Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 16 августа 2000 г. №59 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

Стр. 7

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7


     50. У  графе  3  "Астатак  на пачатак года" паказваюцца астаткi
каштоўных  металаў  у  выглядзе  сабранага лому i адходаў на пачатак
года,  якiя  павiнны  быць  роўнымi паказчыку графы 9 справаздачы за
папярэднi  год.  Пры  несупадзеннi  паказаных  даных  у тлумачальнай
запiсцы да справаздачы належыць указаць прычыны разыходжанняў.
     Графа  3  па  стану  на  1  студзеня  i 1 лiпеня запаўняецца на
падставе даных iнвентарызацыi ва ўсiх месцах утварэння i знаходжання
каштоўных  металаў  у  ломе  i  адходах,  звераных з данымi бягучага
ўлiку,  а  па  стану  на  1  красавiка i 1 кастрычнiка - па ўлiковых
даных.

     51. У  графе  4  "Утварылася  ў  ломе i адходах за справаздачны
перыяд"    паказваецца   паступленне  каштоўных  металаў  з   цэхаў,
лабараторый  i  iншых  падраздзяленняў прадпрыемстваў (арганiзацый),
устаноў ва ўсiх вiдах лому i адходаў, сабраных з пачатку года.
     Колькасць  каштоўных  металаў у паступаючых адходах вызначаецца
па  хiмiчных  аналiзах,  шляхам  разлiку  па  нарматывах звароту, па
пашпартах  або  iншых  дакументах,  якiя  ўтрымлiваюць  звесткi   аб
наяўнасцi  каштоўных  металаў  у  вырабах,  прыборах, абсталяваннi i
гэтак   далей.  У  выпадках,  калi  такiя  дакументы   адсутнiчаюць,
дапускаецца  вызначэнне  колькасцi  каштоўных  металаў  у   сабраных
адходах   арыентыровачна  па  сярэднестатыстычных  даных   пашпартоў
перапрацоўчых прадпрыемстваў на аналагiчныя адходы.

     52. Даныя  радкоў  023, 033, 034, 043, 048, 049, 051, 057, 058,
105,  114,  115,  165,  174,  175  у  графе 4 раздзела III "Астаткi,
паступленне  i  здача ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных
камянёў  Рэспублiкi  Беларусь  каштоўных  металаў  у выглядзе лому i
адходаў"  справаздачы  па  форме  2-км павiнны быць роўныя адпаведна
даным  радкоў 110, 115, 125, 215, 225, 210, 220, 235, 240, 315, 325,
330, 410, 420, 425 графы 3 справаздачы па форме 4-км "Справаздача аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах".

     53. У   графе  5  "Здадзена  ў  перапрацоўку"   адлюстроўваецца
колькасць  каштоўных  металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах,
адпраўленых  на перапрацоўчыя прадпрыемствы для выцягвання каштоўных
металаў,  як  для  залiчэння  ў  Дзяржаўны  фонд каштоўных металаў i
каштоўных  камянёў Рэспублiкi Беларусь, так i пры звароце адноўленых
каштоўных  металаў  i  вырабаў  з  iх  для  далейшага выкарыстання ў
вытворчасцi.
     Да    справаздачы    неабходна    прыкласцi    расшыфроўку   па
прадпрыемствах-перапрацоўшчыках  як  у  рэспублiцы,  так  i  за   яе
межамi.

     54. У  графе  6 "У тым лiк  здадзена ў Дзяржаўны фонд каштоўных
металаў   i  каштоўных  камянёў  Рэспублiкi  Беларусь"   паказваецца
колькасць  каштоўных  металаў у ломе i адходах, фактычна здадзеных у
Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь.  Даныя граф 5 i 6 будуць роўныя, за выключэннем таго, калi
каштоўныя  металы  ў  адходах  выкарыстоўваюцца для вытворчых патрэб
(перапрацоўка з наступным выкарыстаннем у вытворчасцi).
     Колькасць  каштоўных  металаў,  паказаная  ў  графах  5  i   6,
устанаўлiваецца па дакументах, атрыманых ад заводаў - нарыхтоўшчыкаў
лому i адходаў каштоўных металаў.
     Калi  да  часу  складання  справаздачы  ўказаныя  дакументы  не
паступяць,  то  колькасць  каштоўных  металаў  вызначаецца  па даных
хiмiчных  аналiзаў,  шляхам  разлiку  па  нарматывах  i пашпартах, а
таксама    па  сярэднестатыстычных  даных  пашпартоў   перапрацоўчых
прадпрыемстваў  на  аналагiчныя  адходы з наступнай карэктыроўкай па
даных перапрацоўчых прадпрыемстваў.

     55. У  графе  7 "Зрасходавана на вытворчыя патрэбы" паказваецца
колькасць  каштоўных  металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах,
зрасходаваных на вытворчыя патрэбы.

     56. У    графе  8  "Зрасходавана  на   рамонтна-эксплуатацыйныя
патрэбы" паказваецца колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца
ў    ломе  i  адходах,  зрасходаваных  на   рамонтна-эксплуатацыйныя
патрэбы.

     57. У  графе  9  "Астатак  на  канец  справаздачнага   перыяду"
паказваюцца даныя аб астатках каштоўных металаў ва ўсiх вiдах лому i
адходаў на канец справаздачнага перыяду, якiя па стану на 1 студзеня
i  1  лiпеня ўстанаўлiваюцца на падставе рэзультатаў iнвентарызацыi,
звераных  з  данымi  бягучага  ўлiку,  а па стану на 1 красавiка i 1
кастрычнiка - па ўлiковых даных.

     58. Графа  9  па  кожнаму радку = графа 3 + графа 4 - графа 5 -
графа 7 - графа 8.
     Па кожнай графе:
     даныя  ў  радку 020 = суме даных радкоў 021-029, 031, 032, 033,
034;
     даныя  ў  радку 040 = суме даных радкоў 041-052, 055, 056, 057,
058;
     даныя  ў  радку 100 = суме даных радкоў 101-110, 112, 113, 114,
115;
     даныя ў радку 160 = суме даных радкоў 161-175.

     59. У  графе  10 "У тым лiку астаткi каштоўных металаў у ломе i
адходах,  якiя  знаходзяцца  ў  перапрацоўцы  за  межамi рэспублiкi,
адгружаныя  ў  мiнулыя  справаздачныя  перыяды"  паказваюцца астаткi
каштоўных  металаў  у  выглядзе  лому  i  адходаў,  адпраўленыя   на
перапрацоўчыя   прадпрыемствы  для  выцягвання  каштоўных   металаў,
незалежна  ад  таго, у якiм годзе адпраўлялiся гэтыя лом i адходы, i
якiя лiчацца на балансе прадпрыемства-ломаздатчыка.  


| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner