Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. №430 "Тыпавое палажэнне аб Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 4 лiстапада 1995 г. N 430

                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                        Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра                           Намеснiк мiнiстра
 I.I.Заяш                                     В.I.Паўлаў

 14 лiпеня 1995 г.                            24 лiпеня 1995 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
               аб Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
               перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
                            спецыялiстаў

===
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.)  

       [ Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 23 июля 1999 г. N 474
         (зарегистрирован  в  Национальном  реестре  -  N  8/1253 от
         28.10.99 г.)].

                         Агульныя палажэннi

     1. Iнстытуты павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў,   якiя  створаны  органамi  дзяржаўнага
кiравання як  самастойныя, маюць правы юрыдычнай  асобы, а iнстытуты
павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,  якiя  створаны  як  структурныя  адзiнкi  ў  вышэйшых
навучальных  установах, на  прадпрыемствах  i  ў арганiзацыях  - без
правоў юрыдычнай асобы.
         --------------------------------------------------------+++
         Абзац  первый пункта  1 -  в редакции  приказа Министерства
         образования  от 23  июля 1999  г. N  474 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)

            1.  Iнстытуты павышэння  квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi
         кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў   ствараюцца   пры
         мiнiстэрствах,   ведамствах,   пры   вышэйшых   навучальных
         установах, прадпрыемствах i арганiзацыях.
         --------------------------------------------------------+++

     Сярэднягадавы кантынгент слухачоў iнстытута павiнен складаць не
менш за 150 чалавек.

     2. Стварэнне     iнстытутаў     павышэння     квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i  спецыялiстаў,  маёмасць  якiх
знаходзiцца    ў    рэспублiканскай   уласнасцi,   ажыццяўляецца   у
адпаведнасцi  з  пастановай Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 снежня 1993 г.  N 824 (ЗП,  1993,  N  34,  арт.62),  iншых  формаў
уласнасцi  -  у  парадку,  прадугледжаным  Прыкладным  палажэннем аб
навучальных установах  (падраздзяленнях)  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i спецыялiстаў.  Мiнiстэрствы
(ведамствы),  а  таксама   суб'екты   гаспадарання   розных   формаў
уласнасцi,    за   выключэннем   дзяржаўных   навучальных   устаноў,
падведамных Мiнадукацыi i навукi,  абавязаны ва ўстаноўленым парадку
атрымаць   лiцэнзiю  (дазвол)  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  на
стварэнне  iнстытута  павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

     3. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя створаны з  правамi юрыдычнай асобы,
набываюць  правы  юрыдычнай  асобы  пасля  зацвярджэння  iх статутаў
мiнiстэрствамi,  iншымi  цэнтральнымi  органамi  кiравання,  якiя iх
стварылi, i рэгiстрацыi ў  Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 3  - с изменениями,  внесенными приказом Министерства
         образования  от 23  июля 1999  г. N  474 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)

            3.  Iнстытуты павышэння  квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi
         кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў   набываюць  правы
         юрыдычнай    асобы   пасля    зацвярджэння   iх    статутаў
         мiнiстэрствамi,  iншымi  цэнтральнымi  органамi  кiравання,
         якiя iх  стварылi, i рэгiстрацыi ў  Мiнiстэрстве адукацыi i
         навукi Рэспублiкi Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++

     4. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў   i  спецыялiстаў  з'яўляецца  вучэбнай  установай,  якая
ажыццяўляе  вучэбную,  навуковую   /ва   ўстаноўленым   парадку/   i
арганiзацыйна-метадычную   работу   па   павышэнню   квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўцы кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адпаведных  галiн
гаспадаркi  або  рэгiёнаў  дзяржавы,  а  таксама  вучэбна-метадычным
цэнтрам па вывучэнню i прапагандзе  дасягненняў  навукi,  тэхнiкi  i
перадавога вопыту арганiзацыi вытворчасцi.

     5. Iнстытут  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў можа працаваць за кошт дзяржаўных сродкаў,
на поўным гаспадарчым разлiку, або ў спалучэннi гэтых форм.

     6. На   iнстытут   павышэння   квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў гаспадаркi ўскладаецца:
     пашырэнне i   паглыбленне   прафесiйных   ведаў,  удасканаленне
дзелавых  якасцей  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  на  аснове
вывучэння  слухачамi  Канстытуцыi  Рэспублiкi  Беларусь,  дакументаў
Урада,  эканамiчнай  палiтыкi  рынкавых  адносiн,  сучасных  метадаў
кiравання  вытворчасцю,  навейшых  дасягненняў  айчыннай  i замежнай
навукi  i  тэхнiкi,  навучнай  арганiзацыi  працы  i   кiравання   з
прымяненнем вылiчальнай тэхнiкi, сродкаў аўтаматызацыi i механiзацыi
вытворчых  працэсаў  i  шырокiм  абменам   перадавым   навуковым   i
вытворча-тэхнiчным вопытам;

     правядзенне вучэбнага  працэсу  на аснове сучаснай педагагiчнай
навукi, укараненне актыўных метадаў i тэхнiчных сродкаў навучання;

     развiццё ў  слухачоў  навыкаў  кiраўнiцтва  калектывам,  умення
працаваць з  людзьмi,  творчага  рашэння  эканамiчных,  вытворчых  i
сацыяльных задач;

     арганiзацыя i  кiраванне  стажыроўкай  слухачоў  на   перадавых
прадпрыемствах,  у  вядучых  навуковых  арганiзацыях  i  навучальных
установах;

     падрыхтоўка рэзерва     кiруючых    работнiкаў,    а    таксама
перападрыхтоўка  iнжынерна-тэхнiчных  кадраў  для   новых   пускавых
прадпрыемстваў i вытворчасцей;

     перападрыхтоўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па  пытаннях
дзяржаўнага   кiравання,   рыначнай   эканомiкi,   знешнеэканамiчнай
дзейнасцi, арганiзацыi вытворчасцi, навейшых тэхналогiй i iнш.;

     распрацоўка i  выданне  вучэбных  планаў,  праграм,  метадычных
указанняў,  канспектаў,  вучэбных дапаможнiкаў на  падставе  Тыпавой
вучэбна-метадычнай дакументацыi;

     павышэнне квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага саставу;

     ажыццяўленне арганiзацыйнага  i  метадычнага кiраўнiцтва працай
фiлiалаў  iнстытута  i  iншых  устаноў  павышэння   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў галiны.

     7. Iнстытут  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляе сваю дзейнасць  у  адпаведнасцi
са   Статутам  на  падставе  прамых  дагавароў  з  мiнiстэрствамi  i
ведамствамi,    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,     арганiзацыямi,
установамi,  службамi  занятасцi насельнiцтва,  а таксама прыватнымi
асобамi.  Iнстытут самастойна вырашае пытаннi арганiзацыi  вучэбнага
працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi
дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да  паслядыпломнай  адукацыi  з
улiкам  спецыфiкi  галiны,  правоў  слухачоў,  педагагiчных  i iншых
работнiкаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     8. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi и перападрыхтоўкi кадраў ва
ўстаноўленым   парадку   праходзяць  акрэдытацыю  ў  адпаведнасцi  з
Палажэннем    аб    парадку    акрэдытацыi    навучальных    устаноў
/падраздзяленняў/  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў,
зацверджаным  Пастановай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь  ад
6 лiстапада 1992 года  N 673  "Аб  акрэдытацыi  навучальных  устаноў
/падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
/ЗП, 1992, N 32, арт.573/.

     9. Работа  iнстытута  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i  спецыялiстаў  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з
бягучымi  i  перспектыўнымi  планамi павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў  i   спецыялiстаў   галiны,   узгодненымi   з   суб'ектам
гаспадарання, у падначаленнi якога знаходзiцца iнстытут.

     10. Правiлы    ўнутранага    распарадку   iнстытута   павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў
зацвярджаюцца   рэктарам/дырэктарам/  iнстытута  на  аснове  дзеючых
тыпавых правiл  унутранага  распарадку,  зацверджаных  для  вышэйшых
навучальных устаноў.

            Слухачы iнстытута павышэння квалiфiкацыi  i
       перападрыхтоўкi   кiруючых работнiкаў i  спецыялiстаў

     11. У  iнстытут  павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
кiруючых  работнiкаў i спецыялiстаў накiроўваюцца асобы  з вышэйшай,
сярэдняй спецыяльнай i агульнай сярэдняй адукацыяй з лiку кiраўнiкоў
прадпрыемстваў,  арганiзацый  i ўстаноў i iх намеснiкаў,  кiраўнiкоў
аддзелаў,  сектароў,  лабараторый,   цахоў   i   iншых   структурных
падраздзяленняў i iх намеснiкаў, а таксама спецыялiстаў.

     12. Залiчэнне   слухачоў  на  навучанне  ў  iнстытут  павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў
ажыццяўляецца    загадам    рэктара    iнстытута    па    накiрунках
прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў,  а таксама на падставе  заяў
прыватных асоб.

     13. Камплектаванне    груп    слухачоў    iнстытута   павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў
праводзiцца з улiкам iх спецыяльнасцi, адукацыi, займаемай пасады.

     14. Слухачы  iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў:

     павышаюць i  паглыбляюць  прафесiйныя   i   эканамiчныя   веды,
удасканальваюць   дзелавыя  якасцi;

     выконваюць усе вiды вучэбнай работы,  якiя вызначаны  вучэбнымi
планамi i праграмамi;

     прадугледжваюць пры выкананнi выпускной работы мерапрыемствы па
паскарэнню  ўкаранення  навейшых навучных дасягненняў у практыку,  а
таксама  павышэнню  якасных  паказчыкаў  работы   прадпрыемстваў   i
арганiзацый;

     карыстаюцца лабараторыямi,   кабiнетамi,   чытальнымi   заламi,
бiблiятэкамi   i   другiмi   вучэбна-дапаможнымi   падраздзяленнямi;

    забяспечваюцца iнтэрнатам ва  ўстаноўленым  парадку;

    выконваюць правiлы ўнутранага распарадку.

     15. Слухачы  iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў,  якiя выканалi ўсе  патрабаваннi
вучэбнага  плана  i праграмы,  здалi ўстаноўленыя залiкi i экзамены,
абаранiлi выпускную работу /рэферат/,  атрымлiваюць пасведчанне  або
дыплом   устаноўленых   узораў /пры  ўмове   акрэдытацыi   iнстытута
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь/.

     Пры невыкананнi вучэбнага плана,  а таксама ў выпадку парушэння
правiлаў  унутранага  распарадку  слухач  выключаецца  з   iнстытута
загадам  рэктара  з  выдачай  адпаведнай  спраўкi  аб  знаходжаннi ў
iнстытуце.

     16. Матэрыяльнае  забеспячэнне  слухачоў  iнстытута  ў   перыяд
навучання  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

        Прафесарска-выкладчыцкi састаў, вучэбна-дапаможны i
      адмiнiстратыўна-гаспадарчы персанал iнстытута павышэння
         квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў
                           i спецыялiстаў

     17. У   iнстытуце   павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў устанаўлiваюцца наступныя штатныя
пасады   прафесарска-выкладчыцкага   саставу  i  вучэбна-дапаможнага
персаналу:  загадчык  кафедры  (калi   у   структуры   прадугледжана
стварэнне кафедраў),  прафесар, дацэнт, старшы выкладчык, выкладчык,
асiстэнт, метадыст, лабарант i iншыя пасады.

     18. Колькасць  прафесарска-выкладчыцкага  саставу  ў  iнстытуце
павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў вызначаецца на 25 працэнтаў вышэй нормаў,  устаноўленых
для  вышэйшых  навучальных  устаноў,  якiя   рыхтуюць   спецыялiстаў
дадзенага профiлю.

     19. Замяшчэнне   вакантных   пасад    прафесарска-выкладчыцкага
саставу iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i  спецыялiстаў  ажыццяўляецца  па  конкурсу  ў  парадку,
устаноўленым для вышэйшых навучальных устаноў; пераабранне ўказанага
складу на новы тэрмiн ажыццяўляецца  саветам  iнстытута.  Звальненне
штатных  работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ў сувязi
са скарачэннем аб'ёма працы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам.  Вучэбны  год  у  iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  i  яго  фiлiялах
устанаўлiваецца  з  улiкам  магчымасцей  i iнтарэсаў прадпрыемстваў,
галiн i iнстытутаў.

     20. Аплата працы  кiруючага,  прафесарска-выкладчыцкага  складу
ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.  Iнстытуты  павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
кiруючых   работнiкаў   i  спецыялiстаў,  якiя  працуюць  на  ўмовах
гаспадарчага разлiку,  самастойна ўстанаўлiваюць  формы,  сiстэмы  i
памеры  аплаты  працы  работнiкаў,  але  не  менш  памераў  iснуючых
рэспублiканскiх тарыфных ставак.

     21. Прафесарска-выкладчыцкi    склад    iнстытута     павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў:

     праводзiць на высокiм прафесiйным i навуковым узроўнi  вучэбную
i метадычную работу;

     сiстэматычна павышае  свой   iдэйны   ўзровень,   удасканальвае
тэарэтычныя  веды,  метады  вядзення навуковай работы,  выкладчыцкае
майстэрства;

     вывучае, абагульняе   i  распаўсюджвае  перадавы  вопыт  работы
прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў па павышэнню  эфектыўнасцi  i
якасцi вырабляемай прадукцыi;

     аказвае дапамогу слухачам iнстытута ў  арганiзацыi  самастойнай
работы;

     прымае ўдзел у абмеркаваннi  пытанняў  дзейнасцi  iнстытута  на
пасяджэннях савета iнстытута /факультэта/;

     уносiць прапановы   па  ўдасканаленнi  вучэбнай,  метадычнай  i
навуковай работы ў iнстытуце;

     удзельнiчае ў  рабоце  навукова-метадычных,  навукова-тэхнiчных
саветаў i камiсiй.

     22. Запаўненне вакантных пасад  адмiнiстратыўна-гаспадарчага  i
вучэбна-дапаможнага  персаналу  iнстытута  павышэння  квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  i  яго  вучэбных
падраздзяленняў ажыццяўляецца загадам рэктара iнстытута.

     Правы i      абавязкi      адмiнiстрацыйна-гаспадарчага       i
вучэбна-дапаможнага   персаналу   вызначаюцца  правiламi  ўнутранага
распарадку i службовымi iнструкцыямi.

             Вучэбная, метадычная i навуковая работа ў
         iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
                 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     23. Навучанне   ў   iнстытуце    павышэння    квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў праводзiцца з
адрывам i без адрыву ад работы,  а таксама з  частковым  адрывам  ад
работы.

     24. Навучанне    ў    iнстытуце    павышэння   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i  спецыялiстаў  праводзiцца  па
вучэбных    планах   i   праграмах,   узгодненых   з   зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi,   ведамствамi,   прадпрыемствамi   i    зацверджаных
кiраўнiком   iнстытута   павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

     Вучэбныя планы  i  праграмы распрацоўваюцца на падставе Тыпавых
вучэбных  планаў  i  праграм,  якiя  зацвярджаюцца  ва  ўстаноўленым
парадку.

     25. У   iнстытуце   прадугледжваюцца  наступныя  асноўныя  вiды
вучэбных заняткаў са  слухачамi:  лекцыi,  практычныя,  семiнарскiя,
выязныя  заняткi,  дзелавыя,  арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя
гульнi,  вытворчае праектаванне,  iмiтацыйныя практыкаваннi, разгляд
канкрэтных   сiтуацый,   семiнары  па  абмену  вопытам,  стажыроўка,
кантрольная,  курсавая i выпускная работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.

     26. Паспяховасць  слухачоў  вызначаецца  наступнымi  адзнакамi:
"выдатна",  "добра",  "здавальняюча",  "нездавальняюча", "залiчана",
"не залiчана".

     27. Вучэбныя  заняткi  ў  iнстытуце  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў  i  спецыялiстаў  праводзяцца  ў
адпаведнасцi з раскладам.

     28. У   iнстытуце   павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  выконваецца  навукова-метадычная
работа  для  паляпшэння якасцi навучання i выхавання,  удасканалення
педагагiчнага    майстэрства    прафесарска-выкладчыцкага    складу,
выкарыстоўваюцца  ў навучальным працэсе метады актыўнага навучання з
прымяненнем сучасных тэхнiчных сродкаў i вылiчальнай тэхнiкi.

     Правы iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
                кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     29. Iнстытут  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў  мае   правы   ў   галiне   вучэбна-   i
навукова-метадычнай  работы:

     распрацоўваць прапановы  па  далейшаму ўдасканаленню вучэбнай i
навукова-метадычнай работы.

     30. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў   i   спецыялiстаў  ва  ўстаноўленым  парадку:

     арганiзуе навуковыя i метадычныя канферэнцыi,  семiнары, нарады
i г.д.;

     ажыццяўляе супрацоўнiцтва  ў  галiне  павышэння  квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў  з  адпаведнымi  цэнтрамi  замежных  дзяржаў;

     праводзiць павышэнне  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўку замежных
спецыялiстаў.

            Структура iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
         перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     31. Iнстытут  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў мае ў сваёй структуры факультэты павышэння
квалiфiкацыi     i     перападрыхтоўкi,     кафедры,    бухгалтэрыю,
навукова-даследчыя i iншыя лабараторыi, аддзелы, а таксама можа мець
фiлiялы.

     32. Фiлiял  iнстытута  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў   з'яўляецца    структурным
падраздзяленнем,    якое   ажыццяўляе   павышэнне   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўку  кiруючых  работнiкаў  i   спецыялiстаў   з   улiкам
характара вытворчай дзейнасцi прадпрыемства, устаноў i арганiзацый у
раёне  размяшчэння  фiлiяла.   Фiлiял   iнстытута   ствараецца   пры
сярэднегадавым кантынгенце слухачоў не менш за 70 чалавек.

     Фiлiял iнстытута  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць у адпаведнасцi са
Статутам iнстытута,  у якiм прадугледжваецца парадак яго стварэння i
функцыянавання.

     33. Факультэт     iнстытута     павышэння     квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i  спецыялiстаў  з'яўляецца  яго
структурным падраздзяленнем,  якое ажыццяўляе павышэнне квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па  адной  цi  некалькiх  блiзкiх
спецыяльнасцях.

     34. Кафедра  iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых   работнiкаў    i    спецыялiстаў    з'яўляецца    асноўным
вучэбна-навуковым   структурным   падраздзяленнем,  якое  ажыццяўляе
вучэбную,  метадычную i  навуковую  работу  па  адной  цi  некалькiх
блiзкiх дысцыплiнах.

     35. У  сваёй дзейнасцi кафедра iнстытута павышэння квалiфiкацыi
i  перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў   кiруецца
дзеючым палажэннем, зацверджаным для вышэйшых навучальных устаноў.

            Кiраўнiцтва, савет i грамадскiя арганiзацыi
         iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
                 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     36. Кiраўнiцтва ўсёй дзейнасцю iнстытута павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  ажыццяўляе
рэктар,  якi прызначаецца з лiку асоб, якiя маюць вучоную ступень цi
званне,  i  вызваляецца  ад  займаемай   пасады   мiнiстэрствам   цi
ведамствам, у веданнi якога знаходзiцца iнстытут.

     37. Рэктар    арганiзуе    ўсю   работу   iнстытута   павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  i
нясе поўную адказнасць за яго дзейнасць.

     38. Рэктар  iнстытута  дзейнiчае ад iмя iнстытута,  прадстаўляе
яго ва ўсiх  установах  i  арганiзацыях  у  адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам,   распараджаецца   маёмасцю  i  сродкамi  iнстытута,
заключае дагаворы,  выдае даверанасцi,  адкрывае  ў  банках  рахункi
iнстытута.

     39. Кiраўнiцтва    вучэбнай   i   навукова-метадычнай   работай
iнстытута  павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi   кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў  ажыццяўляюць  прарэктары  па вучэбнай i
навуковай рабоце. Яны прызначаюцца на пасаду з лiку асоб, якiя маюць
вучоную  ступень  цi  званне,  i  вызваляюцца  ад займаемай пасады ў
парадку  i  на  ўмовах,  прадугледжаных  для  вышэйшых   навучальных
устаноў.

     40. Кiраўнiцтва    дзейнасцю    фiлiяла   iнстытута   павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў
ажыццяўляе   дырэктар   фiлiяла,   якi   прызначаецца   ў   парадку,
устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     41. Кiраўнiцтва  дзейнасцю  факультэта   iнстытута   ажыццяўляе
дэкан,   якi  прызначаецца  ў  парадку,  устаноўленым  для  вышэйшых
навучальных устаноў.

     42. Для  разгляду   асноўных   пытанняў   дзейнасцi   iнстутыта
арганiзуецца Вучоны савет, якi фармiруецца ў наступным складзе:

     рэктар - старшыня,  прарэктары,  дэканы факультэтаў,  загадчыкi
кафедраў,    начальнiкi    вядучых    структурных   падраздзяленняў,
прадстаўнiкi  грамадскiх   арганiзацый,   дырэктары   фiлiялаў   /50
працэнтаў ад агульнага складу Вучонага савету/;

     прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага складу,  якiя выбiраюцца
адкрытым  галасаваннем  па агульных сходах прафесарска-выкладчыцкага
складу  факультэта  /25  працэнтаў  ад  агульнага  складу   Вучонага
савету/,   кiруючыя  работнiкi  i  высокаквалiфiкаваныя  спецыялiсты
гаспадаркi,  вядучыя  вучоныя  /25  працэнтаў  ад  агульнага  складу
Вучонага савету/.

     43. У  сваёй  дзейнасцi  Вучоны   савет   iнстытута   павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
кiруецца   дзеючымi   палажэннямi,   зацверджанымi   для    вышэйшых
навучальных устаноў.

     44. Асобы,  якiя ажыццяўляюць  кiраванне  iнстытутам,  у  сваёй
службовай  дзейнасцi  кiруюцца толькi патрабаваннямi заканадаўства i
не звязаны з рашэннямi палiтычных партый i аб'яднанняў,  якiя  маюць
палiтычныя мэты.

       Маёмасць i сродкi iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
        перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     45. Выдаткi на навучанне слухачоў,  iншыя вiды работ i паслугi,
якiя  выконваюцца iнстытутам,  фiнансуюцца за кошт бюджэту,  сродкаў
мiнiстэрстваў,  ведамстваў,  прадпрыемстваў,  арганiзацый, устаноў i
асобных грамадзян.

     46. Выдаткi  на  навучанне  слухачоў у iнстытуце выдзяляюцца па
каштарысах, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком iнстытута.

     47. Мiнiстэрствы,    ведамствы,    аб'яднаннi,   прадпрыемствы,
арганiзацыi i  ўстановы  ў  адпаведнасцi  з  заключанымi  дагаворамi
пералiчваюць  iнстытуту  сродкi  за навучанне ў тэрмiн,  устаноўлены
дагаворам.  У выпадку няяўкi або  выключэння  слухачоў  з  iнстытута
пералiчаныя за iх навучанне сродкi прадпрыемствам не вяртаюцца.

     48. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў мае адносна замацаванай за iм дзяржаўнай
маёмасцi правамоцтвы валодання,  карыстання i распараджэння ў межах,
устаноўленых  уласнiкам  i  дзеючым  заканадаўствам у адпаведнасцi з
мэтамi сваёй дзейнасцi i прызначэннем маёмасцi.

     49. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў,  якi  з'яўляецца  юрыдычнай асобай, мае
пячатку ўстаноўленага  ўзору са сваiм  найменнем, бягучы, валютны  i
iншыя рахункi  ў банках, якiя  адкрываюцца ва ўстаноўленым  парадку,
штогод прадстаўляе прадугледжаныя  статыстычныя справаздачы ў органы
статыстыкi, пашпарт  - у Мiнiстэрства  адукацыi i навукi  Рэспублiкi
Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++
         Пункт 49 - с изменениями,  внесенными приказом Министерства
         образования  от 23  июля 1999  г. N  474 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)

            49.  Iнстытут павышэння  квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi
         кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  з'яўляецца юрыдычнай
         асобай, мае пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем,
         бягучы, валютны i iншыя  рахункi ў банках, якiя адкрываюцца
         ва ўстаноўленым парадку,  штогод прадстаўляе прадугледжаныя
         статыстычныя справаздачы  ў органы статыстыкi,  пашпарт - у
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++
 ________________________
  Дзяржаўная рэгiстрацыя.
  Нумар: 1194/12.
  Дата:  20.12.95 г.  




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner