Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 15 ноября 1995 г. №439 "Правiлы пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                             ЗАГАД


     15 лiстапада 1995 г.                                N 439


 АБ   ЗАЦВЯРДЖЭННI   ПРАВIЛ   ПЕРАВОДУ,
 АРГАНIЗАЦЫI ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ   ШКОЛ   РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратил   силу   приказом   Министерства   образования   от
         25 октября  1999 г. N  642 (зарегистрирован в  Национальном
         реестре - N 8/1442 от 15.11.99 г.) 

     З  мэтай удасканалення  арганiзацыi экзаменаў  i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных школ

ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць  дапрацаваныя   Правiлы  пераводу,  арганiзацыi
экзаменаў  i  выпуску   вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi
Беларусь i ўвесцi iх у дзеянне з 1 снежня 1995 года.

     2.  Галоўнаму  ўпраўленню   агульнай  адукацыi  (Фяськоў  М.С.)
давесцi  Правiлы пераводу,  арганiзацыi экзаменаў  i выпуску  вучняў
агульнаадукацыйных  школ   Рэспублiкi  Беларусь  да   ўпраўленняў  и
аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.

     3. Асноўныя  правiлы пераводу, арганiзацыi  экзаменаў i выпуску
вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi  Беларусь, зацверджаныя
загадам  Мiнiстра адукацыi  Рэспублiкi Беларусь  ад 07.07.1993  г. N
223, лiчыць страцiўшымi сiлу.


 Мiнiстр                                         В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                               Г.Д.Дылян

 Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
 агульнай сярэдняй адукацыi                      М.С.Фяськоў

 Начальнiк упраўлення па рабоце з
 кадрамi i прававому забеспячэнню                А.А.Пыжоў



                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загадам Мiнiстра адукацыi i
                                       i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 15.11.1995 г.
                                       N  439


                   ПРАВIЛЫ ПЕРАВОДУ, АРГАНIЗАЦЫI
        ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
                       РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

       [ Изменения и дополнения:
            Приказ  Министерства  образования  и науки от 27 февраля
         1996 г. N 70 (рег. N 1320);
            Приказ  Министерства образования  Республики Беларусь от
         28 апреля 1999  г. N 252 (Национальный реестр  - N 8/511 от
         21.06.99 г.)]

     Вучнi агульнаадукацыйных   школ   Рэспублiкi   Беларусь,   якiя
засвоiлi   ўсе   прадметы   вучэбнага   плана   ў   адпаведнасцi   з
патрабаваннямi  вучэбных  праграм,  пераводзяцца ў наступны клас або
выпускаюцца са школы.

                      Парадак пераводу вучняў

     1. Вучнi першых класаў пераводзяцца ў наступны клас на падставе
якаснай  ацэнкi  настаўнiкамi  iх ведаў.  Калi вучань не справiўся з
вучэбнай праграмай, ён па рашэннi педагагiчнага (метадычнага) савета
школы можа быць пакiнуты на паўторны курс навучання.

     2. Вучнi  2-8-х  i  10-х  класаў,  якiя  засвоiлi  ўсе прадметы
вучэбнага плана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных  праграм  i
маюць станоўчыя гадавыя адзнакi, пераводзяцца ў наступныя класы.

     3. Падставай  для  пераводу  вучняў  чацвёртых  класаў  у  пяты
з'яўляюцца  станоўчыя  гадавыя  адзнакi  па ўсiх прадметах вучэбнага
плана.  Пры атэстацыi вучняў за год па беларускай  i  рускай  мовах,
мове  нацыянальнай меншасцi,  матэматыцы улiчваюцца вынiкi пiсьмовых
кантрольных работ, якiя праводзяцца адмiнiстрацыяй школы.

     4. На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх
па стану здароўя ад урокаў працы i фiзiчнай культуры.

     5. Формы i тэрмiны правядзення атэстацыi вучняў, якiя займаюцца
па  iндывiдуальных  планах,  у  тым   лiку   i   дома,   вызначаюцца
педагагiчным (метадычным) саветам школы.

     6. Вучнi   2-10-х   класаў,   якiя   атрымалi   тры   i   больш
нездавальняючых гадавых адзнак па вучэбных прадметах,  застаюцца  на
паўторны курс навучання ў тым жа класе.

     7.   Пры   наяўнасцi    неспрыяльных   медыцынскiх   паказчыкаў
непаспяваючыя   вучнi   1-4-х   класаў   па   рашэннi  педагагiчнага
(метадычнага)  савета  школы  i  са  згоды  бацькоў накiроўваюцца на
медыка-педагагiчную  камiсiю для  вырашэння пытання  аб выбары  тыпу
школы, у якой яны змогуць працягваць навучанне.

     У выпадку,  калi вучань пачатковай школы двойчы быў пакiнуты на
паўторны курс навучання,  педагагiчны (метадычны)  савет  школы  мае
права   прыняць   рашэнне   аб   неабходнасцi   абследавання  яго  ў
псiхолага-медыкапедагагiчнай  кансультацыi   для   вызначэння   ўмоў
навучання, адэкватных магчымасцям вучня i яго псiхафiзiчнаму стану.

     Канчатковае рашэнне  аб  накiраваннi  вучняў  у  тую  цi  iншую
ўстанову прымаецца раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.

     8.  Вучнi  2-8-х  i  10-х  класаў,  якiя  маюць нездавальняючыя
гадавыя  адзнакi  па  аднаму-двух  вучэбных  прадметах, атрымлiваюць
заданне на  лета з улiкам прабелаў  у ведах. Вучнi 9-х  класаў, якiя
маюць нездавальняючыя  гадавыя адзнакi па  аднаму-двух прадметах, не
ўключаных  у   пералiк  абавязковых  выпускных   экзаменаў,  таксама
атрымлiваюць  заданне  на  лета.  Тэрмiны  паўторнай  праверкi ведаў
устанаўлiваюцца школай.

     Калi вучнi зноў атрымалi  нездавальняючую  адзнаку  хаця  б  па
адным прадмеце або не з'явiлiся ў вызначаны тэрмiн, то яны застаюцца
на другi год навучання ў тым жа класе.

     9.  У выпадку  нязгоды з  гадавой адзнакай  вучням 2-11  (12)-х
класаў  даецца магчымасць  падаць пiсьмовую  заяву i  ў тэрмiн  да 1
чэрвеня  здаць экзамен  па адпаведным  прадмеце канфлiктнай камiсii,
ствараемай  саветам  (педагагiчным,  метадычным)  школы  або раённым
(гарадскiм)   аддзелам   адукацыi.    Рашэнне   камiсii   з'яўляецца
канчатковым.

     10. Вучнi, якiм споўнiлася 15 гадоў, паўторна не пераведзеныя ў
наступны клас,  з дазволу раённага (гарадскога) аддзела  адукацыi  i
камiсii па справах непаўналетнiх могуць быць выключаны са школы.

     11. Вучнi  1-11 (12)-х класаў, якiя  прапусцiлi па хваробе звыш
45  вучэбных дзён  цi не  займалiся ў  школе па  прычыне пераезду на
новае  месцажыхарства па  незалежачых ад  iх абставiнах,  па жаданнi
бацькоў  i рашэннi  педагагiчнага (метадычнага)  савета школы могуць
быць пакiнуты на другi год навучання ў тым жа класе.

                   Парадак правядзення экзаменаў

     12. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi  Беларусь  выпускныя
экзамены  ўстаноўлены  ў  9-х  класах  за  курс базавай школы i ў 11
(12)-х класах  за курс сярэдняй школы.

     13. Экзамены ў 9-х класах праводзяцца ва ўсiх тыпах школ з 1 па
10 чэрвеня.

     Экзамены ў  11 (12)-х класах праводзяцца ў сярэднiх школах усiх
тыпаў з 1 па 25 чэрвеня.

     Паўторныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня.

     Тэрмiны правядзення экзаменаў  у  9-м  класе  вучнямi  вячэрняй
школы,   якiя  спалучаюць  вучобу  з  працоўнай  дзейнасцю,  павiнны
адпавядаць працягласцi водпуску для здачы экзаменаў.

     14. Тэрмiны  пiсьмовых  экзаменаў   вызначаюцца   Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi, вусных экзаменаў - школай.

     У асобных  выпадках (хвароба,  пераезд на новае месцажыхарства,
прызыў у армiю,  працаўладкаванне i iнш.)  школе  па  заяве  бацькоў
(вучняў)  дазваляецца  праводзiць  экзамены  i  вырашаць  пытанне аб
выпуску вучняў у iншыя тэрмiны (з 15 мая па 10 лiпеня).

     У гэтых выпадках для  пiсьмовых  экзаменаў  у  9-х,  11  (12)-х
класах  выкарыстоўваюцца  тэксты,  падрыхтаваныя абласнымi,  Мiнскiм
гарадскiм упраўленнямi адукацыi.

     15. Экзамены  праводзяцца  па  зацверджаным  дырэктарам   школы
раскладзе, з якiм знаёмяцца настаўнiкi, вучнi i бацькi не пазней чым
за 10 дзён да пачатку экзаменаў.

     У раскладзе прадугледжваецца:

     не больш чым адзiн экзамен у адзiн дзень у кожным класе;

     працягласць перапынкаў (не менш аднаго дня) памiж экзаменамi  з
улiкам аб'ёму курса па кожным вучэбным прадмеце;

     два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у
сувязi з вялiкай колькасцю класаў-камплектаў.

     16. Да выпускных экзаменаў за курс  базавай  школы  дапускаюцца
вучнi  9-х  класаў,  якiя  маюць станоўчыя адзнакi па ўсiх прадметах
вучэбнага  плана  цi  не  больш  чым  дзве  нездавальняючыя  гадавыя
адзнакi.

     17. Вучнi   9-х   класаў,  якiя  атрымалi  тры  нездавальняючыя
адзнакi,  складзеныя  з  нездавальняючых  гадавых  i  экзаменацыйных
адзнак, застаюцца на другi год навучання.

     Вучнi, якiя  не  з'явiлiся  на  экзамены  па трох прадметах без
уважлiвых прычын, таксама застаюцца на другi год навучання.

     Вучнi  9-х класаў,  якiя атрымалi  на экзаменах нездавальняючыя
адзнакi або былi не дапушчаны да экзаменаў па аднаму-двух прадметах,
цi не з'явiлiся на адзiн-два экзамены без прычыны, здаюць экзамены з
21  па  26  жнiўня.  У  асобных  выпадках  па  рашэннi педагагiчнага
(метадычнага)  савета  дазваляецца  праводзiць  экзамены  i вырашаць
пытанне аб выпуску вучняў або пераводу  iх у 10-ыя класы ў тэрмiны з
25 чэрвеня  па 10 лiпеня.  У гэтых выпадках  для пiсьмовых экзаменаў
выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя  абласнымi, Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi адукацыi.

     Калi вучнi зноў атрымалi  нездавальняючую  адзнаку  хаця  б  па
адным  прадмеце або не з'явiлiся на экзамены ў вызначаны тэрмiн,  то
яны застаюцца на другi год навучання.

     18. Вучнi 11(12)-х класаў,  якiя маюць гадавыя  нездавальняючыя
адзнакi па двух i больш прадметах,  да экзаменаў не дапускаюцца.  Iм
даецца даведка з указаннем гадавых адзнак за 10-ы,  11 (12)-ы класы.
Гэтыя  вучнi  маюць  права здаваць экзамены за курс сярэдняй школы ў
наступныя гады ў парадку экстэрнату.

     19. Вучнi 9,  11  (12)-х  класаў,  якiя  маюць  нездавальняючыя
гадавыя  адзнакi  па прадметах,  уключаных у лiк экзаменацыйных,  да
здачы экзаменаў па адпаведных прадметах не дапускаюцца.

     20. Вучням 11 (12)-х класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую
адзнаку  па  адным  прадмеце  або  атрымалi яе на экзаменах,  даецца
магчымасць здаць экзамен па гэтым прадмеце ў вызначаны тэрмiн.  Калi
пры  здачы  вучань зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку,  яму даецца
даведка,  у якой прастаўляюцца гадавыя i падагульняючыя  адзнакi  па
ўсiх   прадметах,  што  ўносяцца  ў  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй
адукацыi.  Гэты вучань мае права здаваць экзамен  па  прадмеце,  якi
ацэнены   нездавальняючай  адзнакай,  у  наступныя  гады  ў  парадку
экстэрнату i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.

     21.  Патрабаваннi,  што  прад'яўляюцца  на  экзаменах да ведаў,
уменняў i навыкаў вучняў, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.

     Пiсьмовыя работы  i  вусныя адказы ацэньваюцца ў адпаведнасцi з
зацверджанымi нормамi ацэнкi ведаў па кожным прадмеце.

     22. Выпускнiкi 9-х класаў здаюць 4 абавязковыя экзамены:

     беларуская мова (пiсьмова,  пераказ для выпускнiкоў усiх  тыпаў
агульнаадукацыйных  школ,  акрамя  выпускнiкоў класаў тэхналагiчнага
профiлю, якiя пiшуць дыктоўку);

     руская мова  (пiсьмова,  пераказ  для  выпускнiкоў  усiх  тыпаў
агульнаадукацыйных  школ,  акрамя  выпускнiкоў класаў тэхналагiчнага
профiлю, якiя пiшуць дыктоўку);

     матэматыка (пiсьмова);

     гiсторыя Беларусi (вусна).

     Выпускнiкi 9-х  класаў, якiя займалiся  ў школах з  паглыбленым
вывучэннем  замежнай  мовы  i  ўхiламi,  акрамя  чатырох абавязковых
экзаменаў здаюць дадатковыя экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах.

     23.  Вучнi, якiя  вывучалi беларускую  мову толькi  ў 8-х,  9-х
класах,  маюць  права  атрымаць  адзнаку  ў  пасведчанне  аб базавай
адукацыi  пры  ўмове  здачы  комплекснага  экзамену  (два пытаннi па
тэорыi, граматычнае заданне, невялiкi пераказ або дыктоўка), заданнi
для якога рыхтуюцца настаўнiкам у адпаведнасцi са школьнай праграмай
i зацвярджаюцца дырэктарам (яго  намеснiкам па навучальна-выхаваўчай
рабоце) школы.

     24. Вучнi 9-х класаў, якiя знаёмiлiся з беларускай мовай толькi
на  працягу  аднаго  года,  не  атэстуюцца  i  не  здаюць экзамен па
беларускай мове. У пасведчаннi аб базавай адукацыi па гэтым прадмеце
робiцца запiс "не вывучаў(ла)".

     25.  Вучнi   9-х  класаў,  якiя  самастойна   або  з  дапамогай
настаўнiка  вывучалi беларускую  мову, засвоiлi  школьны курс, маюць
права  здаваць комплексны  экзамен i  атрымаць адпаведную  адзнаку ў
пасведчанне аб базавай адукацыi.

     26. У  базавых школах, дзе вывучаюцца  мовы iншых народаў, якiя
з'яўляюцца  для  вучняў  роднымi  (польская,  лiтоўская  i iнш.), па
тэкстах  Мiнiстэрства   адукацыi  i  навукi   праводзiцца  дадатковы
пiсьмовы экзамен (пераказ) па роднай мове.

     27. Выпускнiкi   11 (12)  класаў здаюць шэсць экзаменаў, з якiх
чатыры з'яўляюцца абавязковымi i два - па выбары вучняў:
     Абавязковыя экзамены:

     беларуская лiтаратура (вусна);

     беларуская або руская мовы (дыктоўка) - па выбары вучняў;

     замежная мова (вусна);

     матэматыка (пiсьмова).
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 27 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
         ад 27 лютага 1996 г. N 70 (рэг. N 1320)

            27. Выпускнiкi  11 (12)-х класаў  здаюць 6 экзаменаў,  з
         якiх  чатыры  з'яўляюцца  абавязковымi  i  два  - па выбару
         вучняў:
            беларуская лiтаратура (вусна);
            руская мова (пiсьмова, дыктоўка);
            замежная мова (вусна);
            матэматыка (пiсьмова).
         --------------------------------------------------------+++

     28.  Сярод  экзаменаў  па  выбары  могуць  быць беларуская мова
(дыктоўка)  для  тых  вучняў,  якiя  ў  якасцi абавязковага экзамену
выбралi рускую мову  ; руская мова (дыктоўка) для  тых вучняў, хто ў
якасцi   абавязковага   экзамену   выбраў   беларускую   мову;  мова
нацыянальнай меншасцi (пiсьмова),  руская лiтаратура (вусна), другая
замежная  мова  (вусна),  гiсторыя  (вусна  або пiсьмова), геаграфiя
(вусна),  бiялогiя   (вусна),  хiмiя  (вусна),   фiзiка  (вусна  або
пiсьмова),   iнфарматыка  (вусна),   сусветная  мастацкая   культура
(вусна).

     Канчатковае рашэнне  па пералiку прадметаў  для здачы экзаменаў
па выбары вучнi павiнны прыняць не пазней, чым за тры днi да пачатку
экзаменаў.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 28 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
         ад 27 лютага 1996 г. N 70 (рэг. N 1320)

            28.  Сярод экзаменаў  па выбару  могуць быць  беларуская
         мова  (пiсьмова),  мова  нацыянальнай  меншасцi (пiсьмова),
         руская  лiтаратура (вусна),  другая замежная  мова (вусна),
         гiсторыя (вусна або  пiсьмова), геаграфiя (вусна), бiялогiя
         (вусна),  хiмiя  (вусна),   фiзiка  (вусна  або  пiсьмова),
         iнфарматыка (вусна), сусветная мастацкая культура (вусна).
            Канчатковае  рашэнне  па  пералiку  прадметаў  для здачы
         экзаменаў па выбару вучнi павiнны прыняць не пазней, чым за
         тры тыднi да пачатку экзаменаў.
         --------------------------------------------------------+++

     29. У  выпадку сумяшчэння выпускных экзаменаў  за курс сярэдняй
школы  з  уступнымi  экзаменамi   ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы
колькасць   экзаменаў,  пералiк   прадметаў,  тэрмiны   i  форма  iх
правядзення ўзгадняюцца з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi не пазней,
чым за месяц да пачатку экзаменаў у агульнаадукацыйных школах.

     30.  У школах  з  паглыбленым  вывучэннем прадметаў  i ўхiламi,
профiльных   класах,   акрамя   вызначаных   Мiнiстэрствам   чатырох
абавязковых  экзаменаў,  выпускнiкi  здаюць  у  якасцi  абавязковага
таксама экзамен па адным з прафiлюючых прадметаў.

     Па беларускай i рускай мовах  у школах з паглыбленым вывучэннем
гэтых прадметаў на экзаменах вучнi пiшуць водгук.

     Калi вызначаныя Мiнiстэрствам  абавязковыя экзамены супадаюць з
прафiлюючымi, вучню даецца магчымасць  здаць два экзамены па выбары,
але агульная колькасць экзаменаў павiнна быць не менш чым шэсць.

     31. Вучням  11 (12)-х класаў,  якiя на працягу  толькi апошняга
года знаёмiлiся з творамi беларускiх  аўтараў, у атэстат аб сярэдняй
адукацыi па прадмеце беларуская лiтаратура робiцца запiс "не вывучаў
(ла)".

     Яны могуць  здаваць экзамен па беларускай  лiтаратуры пры ўмове
самастойнага авалодання  праграмным матэрыялам за  9 - 10-я  класы i
атрымаць па прадмеце адпаведную адзнаку.

     У  iншых выпадках  такiя вучнi  трымаюць у  якасцi абавязковага
экзамен па рускай лiтаратуры.

     32. Вучнi, якiя вывучалi  беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх  гадоў (10 - 11 (12)-я класы) знаёмяцца  з асноўнымi творамi
курса  9-га  класа  за  кошт  гадзiн  школьнага  кампаненту i здаюць
экзамен па прадмеце.

     33.  Вучнi  11-х  класаў,  якiя  прайшлi  курс прафесiянальнага
навучання, могуць па сваiм жаданнi здаваць квалiфiкацыйныя экзамены.
Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца адмiнiстрацыяй школы
(вучэбна-вытворчага камбiната,  прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча,
цэнтра прафесiянальнай адукацыi  i iнш.), але не пазней,  чым за два
тыднi да пачатку экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.

     Вынiковая  адзнака,  якая  ўносiцца  ў  дакумент  аб  адукацыi,
выстаўляецца з улiкам гадавой i экзаменацыйных адзнак па тэарэтычным
i практычным курсах, атрыманых у школе (вучэбна-вытворчым камбiнаце,
прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы,  полiтэхнiчным  цэнтры,  цэнтры
прафесiянальнай  адукацыi i  iнш.). Квалiфiкацыйны  экзамен па  ўсiх
профiлях i прафесiях уваходзiць у лiк экзаменаў па выбару.

     Калi  вучань  не  здасць  экзамен  па  прафесii,  ён здае ўсе 6
экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.

     34.  Выпускныя  экзамены  ў  9-х,  11  (12)-х  класах прымаюцца
экзаменацыйнымi камiсiямi. Iх склад вызначаецца адмiнiстрацыяй школы
i зацвярджаецца   органамi   адукацыi,    у   падпарадкаваннi   якiх
знаходзiцца школа, не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.

     35. Выпускныя экзамены за курс базавай i сярэдняй школы, акрамя
экзаменаў   па   музыцы   (спецыяльны   iнструмент   i  сальфеджыо),
майстэрству  акцёра,  рысунку,  харэаграфii  праводзяцца па тэкстах,
бiлетах i прадметных  пытаннях, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi
i навукi.

     Прадугледжаныя бiлетамi заданнi для разбору па мове, прыклады i
задачы   па   фiзiцы,   хiмii,   бiялогii,  геаграфii,  iнфарматыцы,
астраномii, тэксты для чытання i перакладу, пытаннi па замежнай мове
рыхтуюцца  настаўнiкамi  i  зацвярджаюцца  дырэктарам  школы  цi яго
намеснiкам  па навучальна-выхаваўчай  рабоце  не  пазней чым  за два
тыднi да пачатку экзаменаў.

     36.  Пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца  з  выкарыстаннем радыё i
тэлебачання або па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам.

     У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў па тэкстах абласныя i
Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi  штогод да 1 красавiка падаюць
у Мiнiстэрства заяўку на адпаведныя матэрыялы i  ў перыяд з 15 па 20
мая атрымлiваюць iх.

     На ўпраўленнi  кладзецца адказнасць за  своечасовае i сакрэтнае
давядзенне экзаменацыйных матэрыялаў да кiраўнiкоў школ.

     Пакеты з  тэкстамi па мовах ускрываюцца  ў прысутнасцi вучняў i
членаў  экзаменацыйнай камiсii  ў пачатку  экзамену, па  матэматыцы,
фiзiцы - за  адну гадзiну да пачатку экзаменаў  у прысутнасцi членаў
экзаменацыйнай камiсii.

     37. Пiсьмовыя экзамены ў 9-х,  11 (12)-х класах усiх тыпаў школ
праводзяцца з дзевяцi гадзiн.

     У  9-х класах  на пераказ  i пiсьмовыя  экзамены па  матэматыцы
адводзiцца 4  астранамiчная гадзiны, на  дыктоўку - 1  астранамiчная
гадзiна.  У 11  (12)-х класах  на пiсьмовыя  экзамены па  матэматыцы
адводзiцца  5   астранамiчных  гадзiн;  па  мовах   (дыктоўка)  -  1
астранамiчная  гадзiна,  на  водгук  -  4  астранамiчныя гадзiны; па
фiзiцы - 3 астранамiчныя гадзiны.

     38. На экзаменах па  прадметах вучнi могуць карыстацца картамi,
тэкстамi мастацкiх  твораў, якiя рэкамендуецца  адказваць на памяць,
таблiцамi,  статыстычнымi даведнiкамi,  мадэлямi, схемамi, муляжамi,
калькулятарамi i iншымi сродкамi навучання.

     39. Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол экзаменаў.
Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, якiя прымалi экзамен па
адпаведным прадмеце.

     Падагульняючыя   адзнакi  выстаўляюцца   настаўнiкам  з  улiкам
гадавых i экзаменацыйных адзнак.

     Вынiковая адзнака  "5" (выдатна) не можа  быць выстаўлена, калi
на экзамене вучань атрымаў iншую адзнаку.

     40.  У  выпадку   рознагалоссяў  памiж  членамi  экзаменацыйнай
камiсii ў  ацэнцы пiсьмовай работы або  вуснага адказу вучня пытанне
вырашаецца большасцю галасоў з  абавязковым запiсам у пратакол думкi
членаў  камiсii,  не  згодных   з  рашэннем  большасцi.  Пры  роўнай
колькасцi галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.

     Канчатковае  рашэнне па  сур'ёзных спрэчных  пытаннях прымаецца
аддзелам адукацыi, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца школа.

     41. Вынiковыя адзнакi, атрыманыя вучнямi 9-х, 11 (12)-х класаў,
а таксама гадавыя адзнакi па асобных прадметах вучэбнага плана, якiя
вывучалiся раней  i падлягаюць уключэнню ў  пасведчанне або атэстат,
пераглядаць не дазваляецца.

         Парадак вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў

     42. Вучнi  9-х, 11 (12)-х  класаў агульнаадукацыйных школ  усiх
тыпаў могуць быць вызвалены ад  выпускных экзаменаў па стане здароўя
на  падставе  заключэння   ўрачэбна-кантрольнай  камiсii  i  рашэння
педагагiчнага  (метадычнага)  савета    школы    загадам    раённага
(гарадскога) аддзела адукацыi.

     Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца  цяжарныя жанчыны, а таксама
жанчыны, якiя маюць дзяцей ва  ўзросце да 3 гадоў, вучнi спецыяльных
вячэрнiх (зменных) школ для асоб з парушэннямi слыху цi зроку.

     43.  Выпускнiкi спецыяльных  агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў
(школ) для разумова адсталых  дзяцей здаюць адзiн абавязковы экзамен
па працоўным (прафесiянальным) навучаннi.

     44.  Выпускнiкi 9-х,  11  (12)-х  класаў, якiя  занялi прызавыя
месцы  ў  рэспублiканскiх   прадметных  алiмпiядах,  вызваляюцца  ад
выпускных   экзаменаў   па   адпаведных   прадметах  з  выстаўленнем
падагульняючых адзнак "5" (выдатна) па гэтых прадметах.

     45. Вучнi 9-х, 11 (12)-х  класаў, якiя з'яўляюцца кандыдатамi i
ўдзельнiкамi  мiждзяржаўных i  мiжнародных алiмпiяд,  вызваляюцца ад
здачы выпускных экзаменаў. Падагульняючыя адзнакi iм выстаўляюцца на
падставе гадавых.

     Удзельнiкi мiждзяржаўных i мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў
могуць   быць  вызвалены   ад  здачы   выпускных  экзаменаў  загадам
упраўлення адукацыi выканкамаў абласных, Мiнскага гарадскога Саветаў
дэпутатаў   у   выпадку,    калi   супадаюць   тэрмiны   правядзення
спаборнiцтваў i экзаменаў.

     46. Пры  вызваленнi  вучняў 9-х,  11 (12)-х класаў ад выпускных
экзаменаў па стане здароўя школа падае ў аддзел  адукацыi  наступныя
дакументы:

     рашэнне педагагiчнага  (метадычнага) савета аб вызваленнi вучня
ад выпускных экзаменаў;

     заключэнне ўрачэбна-кантрольнай камiсii;

     даведку лячэбнай установы (для цяжарных жанчын);

     копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;

     ведамасць гадавых i  падагульняючых  адзнак,  якiя  ўносяцца  ў
пасведчанне або атэстат.

                       Узнагароджанне вучняў

     47. Выпускнiкам 9-х класаў, якiя маюць гадавыя i падагульняючыя
адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах i не нiжэй  "4"  (добра)  па
выяўленчаму мастацтву,  музыцы, а па фiзiчнаму выхаванню адзнаку "4"
(добра) або "залiчана",  выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi  з
адзнакай.

     48. Выпускнiкi  сярэднiх  агульнаадукацыйных  школ  усiх тыпаў,
якiя прадэманстравалi выдатныя веды,  маюць гадавыя,  падагульняючыя
(*)  адзнакi  "5"  (выдатна) па ўсiх прадметах за тэрмiн навучання ў
10-х,  11 (12)-х класах, здалi ўсе выпускныя экзамены з адзнакай "5"
(выдатна),  узнагароджваюцца  залатым медалём i атрымлiваюць атэстат
асобага ўзору.

---------------
(*) У выпадку правядзення пераводных экзаменаў у 10-х класах

     49. Сярэбраным медалём узнагароджваюцца вучнi 11 (12)-х  класаў
сярэднiх   агульнаадукацыйных   школ  усiх  тыпаў,  якiя  з'яўлялiся
прэтэндэнтамi на ўзнагароджанне залатым  медалём,  але  атрымалi  на
экзаменах  адну-дзве  адзнакi  "4" (добра),  або вучнi,  якiя за час
вучобы  ў  10-х,  11  (12)-х  класах   мелi   адну   дзве   гадавыя,
падагульняючыя адзнакi "4" (добра) i атрымалi на выпускных экзаменах
па  тых  жа  прадметах  адзнаку  не  нiжэй  чым  "4"  (добра).   Яны
атрымлiваюць атэстат асобага ўзору.

     50. Выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных школ, якiя дасягнулi
асаблiвых поспехаў у вывучэннi аднаго-двух прадметаў i маюць  па  iх
гадавыя,   экзаменацыйныя   i  падагульняючыя  адзнакi  "5"  за  час
навучання ў 10-х,  11  (12)-х  класах,  пры  станоўчых  адзнаках  па
астатнiх прадметах рашэннем педагагiчнага (метадычнага) савета школы
ўзнагароджваюцца Пахвальным лiстом "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
асобных прадметаў".

     Пры ўзнагароджаннi   Пахвальным  лiстом  улiчваюцца  не  толькi
гадавыя,  экзаменацыйныя  i  падагульняючыя  адзнакi  па  адпаведных
прадметах,  але  i  праяўленне  выпускнiкамi  асаблiвай цiкавасцi да
гэтых  прадметаў,   удзел   у   алiмпiядах,   паспяховае   вывучэнне
факультатыўнага  курса  або  курса  па  выбару,  актыўная  работа па
прадмеце ў гуртках, удзел у конкурсах, выставах i г.д.

     Выпускнiкi, узнагароджаныя  Пахвальным   лiстом,   атрымлiваюць
атэстат звычайнага ўзору.

     51. Пры   вырашэннi  пытання  выдачы  пасведчання  з  адзнакай,
атэстата асоба ўзору,  узнагароджаннi вучня залатым  або  сярэбраным
медалём улiчваецца выкананне iм статута школы.

     У выпадку,  калi  педагагiчны  (метадычны)  савет  школы  прыме
рашэнне не выдаваць вучню,  якi мае  выдатныя  адзнакi  па  вучэбных
прадметах,  пасведчанне з адзнакай, атэстат асобага ўзору, а таксама
залаты або сярэбраны медаль, то матывы адказу павiнны быць адзначаны
ў рашэннi i даведзены да ведама вучня.

     52. Вучням 9-х класаў,  вызваленым па стану здароўя ад заняткаў
па фiзiчнай культуры,  працоўным навучаннi i здачы  экзаменаў,  можа
выдавацца пасведчанне з адзнакай.

     53. Вучнi 11 (12)-х класаў,  вызваленыя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры,  працоўным навучаннi i здачы выпускных экзаменаў па  стану
здароўя   або  па  прычыне  ўдзелу  ў  мiждзяржаўных  i  мiжнародных
алiмпiядах цi спартыўных спаборнiцтвах,  а таксама якiя па фiзiчнаму
выхаванню   маюць  адзнаку  "залiчана",  могуць  быць  узнагароджаны
залатым або сярэбраным медалём.

     54. Выпускнiкi 9-х класаў, якiя не вывучалi той цi iншы прадмет
па   незалежачай  ад  iх  прычыне,  могуць  атрымаць  пасведчанне  з
адзнакай,  а выпускнiкi 11 (12)-х класаў могуць  быць  узнагароджаны
залатым або сярэбраным медалём на агульных падставах.

     55. Выпускнiкi       сярэднiх      агульнаадукацыйных      школ
узнагароджваюцца залатым або  сярэбраным  медалём  загадам  раённага
(гарадскога)аддзела    адукацыi   па   прадстаўленнi   педагагiчнага
(метадычнага) савета школы.

     56. Пры ўзнагароджаннi выпускнiкоў сярэднiх  агульнаадукацыйных
школ   залатым   або  сярэбраным  медалём  устанаўлiваецца  наступны
парадак:

     рашэнне педагагiчнага    (метадычнага)    савета    школы    аб
прадстаўленнi  выпускнiка  да  ўзнагароджання залатым або сярэбраным
медалём,  ведамасцi  гадавых  адзнак  за  10-я,  11  (12)-я   класы,
экзаменацыйных  i  падагульняючых  адзнак,  якiя ўносяцца ў атэстат,
экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў накiроўваюцца ў  раённы
(гарадскi)  аддзел  адукацыi,  якi  разглядае пададзеныя матэрыялы i
прымае   рашэнне   аб   узнагароджаннi.   (Прадстаўленыя   матэрыялы
захоўваюцца ў аддзеле (упраўленнi) адукацыi адзiн год).

     Спрэчныя пытаннi па ўзнагароджаннi вучня залатым або сярэбраным
медалём разглядаюць абласныя,  Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi
i прымаюць па iх канчатковае рашэнне.

                      Парадак выпуску вучняў

     57. Пасля  заканчэння  экзаменаў  педагагiчны (метадычны) савет
школы пры ўдзеле  ўсiх  членаў  экзаменацыйных  камiсiй  абмяркоўвае
вынiкi экзаменаў i вырашае пытаннi аб выпуску вучняў.

     58. Вучнi 9-х,  11 (12)-х класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя,
экзаменацыйныя  i  падагульняючыя   адзнакi   па   ўсiх   прадметах,
выпускаюцца са школы.

     Выпускнiкам 9-х   класаў   выдаецца   пасведчанне   аб  базавай
адукацыi.

     Выпускнiкам 11 (12)-х клсаў  -  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй
адукацыi.

     Выпускнiкам 9-х     класаў    спецыяльных    агульнаадукацыйных
школ-iнтэрнатаў  (школ)  для  разумова  адсталых   дзяцей   выдаецца
пасведчанне асобага ўзору аб заканчэннi дадзенай установы.

     59. Выпускнiкам сярэдняй школы, якiя авалодалi пэўнай прафесiяй
i здалi квалiфiкацыйныя экзамены, выдаецца пасведчанне аб прысваеннi
квалiфiкацыi (разраду, класа, катэгорыi) па прафесii.

     Выпускнiкам базавай школы,  якiя займалiся ў школах з ухiламi i
здалi экзамены па адпаведных спецыяльнасцях, выдаецца пасведчанне аб
музычнай (харэаграфiчнай, тэатральнай, мастацкай) адукацыi.

     60. Адзнакi па кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне i атэстат
прастаўляюцца  лiчбамi  i  ў  дужках  словамi:  "5"  (выдатна),  "4"
(добра),  "3"  (здавальняюча),  а  па асобных прадметах (спецыяльная
медыцынская група па фiзiчнаму выхаванню),  дзе  ўведзена  залiковая
сiстэма, "залiчана".

     61. У пасведчанне i атэстат выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi
па тых прадметах,  па  якiх  вучнi  здавалi  экзамены.  Па  астатнiх
прадметах,  якiя  ўключаны  ў  пасведчанне цi атэстат,  у адпаведныя
дакументы ўносяцца гадавыя адзнакi.

     62. Вучням,  вызваленым ад экзаменаў,  у пасведчанне i  атэстат
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.

     63. Пытанне аб выпуску вучняў,  якiя па розных прычынах трымалi
экзамены ў iншых школах  (знаходзiлiся  на  лячэннi,  у  санаторыях,
санаторных   школах-iнтэрнатах,   на   спартыўных  зборах),  вырашае
педагагiчны (метадычны) савет школы па месцы  пастаяннага  жыхарства
на падставе пратаколаў экзаменаў,  атрыманых са школы,  у якой вучнi
здавалi экзамены.

     64. Вучнi выпускных класаў (за выключэннем школ-iнтэрнатаў  для
дзяцей,   хворых  скалiёзам)  атрымлiваюць  пасведчанне  аб  базавай
адукацыi i атэстат аб сярэдняй адукацыi ў школе па месцапражываннi.

     65. Вучнi,  якiя пражывалi за мяжой i займалiся  ў  навучальных
установах  цi  самастойна,  пры  вяртаннi на старое або пераездзе на
новае месцапражыванне могуць здаваць экзамены на агульных падставах,
а  пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб атэстацыi атрымлiваюць
пасведчанне аб базавай цi атэстат аб сярэдняй адукацыi ў  вызначанай
аддзелам адукацыi школе.

     66. Исключен.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт   исключен   приказом   Министерства  образования  от
         28 апреля 1999  г. N 252 (Национальный реестр  - N 8/511 от
         21.06.99 г.)

            66. У зоне са  шчыльнасцю радыяцыйнага забруджання глебы
         цэзiем -137 звыш 15 Кi/км2  выпуск вучняў 9-х i 11-х класаў
         па  рашэннi  савета  школы   можа  ажыццяўляцца  без  здачы
         выпускных экзаменаў; у  зоне ад 5 да 15  Кi/км2 - колькасць
         экзаменаў  можа  быць  паменшана  да  двух-трох.  Пры гэтым
         пералiк экзаменаў вызначаецца саветам  школы ў першую чаргу
         з лiку  абавязковых, устаноўленых  Мiнiстэрствам адукацыi i
         навукi Рэспублiкi Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++

     67. Исключен.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт   исключен   приказом   Министерства  образования  от
         28 апреля 1999  г. N 252 (Национальный реестр  - N 8/511 от
         21.06.99 г.)

            67.  Калi   вучнi,  што  пражываюць   (вучацца)  у  зоне
         радыяцыйнага  забруджання  звыш   1  Кi/км2,  выязджаюць  у
         арганiзаваным      парадку     на      аздараўленне     або
         санаторна-курортнае  лячэнне, раённым  (гарадскiм) аддзелам
         адукацыi  па  хадайнiцтве  савета  школы  можа быць прынята
         рашэнне   аб  выпуску   вучняў  без   здачы  экзаменаў  або
         перанясеннi тэрмiнаў iх здачы згодна з артыкулам 14.
         --------------------------------------------------------+++

     68. Вучням,  не атэставаным па асобных прадметах па незалежачых
ад   iх  прычынах,  у  пасведчанне  i  атэстат  уносiцца  запiс  "не
вывучалася".

     69. Вучням, вызваленым па стане здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, уносiцца запiс "вызвалены(а)".

     70. Парадак улiку, выдачы i захавання пасведчанняў, атэстатаў i
ўсiх экзаменацыйных матэрыялаў вядзецца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй
аб   вядзеннi   школьнай  дакументацыi,  зацверджанай  Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     71. Кантроль за правiльнасцю  выдачы  пасведчанняў  аб  базавай
адукацыi  i  атэстатаў  аб  агульнай  сярэдняй адукацыi ажыццяўляюць
раённыя  (гарадскiя)  аддзелы  адукацыi,  у   падпарадкаваннi   якiх
знаходзяцца школы.

     72. Пры   парушэннi   Асноўных   правiл  пераводу,  арганiзацыi
экзаменаў  i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ   Рэспублiкi
Беларусь з боку школ,  аддзелаў цi ўпраўленняў адукацыi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi мае права ануляваць вынiкi  экзаменаў  i  адазваць
пасведчанне аб базавай або атэстат аб сярэдняй адукацыi.

     Дакумент уступае ў сiлу з 1 снежня 1995 года.

 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 1159/12
 Дата: 21.11.95 г.  








<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner