ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 1999 г. N 1830
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ ДЛЯ ДЗIЦЯЧЫХ НАВАГОДНIХ ПАДАРУНКАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай
абароны пералiчыць са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце Фонда на
аздараўленне насельнiцтва ў 1999 годзе, 36 млрд.рублёў Федэрацыi
прафсаюзаў Беларускай для арганiзацыi ў перыяд зiмовых школьных
канiкул навагоднiх ёлак i знiжэння кошту дзiцячых навагоднiх
падарункаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|