Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Президиума Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 15 апреля 1998 г. №43 "Аб зацвярджэннi Парадку разгляду апеляцый па пытаннях прысуджэння (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў, прысваення (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных званняў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

 ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       15 красавiка 1998 г. N 43
                          Пратакол N 7/16

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАРАДКУ РАЗГЛЯДУ АПЕЛЯЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ
 ПРЫСУДЖЭННЯ (ПАЗБАЎЛЕННЯ АБО АДНАЎЛЕННЯ) ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯЎ,
 ПРЫСВАЕННЯ (ПАЗБАЎЛЕННЯ АБО АДНАЎЛЕННЯ) ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
         от 8 ноября 2005 г. № 171   

     Прэзiдыум ВАК Беларусi пастанаўляе:
     Зацвердзiць прыкладзены Парадак разгляду апеляцый  па  пытаннях
прысуджэння (пазбаўлення    або    аднаўлення)   вучоных   ступеняў,
прысваення (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных званняў.

 Старшыня                                               А.П.ДАСТАНКА

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                15.04.1998 N 43

                              ПАРАДАК
             разгляду апеляцый па пытаннях прысуджэння
           (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў,
      прысваення (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных званняў

     У адпаведнасцi з п.53 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў
i   прысваеннi  вучоных  званняў,  зацверджанага  пастановай  Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г.  N 499, у Дзяржаўным
вышэйшым  атэстацыйным  камiтэце  Рэспублiкi Беларусь (ВАК Беларусi)
устанаўлiваецца  наступны  парадак  разгляду  апеляцый  па  пытаннях
прысуджэння  (пазбаўлення  або  аднаўлення) вучоных ступеняў доктара
навук i кандыдата навук,  прысваення  (пазбаўлення  або  аднаўлення)
вучоных званняў прафесара i дацэнта.

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. ВАК Беларусi разглядае апеляцыi, якiя пададзены на рашэннi
арганiзацый,  саветаў па  абароне  дысертацый,  экспертных  саветаў,
прэзiдыума ВАК   Беларусi   i   iншыя,   звязаныя   з   прысуджэннем
(пазбаўленнем  або  аднаўленнем)   вучоных   ступеняў,   прысваеннем
(пазбаўленнем або аднаўленнем) вучоных званняў.

     1.2. Падставамi    для    апеляцый    могуць   быць   парушэннi
патрабаванняў нарматыўных дакументаў па  атэстацыi  кадраў  вышэйшай
навуковай   i   навукова-педагагiчнай   квалiфiкацыi,   недастаткова
абгрунтаваныя рашэннi  органаў  атэстацыi;  важныя  абставiны,  якiя
абумоўлены падрыхтоўкай  i  якасцю  дысертацыi  i  (або)  звязаны  з
квалiфiкацыяй суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў i  не
ўлiчаны  пры правядзеннi абароны i экспертызы дысертацыi,  разглядзе
атэстацыйнай  справы,  або  выявiлiся  пасля   прысуджэння   вучоных
ступеняў цi прысваення вучоных званняў.

     1.3. Апеляцыi  могуць  быць  пададзены арганiзацыямi i асобнымi
грамадзянамi ў 2-месячны тэрмiн з дня  вынясення  рашэння,  на  якое
падаецца апеляцыя.   У   асобных   выпадках   пры  наяўнасцi  важкiх
абгрунтаванняў,  якiя абумоўлены падрыхтоўкай i якасцю дысертацый  i
(або)  звязаны  з  квалiфiкацыяй  суiскальнiкаў  вучоных  ступеняў i
вучоных званняў i не ўлiчаны пры  прысуджэннi  вучонай  ступенi  або
прысваеннi вучонага звання,  апеляцыi могуць прымацца для разгляду i
за межамi 2-месячнага тэрмiну.  Пытаннi абгрунтаванасцi  прысуджэння
вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў,  рашэннi па якiх былi
прыняты звыш  10  гадоў  таму,   органамi   сiстэмы   атэстацыi   не
разглядаюцца.

     1.4.  Пададзеная  апеляцыя  рэгiструецца  ў журнале ўваходзячай
дакументацыi ВАК Беларусi i накiроўваецца Старшынi ВАК Беларусi  для
прыняцця рашэння па далейшаму яе разгляду.

     1.5. Старшыня  ВАК  Беларусi,  або  па  яго  даручэнню  адзiн з
намеснiкаў Старшынi,  з улiкам таго,  на рашэнне якога атэстацыйнага
органа  пададзена  апеляцыя  i  на падставе азнаямлення з пытаннямi,
якiя выкладзены ў ёй,  вызначае тэрмiн i  вiд  матэрыялаў  (даведка,
адказ,  заключэнне,  водгук,  iншае), якiя неабходна падрыхтаваць, i
накiроўвае апеляцыю,  а пры неабходнасцi,  i  дадатковыя  матэрыялы,
звязаныя   з  разглядам  атэстацыйнай  справы  суiскальнiка  вучонай
ступенi або вучонага звання ў ВАК Беларусi,  для прыняцця рашэння па
ўзнятаму  пытанню  ў  адпаведнасцi  з працэдурай разгляду апеляцый у
савет па абароне дысертацый,  на рашэнне якога  пададзена  апеляцыя,
або  ў iншы савет;  у навуковую арганiзацыю або вышэйшую навучальную
ўстанову;  у адпаведны атэстацыйны аддзел;  у  экспертны  савет  або
стварае камiсiю i даручае ёй разгляд апеляцыi.

     1.6. Рашэнне  па  апеляцыi  прымаецца згодна з вызначаным гэтым
Парадкам працэдурай прыняцця рашэнняў па  апеляцыi  для  адпаведнага
органа.

     1.7. Па  вынiках разгляду апеляцыi адпаведны атэстацыйны аддзел
падрыхтоўвае адказ  аўтару(ам)  апеляцыi,  якi  даецца  за  подпiсам
кiраўнiка ВАК Беларусi.

   2. Разгляд апеляцый у савеце па абароне дысертацый, навуковай
           арганiзацыi або вышэйшай навучальнай установе

     2.1. Апеляцыя,  якая паступiла ў ВАК Беларусi на рашэнне савета
па  абароне  дысертацый,  вучонага  савета навуковай арганiзацыi або
савета вышэйшай навучальнай установы накiроўваецца ў гэту  навуковую
арганiзацыю або ВНУ.

     2.2. Кiраўнiк   арганiзацыi  стварае  камiсiю  з  супрацоўнiкаў
арганiзацыi з уключэннем у яе членаў савета,  адносна рашэння  якога
пададзена апеляцыя,   i   даручае   ёй  вывучыць  змест  апеляцыi  i
матэрыялы,  якiя  з'явiлiся  падставай  для   падачы   апеляцыi,   i
падрыхтаваць  праект заключэння савета.  Камiсiя мае права запрашаць
на сваё пасяджэнне аўтара(ў) апеляцыi i iншых  неабходных  асоб  для
аб'ектыўнага разгляду апеляцыi.

     2.3. Член   камiсii   дакладае  сутнасць  апеляцыi,  вынiкi  яе
разгляду i праект падрыхтаванага заключэння на пасяджэннi савета.

     2.4. Заключэнне  савета  павiнна  ўтрымлiваць  выснову  адносна
абгрунтаванасцi i правамоцнасцi рашэння, на якое пададзена апеляцыя.
Заключэнне прымаецца тайным галасаваннем.

     2.5. Тэрмiн  разгляду  апеляцыi  ў   арганiзацыi   не   павiнен
перавышаць   аднаго  месяца.  Пратакол  пасяджэння  савета,  у  якiм
утрымлiваецца заключэнне савета i вынiкi галасавання,  у двухтыднёвы
тэрмiн накiроўваецца кiраўнiком арганiзацыi ў ВАК Беларусi.

     2.6. Старшыня  ВАК  Беларусi  вызначае далейшы парадак прыняцця
рашэння па апеляцыi ў залежнасцi ад узнятых у ёй  пытанняў.  Рашэнне
можа прымацца прэзiдыумам, калегiяй або Старшынёй ВАК Беларусi.

            3. Разгляд апеляцыi ў атэстацыйным аддзеле

     3.1. Начальнiк   атэстацыйнага   аддзела  з  улiкам  узнятых  у
апеляцыi  пытанняў  арганiзуе  яе  разгляд  i  мае  права  запрасiць
аўтара(аў) апеляцыi,   iншых  зацiкаўленых  i  неабходных  асоб  для
аб'ектыўнага разгляду апеляцыi.  Усе запрошаныя загадзя  абвяшчаюцца
аб  даце  i часе разгляду апеляцыi.  Апеляцыя можа разглядацца i пры
адсутнасцi запрошаных асоб.

     3.2. Па вынiках разгляду атэстацыйны аддзел  рыхтуе  вызначаныя
згодна з   п.1.5  матэрыялы  па  апеляцыi.  Начальнiк  аддзела  нясе
адказнасць за iх аб'ектыўнасць.

     3.3. Тэрмiн разгляду апеляцыi ў атэстацыйным аддзеле не павiнен
перавышаць аднаго месяца.  У выпадках, якiя патрабуюць большага часу
для разгляду апеляцыi, Старшыня ВАК Беларусi па прапанове начальнiка
аддзела  можа  павялiчыць  тэрмiн  разгляду  апеляцыi  яшчэ на адзiн
месяц, або прыняць iншае рашэнне па разгляду апеляцыi.

              4. Разгляд апеляцыi ў экспертным савеце

     4.1. Старшыня  экспертнага  савета  даручае  члену(ам)   савета
вывучыць  неабходныя  матэрыялы  i  падрыхтаваць  праект  вызначаных
згодна з п.1.5 матэрыялаў экспертнага савета па апеляцыi.

     4.2. На пасяджэннi  экспертнага  савета  разглядаецца  сутнасць
паступiўшай   апеляцыi  i  праект  вызначаных  матэрыялаў  (даведка,
заключэнне,  адказ).  Пры  неабходнасцi  праект   дапрацоўваецца   i
прымаецца экспертным саветам.

     4.3. На   пасяджэннi   экспертнага   савета  могуць  запрашацца
аўтар(ы) апеляцыi  i  iншыя  зацiкаўленыя  i  неабходныя  асобы  для
аб'ектыўнага  разгляду  апеляцыi.  Усе  члены  экспертнага  савета i
запрошаныя загадзя абвяшчаюцца аб даце  i  часе  пасяджэння  савета.
Пасяджэнне можа праводзiцца i пры адсутнасцi запрошаных асоб.

     4.4. Тэрмiн  разгляду  апеляцыi  ў экспертным савеце не павiнен
перавышаць аднаго месяца.  У выпадках, якiя патрабуюць большага часу
або iншага  парадку  разгляду  апеляцыi,  Старшыня  ВАК  Беларусi па
прапанове  старшынi  экспертнага  савета  можа   павялiчыць   тэрмiн
разгляду апеляцыi яшчэ на адзiн месяц,  або прыняць iншае рашэнне па
разгляду апеляцыi.

                   5. Разгляд апеляцыi ў камiсii

     5.1. У асобных выпадках для разгляду пэўнай  апеляцыi  Старшыня
ВАК Беларусi,  або  па  яго  даручэнню  адзiн з намеснiкаў Старшынi,
стварае камiсiю з  адпаведных  спецыялiстаў  i  iншых  неабходных  i
зацiкаўленых асоб i назначае старшыню камiсii.

     5.2. Старшыня  камiсii  даручае члену камiсii цi членам камiсii
вывучыць  неабходныя  матэрыялы  i  падрыхтаваць  праект  вызначаных
згодна з п.1.5 матэрыялаў камiсii па апеляцыi.

     5.3. На  пасяджэннi  камiсii  разглядаецца сутнасць паступiўшай
апеляцыi i праект вызначаных матэрыялаў камiсii. Падрыхтаваны праект
дапрацоўваецца,   калi   ў  гэтым  ёсць  неабходнасць,  i  прымаецца
камiсiяй.

     5.4. На пасяджэннi камiсii могуць запрашацца аўтар(ы) апеляцыi,
iншыя зацiкаўленыя  i  неабходныя  асобы  для  аб'ектыўнага разгляду
апеляцыi.  Пасяджэнне можа праводзiцца i пры  адсутнасцi  запрошаных
асоб. Начальнiк    атэстацыйнага   аддзела,   да   якога   адносiцца
атэстацыйная справа,  па якой пададзена апеляцыя, абавязаны стварыць
камiсii неабходныя  ўмовы для працы.  Усе члены камiсii i запрошаныя
павiнны быць сваечасова абвешчаны аб даце i часе пасяджэння камiсii.

     5.5. Тэрмiн разгляду апеляцыi ў камiсii не  павiнен  перавышаць
аднаго месяца.  У выпадках, якiя патрабуюць большага часу або iншага
парадку разгляду  апеляцыi,  Старшыня  ВАК  Беларусi  па   прапанове
старшынi  камiсii  можа  павялiчыць тэрмiн разгляду апеляцыi яшчэ на
адзiн месяц або прыняць iншае рашэнне.

       6. Разгляд апеляцыi на рашэнне прэзiдыума ВАК Беларусi

     6.1. Разгляд  апеляцыi  на  рашэнне  прэзiдыума  ВАК   Беларусi
арганiзуе Старшыня ВАК Беларусi, або па яго даручэнню адзiн з ягоных
намеснiкаў.  Пад  яго  кiраўнiцтвам  адпаведны  атэстацыйны   аддзел
правярае   прыведзеныя   ў   апеляцыi   факты,   рыхтуе   неабходныя
атэстацыйныя матэрыялы i звесткi  па  пытаннях,  якiя  выкладзены  ў
апеляцыi, для разгляду апеляцыi i прапануе склад апеляцыйнай камiсii
з лiку  высокаквалiфiкаваных  спецыялiстаў.  Старшыня  ВАК  Беларусi
зацвярджае  склад  апеляцыйнай камiсii i вызначае тэрмiн падрыхтоўкi
заключэння камiсii.

     6.2. Камiсiя на працягу вызначанага тэрмiну разглядае  апеляцыю
з улiкам  неабходных  матэрыялаў i прадстаўляе Старшынi ВАК Беларусi
сваё заключэнне. Старшыня ВАК Беларусi выносiць пытанне аб разглядзе
апеляцыi  на  чарговае пасяджэнне прэзiдыума ВАК Беларусi.  Старшыня
камiсii дакладае  вынiкi  разгляду  на  пасяджэннi  прэзiдыума   ВАК
Беларусi. Рашэнне прэзiдыума ВАК Беларусi, прынятае з улiкам вынiкаў
разгляду апеляцыйнай камiсii, з'яўляецца канчатковым.

     6.3. Тэрмiн разгляду камiсiяй апеляцыi  на  рашэнне  прэзiдыума
ВАК Беларусi не павiнен перавышаць аднаго месяца.  У выпадках,  якiя
патрабуюць  большага  часу  для  разгляду  апеляцыi,  Старшыня   ВАК
Беларусi  па  прапанове старшынi апеляцыйнай камiсii можа павялiчыць
тэрмiн разгляду апеляцыi яшчэ на адзiн месяц.  




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner