Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Меморандум Правительства Республики Беларусь от 14 июля 1995 г. "Мемарандум аб узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi, адукацыi, спорту i турызму памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ,
НАВУКI, АДУКАЦЫI, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 14 лiпеня 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя
далей называюцца "Бакi",

     улiчваючы жаданне развiваць i ўзмацняць культурныя сувязi памiж
дзвюма краiнамi,

     будучы  ўпэўненымi ў  тым, што  пашырэнне гэтых  сувязей спрыяе
ўзаемнаму азнаямленню  народаў дзвюх краiн  з культурай i традыцыямi
адзiн аднаго,

     будуць супрацоўнiчаць  у галiне культуры, навукi  i адукацыi па
наступных накiрунках:


     А. У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА

     Артыкул 1

     Бакi  будуць  абменьвацца  дэлегацыямi  з  мэтай  азнаямлення з
дзейнасцю  ў  галiне  культуры   i  мастацтва,  а  таксама  творчымi
калектывамi для выступлення ў абедзвюх краiнах.

     Артыкул 2

     Бакi  будуць  прымаць  удзел  у  правядзеннi  выставак у галiне
культуры  i мастацтва,  у тым  лiку выставак кнiг,  вырабаў народнай
творчасцi  ў  рамках  нацыянальных  i  мiжнародных  фестываляў, якiя
будуць праходзiць у абедзвюх краiнах.

     Артыкул 3

     Бакi будуць заахвочваць абмен iнфармацыяй, вопытам, лiтаратурай
i публiкацыямi, фотаздымкамi,  слайдамi, фiльмамi i  мiкрафiльмамi ў
галiне  культуры,  мастацтва,   гiсторыi,  лiтаратуры  i  культурнай
спадчыны памiж бiблiятэкамi i нацыянальнымi архiвамi дзвюх краiн.

     Артыкул 4

     Бакi  будуць арганiзоўваць  i запрашаць  прадстаўнiкоў абедзвюх
краiн   для   ўдзелу   ў   нацыянальных   i  мiжнародных  фестывалях
кiнафiльмаў, тыднях фiльмаў Беларусi ў Iране i Iрана ў Беларусi.

     Артыкул 5

     Бакi будуць заахвочваць абмен iнфармацыяй, вопытам, лiтаратурай
i публiкацыямi ў галiне  кiнематаграфii i  выкарыстоўваць магчымасцi
адзiн аднаго ў вытворчасцi кiнафiльмаў.

     Артыкул 6

     Бакi  будуць развiваць  супрацоўнiцтва памiж  дзвюма краiнамi ў
галiне турызму i спрыяць наведванню выдатных мясцiн абедзвюх краiн.


     Б. У ГАЛIНЕ НАВУКI I АДУКАЦЫI

     Артыкул 7

     У рамках заканадаўства дзвюх краiн Бакi будуць спрыяць развiццю
супрацоўнiцтва ў  галiне навукi i  адукацыi, а таксама  непасрэднаму
супрацоўнiцтву   унiверсiтэтаў,  навукова-даследчых   арганiзацый  i
Акадэмiй навук дзвюх краiн.

     Артыкул 8

     У   працэсе   абмену   лiтаратурай,   навуковымi  публiкацыямi,
навучальнымi  матэрыяламi вышэйшых  навучальных устаноў  Бакi будуць
запрашаць  прадстаўнiкоў  абедзвюх  краiн  для  ўдзелу  ў семiнарах,
канферэнцыях, сiмпозiумах i навуковых сустрэчах.

     Артыкул 9

     Бакi   будуць   спрыяць   абмену   выкладчыкамi   i  навуковымi
работнiкамi   ў  рамках   навуковых  i   даследчых  праграм,  будуць
супрацоўнiчаць у галiне  беларусазнаўства, iраназнаўства i вывучэння
культурнай спадчыны абодвух Бакоў.

     Артыкул 10

     Бакi   будуць   абменьвацца   дэлегацыямi   экспертаў  з  мэтай
азнаямлення  з сiстэмай  вышэйшай адукацыi  i ацэнкi эквiвалентнасцi
дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх краiн.

     Артыкул 11

     Бакi будуць  развiваць i пашыраць праграмы  вывучэння моў адзiн
аднаго   ў  вышэйшых   навучальных  установах   дзвюх  краiн.   Бакi
разгледзяць   магчымасць  арганiзацыi   адпаведных  груп   i  абмену
выкладчыкамi ў гэтай галiне.

     Артыкул 12

     Бакi  будуць спрыяць  абмену iнфармацыяй,  вопытам па навучаннi
тэхнiчным  дысцыплiнам,  па  сярэднай  спецыяльнай адукацыi, вопытам
навучання  дарослых, навучальнымi  матэрыяламi, вопытам  падрыхтоўкi
выкладчыкаў, методыкамi ацэнкi ведаў.

     Артыкул 13

     Бакi будуць прымаць адпаведныя меры па абмену групамi экспертаў
ў розных  галiнах   адукацыi,  у  тым   лiку  ў  галiне   выдання  i
распаўсюджвання навучальных матэрыялаў.


     В. У ГАЛIНЕ СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI

     Артыкул 14

     Радыё i  тэлебачанне Рэспублiкi Беларусь i  радыё i тэлебачанне
Iсламскай Рэспублiкi Iран будуць супрацоўнiчаць у галiне тэлебачання
i радыёвяшчання.  Дэталi   i  ўмовы  гэтага   супрацоўнiцтва  будуць
вызначацца  Бакамi  на  наступных  сустрэчах  прадстаўнiкоў  радыё i
тэлебачання абедзвюх краiн.

     Артыкул 15

     Бакi  будуць  спрыяць  развiццю  супрацоўнiцтва  памiж сродкамi
масавай  iнфармацыi  дзвюх  краiн  i  стварэнню  сiстэмы рэгулярнага
непасрэднага абмену бягучай iнфармацыяй.

     Артыкул 16

     Бакi   разгледзяць   магчымасць    заключэння   пагаднення   аб
доўгатэрмiновым   супрацоўнiцтве  памiж   iнфармацыйнымi  агенцтвамi
Рэспублiкi Беларусь i Iсламскай Рэспублiкi Iран.

     Артыкул 17

     Бакi адшукаюць магчымасцi для  накiравання журналiстаў у краiны
адзiн аднаго i ажыццяўлення iмi iнфармацыйнай дзейнасцi.

     Артыкул 18

     Бакi   будуць  перакладаць   i  выдаваць   лiтаратурныя  творы,
матэрыялы аб культуры абедзвюх краiн, тым самым спрыяючы азнаямленню
народаў  дзвюх краiн  з  культурай,  лiтаратурай i  традыцыямi адзiн
аднаго.  Бакi  будуць  спрыяць  экспарту  i  iмпарту  кнiг  i  iншых
друкаваных выданняў.

     Артыкул 19

     Бакi будуць спрыяць абмену iнфармацыяй, вопытам i спецыялiстамi
ў галiне  вывучэння  i   даследавання  сродкаў  масавай  iнфармацыi,
супрацоўнiцтву памiж архiвамi.


     Г. У IНШЫХ ГАЛIНАХ

     Артыкул 20

     Бакi   будуць  заахвочваць   супрацоўнiцтва  памiж  спартыўнымi
арганiзацыямi дзвюх краiн.

     Артыкул 21

     Бакi   разгледзяць   магчымасць    заключэння   пагаднення   аб
супрацоўнiцтве  ў  галiне  культуры,   навукi,  адукацыi,  спорту  i
турызму.

     Здзейснена  ў горадзе  Мiнску 14   лiпеня 1995  г. (1374  г. па
iранскаму  календару)  у  двух  экзэмплярах,  кожны  на беларускай i
персiдскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран           ______________ подпiс




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner