Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 19 февраля 1996 г. №61 "Тыпавыя правiлы прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                              ЗАГАД
 19 лютага 1996 г.                                    N 61

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАЎ
 ПРЫЕМУ  Ў   ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ
 НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ  РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратил   силу  приказом   Министерства  образования  от  9
         февраля  1999 г.  N 46   (Национальный реестр  - N  8/92 от
         18.02.99 г.) 

     У адпаведнасцi    з    п.23    Прыкладнага     палажэння     аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы,  зацверджаным  загадам  мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203,

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы  прыему  ў  прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца).

     2. Зацвердзiць   Палажэнне  аб  прыемнай  камiсii,  правядзеннi
ўступных экзаменаў    (iншых    форм    конкурснага     адбору     ў
прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе (дадаецца).

     3.  Лiчыць  страцiўшым  сiлу  загад  Мiнадукацыi  i  навукi  ад
12.01.95 г. N 15.


     Мiнiстр                                        В.I.Стражаў



                                        ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 19 лютага 1996 г. N 61



                       ТЫПАВЫЯ ПРАВIЛЫ ПРЫЕМУ
            у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
                        Рэспублiкi Беларусь

===

        [Змяненнi i дапаўненнi:
            Загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 14  мая  1996 г.
         N 193 (рэг. N 1419) .]

           1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI, ПРЫЕМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ

     1.1.  Грамадзяне,   якiя  пастаянна  пражываюць   у  Рэспублiцы
Беларусь, а таксама грамадзяне  Беларусi i беларусы, якiя пражываюць
за  яе  межамi  i  грамадзяне  Расiйскай  Федэрацыi  маюць  права на
конкурсная аснове атрымаць бясплатную прафессiйна-тэхнiчную адукацыю
ў дзяржаўных прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ), калi
прафесiйна-тэхнiчная адукацыя атрымлiваецца ўпершыню.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт  1.1  -  ў  рэдакцыi  загада  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi ад 14 мая 1996 г. N 193 (рэг. N 1419)

            1.1. Грамадзяне, якiя  пастаянна пражываюць у Рэспублiцы
         Беларусь,  а таксама  грамадзяне Беларусi  i беларусы, якiя
         пражываюць за  яе межамi, маюць права  на конкурсная аснове
         атрымаць   бясплатную   прафессiйна-тэхнiчную   адукацыю  ў
         дзяржаўных   прафесiйна-тэхнiчных   навучальных   установах
         (ПТНУ),  калi  прафесiйна-тэхнiчная  адукацыя атрымлiваецца
         ўпершыню.
         --------------------------------------------------------+++

   1.2. Прыем у  прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы грамадзян
дзяржаў-удзельнiц   СНД  (акрамя   грамадзян  Расiйскай   Федэрацыi)
ажыццяўляецца  на  конкурснай  аснове  па  рашэнню органаў кiравання
адукацыяй   па   падпарадкаванню,   калi   iншае   не  прадугледжана
мiждзяржаўнымi (мiжведамаснымi) дагаворамi i пагадненнямi.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт  1.2  -  ў  рэдакцыi  загада  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi ад 14 мая 1996 г. N 193 (рэг. N 1419)

            1.2.  Прыем у  прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
         грамадзян дзяржаў-удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай
         аснове   па   рашэнню   органаў   кiравання   адукацыяй  па
         падпарадкаванню, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi
         (мiжведамаснымi) дагаворамi i пагадненнямi.
         --------------------------------------------------------+++

     1.3. Грамадзяне  iншых  замежных  краiн  паступаюць  у  ПТНУ  ў
адпаведнасцi з  Палажэннем  аб  навучаннi  ў   Рэспублiцы   Беларусь
замежных грамадзян,   зацверджаным   пастановай   Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  ад  7  лiпеня  1993  г.  N  442./ЗП  Рэспублiкi
Беларусь 1993 г. N 19 арт. 370/.

     1.4. Асобы,  якiя  паступаюць  на  вучобу  ў ПТНУ,  карыстаюцца
роўнымi правамi ў выбары навучальнай установы, прафесii.
     Абмежаваннi дапускаюцца  па паказчыках прафесiйнай прыгоднасцi,
вызначаных ва ўстаноўленым парадку органамi аховы здароўя Рэспублiкi
Беларусь.
     На навучанне  па  прафесiях,  па   якiх   праца   непаўналетнiх
забаронена, прымаюцца толькi асобы,  якiм да моманту заканчэння ПТНУ
споўнiцца 18 год.
     Медыцынскi адбор  асоб,  якiя  паступаюць  у ПТНУ,  праводзiцца
ўстановамi аховы  здароўя  па   месцы   знаходжання   вучылiшча   па
накiраванню яго адмiнiстрацыi.

     1.5. На  дзенную  форму  навучання  дакументы  прымаюцца  з  15
чэрвеня па  15  жнiўня,  уступныя  экзамены,  гутаркi,  тэсцiраванне
праводзяцца з  15  лiпеня,  залiчэнне  ў  склад  навучэнцаў  - да 25
жнiўня. У асобных выпадках тэрмiны прыему дакументаў  i  конкурснага
адбору могуць  змяняцца па ўзгадненню з органамi кiравання адукацыяй
па падпарадкаванню.
     Рашэнне аб скарачэннi тэрмiнаў даводзiцца да ведама асоб,  якiя
паступаюць у ПТНУ не  пазней  як  за  2  месяцы  да  пачатку  прыема
дакументаў.

     1.6. Асобы,   якiя   паступаюць   у   ПТНУ,  падаюць  наступныя
дакументы: заяву на iмя дырэктара па ўстаноўленай форме, пасведчанне
аб базавай  адукацыi  або  атэстат  аб  агульнай сярэдняй адукацыi ў
арыгiнале, 6 фотакартак памерам 3х4,  медыцынскую даведку па форме N
086/У, даведку  з  месца  жыхарства.  Могуць быць прадстаўлены iншыя
дакументы, якiя пацвярджаюць  iх  поспехi  ў  прафесiйна-накiраванай
творчасцi i  прафесiйнай падрыхтоўцы (прадстаўляюцца асабiста або па
пошце).
     Пашпарт (пасведчанне  аб нараджэннi),  дакумент аб адносiнах да
вайсковага абявязку прадстаўляюцца асабiста.  Рэгiстрацыя дакументаў
вядзецца адказным   сэкратаром   прыемнай   камiсii   ў  спецыяльным
пранумараваным журнале ўлiку ўстаноўленай формы.

     1.7. Узначальвае прыемную камiсiю, зацвярджае састаў i вызначае
парадак яе работы дырэктар навучальнай установы.

     1.8. Усе  пытаннi,  звязаныя  з  прыемам,  разглядаюць прыемныя
камiсii i  органы   кiравання   адукацыяй   па   падпарадкаванню   ў
адпаведнасцi з  Правiламi  прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя
ўстановы.


       2. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА АДБОРУ I ЗАЛIЧЭННЯ

     2.1. Формы  конкурснага  адбору  /уступныя  экзамены,  гутаркi,
тэсцiраванне, адбор на аснове  адзнак,  указанных  у  дакументах  аб
адукацыi i iнш./ вызначаюцца навучальнымi ўстановамi па ўзгадненню з
органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаванню.
     Умовы i   парадак  прыему  ў  канкрэтную  навучальную  ўстанову
даводзяцца да ведама асоб,  якiя паступаюць у ПТНУ,  не пазней як за
два месяцы да пачатку прыему дакументаў.

     2.2. Залiчэнне  ў  ПТНУ  шляхам  конкурснага  адбору  на аснове
адзнак па агульнаадукацыйных прадметах,  указаных  у  дакументах  аб
адукацыi, праводзiцца адразу пасля заканчэння прыему дакументаў. Пры
iншых формах конкурснага адбору залiчэнне ажыццяўляецца адразу пасля
iх правядзення.

     2.3. Асобы, якiя не з'явiлiся на экзамены па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны для  iншых  групп.  Тыя,  хто  не
з'явiўся на  адзiн  з  экзаменаў без уважлiвай прычыны,  або атрымаў
нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не дапускаюцца.

     2.4. Уступныя   экзамены   па   агульнаадукацыйных    прадметах
праводзяцца ў  адпаведнасцi з праграмамi базавай i агульнай сярэдняй
адукацыi. Змест   iншых   форм   конкурснага   адбору    вызначаецца
навучальнымi ўстановамi   ў   адпаведнасцi  з  профiлем  прафесiйнай
падрыхтоўкi.

     2.5. Па-за  конкурсам  пры  любых  формах  конкурснага   адбору
залiчваюцца асобы,  якiя  закончылi базавую (дзевяцiгадовую) школу з
адзнакай, сярэднюю (адзiнаццацi,  дванаццацiгадовую) школу з залатым
цi сярэбраным медалем.

     2.6.  Па-за конкурсам  /а пры  правядзеннi ўступных  экзаменаў,
гутарак, тэсцiравання i iнш. пры  атрыманнi станоўчых адзнак/ у ПТНУ
на навучанне па канкрэтных прафесiях залiчваюцца:
     - дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - дзецi  з сем'яў загiнуўшых (памершых) цi стаўшых iнвалiдамi ў
час праходжання вайсковай  службы,  або  працы  ў  складзе  савецкiх
войскаў на тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi,  а таксама
дзецi з  сем'яў  ваеннаслужачых   i   супрацоўнiкаў   органаў   МУС,
загiнуўшых (памершых)  у  мiрны час пры праходжаннi вайсковай службы
або выкананнi службовых абавязкаў;
     - iнвалiды  I  i  II  груп,  якiм  у адпаведнасцi з заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных экспертных   камiсiй    не    супрацьпаказана
навучанне ў ПТНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     - асобы,  якiя маюць iльготы ў  адпаведнасцi  з  арт.18  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     - воiны-iнтэрнацыяналiсты.

     2.7. Пераважным правам пры залiчэннi ў ПТНУ карыстаюцца:
     - асобы,  якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт.  19, 20, 23,
24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне  грамадзян,
пяцярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     -    iнвалiды   III    группы   пры    адсутнасцi   медыцынскiх
супрацьпаказанняў.

     2.8. Навучальным  установам  даецца  права  па   ўзгадненню   з
органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаванню ўстанаўлiваць iншыя,
дадатковыя патрабаваннi па конкурснаму адбору i залiчэнню  з  улiкам
тыпу навучальнай установы i яе профiлю.

     2.9. Залiчэнне ў ПТНУ афармляецца пратаколам прыемнай камiсii i
зацвярджаецца загадам дырэктара.  Спiсы залiчаных асоб у навучальную
ўстанову вывешваюцца не пазней чым за сем дзен да пачатку заняткаў.

     2.10. Асобы,   якiя   залiчаны  ў  навучальную  ўстанову  i  не
прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзен,
з ПТНУ  адлiчваюцца.  Рашэнне  аб адлiчэннi непаўналетнiх навучэнцаў
прымаецца педагагiчным саветам па ўзгадненню  з  раенай  (гарадской)
камiсiяй па   справах  непаўналетнiх.  Iнфармацыя  аб  iх  адлiчэннi
даводзiцца да бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць.

 ______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя
 Нумар: 1313/12
 Дата:  19.02.96  


 






<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner