Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 августа 2000 г. №1218 "Аб выдзяленнi грашовых сродкаў для набыцця масланасення рапсу"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      8 жнiўня 2000 г. № 1218

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ МАСЛАНАСЕННЯ
 РАПСУ


       [ Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19
         октября 2000 г. N  1613 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 101, 5/4327);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  2
         ноября  2000 г. N  1680 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 107, 5/4448);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  8
         декабря 2000 г. N  1865 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 116, 5/4723)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Прасiць адкрытыя  акцыянерныя таварыствы "Белаграпрамбанк",
"Ашчадны  банк  "Беларусбанк",  "Прiорбанк"  Акцыянернае таварыства,
акцыянерны    камерцыйны   банк    "МiнскКомплексБанк"   выдаць    у
жнiўнi-снежнi 2000 г.  на тэрмiн да 1 кастрычнiка  2001 г. крэдыты ў
агульнай суме 6300 тыс.долараў ЗША  для набыцця масланасення рапсу ў
сельскагаспадарчых  i нарыхтоўчых  арганiзацыях рэспублiкi юрыдычным
асобам  згодна з  дадаткам, без  улiку наяўнасцi  ў iх матэрыяльнага
забеспячэння  гэтых  крэдытаў.  Крэдыты  пагашаюцца  пачынаючы  з  1
студзеня 2001 г. у адпаведнасцi  з узгодненымi з Нацыянальным банкам
графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам. 
         
     Прадаставiць  указаным  таварыствам i банку ўрадавыя гарантыi ў
адносiнах  да  пагашэння  крэдытаў  (уключаючы працэнты па iх), якiя
выдзяляюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам.
     Урадавыя гарантыi прадугледжваюць пагашэнне ўказаных крэдытаў i
працэнтаў  па  iх  за  кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi
ў выпадку незвароту гэтых крэдытаў юрыдычнымi асобамi.
     Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя
ўрадавыя гарантыi.

     2. Нацыянальнаму  банку  забяспечыць  продаж  юрыдычным асобам,
якiя атрымалi крэдыты ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы,
замежнай    валюты  на  таргах  адкрытага  акцыянернага   таварыства
"Беларуская  валютна-фондавая  бiржа"  для  пагашэння гэтых крэдытаў
(уключаючы працэнты па iх).

     3. Устанавiць,  што  юрыдычныя  асобы, пералiчаныя ў дадатку да
гэтай    пастановы,   ажыццяўляюць  разлiкi  з   сельскагаспадарчымi
арганiзацыямi  за масланасенне рапсу беларускiмi рублямi, атрыманымi
дадзенымi  асобамi  шляхам  продажу  на  дадатковай  сесii адкрытага
акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" валютных
сродкаў, выдадзеных iм у адпаведнасцi з названай пастановай.

     4. У    мэтах   забеспячэння  своечасовага  звароту   крэдытаў,
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  гэтай  пастановай,  устанавiць,  што
пазычальнiкi  ў  перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi
па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць
па  ўзгадненню  з  банкамi  да  40 працэнтаў  выручкi  ад рэалiзацыi
прадукцыi (работ, паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання
гэтых  сродкаў  на  пагашэнне  запазычанасцi  па названых крэдытах i
працэнтаў  па  iх,  а  таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных
мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў
у  бюджэт,  дзяржаўныя  мэтавыя  бюджэтныя  i  пазабюджэтныя  фонды,
уключаючы  Фонд  сацыяльнай абароны насельнiцтва, дадзены парадак не
прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.

     5. Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi  i харчавання забяспечыць
кантроль  за  мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай
пастановай.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       08.08.2000 № 1218

   Пералiк юрыдычных асоб, якiм прадугледжана выдача крэдытаў для
                     набыцця масланасення рапсу

 Бабруйскi завод па перапрацоўцы алейных культур 
         
 Адкрытае акцыянернае таварыства "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны
 завод"

 Адкрытае акцыянернае таварыства "Мiнскi маргарынавы завод"

 Ганцавiцкае раённае дзяржаўнае аб'яднанне па абслугоўванню i
 забеспячэнню аграпрамысловага комплексу "Аграпрамсэрвiс"

 Гомельскi тлушчавы камбiнат

 Закрытае акцыянернае таварыства "Рапс" Мiнскага раёна

 Саўгас "Прыпяць" Мазырскага раёна

 Слонiмскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнiчнаму
 абслугоўванню аграпрамысловага комплексу

 Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вiлiя" Маларыцкага раёна

 Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сельскагаспадарчыя паслугi"






<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner