ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб амнiстыi
некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынствы"
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб амнiстыi некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынствы".
2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
нацыянальнай бяспецы, абароне i барацьбе са злачынасцю дапрацаваць
праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб амнiстыi некаторых катэгорый
асоб, якiя ўчынiлi злачынствы" з улiкам унесеных заўваг i прапаноў i
прадставiць яго на разгляд у другiм чытаннi сесii Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
22 кастрычнiка 1996 г., г.Мiнск.
N 717-XIII
|