Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Соглашение Правительства Республики Беларусь от 24 ноября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Швецыя аб паветраных зносiнах"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ*

_____________________________
     *Уступiла у сiлу 24 лiстапада 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Каралеўства Швецыi

     з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi  i   Пагаднення  аб  транзiце   пры  мiжнародных  паветраных
зносiнах, адкрытых для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,

     жадаючы   заключыць  Пагадненне   ў  адпаведнасцi   з  названай
Канвенцыяй з  мэтай устанаўлення рэгулярных  паветраных зносiн памiж
iх тэрыторыямi;

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:


                             Артыкул 1

                             Азначэннi

     У мэтах гэтага Пагаднення:

     а) "Канвенцыя"  азначае Канвенцыю аб  мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытую для  падпiсання ў Чыкага сёмага снежня  1944 г., i
ўключае  любы  Дадатак,  прыняты  згодна  з  Артыкулам  90  названай
Канвенцыi,  i  любую  папраўку  да  Дадаткаў  або Канвенцыi згодна з
Артыкулам  90 i  94 Канвенцыi,  як толькi  гэтыя Дадаткi  i папраўкi
будуць прынятыя абодвума Дагаворнымi Бакамi;

     б) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады"  азначае ў адносiнах да Рэспублiкi
Беларусь Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi;  а ў адносiнах да Каралеўства
Швецыi  Упраўленне  грамадзянскай  авiяцыi,  або  ў абодвух выпадках
любую асобу цi орган, якiя ўпаўнаважаны выконваць любыя функцыi, што
выконваюцца ў гэты час названымi ўладамi;

     в)     тэрмiн     "назначанае     авiяпрадпрыемства"    азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана  ў адпаведнасцi з Артыкулам 3
гэтага Пагаднення;

     г)  тэрмiны  "тэрыторыя",  "паветраныя  зносiны",  "мiжнародныя
паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "прыпынак з некамерцыйнай
мэтай"  маюць значэнне  адпаведна, як  запiсана ў  Артыкулах 2  i 96
Канвенцыi;

     д)  "Пагадненне" азначае  гэтае  Пагадненне,  Дадаткi да  яго i
любыя папраўкi да яго;

     е) "Дадатак" азначае Дадатак  да гэтага Пагаднення або папраўкi
ў адпаведнасцi  з   палажэннямi  параграфа  2   Артыкула  17  гэтага
Пагаднення. Дадаткi складаюць неад'емнае  цэлае з гэтым Пагадненнем,
а ўсе спасылкi  на Пагадненне павiнны ўключаць  спасылку на Дадаткi,
за выключэннем агавораных асобна;

     ж) тэрмiн "тарыф" азначае стаўкi, якiя аплачваюцца за перавозку
пасажыраў,  багажу i  грузу, а  таксама ўмовы,  на якiх гэтыя стаўкi
прымяняюцца, уключаючы стаўкi i  ўмовы iншых паслуг, якiя аказваюцца
перавозчыкам у сувязi з  паветранымi перавозкамi, i ўключаючы аплату
i ўмовы,  якiя прапаноўвае  агенцкае прадстаўнiцтва,  за выключэннем
аплаты або ўмоў перавозкi пошты;

     з)  тэрмiн  "плата  за  карыстанне"  азначае  аплату, налiчаную
авiяпрадпрыемствам  кампетэнтнымi ўладамi  за карыстанне  аэрапортам
або  сродкамi  паветранай  навiгацыi,  iх  экiпажамi,  пасажырамi  i
грузам.


                             Артыкул 2

               Камерцыйныя правы авiяпрадпрыемстваў

     1. Кожны Дагаворны Бок надае другому Дагаворнаму Боку наступныя
правы  на  ажыццяўленне  паветраных  зносiн  авiяпрадпрыемствам  або
авiяпрадпрыемствамi, якiя назначаны другiм Дагаворным Бокам:

     а)  пералёту   праз  тэрыторыю  другога  Дагаворнага  Боку  без
пасадкi;

     б)  правядзення на  ўказанай тэрыторыi  пасадак з некамерцыйнай
мэтай;

     в)  правядзення  пасадак  на   ўказанай  тэрыторыi  ў  пунктах,
пазначаных у Дадатку да гэтага  Пагаднення, з мэтай пагрузкi на борт
або выгрузкi пасажыраў, грузу, пошты, як асобна, так i ў спалучэннi,
якiя перавозяцца па мiжнародных паветраных лiнiях.

     2. Нiшто ў параграфе 1  гэтага Артыкула не будзе разглядацца як
прывiлея  назначанаму  авiяпрадпрыемству   аднаго  Дагаворнага  Боку
прымаць  на борт  на тэрыторыi  другога Дагаворнага  Боку пасажыраў,
груз або  пошту, якiя накiроўваюцца ў  iншы пункт гэтага Дагаворнага
Боку, за плату або па найму.

     3.    Авiяпрадпрыемствы   кожнага    Дагаворнага   Боку,   якiя
адрознiваюцца  ад  авiяпрадпрыемстваў,  назначаных  у адпаведнасцi з
Артыкулам  3 гэтага  Пагаднення, таксама  будуць карыстацца правамi,
названымi ў параграфе 1 (а) i (б) гэтага Артыкула.


                             Артыкул 3

                   Назначэнне авiяпрадпрыемстваў

     1. Кожны  Дагаворны Бок будзе  мець права назначыць  i пiсьмова
паведамiць  пра  гэта  другому  Дагаворнаму  Боку  адно або некалькi
авiяпрадпрыемстваў   з  мэтай   эксплуатацыi  дагаворных   лiнiй  па
вызначаных   маршрутах,  а   таксама  адмянiць   або  змянiць  такiя
назначэннi.

     2.  Пры  атрыманнi  такога  назначэння  другi  Дагаворны  Бок у
адпаведнасцi з палажэннямi параграфаў (3)  i (4) гэтага Артыкула без
затрымкi дасць назначаным  авiяпрадпрыемствам адпаведныя  дазволы на
эксплуатацыю.

     3. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку могуць патрабаваць,
каб авiяпрадпрыемствы, назначаныя другiм Дагаворным Бокам, выконвалi
ўмовы,  прадпiсаныя законамi  i правiламi,  якiя звычайна  i разумна
прымяняюцца такiмi ўладамi ў  мiжнародных паветраных зносiнах згодна
з палажэннямi Канвенцыi.

     4.  а) Урад  Рэспублiкi Беларусь  будзе мець  права адмовiць  у
дазволе на эксплуатацыю, названым у  параграфе (2) гэтага  Артыкула,
або  патрабаваць  такiя  ўмовы,  якiя  ён  палiчыць  неабходнымi для
выкарыстання  назначаным  авiяпрадпрыемствам  правоў,  агавораных  у
Артыкуле  2, у  любым выпадку,  калi  ён  не мае  доказаў таго,  што
эфектыўны кантроль за  гэтым авiяпрадпрыемствам належыць Каралеўству
Швецыi i  што авiяпрадпрыемства зарэгiстравана  i мае сваё  галоўнае
месца дзейнасцi ў Каралеўстве Швецыi.

     б) Урад Каралеўства Швецыi будзе  мець права адмовiць у дазволе
на  эксплуатацыю,  названым  у  параграфе  (2)  гэтага Артыкула, або
патрабаваць   такiя  ўмовы,   якiя  ён   палiчыць  неабходнымi   пры
выкарыстаннi  назначаным  авiяпрадпрыемствам  правоў,  агавораных  у
Артыкуле  2, у  любым выпадку,  калi  ён  не мае  доказаў таго,  што
эфектыўны кантроль  за гэтым авiяпрадпрыемствам  належыць Рэспублiцы
Беларусь i што авiяпрадпрыемства  зарэгiстравана i мае сваё галоўнае
месца дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

     5. Авiяпрадпрыемства, якое назначана i атрымала названы дазвол,
можа  пачаць эксплуатацыю  дагаворных авiялiнiй  пры ўмове выканання
авiяпрадпрыемствам усiх палажэнняў гэтага Пагаднення.


                             Артыкул 4

      Скасаванне, прыпыненне дзеяння дазволу i ўвядзенне ўмоў

     1.  Кожны   Дагаворны  Бок  мае   права  скасаваць  дазвол   на
эксплуатацыю  або   прыпынiць  ажыццяўленне  правоў,   агавораных  у
Артыкуле   2   гэтага    Пагаднення,   авiяпрадпрыемствамi   другога
Дагаворнага  Боку,  або  азначыць   выкананне  гэтых  правоў  такiмi
ўмовамi, якiя ён палiчыць неабходнымi:

     а) (i) калi  Урад Рэспублiкi Беларусь у любым  выпадку, калi ён
не   мае   доказаў   таго,   што   эфектыўны   кантроль   за   гэтым
авiяпрадпрыемствам    належыць    Каралеўству     Швецыi    i    што
авiяпрадпрыемства зарэгiстравана i мае сваё галоўнае месца дзейнасцi
ў Каралеўстве Швецыi.

     (ii) калi Урад  Каралеўства Швецыi ў любым выпадку,  калi ён не
мае доказаў таго, што эфектыўны кантроль за гэтым авiяпрадпрыемствам
належыць Рэспублiцы Беларусь  i што авiяпрадпрыемства зарэгiстравана
i мае сваё галоўнае месца дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

     б) калi  такое авiяпрадпрыемства не  выконвае законаў i  правiл
Дагаворнага Боку, якi надае гэтыя правы; або

     в) калi гэтае авiяпрадпрыемства не выконвае iншых ўмоў згодна з
палажэннямi, прадпiсанымi паводле гэтага Пагаднення.

     2. Такое права можа быць рэалiзаванае толькi пасля кансультацый
з другiм Дагаворным Бокам, за выключэннем выпадкаў, калi неадкладная
адмена  i прыпыненне  дзеяння дазволу  на эксплуатацыю,  названага ў
параграфе  (1) гэтага  Пагаднення, або  ўвядзенне ў  яго такiх умоў,
неабходныя для  таго, каб пазбегнуць  далейшага парушэння законаў  i
правiл.
     У  гэтым  выпадку  кансультацыi  будуць  праведзены  на працягу
трыццацi (30)  дзён з моманту атрымання  Дагаворным Бокам пiсьмовага
запыту аб гэтым.


                             Артыкул 5

           Карыстанне аэрапортамi да iншымi авiясродкамi

     1.   Дагаворны   Бок   не    будзе   спаганяць   з   назначаных
авiяпрадпрыемстваў  другога  Дагаворнага  Боку  плату за карыстанне,
якая   перавышала   б   аплату,   што   спаганяецца   з  яе  ўласных
авiяпрадпрыемстваў, занятых памiж тэрыторыямi Дагаворных Бакоў.
     Любая плата  за карыстанне сродкамi  паветранай навiгацыi, якая
спаганяецца    з    мiжнародных    перавозак,    што   ажыццяўляюцца
авiяпрадпрыемствамi, якiя атрымалi дазвол аднаго з Дагаворных Бакоў,
будзе   разумна  суадносiцца   з  коштам   паслуг,  што   аказваюцца
назначанаму  авiяпрадпрыемству,   i  спаганяцца  ў   адпаведнасцi  з
канкрэтнымi  дырэктывамi,  якiя  выпушчаны  Мiжнароднай арганiзацыяй
грамадзянскай авiяцыi.

     2.  Пры  эксплуатацыi  дагаворных  авiялiнiй  аднолькавыя ўмовы
будуць  прымяняцца  ў  адносiнах  да  карыстання авiяпрадпрыемствамi
абодвух Дагаворных Бакоў аэрапортамi  ды ўсiмi iншымi сродкамi, якiя
знаходзяцца ў iх распараджэннi.

     3.   Кожны  Дагаворны   Бок  будзе   падтрымлiваць  правядзенне
кансультацый па пытаннях аплаты памiж сваiмi кампетэнтнымi ўладамi i
авiяпрадпрыемствамi,  якiя  карыстаюцца  паслугамi  i  сродкамi, што
даюцца гэтымi ўладамi па  магчымасцi праз прадстаўнiцкiя арганiзацыi
гэтых   авiяпрадпрыемстваў.  Такiм   карыстальнiкам  будуць  давацца
адпаведныя паведамленнi з прычыны  любых прапаноў аб змяненнях такой
аплаты для таго, каб названыя карыстальнiкi мелi магчымасць выказаць
сваё меркаванне да правядзення  змяненняў. Кожны Дагаворны Бок будзе
таксама заахвочваць  свае кампетэнтныя ўлады  i такiх карыстальнiкаў
да абмену iнфармацыяй адносна такой аплаты.


                             Артыкул 6

                           Мытныя зборы

     1.   Паветраныя  судны,   якiя  эксплуатуюцца   на  мiжнародных
паветраных     лiнiях      назначаным     авiяпрадпрыемствам     або
авiяпрадпрыемствамi  любога   з  Дагаворных  Бакоў,   а  таксама  iх
стацыянарнае  абсталяванне, запасы  палiва i  змазачных матэрыялаў i
запасы паветраных  суднаў (уключаючы прадукты  харчавання, напiткi i
тытунёвыя  вырабы),  якiя  знаходзяцца  на  борце  такiх  паветраных
суднаў, будуць вызвалены  ад усiх мытных пошлiн i  збораў, аплаты за
прагляд ды iншых збораў i падаткаў пры прыбыццi на тэрыторыю другога
Дагаворнага  Боку  пры  ўмове,   што  такое  абсталяванне  i  запасы
застаюцца на борце паветраных суднаў да моманту iх вывазу.

     2. За выключэннем выплат, заснаваных на кошце выкананых паслуг,
наступныя  вырабы  таксама  будуць  вызвалены  ад  збораў  i выплат,
названых у параграфе 1 гэтага Артыкула:

     а)  запасы  паветранага  судна,  увезеныя  або  пастаўленыя  на
тэрыторыi  аднаго Дагаворнага  Боку i  прынятыя на  борт, у разумных
межах, для  скарыстання на борце вылятаючага  паветранага судна, што
ажыццяўляе     мiжнародныя     паветраныя     зносiны     назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;

     б) запасныя  часткi, уключаючы рухавiкi,  увезеныя на тэрыторыю
другога  Дагаворнага Боку  для эксплуатацыi  або рамонту  паветраных
суднаў,   што   эксплуатуюцца   на   мiжнародных  паветраных  лiнiях
назначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку; i

     в)  палiва, змазачныя  матэрыялы i  расходныя тэхнiчныя запасы,
якiя ўвезены або пастаўлены на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку для
карыстання  на борце  паветранага судна,  што ажыццяўляе мiжнародныя
паветраныя зносiны назначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага
Боку,  нават  калi  такiя  запасы  будуць  выкарыстоўвацца на частцы
маршруту,  што праходзiць  над тэрыторыяй  другога Дагаворнага Боку,
дзе яны былi ўзятыя на борт.

     3.  Абсталяванне  i  запасы,  названыя  ў  параграфах (1) i (2)
гэтага Артыкула могуць быць пастаўлены пад кантроль адпаведных улад.

     4.  Iльготы, што  дазволены ў  адпаведнасцi з  гэтым Артыкулам,
таксама    будуць    дадзены    ў    сiтуацыях,    калi   назначаныя
авiяпрадпрыемствы  другога Дагаворнага  Боку заключылi  пагадненнi з
iншымi  авiяпрадпрыемствамi  аб  пазыцы  або  перадачы  на тэрыторыю
другога Дагаворнага  Боку вырабаў, названых  у параграфах (1)  i (2)
гэтага Артыкула,  пры ўмове, што такое другое авiяпрадпрыемства  або
авiяпрадпрыемствы   атрымаюць  такiя   ж  iльготы   з  боку  другога
Дагаворнага Боку.


                             Артыкул 7

            Захаванне бартавога абсталявання i запасаў

     Звычайнае бартавое абсталяванне, а  таксама матэрыялы i запасы,
якiя  знаходзяцца на  борце  паветранага  судна любога  з Дагаворных
Бакоў, могуць  быць выгружаны на тэрыторыi  другога Дагаворнага Боку
толькi з  дазволу мытных улад  гэтай тэрыторыi. У  такiм выпадку яны
могуць  быць пастаўлены  пад кантроль  названых улад  да моманту  iх
вывазу або iншага выкарыстання ў адпаведнасцi з мытнымi правiламi.


                             Артыкул 8

                     Правiлы мытнага прагляду

     1. Пасажыры, што перамяшчаюцца  транзiтам праз тэрыторыю любога
з Дагаворных  Бакоў будуць  падлягаць толькi  спрошчанаму мытнаму  i
ўязному прагляду. Багаж i  груз, што накiроўваюцца прамым транзiтам,
будуць вызвалены ад мытных збораў ды iншых падобных падаткаў.

     2. Законы i правiлы аднаго  Дагаворнага Боку, якiя адносяцца да
ўезду,   прагляду,   транзiту,   iмiграцыi,   пашпартных,  мытных  i
каранцiнных      працэдур,     будуць      выконвацца     назначаным
авiяпрадпрыемствам або авiяпрадпрыемствамi другога Дагаворнага Боку,
а таксама яго  экiпажам i пасажырамi  або адносна грузу  i пошты пры
ўездзе, выездзе i знаходжаннi на тэрыторыi такога Дагаворнага Боку.


                             Артыкул 9

                        Правазныя ёмiстасцi

     1. Назначаныя авiяпрадпрыемствы другога Дагаворнага Боку будуць
мець   справядлiвыя  i   аднолькавыя  магчымасцi   для  эксплуатацыi
авiялiнiй  на  любым  маршруце,   агавораным  у  Дадатку  да  гэтага
Пагаднення.

     2.   Падчас   эксплуатацыi   дагаворных   лiнiй  па  маршрутах,
агавораных    у   Дадатку    да   гэтага    Пагаднення,   назначаныя
авiяпрадпрыемствы любога  з Дагаворных Бакоў будуць  браць пад увагу
iнтарэсы   назначанага   авiяпрадпрыемства   або  авiяпрадпрыемстваў
другога Дагаворнага Боку, каб  пазбегнуць неспрыяльнага ўздзеяння на
паветраныя  зносiны, якiя  ажыццяўляюцца апошнiм  авiяпрадпрыемствам
або авiяпрадпрыемствамi.

     3.    Дагаворныя   лiнii,    што   забяспечваюцца   назначанымi
авiяпрадпрыемствамi  будуць мець  сваёй галоўнай  мэтай забеспячэнне
правазных ёмiстасцей, якiя адпавядаюць бягучым i разумным меркаваным
патрабаванням да  правозкi пасажыраў, пошты i  грузу, што паступаюць
на тэрыторыю i выбываюць з  тэрыторыi Дагаворнага Боку, якi назначыў
авiяпрадпрыемства.


                            Артыкул 10

                         Абмен статыстыкай

     Авiяцыйныя ўлады любога з Дагаворных Бакоў будуць забяспечваць,
паводле просьбы, перадачу авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку
такiя  перыядычныя або  iншыя статыстычныя  справаздачы, якiя могуць
быць  разумна  неабходныя  для  перагляду  правазных ёмiстасцей, што
забяспечваюцца      па     дагаворных      авiялiнiях     назначаным
авiяпрадпрыемствам першага Дагаворнага Боку.
     Такiя  справаздачы будуць  уключаць усю  iнфармацыю, неабходную
для     вызначэння    аб'ёму     перавозак,    што     ажыццяўляюцца
авiяпрадпрыемствам або авiяпрадпрыемствамi  на дагаворных паветраных
лiнiях.


                            Артыкул 11

                              Тарыфы

     1. Тарыфы, якiя ўстанаўлiваюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi
аднаго  з  Дагаворных  Бакоў  адносна  перавозак  на тэрыторыю або з
тэрыторыi другога  Дагаворнага Боку, будуць  устаноўлены на разумным
узроўнi,  з  адпаведным  улiкам  усiх  звязаных  з  гэтым  фактараў,
уключаючы эксплуатацыйныя выдаткi, разумны  прыбытак i тарыфы другiх
авiяпрадпрыемстваў.
     Дагаворныя  Бакi пагадзiлiся надаваць асаблiвую  ўвагу тарыфам,
якiя   могуць   выклiкаць   пярэчаннi,   таму   што   яны  непамерна
дыскрымiнацыйныя, занадта высокiя або абмежаваныя, або грабежнiцкiя,
ненатуральна  занiжаныя, таму што непасрэдна або ўскосна асiгнаваныя
або падтрымлiваюцца.

     2. Тарыфы,  вызначаныя ў пункце 1  гэтага Артыкула, могуць быць
узгоднены назначанымi авiяпрадпрыемствамi  абодвух Дагаворных Бакоў.
Пагадненнi  будуць,  па  магчымасцi,  дасягнуты  праз кансультацыi з
iншымi  авiяпрадпрыемствамi,  якiя  эксплуатуюць  увесь  або  частку
названага  маршруту. Аднак,  нiшто не  перашкодзiць вызначэнню любых
тарыфаў назначаным  авiяпрадпрыемствам або адабрэнню  iх авiяцыйнымi
ўладамi Дагаворных Бакоў.

     3. Тарыфы, прапанаваныя  назначаным авiяпрадпрыемствам аднаго з
Дагаворных  Бакоў  адносна  перавозак  на  або  з  тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку,  павiнны быць пададзены авiяцыйным  уладам у такiм
выглядзе,  якi  авiяцыйныя  ўлады  могуць  асобна  патрабаваць.  Яны
павiнны  быць  пададзены  прынамсi  за  трыццаць  (30)  дзён  (або ў
карацейшы  перыяд,  якi  авiяцыйныя  ўлады  Дагаворнага Боку павiнны
ўзгаднiць)  перад   прапанаванай  датай  увядзення;   у  спецыяльных
выпадках  лiмiт часу  можа быць  скарочаны i  падлягае дазволу гэтых
улад. Прапанаваныя  тарыфы павiнны быць разгледжаны  пасля iх падачы
авiяцыйным  уладам  Дагаворнага  Боку  ў  дату,  калi  яны  атрыманы
авiяцыйнымi ўладамi.

     4.  Кожны  Дагаворны  Бок  будзе  мець  права  адобрыць  або не
адобрыць тарыфы для аднабаковых або перавозак "туды" i "назад" памiж
тэрыторыямi  двух Дагаворных  Бакоў, якiя  пачынаюцца на  iх уласнай
тэрыторыi.
     Нi адзiн  з Дагаворных Бакоў  не будзе ажыццяўляць  аднабаковыя
дзеяннi   па   прадухiленнi   ўвядзення   прапанаваных  тарыфаў  або
абнаўлення тарыфаў ужо ў дзеяннi  аднабаковых або перавозак "туды" i
"назад" памiж тэрыторыямi двух  Дагаворных Бакоў, якiя пачынаюцца на
тэрыторыi другога Боку.

     5.  Тарыфы, якiя  ўстанаўлiваюцца назначаным авiяпрадпрыемствам
аднаго  Дагаворнага  Боку  для  перавозак  памiж  тэрыторыяй другога
Дагаворнага   Боку   i   трэцяй   дзяржавай   у   сферы   дзейнасцi,
прадугледжанай гэтым Пагадненнем, будуць падлягаць адабрэнню другога
Дагаворнага Боку.

     6. Адабрэнне  тарыфаў у адпаведнасцi  з параграфам 4  можа быць
дадзена     авiяцыйнымi    ўладамi     любога    Дагаворнага    Боку
авiяпрадпрыемствам,   якiя   ўстанаўлiваюць   тарыфы.   Аднак,  калi
зацiкаўленыя авiяцыйныя ўлады не далi авiяцыйным уладам другога Боку
паведамленне аб неадабрэннi такiх тарыфаў авiяпрадпрыемствам другога
Боку  на   працягу  дваццацi  аднаго  (21)   дня  з  даты  атрымання
дакументаў,  тарыфы, якiя  разглядаюцца, будуць  адобраны. У выпадку
скарачэння перыяду падачы дакументаў  у адпаведнасцi з параграфам 3,
авiяцыйныя  ўлады Дагаворных  Бакоў  могуць  пагаднiцца аб  тым, што
перыяд,  на   працягу  якога  выяўлена   неадабрэнне,  павiнен  быць
скарочаны адпаведна.

     7. Калi кожны Дагаворны Бок  лiчыць, што тарыф для перавозкi на
iх тэрыторыю  знiжаецца ў межах  катэгорый, названых у  параграфе 1,
другi абзац,  такi Бок будзе даваць  заўвагi незадавальнення другому
Боку на працягу дваццацi аднаго  (21) дня з даты ўстанаўлення тарыфу
i павiнен  карыстацца кансультацыйнымi  працэдурамi, якiя  названы ў
параграфе 9.

     8. Заўвагi  нездавальнення i асуджэння,  згаданыя вышэй, будуць
разгледжаны як толькi будуць  пададзены на разгляд другiм Дагаворным
Бокам у дату, у якую былi атрыманы гэтым Бокам.

     9.  Кожны  Дагаворны  Бок  можа  патрабаваць кансультацыi, якiя
маюць дачыненне  да любога тарыфу  авiяпрадпрыемства кожнага Боку  ў
сферы   дзейнасцi,  прадугледжанай   гэтым  Пагадненнем,   уключаючы
выпадак,   калi   тарыф   падлягае   заўвагам   нездавальнення   або
неадабрэння. Такiя кансультацыi будуць  праведзены не пазней, чым за
трыццаць   (30)   дзён   пасля   атрымання   запыту.   Бакi   будуць
супрацоўнiчаць у  забеспячэннi iнфармацыi, неабходнай  для вырашэння
спрэчных  пытанняў.  Калi  Бакi   дасягнуць  пагаднення,  кожны  Бок
прыкладзе  ўсе  намаганнi,  каб  гэтае  пагадненне  набыло моц. Калi
пагадненне  не  дасягнута,  то  рашэнне  Боку,  на  тэрыторыi  якога
перавозкi пачынаюцца, будзе пераважаць.

     10. Тарыфы, якiя назначаны  ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага
Артыкула, будуць заставацца ў сiле да таго часу, пакуль новыя тарыфы
не зацверджаны  ў адпаведнасцi з  гэтым Артыкулам. Для  зацвярджэння
тарыфаў  авiяцыйныя   ўлады  могуць  зацвердзiць   такое  заканчэнне
тэрмiну,  якое  палiчаць  адпаведным.  Калi  для  тарыфаў  вызначана
заканчэнне тэрмiну дзеяння, яны будуць  заставацца ў сiле, пакуль не
будзе  належнага  заканчэння  перыяду,  калi  яны  не будуць зменены
авiяпрадпрыемствам  або  авiяпрадпрыемствамi,  або  калi  яны будуць
заменены тарыфамi,  пададзенымi i адобранымi  да заканчэння перыяду.
Калi тарыф адобраны без заканчэння тэрмiну i няма новага тарыфу, якi
пададзены  i адобраны,  гэты тарыф  застаецца ў  сiле да  таго часу,
пакуль  авiяцыйныя  ўлады  Дагаворнага   Боку,  якiя  даюць  заўвагi
авiяпрадпрыемствам,  зацiкаўленым  ў  заканчэннi  яго  зацвярджэння.
Такая заўвага  павiнна быць пададзена за  дзевяноста (90) дзён перад
намерам сканчэння тэрмiну дзеяння тарыфу.

     11.   Назначаныя  авiяпрадпрыемствы   Дагаворных  Бакоў  будуць
дазваляць  выраўноўваць (узровень  цаны, умовы  i сканчэнне тэрмiну)
любыя  тарыфы, якiя  належным  чынам  адобраны i  прыняты назначаным
авiяпрадпрыемствам аднаго з Бакоў дзеля зносiн памiж аднымi i тымi ж
гарадамi-парамi па маршрутах памiж Дагаворнымi Бакамi.

     12. Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў будуць прыкладаць
намаганнi,  каб  забяспечыць  (А)   рух,  узгоднены  ўстаноўленым  i
адобраным тарыфам,  (В) каб нi  адно авiяпрадпрыемства не  памяншала
любую частку такiх тарыфаў, якiм бы там нi было спосабам, непасрэдна
цi ўскосна.


                            Артыкул 12

                        Трансферт прыбытку

     Кожны назначаны  Дагаворны Бок будзе мець  права канверсаваць i
пераводзiць у  сваю краiну, паводле  патрабавання, паступленнi, якiя
перавышаюць  мясцовыя   выдаткi.  Канверсаванне  i   перавод  будуць
дазволены без абмежавання паводле  абменнага курсу, дастасаванага да
бягучых здзелак,  якi дзейнiчае на момант  падачы такiх паступленняў
для канверсавання  i пераводу, i  не будзе абкладацца  якiмi-небудзь
зборамi  за выключэннем  тых, якiя  звычайна спаганяюцца  банкамi за
ажыццяўленне такога канверсавання i пераводу.


                            Артыкул 13

                 Прадстаўнiцтва авiяпрадпрыемства

     1. Кожны Дагаворны Бок  надае назначанаму авiяпрадпрыемству або
авiяпрадпрыемствам другога  Дагаворнага Боку, на  аснове ўзаемнасцi,
права размяшчэння на яго  тэрыторыi сваiх прадстаўнiцтваў, уключаючы
офiс, адмiнiстрацыйны, камерцыйны i тэхнiчны персанал, якi можа быць
неабходны для задавальнення  патрабаванняў зацiкаўленага назначанага
авiяпрадпрыемства.

     2. Назначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў будуць
мець права  займацца продажам паветраных  паслуг другому Дагаворнаму
Боку  непасрэдна  або  праз   агентаў.  Дагаворныя  Бакi  не  будуць
абмяжоўваць     права      назначанага     авiяпрадпрыемства     або
авiяпрадпрыемстваў кожнага Дагаворнага Боку  прадаваць i права любой
асобы купляць такiя перавозкi  ў мясцовай або свабодна канверсаванай
валюце. Акрамя  гэтага, Дагаворныя Бакi не  будуць абмяжоўваць права
назначаных  авiяпрадпрыемстваў  выплачваць  свае  мясцовыя выдаткi ў
мясцовай ды iншай свабодна канверсаванай валюце.


                            Артыкул 14

                   Зацвярджэнне раскладу палётаў

     1. Авiяпрадпрыемства або  авiяпрадпрыемствы, назначаныя адным з
Дагаворных Бакоў,  пададуць свае праграмы  перавозак на зацвярджэнне
авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага Боку не пазней, чым за сорак
пяць (45)  дзён да пачатку эксплуатацыi.  Праграма будзе ўключаць, у
прыватнасцi, расклад палётаў, рэгулярнасць  зносiн i вiды паветраных
суднаў, якiя выкарыстоўваюцца.

     2.  Любое  змяненне,  якое  зроблена  ў  зацверджанай  праграме
паветраных   перавозак,   будзе   пададзена   пазней   таксама   для
зацвярджэння.

                            Артыкул 15

                        Авiяцыйная бяспека

     1. Кожны Дагаворны Бок зноў пацвярджае, што яго абавязацельствы
адносна  другога Дагаворнага  Боку па  абароне бяспекi грамадзянскай
авiяцыi супраць актаў незаконнага ўмяшання з'яўляюцца часткай гэтага
Пагаднення. Кожны  Дагаворны Бок, у прыватнасцi,  будзе дзейнiчаць у
адпаведнасцi   з  палажэннямi   авiяцыйнай  бяспекi,   Канвенцыi  аб
злачынствах  i  некаторых  iншых  актах,  якiя  ўчыняюцца  на  борце
паветранага судна, падпiсанай у Токiо  14 верасня 1963 г., Канвенцыi
аб прадухiленнi  незаконнага захопу паветранага  судна, падпiсанай у
Гаазе 16 снежня 1970 г., Канвенцыi па барацьбе з незаконнымi актамi,
скiраванымi  супраць  бяспекi  грамадзянскай  авiяцыi,  падпiсанай у
Манрэалi  23 верасня  1971 г.,  Пратакола па  барацьбе з незаконнымi
актамi   насiлля  ў   аэрапортах,  якiя   абслугоўваюць  мiжнародную
грамадзянскую  авiяцыю,  што  з'яўляецца  дадаткам  да  Канвенцыi па
барацьбе   з   незаконнымi   актамi,   скiраванымi  супраць  бяспекi
грамадзянскай  авiяцыi, падпiсанай  у Манрэалi  23 верасня  1971 г.,
падпiсанага 24 лютага 1988 г.

     2. Кожны Дагаворны Бок абавязаны даваць паводле просьбы другому
Дагаворнаму  Боку  ўсю  неабходную  дапамогу  для прадухiлення актаў
незаконнага   захопу  грамадзянскiх   паветраных  суднаў   ды  iншых
незаконных  актаў,  скiраваных   супраць  бяспекi  такiх  паветраных
суднаў,  iх пасажыраў  i  экiпажа,  аэрапортаў i  сродкаў паветранай
навiгацыi,  а таксама  любой iншай  пагрозы ў  дачыненнi да  бяспекi
грамадзянскай авiяцыi.

     3. Дагаворныя Бакi будуць  у сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаць у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  аб  авiцыйнай  бяспецы,  устаноўленымi
Мiжнароднай  Арганiзацыяй  Грамадзянскай  Авiяцыi  i  азначанымi  як
Дадаткi  да  Канвенцыi  аб  мiжнароднай  грамадзянскай  авiяцыi, што
адкрыта для падпiсання ў Чыкага  7 снежня 1944 года. Кожны Дагаворны
Бок   будзе  патрабаваць,   каб  карыстальнiкi   паветраных  суднаў,
зарэгiстраваныя  ў  яго,  або  карыстальнiкi  паветраных суднаў, чыё
асноўнае месца  працы або сталае месца  жыхарства знаходзiцца на яго
тэрыторыi, i карыстальнiкi аэрапортаў  на яго тэрыторыi дзейнiчалi ў
адпаведнасцi з гэтымi палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы.

     4.  Кожны  Дагаворны  Бок  пагаджаецца  з  тым,  што  ад  такiх
карыстальнiкаў   паветраных  суднаў   можа  патрабавацца   выкананне
палажэнняў аб  авiяцыйнай бяспецы, названых  у параграфе (3)  гэтага
Артыкула,  якiя  павiнны  выконвацца  паводле  патрабавання  другога
Дагаворнага  Боку  падчас  уезду,  адбыцця  або  знаходжання ў межах
тэрыторыi  другога Дагаворнага  Боку. Кожны  Дагаворны Бок абавязаны
забяспечыць  эфектыўнае прымяненне  адпаведных мер  на яго тэрыторыi
для аховы паветраных суднаў i прагляду пасажыраў, экiпажа, асабiстых
рэчаў, багажу, грузу,  пошты i бартавых запасаў да  i падчас пасадкi
або  пагрузкi.  Кожны  Дагаворны   Бок  абавязаны  таксама  ўважлiва
разглядаць любую  просьбу другога Дагаворнага  Боку адносна прыняцця
разумных спецыяльных мер бяспекi для прадухiлення пэўнай пагрозы.

     5. У выпадку iнцыдэнту або пагрозы iнцыдэнту незаконнага захопу
грамадзянскага паветранага  судна цi iншых  незаконных актаў супраць
бяспекi  такога паветранага  судна, пасажыраў  i экiпажа, аэрапортаў
або  сродкаў паветранай  навiгацыi, кожны  Дагаворны Бок абавязуецца
спрыяць  адзiн аднаму  праз  падтрыманне  сувязей ды  прыняцце iншых
неабходных мер,  скiраваных на хуткую i  бяспечную лiквiдацыю такога
iнцыдэнту або яго пагрозы.


                            Артыкул 16

                           Кансультацыi

     Любы Дагаворны  Бок можа запытаць у  любы момант аб правядзеннi
кансультацый   адносна  пытання   ажыццяўлення,  iнтэрпрэтацыi   або
прымянення  гэтага   Пагаднення  або  выканання   Пагаднення.  Такiя
кансультацыi,  што  могуць  праводзiцца  памiж  авiяцыйнымi ўладамi,
павiнны  пачацца не  пазней, чым   за шэсцьдзесят  (60) дзён  з даты
атрымання   пiсьмовага   запыту   другога   Дагаворнага  Боку,  калi
Дагаворныя Бакi не пагаднiлiся аб iншым.


                            Артыкул 17

                             Змяненнi

     1.  Калi любы  з Дагаворных  Бакоў палiчыць  неабходным змянiць
любое палажэнне  гэтага Пагаднення, ён можа  запытаць аб правядзеннi
кансультацый  з  другiм  Дагаворным  Бокам;  такiя кансультацыi, што
могуць  праводзiцца  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  i вырашацца шляхам
прамых перагавораў або перапiскi, павiнны  пачацца не пазней, чым за
шэсцьдзесят (60) дзён з даты  атрымання запыту, калi Дагаворныя Бакi
не пагаднiлiся аб iншым. Любыя  змяненнi, што ўзгоднены такiм чынам,
набудуць моц пасля таго, як  яны будуць пацверджаны ў адпаведнасцi з
канстiтуцыйнымi  ўмовамi абодвух  Дагаворных Бакоў  i шляхам  абмену
дыпламатычнымi нотамi.

     2. Змяненнi ў Дадатках да гэтага Пагаднення могуць ажыццяўляцца
шляхам  прамога Пагаднення  памiж кампетэнтнымi  авiяцыйнымi ўладамi
Дагаворных Бакоў.
                            Артыкул 18

                       Урэгуляванне спрэчак

     1. У выпадку ўзнiкнення любой спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi,
якая  звязана з  iнтэрпрэтацыяй або  прымяненнем гэтага  Пагаднення,
Дагаворныя Бакi будуць у першую чаргу iмкнуцца ўрэгуляваць яе шляхам
прамых перагавораў.

     2.  У  выпадку,  калi   Дагаворныя  Бакi  не  могуць  дасягнуць
урэгулявання  спрэчкi шляхам  перагавораў, яны  могуць згадзiцца  на
перадачу спрэчкi  арбiтру, або, паводле просьбы  любога з Дагаворных
Бакоў спрэчка можа быць пададзена  на разгляд суда, якi складаецца з
трох  арбiтраў;  пры  гэтым  кожны  Дагаворны  Бок назначае па адным
арбiтры,  а  трэцi  назначаецца   двума  ўжо  назначанымi.  Кожны  з
Дагаворных Бакоў  павiнен назначыць арбiтра  на працягу шасцiдзесяцi
(60)  дзён  з  даты  атрымання  па  дыпламатычных  каналах  любым  з
Дагаворных  Бакоў  паведамлення  аб  арбiтражнам  вырашэннi спрэчкi,
пасля чаго трэцi арбiтр павiнен  быць назначаны на працягу наступных
шасцiдзесяцi (60) дзён. У выпадку,  калi адзiн з Дагаворных Бакоў не
зможа  назначыць арбiтра  на працягу  агаворанага тэрмiну,  або калi
трэцi  арбiтр не  назначаны на  працягу агаворанага  тэрмiну, любы з
Дагаворных  Бакоў  можа   папрасiць  Прэзiдэнта  Савета  Мiжнароднай
Арганiзацыi Грамадзянскай Авiяцыi назначыць  арбiтра або арбiтраў, у
залежнасцi ад  абставiн. У такiх выпадках  трэцi арбiтр павiнен быць
грамадзянiнам трэцяй  дзяржавы i выступаць  як старшыня арбiтражнага
суда i вызначыць месца правядзення арбiтражу. Калi Прэзiдэнт лiчыць,
што ён  з'яўляецца грамадзянiнам краiны,  якую нельга разглядаць  як
нейтральную  краiну   ў  дачыненнi  да  спрэчкi,   у  гэтым  выпадку
назначэнне будзе праведзена самым  старэйшым з вiцэ-прэзiдэнтаў, чыя
кандыдатура не можа быць адхiлена на той жа падставе. Арбiтражны суд
павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў.

     3.  Выдаткi арбiтражнага  суда будуць  падзелены пароўну  памiж
Дагаворнымi Бакамi.

     4.  Дагаворныя   Бакi  абавязаны  выконваць   любыя  рашэннi  ў
адпаведнасцi з параграфам (2) гэтага Артыкула.

     5. Калi любы з Дагаворных  Бакоў не можа выканаць любое рашэнне
ў адпаведнасцi з параграфам (2) гэтага Артыкула, другi Дагаворны Бок
можа  абмежаваць  або  скасаваць  любыя  правы  i  прывiлеi, якiя ён
надасць паводле гэтага Пагаднення  Дагаворнаму Боку, што не выконвае
рашэнне,  або назначанаму  авiяпрадпрыемству або авiяпрадпрыемствам,
якiя не выконваюць рашэнне.


                            Артыкул 19

                            Рэгiстрацыя

     Гэтае Пагадненне  i Дадаткi да  яго, а таксама  любыя наступныя
змяненнi    будуць   рэгiстравацца    ў   Мiжнароднай    Арганiзацыi
Грамадзянскай Авiяцыi.


                            Артыкул 20

                         Спыненне дзеяння

     Любы  з Дагаворных  Бакоў можа  ў любы  час паведамiць  другому
Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне гэтага Пагаднення;
адначасова такое паведамленне павiнна  быць накiравана ў Мiжнародную
Арганiзацыю  Грамадзянскай  Авiяцыi.   У  такiм  выпадку  Пагадненне
павiнна спынiць сваё дзеянне праз дванаццаць (12) месяцаў пасля даты
атрымання  паведамлення другiм  Дагаворным Бокам,  калi толькi гэтае
паведамленне аб  скасаваннi не было анулявана  паводле ўзгаднення да
заканчэння гэтага тэрмiну. Пры  адсутнасцi пацвярджэння аб атрыманнi
другiм Дагаворным Бокам паведамленне  павiнна лiчыцца атрыманым праз
чатырнаццаць  (14)  дзён  пасля  атрымання  паведамлення Мiжнароднай
Арганiзацыяй Грамадзянскай Авiяцыi.


                            Артыкул 21

                        Уваходжанне ў сiлу

     Гэтае Пагадненне ўступiць у сiлу з дня яго падпiсання.
     Для засведчання чаго  нiжэйпадпiсаныя паўнамоцныя прадстаўнiкi,
упаўнаважаныя на тое сваiмi Урадамi, падпiсалi гэтае Пагадненне.

     Учынена ў   г.Стакгольме   24   лiстапада   1995  года  ў  двух
экзэмплярах на беларускай,  шведскай i англiйскай мовах.  Усе тэксты
з'яўляюцца   аўтэнтычнымi   i  маюць  аднолькавую  сiлу.  У  выпадку
разыходжанняў перавага аддадзена англiйскаму тэксту.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад  Каралеўства Швецыi                 ______________ подпiс



                             ДАДАТАК А

     1. Маршруты, якiя  эксплуатуюцца авiяпрадпрыемствам, назначаным
Урадам Рэспублiкi Беларусь.

 ___________________________________________________________________

 Калонка 1                                 Калонка 2

 Пункты ў Беларусi                         Стакгольм
 ___________________________________________________________________

     2. Нiшто  не  будзе  перашкаджаць  названаму  авiяпрадпрыемству
любога  Дагаворнага Боку абслугоўваць пункты,  што пазначаны ў гэтым
Дадатку   пры  ўмове,  што  некамерцыйныя  правы рэалiзаваныя  памiж
пунктамi i тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку.


                             Дадатак В

     1.  Маршруты, якiя  будуць эксплуатавацца  авiяпрадпрыемствамi,
назначанымi Урадам Каралеўства Швецыi

 ___________________________________________________________________

 Раздзел 1                                 Раздзел 2

 Пункты ў Швецыi                           Мiнск
 ___________________________________________________________________

     2.  Нiшто  не  будзе  перашкаджаць  названаму авiяпрадпрыемству
любога Дагаворнага  Боку абслугоўваць пункты, што  пазначаны ў гэтым
Дадатку, пры ўмове, што некамерцыйныя правы рэалiзаваны памiж гэтымi
пунктамi i тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner