САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
29 студзеня 1997 г. N 40 г.Мiнск
АБ ФIНАНСАВАННI ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ
===
[ Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
21 июля 1997 г. N 911]
У мэтах дзяржаўнай падтрымкi перыядычных выданняў у 1997 годзе
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Ажыццявiць праз Дзяржаўны камiтэт па друку са сродкаў
рэспублiканскага бюджэту фiнансавыя датацыi газетам i часопiсам
згодна з дадаткам.
2. Дзяржаўнаму камiтэту па друку па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
фiнансаў у месячны тэрмiн зацвердзiць парадак фiнансавання газет i
часопiсаў з улiкам аптымальных квот, у межах якiх могуць
ажыццяўляцца датацыi з рэспублiканскага бюджэту.
3. Дазволiць Дзяржаўнаму камiтэту па друку ў межах выдзеленых
на падтрымку перыядычных выданняў датацый аказваць разавую
фiнансавую дапамогу сацыяльна значным перыядычным выданням.
4. Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому ў
адпаведнасцi з парадкам фiнансавання рэспублiканскiх выданняў
ажыццяўляць матэрыяльна-фiнансавую падтрымку мясцовых сродкаў
масавай iнфармацыi.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 29 студзеня 1997 г. N 40
ПЕРАЛIК
газет i часопiсаў, якiм праз Дзяржаўны камiтэт
па друку ў 1997 годзе ажыццяўляюцца фiнансавыя
датацыi са сродкаў рэспублiканскага бюджэту
"Адукацыя i выхаванне"
"Алеся"
"Беларуская мiнуўшчына"
"Белорусская нива"
"Белорусская пресса"
"Беларускi гiстарычны часопiс"
"Беларусь" ("Belarus")
"Беларусь и предпринимательство"
"Бiблiятэка часопiса "Маладосць"
"Буг. СЭЗ Брест"
"Бярозка"
"Вожык"
"Всемирная литература"
"Вясёлка"
"Глос з-над Немна"
"Голас Радзiмы"
"Звязда"
"Здравоохранение"
"Знамя юности"
"Зорька"
"Культура"
"Лiтаратура i мастацтва" ("Крынiца" - дадатак)
"Маладосць"
"Мастацтва"
"Медицинский вестник"
"Народная асвета"
"Народная газета"
"Настаўнiцкая газета"
"На страже"
"Наша доля"
"Нёман"
"Пачатковая школа"
"Переходный возраст"
"Першацвет"
"Полымя"
"Пралеска"
"Ранiца"
"Роднае слова"
"Родная прырода"
"Спортивная панорама"
"Сям'я"
"Тэатральная творчасць"
"Фiнансы, улiк, аўдыт"
"Чырвоная змена"