" указваецца колькасць каштоўных
металаў,    якiя    ўтрымлiваюцца  ў  адходах,  што  ўтвараюцца   ад
выкарыстання   каштоўных  металаў,  iх  сплаваў,  солей  i   кiслот,
выдзеленых  на  навукова-даследчыя, вучэбныя, лабараторныя работы, а
таксама для правядзення хiмiчных аналiзаў.

     35. У    радках   104  i  164  "ад  вогнетрывалых   матэрыялаў"
адлюстроўваюцца  вогнетрывалыя  матэрыялы, якiя ўтвараюцца ў працэсе
вытворчасцi  шкловалакна,  у пералiку на плацiну i металы плацiнавай
групы.
     Утрыманне  каштоўных  металаў  у  iх  павiнна вызначацца шляхам
хiмiчнага аналiзу.

     36. У  радках  023,  049,  105 i 165 "ад камплектуючых вырабаў"
паказваецца  колькасць  каштоўных металаў, якiя ўтварылiся ў адходах
ад  купленых  камплектуючых  вырабаў,  прызначаных  для  вытворчасцi
прадукцыi,    тэхналагiчнага  абсталявання,   кантрольна-вымяральнай
апаратуры,  правядзення навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ,  рамонтна-эксплуатацыйных  патрэб,  ад  абрэзкi  вывадаў  пры
ўстаноўцы  (мантажы)  электрарадыёэлементаў, рэгулiроўкi, настройкi,
выпрабаванняў,  лiтавання  ў  алавяна-свiнцовых  прыпоях, у купленых
камплектуючых  вырабах,  не  прыгодных для далейшага выкарыстання, i
нелiквiдах.

     37. У  радках  029,  052,  110,  171 "ад выкарыстання прыбораў,
абсталявання   i  iншых  вырабаў"  указваецца  колькасць   каштоўных
металаў,  якiя  ўтрымлiваюцца  ў  ломе  ад  разборкi  спiсаных   пры
лiквiдацыi  або  рамонце прыбораў, абсталявання (аўтаматычныя лiнii,
станкi  з  лiчбавым  праграмным  кiраваннем,  робататэхнiка  i гэтак
далей),    сродкаў    электронна-вылiчальнай    тэхнiкi  i   сувязi,
малакаштоўнага    абсталявання,    бытавой    тэхнiкi   (тэлевiзары,
халадзiльнiкi, пральныя машыны i гэтак далей) i iншых вырабаў.

     38. У  радку  053  "ад  нiзкавольтнай  апаратуры"   паказваецца
колькасць    серабра,    якое  ўтрымлiваецца  ў  ломе  ад   разборкi
электрапускавой апаратуры, якая выцягнута пры лiквiдацыi або рамонце
абсталявання, прыбораў i iншых вырабаў.

     39. У  радках  030,  054,  111  "ад  бытавой  тэхнiкi, вырабаў,
дэталей  i  вузлоў,  якiя  прымаюцца  ад  насельнiцтва"   ўказваецца
колькасць  каштоўных металаў, атрыманых з бытавых прыбораў, прынятых
ад насельнiцтва.

     40. У  радку  043  "ад выкарыстання кiнафотарэнтгенаматэрыялаў"
прастаўляецца  колькасць  серабра,  якое  ўтрымлiваецца  ў адходах i
ўтвараецца  на  ўсiх  стадыях  апрацоўкi кiнафотарэнтгенаматэрыялаў:
адпрацаваныя    фiксажныя   i  адбельваючыя  растворы,   непраточныя
прамыўныя  воды,  тэхнiчна  зношаныя  кiнафотаматэрыялы  (утылiзацыя
архiваў);  не прыгодныя да спажывання пробныя ўзоры плёнкi, ракорды,
абрэзкi,  заправачныя  канцы,  адходы  фотапаперы  i iншае; попел ад
спальвання  (у  выпадках,  агавораных  дзеючымi палажэннямi), шламы,
парашок, асеўшае серабро i гэтак далей.

     41. У  радку  048  "ад  выкарыстання  акумулятараў"  указваецца
колькасць лому i адходаў серабра ў сярэбрана-цынкавых акумулятарах i
сярэбраўтрымлiваючых  крынiцах  сiлкавання  для электронных наручных
гадзiннiкаў,    мiкракалькулятараў    i   iншых  тавараў   народнага
спажывання,  якiя  выйшлi  са  строю  на  ўваходным  кантролi, пасля
выпрабаванняў або пры эксплуатацыi гатовай прадукцыi.

     42. У  радку  051 "ад кабельнай прадукцыi" ўказваецца колькасць
серабра,  якое  утрымлiваецца  ў  адходах  ад выкарыстання кабельных
вырабаў  у  выглядзе  адрэзкаў  ад  някратнасцi  нарыхтовак  провада
(кабелю)  будаўнiчай  даўжынi,  адходаў  правадоў  (кабеляў)  пры iх
раздзелцы  i  мантажы  вырабаў  (абрэзка  экрана  перад  лiтаваннем,
абрэзка  выступаючых  канцоў  токаправодзячых  жыл  i  экрана  пасля
лiтавання, псавання дроцiкаў токаправодзячых жыл пры зачыстцы канцоў
i гэтак далей), адходаў правадоў (кабеляў) пры вырабе жгутоў i гэтак
далей.

     43. У  радках 103 i 163 "ад выкарыстання лабараторнага посуду i
аснасткi абсталявання" ўказваецца колькасць лому i адходаў каштоўных
металаў  у  зношаным  або  вызваленым у вынiку ўкаранення заменнiкаў
лабараторным,   тэхнiчным  посудзе,  адпрацаваных  тыглях  i   iншай
аснастцы, якая ўжываецца пры вырошчваннi монакрышталяў i варцы шкла,
электродах    i  iншых  вырабах,  выкарыстаных  у  якасцi   аснасткi
лабараторнага i вытворчага абсталявання.

     44. У  радках  050,  106  i  166  "ад  выкарыстання  тэрмапар i
тэрмометраў  супрацiўлення" ўказваецца колькасць каштоўных металаў у
ломе ад выкарыстання тэрмапар i тэрмометраў супрацiўлення.

     45. У  радках  031,  055,  112,  172  "ад  нелiквiдных  дэталей
асноўнай незавершанай вытворчасцi" i ў радках 032, 056, 113, 173 "ад
ачысткi  вентыляцыйных  сiстэм  i  адстойнiкаў" указваецца колькасць
лому  i  адходаў каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў нелiквiдных
запасных частках, камплектуючых i iншых вырабах уласнай вытворчасцi,
а таксама ад ачысткi вентыляцыйных сiстэм i адстойнiкаў.

     46. У радках 033, 057, 114, 174 "ад запасных частак" указваецца
колькасць  каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах ад
запасных   частках,  набытых  для  замены  зношаных  частак   машын,
абсталявання,  а  таксама  абменнага  фонду  поўнакамплектных машын,
абсталявання,  якi  ствараецца  ва  ўстаноўленым парадку ў рамонтных
падраздзяленнях  прадпрыемстваў,  на  тэхнiчных абменных пунктах або
рамонтных заводах.

     47. У    радках   034,  058,  115,  175  "ад  малакаштоўных   i
хутказношвальных прадметаў" указваецца колькасць каштоўных металаў у
ломе   i  адходах,  якiя  ўтрымлiваюцца  ва  ўказаных   матэрыяльных
каштоўнасцях  i  знаходзяцца на балансе прадпрыемства ва ўсiх месцах
iх захавання або выкарыстання.

     48. У    графе  1  "Дзяржаўны  заказ"  указваецца   ўстаноўлены
вышейстаячай  арганiзацыяй  заказ  на  здачу  каштоўных  металаў   у
Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь на адпаведны справаздачны перыяд.

     49. У  графе  2  "Меркавалася  здаць  па  нормах  зыходзячы   з
фактычнага  расходу  каштоўных  металаў  або  выкарыстання  вырабаў"
паказваецца колькасць каштоўных металаў, якiя належаць збору i здачы
ў  Дзяржаўны  фонд  каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь:
     у  радках  021,  041,  101 i 161 "ад вытворчасцi прадукцыi" - у
адпаведнасцi  з  зацверджанымi  нормамi  расходу каштоўных металаў i
фактычным выпускам за справаздачны перыяд;
     у  радках  023,  049, 105 i 165 "ад камплектуючых вырабаў" - па
нормах,  устаноўленых на тэхналагiчныя адходы, нарматывах адходаў ад
рэгулiроўкi,  падрэзкi,  абслугоўвання  i пайкi вывадаў i фактычнаму
расходу камплектуючых вырабаў за справаздачны перыяд;
     у  радку  043 "ад выкарыстання кiнафотарэнтгенаматэрыялаў" - па
нормах    звароту   серабра  i  фактычнай  колькасцi   зрасходаваных
кiнафотарэнтгенаматэрыялаў за справаздачны перыяд;
     у  радку  048  "ад  выкарыстання  акумулятараў" - па нормах або
пашпартных    даных   аб  утрыманнi  серабра  ў   сярэбрана-цынкавых
акумулятарах  i  фактычнай  колькасцi  адпрацаваных  акумулятараў за
справаздачны перыяд;
     у    радку   051 "ад  кабельнай  прадукцыi"  -  па  нормах   на
тэхналагiчныя  адходы  пры выкарыстаннi кабельных вырабаў, а таксама
нарматывах   звароту  серабра  ад  раздзелкi  кабельных  вырабаў   i
фактычнаму iх расходу за справаздачны перыяд;
     у  радку  053  "ад  нiзкавольтнай  апаратуры"  -  па нарматывах
звароту серабра ад вырабаў нiзкавольтнай апаратуры, якая адпрацавала
поўны  рэсурс,  i  фактычнаму  расходу  нiзкавольтнай  апаратуры  на
рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы;
     у  радках 030, 054, 111 "ад бытавой тэхнiкi, вырабаў, дэталяў i
вузлоў,  якiя  прымаюцца  ад насельнiцтва" - па нарматывах звароту i
фактычнай  колькасцi  вырабаў  бытавога  прызначэння,  атрыманых  ад
насельнiцтва на ўтылiзацыю або ў рамонт.
     У  асобных  выпадках,  калi  выкарыстанне  каштоўных  металаў i
зварот  iх  у  адходах  не  паддаюцца  нармiраванню,  а менавiта пры
правядзеннi  навукова-даследчых, лабараторных, вучэбных работ, графа
2 па адпаведнаму радку можа не запаўняцца.

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 |




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner