Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
23 мая 1996 г. N 340 г.Мiнск
АБ ПЕРАЙМЕНАВАННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ
ДЫРЭКЦЫI ЭСТРАДНА-ЦЫРКАВОГА МАСТАЦТВА
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры аб перайменаваннi
гасразлiковай Рэспублiканскай дырэкцыi эстрадна-цыркавога мастацтва,
створанай ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 3 сакавiка 1992 г. N 114 "Аб стварэннi Рэспублiканскай
дырэкцыi эстрадна-цыркавога мастацтва" (ЗП Рэспублiкi Беларусь,
1992 г., N 7, арт.109), у гасразлiковае Дзяржаўнае аб'яднанне
"Белканцэрт".
Прем'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чiгiр
|