Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 21 марта 1996 г. №198 "Аб парадку вырабу ганаровых дзяржаўных сцягоў Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница


                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                     21 сакавiка 1996 г. N 198

                              г.Мiнск


 АБ ПАРАДКУ ВЫРАБУ ГАНАРОВЫХ ДЗЯРЖАЎНЫХ
 СЦЯГОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

     У адпаведнасцi  з Указам Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь ад  15
лютага  1996  г.  N  79  "Аб  заснаваннi ганаровых дзяржаўных сцягоў
Рэспублiкi Беларусь i зацвярджэннi Палажэння аб ганаровых дзяржаўных
сцягах  Рэспублiкi Беларусь"  Кабiнет Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць   прыкладзенае  Палажэнне  аб   парадку  вырабу
ганаровых дзяржаўных сцягоў Рэспублiкi Беларусь.

     2.   Устанавiць,  што   адпаведныя  структурныя  падраздзяленнi
Апарату Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  робяць заключэнне i
рыхтуюць  неабходныя  матэрыялы  для  разгляду  ў Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтваў аб прысуджэннi ганаровых дзяржаўных
сцягоў   Рэспублiкi   Беларусь,   унесеных   мiнiстэрствамi,  iншымi
цэнтральнымi   органамi   кiравання,    аблвыканкомамi   i   Мiнскiм
гарвыканкомам.

     3. Адказнасць  за своечасовы выраб  ганаровых дзяржаўных сцягоў
Рэспублiкi   Беларусь  ускласцi   на  ўпраўленне  сацыяльна-бытавога
развiцця i камп'ютэрных тэхналогiй.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                            М.Чыгiр


                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                   ад 21 сакавiка 1996 г. N 198

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку вырабу ганаровых дзяржаўных сцягоў
 Рэспублiкi Беларусь


     У  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  ганаровых дзяржаўных сцягах
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджаным   Указам  Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь  ад  15  лютага  1996  г.  N  79 ганаровыя дзяржаўныя сцягi
Рэспублiкi Беларусь вырабляюцца ў пяцi варыянтах:
     за  асаблiвыя   дасягненнi  ў  дзяржаўным   будаўнiцтве  -  для
прысуджэння адмiнiстрацыйнымi адзiнкамi;
     за   асаблiвыя  дасягненнi   ў  гаспадарчым   развiццi  -   для
прысуджэння адмiнiстрацыйным  адзiнкам, прадпрыемствам, аргнiзацыям,
установам i iншым юрыдычным асобам;
     за асаблiвыя  дасягненнi ў сацыяльна-культурным  развiццi - для
прысуджэння адмiнiстрацыйным адзiнкам, прадпрыемствам, арганiзацыям,
установам i iншым юрыдычным асобам;
     за  асаблiвыя   дасягненнi  ва  ўмацаваннi правапарадку  -  для
прысуджэння адмiнiстрацыйным адзiнкам, органам правапарадку;
     за   асаблiвыя  дасягненнi   ва  ўмацаваннi   абароназдольнасцi
Рэспублiкi   Беларусь   -   для   прысуджэння   воiнскiм   часцям  i
падраздзяленням.
     Ганаровы  дзяржаўны  сцяг   Рэспублiкi  Беларусь  складаецца  з
двухбаковага палотнiшча, дрэўка i шнура з кутасамi.
     Палотнiшча сцяга прамавугольнае, памерам 110 х 180 сантыметраў,
выраблена са складзенага ўдвая пунсовага аксамiту i па краю абшыта з
трох бакоў залацiстымi шаўковымi махрамi.
     На  правым баку  палотнiшча  ў  цэнтры каляровым  шоўкам вышыта
выява Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь  памерам 40 сантыметраў
па вышынi.
     Па  верхняму краю  палотнiшча над  гербам па  цэнтры залацiстым
шоўкам  вышыты    надпiс "Рэспублiка Беларусь". Вышыня лiтар надпiсу
7,5 сантыметра.
     Нiжэй герба  па цэнтры таксама залацiстым  шоўкам вышыты надпiс
"Ганаровы дзяржаўны сцяг". Вышыня лiтар надпiсу 7 сантыметраў.
     На   адваротным  баку   палотнiшча  залацiстым   шоўкам  вышыты
адпаведны надпiс аб прысуджэннi Ганаровага дзяржаўнага сцяга.
     Дрэўка   сцяга   драўлянае,   круглага      сячэння   дыяметрам
4   сантыметры,   даўжынёй   2,5   метра.   Дрэўка   пафарбована   ў
цёмна-карычневы колер, лакiраванае з навершам ромбападобнай формы  з
выявай пяцiканцовай зоркi.
     Шнур  сцяга  кручаны,  выраблены з  злацiстага  шоўку  з  двума
кутасамi на канцах. Даўжыня шнура 200 сантыметраў.
     Выраб   ганаровых   дзяржаўных   сцягоў   Рэспублiкi   Беларусь
ажыццяўляецца па заказу Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Адначасова заказваецца выраб вокладкi ў мастацкiм выкананнi для
Указа  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  аб  прысуджэннi  Ганаровага
дзяржаўнага сцяга, якi ўручаецца разам са сцягам.
     У выпадку  страты або пашкоджання  Ганаровага дзяржаўнага сцяга
Рэспублiкi Беларусь пасля ўважлiвай  праверкi абставiн, пры якiх быў
страчаны   або   пашкоджаны   Ганаровы   дзяржаўны  сцяг,  Кабiнетам
Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  прымаецца рашэнне  аб вырабе  новага
Ганаровага  дзяржаўнага  сцяга  за  кошт прадпрыемтсва, арганiзацыi,
установы, iншай юрыдычнай асобы, якiм ён быў прысуджаны.
     Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь, якi пашкоджаны або
стаў непрыгодным, знiшчаецца па акту.
     У  выпадку  лiквiдацыi  прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы,
iншай юрыдычнай  асобы, якiм быў прысуджаны  Ганаровы дзяржаўны сцяг
Рэспублiкi  Беларусь,  ён  па  акту  здаецца  ў  раённы або гарадскi
выканаўчы камiтэт.






<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner