УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 жнiўня 1999 г. N 478
АБ ПРЫСВАЕННI Я.П.ГЛАДКОВУ ГАНАРОВАГА
ЗВАННЯ "НАРОДНЫ АРТЫСТ БЕЛАРУСI"
За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё музычнага мастацтва,
высокае прафесiйнае майстэрства прысвоiць загадчыку кафедры струнных
народных iнструментаў прафесару Беларускай дзяржаўнай акадэмii
музыкi Гладкову Яўгену Пятровiчу ганаровае званне "Народны артыст
Беларусi".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|