ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 лютага 1997 г. № 44
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ
--------------------------------------------------------+++
Утратил силу приказом Министерства культуры от 5 декабря
2007 г. № 290
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб навучаннi, iнструктажы i
праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
17.02.1997 № 44
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Мiнiстра Намеснiк Мiнiстра культуры
працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
В.I.Паўлаў Ю.С.Стральчонак
06.12.1996 07.12.1996
ПАЛАЖЭННЕ
аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў
работнiкаў па пытаннях аховы працы
Тэрмiны i азначэннi
Ахова працы - сiстэма заканадаўчых актаў i адпаведных iм
сацыяльна-эканамiчных, арганiзацыйных, тэхнiчных, гiгiенiчных i
лячэбна-прафiлактычных мерапрыемстваў i сродкаў, забяспечваючых
бяспеку, захоўванне здароўя i працаздольнасцi чалавека ў працэсе
працы.
Бяспека працы - стан умоў працы, пры якiм выключана ўздзеянне
небяспечных i шкодных вытворчых фактараў.
Умовы працы - сукупнасць фактараў вытворчага асяроддзя,
аказваючых уплыў на здароўе i працаздольнасць чалавека ў працэсе
працы.
Шкодны вытворчы фактар - вытворчы фактар, удзеянне якога на
працуючага ў пэўных умовах прыводзiць да захворвання альбо знiжэння
працаздольнасцi.
Небяспечны вытворчы фактар - вытворчы фактар, удзеянне якога на
працуючага ў пэўных умовах прыводзiць да траўмы цi iншага нечаканага
рэзкага пагаршэння здароўя.
Рабочае месца - месца пастаяннага цi часовага знаходжання
працуючых у працэсе працоўнай дзейнасцi.
Нарматыўны (нарматыўны прававы) акт па ахове працы - акт,
устанаўлiваючы комплекс прававых, арганiзацыйна-тэхнiчных,
санiтарна-гiгiенiчных i лячэбна-прафiлактычных патрабаванняў,
накiраваных на зябеспячэнне бяспекi, зберажэнне здароўя i
працаздольнасцi работнiкаў у працэсе працы, зацверджаны кампетэнтным
органам.
Нарматыўны дакумент - дакумент, устанаўлiваючы правiлы,
агульныя прынцыпы альбо характарыстыкi, якiя датычацца пэўных вiдаў
дзейнасцi альбо iх вынiкаў i даступны шырокаму колу спажыўцоў.
1. Агульныя палажэннi
1.1. Палажэнне аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў
работнiкаў па пытаннях аховы працы *) ўстанаўлiвае парадак i вiды
навучання, iнструктажоў i праверкi ведаў па ахове працы кiраўнiкоў i
спецыялiстаў, рабочых, навучэнцаў, студэнтаў, выхавальнiкаў **) i
распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.
_______________________________
*) У далейшым - Палажэнне.
**) У далейшым - работнiкi.
1.2. Навучанне, iнструктаж i праверка ведаў работнiкаў па
пытаннях аховы працы з'яўляюцца важным элементам сiстэмы мер па
папярэджанню аварый i траўматызма на вытворчасцi, забеспячэнню
канстытуцыйнага права грамадзян на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы
i носяць бесперапынны многаўзроўневы характар.
1.3. Мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя
органы кiравання, а таксама наймальнiкi, не маючыя вышэйстаячай
арганiзацыi, у адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем i з улiкам
спецыфiкi вытворчасцяў распрацоўваюць, па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
працы, асабiстыя палажэннi аб навучаннi, iнструктажы i праверцы
ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.
1.4. Арганiзацыя навучання работнiкаў па пытаннях аховы працы
ўскладаецца на службы падрыхтоўкi кадраў альбо тэхнiчнага навучання
(аддзел, бюро, iнжынера па навучанню альбо асобу, на якую гэтыя
абавязкi ўскладзены).
1.5. Кантроль за своечасовасцю i якасцю навучання, iнструктажу
i праверкi ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы ажыццяўляюць
службы аховы працы (аддзел, бюро, iнжынер альбо асоба, на якую гэтыя
абавязкi ўскладзены).
1.6. Асобы, ажыццяўляючыя сваю працоўную дзейнасць, сумяшчаючы
некалькi прафесiй (пасад), праходзяць навучанне, iнструктаж i
праверку ведаў па пытаннях аховы працы па асноўнай i спалучаемых
прафесiях (пасадах).
Работнiкi, уключаныя ў рэзерв для выканання абавязкаў часова
адсутных работнiкаў, павiнны дадаткова прайсцi навучанне ў аб'ёме
патрабаванняў па замяшчаемых пасадах i праверку ведаў па ахове працы
на допуск да працы на гэтай пасадзе.
1.7. Адказнасць за арганiзацыю i правядзенне навучання,
iнструктажоў i праверку ведаў па пытаннях аховы працы ўскладаюцца на
наймальнiка.
1.8. Для праверкi ведаў па пытаннях аховы працы загадам
наймальнiка ствараецца камiсiя альбо некалькi, у залежнасцi ад
колькасцi працуючых i спецыфiкi вытворчасцi. Склад, парадак i форму
работы камiсii вызначаюць наймальнiкi. Пры праверцы ведаў склад
камiсii павiнен быць не меней трох яе членаў.
1.9. Праверка ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, маючых аб'екты, вытворчасцi i ўстаноўкi,
падкантрольныя органам дзяржаўнага спецыялiзаванага нагляду i
кантролю, праводзiцца ў парадку, устаноўленым мiнiстэрствамi i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў межах сваёй кампетэнцыi.
1.10. Пры праверцы ведаў па пытаннях аховы працы з
выкарыстаннем кантрольна-навучальных машын на базе асабiстых ЭВМ
павiнна прадугледжвацца магчымасць выкарыстання яе ў рэжыме
навучання i праверкi ведаў.
1.11. У выпадку нязгоды работнiка з вынiкамi праверкi ведаў ён
мае права звярнуцца ў камiсiю вышэйстаячага органа кiравання альбо
тэрытарыяльныя, ствараемыя пры абласных i Мiнскiм гарадскiм
выканкамах.
1.12. Кiраўнiкi i члены камiсii наймальнiкаў, не маючыя
вышэйстаячых органаў кiравання, праходзяць праверку ведаў у
тэрытарыяльных камiсiях.
2. Вывучэнне асноў i навучанне па пытаннях
аховы працы ў навучальных
i выхаваўчых установах
2.1. Вывучэнне асноў i навучанне па пытаннях аховы працы
праводзiцца на ўсiх стадыях адукацыi ў навучальных, выхаваўчых i
адукацыйных установах *) Рэспублiкi Беларусь з мэтай фармiравання ў
падрастаючага пакалення адказных адносiн да пытанняў асабiстай
бяспекi i бяспекi навакольных.
________________________________
*) У далейшым - навучальныя ўстановы.
2.2. У дашкольных установах у працэсе заняткаў i iншых вiдаў
дзiцячай дзейнасцi выхаванцаў знаёмяць з асновамi бяспечных паводзiн
у быце, на вулiцы i ў самой установе пры правядзеннi розных
мерапрыемстваў. З выхавальнiкамi праводзяцца заняткi па правiлах
дарожнага руху, пажарнай бяспекi, электрабяспекi i г.д. па
праграмах, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
2.3. У агульнаадукацыйных школах усiх тыпаў i найменняў вучняў
навучаюць асновам пытанняў аховы працы ў працэсе вывучэння вучэбных
дысцыплiн. Навучанне вучняў (у выглядзе iнструктажоў) па пытаннях
аховы працы праводзiцца перад пачаткам усiх вiдаў дзейнасцi пры
працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўцы, арганiзацыi грамадска-карыснай
працы, а таксама пры правядзеннi экскурсiй, паходаў, спартыўных
мерапрыемстваў, кружковых заняткаў i iншай пазашкольнай работы.
Навучэнцы пры праходжаннi працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi ў
мiжшкольных майстэрнях, вучэбна-вытворчых камбiнатах вывучаюць
пытаннi па ахове працы ў час тэарэтычных заняткаў, а таксама
навучаюцца бяспечным прыёмам працы перад допускам iх да практычнай
работы.
2.4. Прафесiйна-тэхнiчныя ўстановы фармiруюць у будучых
работнiкаў прафесiйны падыход да аховы працы з улiкам розных
катэгорый спецыяльнасцей.
2.5. Пытаннi па ахове працы вывучаюць студэнты вышэйшых i
навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у адпаведнасцi з
зацверджанымi вучэбнымi планамi i праграмамi.
2.6. Тыпавыя планы, праграмы i вучэбны час, адводзiмы на
вывучэнне пытанняў па ахове працы, на ўсiх стадыях адукацыi
вызначаюцца ў залежнасцi ад спецыфiкi навучальнай установы,
атрымлiваемай спецыяльнасцi i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы.
Формай кантроля ведаў па заканчэннi вывучэння курса "Ахова працы"
з'яўляецца экзамен альбо дыферэнцыраваны залiк.
2.7. Адказнасць за якасць выканання вучэбных планаў i праграм i
якасць iх выканання нясуць кiраўнiкi навучальных устаноў.
2.8. Пры праходжаннi вытворчай практыкi студэнтамi вышэйшых,
навучэнцамi сярэднiх i прафесiйна-тэхнiчных устаноў наймальнiк
праводзiць iнструктажы i праверку iх ведаў па ахове працы ў
прымяненнi да характару работ па прафесii (спецыяльнасцi) i
канкрэтных рабочых месцаў з адпаведным афармленнем i прысваеннем,
пры неабходнасцi, квалiфiкацыйнай групы па электрабяспецы.
2.9. Пры арганiзацыi любога калектыўнага вiду працоўнай
дзейнасцi навучаючайся моладзi па-за вучэбнымi заняткамi (студэнцкiя
атрады, лагеры працы i адпачынку, вучнёўскiя вытворчыя брыгады i
iншыя працоўныя аб'яднаннi школьнiкаў, выконваючыя
сельскагаспадарчыя, будаўнiчыя i iншыя вiды работ) са студэнтамi i
навучэнцамi праводзяцца заняткi ў навучальных установах па асновах
працоўнага заканадаўства па ахове працы.
3. Навучанне i праверка ведаў па пытаннях
аховы працы рабочых
3.1. Навучанне, павышэнне ўзроўню i праверка ведаў па пытаннях
аховы працы рабочых праводзiцца ў адпаведнасцi з Тыпавым палажэннем
аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых, зацверджаным
сумесным загадам i пастановай Мiнiстэрства адукацыi i навукi i
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 г. №
201/51, зарэгiстраваным у Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 16 чэрвеня
1995 г. № 952/12, i дадзеным Тыпавым палажэннем.
3.2. Тыпавыя вучэбныя планы i праграмы для падрыхтоўкi па
прафесiях, агульных для ўсiх галiн народнай гаспадаркi, а таксама па
дысцыплiнах агульнатэхнiчнага i эканамiчнага курсаў, распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
з удзелам адпаведных мiнiстэрстваў i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, наймальнiкамi.
3.3. Па астатнiх прафесiях вучэбныя планы i праграмы
распрацоўваюцца адпаведнымi навучальнымi ўстановамi i
прадпрыемствамi, дзе праводзiцца падрыхтоўка рабочых, i
зацвярджаюцца iмi па ўзгадненню з зацiкаўленымi.
3.4. Курс навучання па ахове працы ў вучэбных праграмах павiнен
прадугледжваць тэарэтычнае i вытворчае навучанне.
Тэарэтычнае навучанне ажыццяўляецца ў рамках спецыяльнай
вучэбнай дысцыплiны "Ахова працы" альбо адпаведнага раздзела па
спецыяльнасцi ў аб'ёме не меней 10 гадзiн. Па прафесiях, вiдах работ
з павышанай небяспекай *) - у аб'ёме не меней 60 гадзiн для ПТВ i не
меней 20 гадзiн - пры падрыхтоўцы на вытворчасцi. Прыкладны пералiк
работ з павышанай небяспекай прыкладаецца (дадатак 1).
______________________________
*) У далейшым - з павышанай небяспекай.
Канкрэтны пералiк работ з павышанай небяспекай складаецца i
зацвярджаецца наймальнiкам па ўзгадненню з дзяржаўнымi
спецыялiзаванымi органамi нагляду i кантролю з улiкам "Прыкладнага
пералiку работ з павышанай небяспекай".
3.5. Вытворчае навучанне бяспечным метадам i прыёмам работы
праводзяць у навучальных лабараторыях, майстэрнях, цэхах, на
палiгонах, рабочых месцах, спецыяльна ствараемых на прадпрыемствах,
у навучальных установах пад кiраўнiцтвам выкладчыка, майстра
(iнструктара) вытворчага навучання альбо высокаквалiфiкаванага
рабочага. Пры адсутнасцi неабходнай вучэбна-матэрыяльнай базы
дапускаецца праводзiць навучанне на iснуючых рабочых месцах.
Вытворчае навучанне па прафесiях, вiдах работ з павышанай
небяспекай прадугледжваецца ў вучэбных праграмах не меней 12 змен, а
для iншых прафесiй i вiдаў работ - не меней 4 змен.
Навучанне i стажыроўка рабочага могуць праводзiцца за мяжой. У
гэтых выпадках допуск да работы рабочага ажыццяўляецца пасля
праверкi ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасцi з дадзеным
Тыпавым палажэннем.
3.6. Пералiк работ i прафесiй, па якiх праводзiцца праверка
ведаў, склад, парадак работы камiсii ўстанаўлiваецца наймальнiкам з
улiкам патрабаванняў дадзенага Тыпавога палажэння (галiновага) i
iншых нарматыўных прававых актаў (дакументаў).
3.7. Работнiкi наймальнiка, якiя з'яўляюцца членамi камiсii па
праверцы ведаў па ахове працы, папярэдне праходзяць праверку ведаў
па пытаннях аховы працы ў камiсii вышэйстаячага органа кiравання
альбо тэрытарыяльнай.
3.8. Праверка ведаў па пытаннях аховы працы наймальнiка, дзе не
прадастаўляецца магчымасць стварыць такую камiсiю, праводзiцца ў
адпаведных камiсiях iншых прадпрыемстваў (арганiзацый, устаноў на
ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў).
3.9. Пры праверцы ведаў рабочых, выконваючых работы па
прафесiях з павышанай небяспекай, у склад камiсii ўключаюцца
прадстаўнiкi дзяржаўных органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).
3.10. Рабочыя, маючыя перапынак у працы па спецыяльнасцi болей
трох гадоў, а пры работах, да якiх прад'яўляюцца павышаныя
патрабаваннi па бяспецы працы - болей аднаго года, павiнны прайсцi
праверку ведаў па бяспецы працы да пачатку самастойнай работы.
3.11. Рабочыя, звязаныя з выкананнем работ з павышанай
небяспекай, праходзяць перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы ў тэрмiны, устаноўленыя адпаведнымi правiламi.
3.12. Вынiкi праверкi ведаў па пытаннях аховы працы афармляюцца
пратаколам (дадатак 2).
3.13. Рабочаму, маючаму права на выкананне работ з павышанай
небяспекай, выдаецца адпаведнае пасведчанне па ахове працы (дадатак
3).
3.14. Рабочыя, якiя не прайшлi праверку ведаў, да самастойнай
работы не дапускаюцца.
3.15. Пры атрыманнi рабочым нездавальняючай ацэнкi паўторная
праверка ведаў назначаецца не пазней аднаго месяца, i да самастойнай
работы па данай спецыяльнасцi на гэты перыяд ён не дапускаецца.
3.16. Рабочы, паказаўшы нездавальняючыя вынiкi пасля паўторнай
праверкi ведаў, да работы па данай спецыяльнасцi не дапускаецца.
Пытанне аб яго далейшым выкарыстаннi рашаецца наймальнiкам у
адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
3.17. У вучэбных планах i праграмах курсаў павышэння
квалiфiкацыi па прафесii ўключаюцца пытаннi па ахове працы ў аб'ёме
не меней 10% ад агульнага аб'ёму вучэбных (праграм) гадзiн.
4. Навучанне i праверка ведаў па пытаннях аховы
працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў
4.1. Навучанне, павышэнне ўзроўню i праверка ведаў кiраўнiкоў i
спецыялiстаў па ахове працы ажыццяўляецца пры ўсiх вiдах навучання ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб бесперапыным прафесiйным навучаннi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1995 г. № 20
4.2. Кiраўнiкi i спецыялiсты, прынятыя наймальнiкам на работу,
праходзяць уводны iнструктаж.
4.3. Зноў паступiўшы на работу кiраўнiк i спецыялiст, акрамя
ўводнага iнструктажу азнаёмлiваецца вышэйстаячай службовай асобай са
службовымi абавязкамi i арганiзацыяй работы па ахове працы, станам
аховы працы i мерамi па забеспячэнню бяспекi працы на давераным яму
аб'екце, участку.
4.4. Не пазней аднаго месяца з дня заняцця пасады i перыядычна
не радзей аднаго разу ў тры гады кiраўнiкi i спецыялiсты праходзяць
праверку ведаў па пытаннях аховы працы.
4.5. Праверку ведаў па пытаннях аховы працы праходзяць:
кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў, асобы, якiя займаюцца
прадпрымальнiцкай дзейнасцю, звязаныя з арганiзацыяй, кiраўнiцтвам i
правядзеннем работы непасрэдна на рабочых месцах i вытворчых
участках;
спецыялiсты i педагагiчныя работнiкi, занятыя навучаннем
студэнтаў i навучэнцаў, асоб, павышаючых сваю квалiфiкацыю;
асобы, ажыццяўляючыя праектаванне аб'ектаў вытворчага
прызначэння;
асобы, ажыццяўляючыя кантроль за выкананнем патрабаванняў
бяспекi i гiгiены працы пры праектаваннi, канструяваннi, вырабе,
эксплуатацыi i рамонце аб'ектаў, машын, механiзмаў, абсталявання i
прыстасаванняў.
Прыкладны пералiк пасад кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя павiнны
праходзiць папярэднюю i перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы, прыведзены ў дадатку 4. На аснове ўказаных катэгорый i
прыкладнага пералiку пасад спецыялiстаў, а таксама з улiкам
спецыфiкi вытворчасцi мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя органы
кiравання, наймальнiкi вызначаюць канкрэтны пералiк пасад
работнiкаў, якiя падлягаюць перыядычнай праверцы ведаў па ахове
працы.
4.6. Перад праверкай ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў
арганiзуюцца курсы альбо семiнары, лекцыi, бяседы, кансультацыi па
пытаннях аховы працы.
4.7. Для праверкi ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў ствараецца
камiсiя. У склад камiсii ўключаюцца работнiкi службаў аховы працы,
юрыдычнай, галоўныя спецыялiсты (энергетык, механiк, тэхнолаг).
Праверка ведаў па пытаннях аховы працы праводзiцца з удзелам
прадстаўнiкоў прафсаюза (працоўнага калектыву), членам якога
з'яўляецца кiраўнiк альбо спецыялiст, прадстаўнiкоў дзяржаўных
органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).
4.8. Кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў (арганiзацый,
устаноў i г.д.), на якiх нельга стварыць такую камiсiю, i
спецыялiсты, якiя займаюцца iндывiдуальнай працоўнай дзейнасцю,
навучанне i праверку ведаў па пытаннях аховы працы праходзяць у
адпаведных навучальных установах альбо ў камiсiях iншых
аднапрофiльных па вiду дзейнасцi прадпрыемствах, арганiзацыях,
установах на ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў.
4.9. Члены камiсii, кiраўнiкi прадпрыемстваў (арганiзацый,
устаноў i г.д.) праходзяць праверку ведаў у камiсiях вышэйстаячага
органа кiравання. Пры адсутнасцi вышэйстаячага органа кiравання
ўказаныя асобы праходзяць праверку ведаў у камiсiях абласных i
Мiнскага гарадскога выканкамаў. У склад камiсii ўключаюцца
прадстаўнiкi ўпраўленняў (камiтэтаў) па працы i занятасцi
насельнiцтва, дзяржаўных органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).
4.10. Члены камiсii па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы
мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў i iншых цэнтральных органаў
кiравання праходзяць праверку ведаў у рэспублiканскай камiсii па
праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.
4.11. Работа камiсii ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з планам
работы, зацвярджаемым старшынёй адпаведнай камiсii. Кiраўнiкi i
спецыялiсты, праходзячыя праверку ведаў, азнаёмлiваюцца з планам не
пазней чым за 15 дзён.
4.12. Праверка ведаў па пытаннях аховы працы кiраўнiкоў i
спецыялiстаў праводзiцца з улiкам iх службовых абавязкаў i характару
вытворчай дзейнасцi, а таксама па тых нарматыўных прававых актах
(дакументах) па ахове працы, забеспячэнне i выкананне патрабаванняў
якiх уваходзiць у iх службовыя абавязкi.
4.13. Пералiк кантрольных пытанняў для праверкi ведаў па ахове
працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў распрацоўваецца адпаведнымi
мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi камiтэтамi i iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання, а таксама вучэбнымi цэнтрамi, камбiнатамi,
iнстытутамi з улiкам накiраванасцi вытворчай дзейнасцi на аснове
Прыкладнага пералiку пытанняў для навучання i праверкi ведаў па
ахове працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў (дадатак 5).
4.14. Кiраўнiкам i спецыялiстам, прайшоўшым праверку ведаў па
ахове працы, выдаецца пасведчанне (да |