Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 16 октября 1995 г. №573 "Аб Камiсii па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                          Кабiнет Мiнiстраў
                         Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                    16 кастрычнiка 1995 г. N 573

                             г. Мiнск

 АБ КАМIСII ПА ПЫТАННЯХ ДЗЯРЖАЎНАЙ
 НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ ПАЛIТЫКI ПРЫ
 КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу постановлением  Совета  Министров  Республики
         Беларусь  от 14 ноября 2007 г.  № 1511 (Национальный реестр
         правовых  актов  Республики  Беларусь,  2007  г.,  №   277,
         5/26152)   

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Пераўтварыць Камiсiю  Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
па  пытаннях  навукова-тэхнiчнага  прагрэсу,   створаную  пастановай
Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад  10 лiстапада  1994 г. N
175,  у Камiсiю  па пытаннях  дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi
пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Зацвердзiць  Палажэнне  аб  Камiсii  па пытаннях дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай   палiтыкi  пры   Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь (прыкладаецца).

 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                     М.Чыгiр


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 16 кастрычнiка 1995 г. N 573

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Камiсii па пытаннях дзяржаўнай
 навукова-тэхнiчнай палiтыкi пры
 Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

     1. Камiсiя  па пытаннях дзяржаўнай  навукова-тэхнiчнай палiтыкi
пры  Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  (надалей  - Камiсiя)
з'яўляецца дарадча-кансультацыйным  органам Урада па  фармiраванню i
рэалiзацыi   дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай   палiтыкi,  укараненню
дасягненняў навукова-тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасць.

     2.  Камiсiя  фармiруецца  з   вядучых  вучоных  i  спецыялiстаў
аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,  устаноў   i  арганiзацый,  кiраўнiкоў
мiнiстэрстваў  i iншых  цэнтральных органаў  кiравання, адказных  за
рэалiзацыю навукова-тэхнiчнай палiтыкi ў адпаведных галiнах.
     Персанальны  склад  Камiсii  зацвярджаецца  Кабiнетам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

     3. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     4.  Галоўнай  задачай   Камiсii  з'яўляецца  падрыхтоўка  Ураду
прапаноў аб:
     асноўных   напрамках  фармiравання   i  рэалiзацыi   дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай палiтыкi, у тым лiку па стымуляванню ўкаранення ў
вытворчасць навукова-тэхнiчных дасягненняў;
     шляхах   рэфармiравання  навукова-тэхнiчнай   сферы  ва  ўмовах
пераходу да рыначнай эканомiкi;
     захаваннi,      развiццi     i      эфектыўным     выкарыстаннi
навукова-тэхнiчнага патэнцыялу рэспублiкi;
     стварэннi  нарматыўна-прававой  базы   для  развiцця  навукi  i
тэхнiкi i паскарэння навукова-тэхнiчнага прагрэсу.

     5. Камiсiя разглядае пытаннi:
     прагназiравання навукова-тэхнiчнага развiцця рэспублiкi;
     выбару прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнiчнай дзейнасцi i iх
дзяржаўнай фiнансавай падтрымкi;
     распрацоўкi i рэалiзацыi  дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм
i асобных  комплексных мiжгалiновых  навукова-тэхнiчных праектаў, iх
фiнансавання i выканання;
     распрацоўкi  актаў  заканадаўства,  неабходных  для  рэалiзацыi
дзяржаўнай  навукова-тэхнiчнай  палiтыкi,  у  тым  лiку па стварэнню
прававога, эканамiчнага i арганiзацыйнага механiзмаў, якiя рэгулююць
навукова-тэхнiчную дзейнасць;
     фармiравання i развiцця новых форм дзяржаўнай падтрымкi ў сферы
навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi,  стварэння  ўмоў  для  прыцягнення да
фiнансавання гэтай дзейнасцi айчыннага i замежнага капiталу;
     развiцця iнавацыйнай дзейнасцi;
     павышэння     эфектыўнасцi     выкарыстання     i     захавання
навукова-тэхнiчнага  патэнцыялу  рэспублiкi,  а  таксама  сацыяльнай
аховы вучоных i навуковых работнiкаў;
     стварэння,  рэарганiзацыi  i  лiквiдацыi  дзяржаўных  навуковых
устаноў, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi;
     дзейнасцi мiнiстэрстваў  i iншых цэнтральных  органаў кiравання
па  развiццю  навукi  i   тэхнiкi  i  ўкараненню  вынiкаў  навуковых
даследаванняў у вытворчасць;
     развiцця мiжнароднага навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва;
     выканання  рашэнняў  Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi  Беларусь,
Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  i  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь па пытаннях развiцця навукi i тэхнiкi.
     Камiсiя разглядае  ў межах сваёй  кампетэнцыi i iншыя  пытаннi,
звязаныя з рэалiзацыяй дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi.

     6. Камiсiя мае права:

     6.1. уносiць у Кабiнет  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы
аб:
     аб'ёмах сродкаў для фiнансавання  развiцця навукi i тэхнiкi пры
фармiраваннi рэспублiканскага бюджэту на чарговы год;
     прыярытэтных напрамках навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;
     пералiку    дзяржаўных   навукова-тэхнiчных    праграм   i   iх
фiнансаваннi;
     зацвярджэннi  дзяржаўных навукова-тэхнiчных  праграм i  асобных
комплексных  мiжгалiновых  навукова-тэхнiчных  праектаў,  унясеннi ў
гэтыя праграмы i праекты неабходных дапаўненняў i змяненняў;
     прыняццi   актаў  заканадаўства,   неабходных  для   рэалiзацыi
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi;
     стварэннi,  рэарганiзацыi  i  лiквiдацыi  дзяржаўных  навуковых
устаноў, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi.
     Камiсiя  мае  права  ўносiць  i  iншыя  прапановы,  звязаныя  з
пытаннямi, якiя  яна разглядае ў адпаведнасцi  з пунктам 5 дадзенага
Палажэння;

     6.2.  даручаць   мiнiстэрствам  i  iншым   цэнтральным  органам
кiравання,  аб'яднанням, прадпрыемствам,  установам i  арганiзацыям,
Акадэмii  навук Беларусi  падрыхтоўку прапаноў  па пытаннях развiцця
навукi i тэхнiкi;

     6.3.  прадстаўляць  у  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь
заключэннi аб праектах актаў заканадаўства па рэалiзацыi  дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай   палiтыкi,   а   таксама   праектах  мiжнародных
дагавораў па навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву;

     6.4.  запытваць  у  мiнiстэрстваў  i  iншых цэнтральных органаў
кiравання,  Акадэмii  навук  Беларусi,  аб'яднанняў, прадпрыемстваў,
устаноў i арганiзацый i атрымлiваць  ад iх матэрыялы, неабходныя для
дзейнасцi Камiсii;

     6.5.   заслухоўваць   на   сваiх   пасяджэннях  паведамленнi  i
справаздачы  мiнiстэрстваў  i  iншых  цэнтральных органаў кiравання,
Акадэмii  навук  Беларусi,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,  устаноў i
арганiзацый аб стане развiцця навукi i тэхнiкi, павышэннi тэхнiчнага
ўзроўню  вытворчасцi,  паскарэннi   навукова-тэхнiчнага  прагрэсу  ў
галiнах народнай  гаспадаркi з запрашэннем на  пасяджэннi Камiсii iх
кiраўнiкоў.

     7. Пасяджэннi  Камiсii праводзяцца ў адпаведнасцi  з планамi яе
работы.
     Члены Камiсii ўдзельнiчаюць у яе пасяджэннях без права замены.
     Пясяджэнне Камiсii лiчыцца правамоцным пры ўмове прысутнасцi на
iм больш за палавiну яе  складу. Рашэннi прымаюцца простай большасцю
галасоў.   Пры   роўнасцi   галасоў   прымаецца   рашэнне,  за  якое
прагаласаваў старшынствуючы на пасяджэннi Камiсii.
     Рашэннi  Камiсii  афармляюцца  пратаколамi,  якiя  падпiсваюцца
старшынствуючым  на  пасяджэннi  Камiсii  i  адказным  сакратаром, i
даводзяцца да выканаўцаў у  выглядзе выпiсак з пратакола пасяджэння,
за выключэннем тых рашэнняў, што афармляюцца ва ўстаноўленым парадку
пастановамi   або  распараджэннямi   Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.

      8. Для больш дэталёвай  падрыхтоўкi пытанняў, што выносяцца на
разгляд  Камiсii, пры  ёй  могуць  стварацца на  грамадскiх пачатках
групы  экспертаў, кiраўнiкамi  якiх з'яўляюцца  члены Камiсii.  У iх
склад   могуць   уваходзiць   навуковыя   работнiкi   i  спецыялiсты
мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных  органаў кiравання, Акадэмii навук
Беларусi, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.

     9.   Справаводства  Камiсii   ажыццяўляецца  Апаратам  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner